Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
Аблокі
Абуджаецца родны край, гладзяць косы вятры пералётныя. Бохан хлеба, нібы каравай, у ручнік матуля загортвае. А птушыная скрозь мітусня! Завушніцы на голлі бярозаў. Урываецца ў смех вясна з белых дрэў, зарунелых барознаў. Так лагодна ў вільготных палёх вецер гладзіць русыя косы. Гнуцца травы пад пальцамі ног, шчэ з вясны бялюсенькіх, босых. Аблачыны-гускі плывуць, ўзвейна-лёгкія, з белага пуху. Так шчымліва ўзняць галаву — адгалоскі далёкія слухаць. Баразна
Вярніся зноў, вясновы вецер звонкі! I голас таты за вярсту чуваць: — Гэй, не мыляйце, хлопцы, з баразёнкі! Сур’ёзна трэба плугам кіраваць. Каб
* * *
Хлопчык маленькі, ты — быццам світанне, калі вецер сонейку вочы развяжа, яснае, з хмараў жыццёвых прагляне, праўду дзіцячымі вуснамі скажа. Гэта, мой хлопчык, у цяжкай патрэбе, калі болей сіл у жыцці не хапае, ясны праменьчык паслала нам неба за мукі і боль для радзімага Краю. Вясковы дом
Вясковы дом. Тут зруб звычайны і сіла бацькавай рукі. Бярвенняў, высечаных дбайна, цяжар прылёг на вушакі. Глядзіць на свет, прапах жывіцай, на летнім сонейку прасох, між дрэва ветру не прабіцца — ляжыць там туга шэры мох. Чысцеюць сені і святліца да ўсіх прыветліва, з цяплом. Тут кожны можа прыпыніцца, хто завітае не са злом. Хлеб пад абрусам хатні, свежы, мядок ліпнёвы загусцеў. Ахвотна нож акраец рэжа і мажа мёдам для гасцей. Сляды маіх дзядоў на лаве, дыван з матуліных красён. За абразамі пахнуць травы, цвітуць юргіні пад акном. Сагрэта вішнямі сяліба, сцяжынак ад суседзяў бег, засеяная хлебам скіба айчынных ніваў з веку ў век. * * *
Ужо ў маім жыцці і вечарэе. Канчаецца працоўны ясны дзень. Яшчэ блішчыць зарой адна надзея — сынок у сасняку не прападзе. Цямнее. Ці была без сэрца маці: паслала сына пашукаць бычка. Хай спалі б думкі смелыя дзіцяці каля прымурка цёплага бачка. * * *
Гэткі сон, болем нат не разбуджаны. Сонца сыпле надзеі з каўша. На далонях тваіх натруджаных спіць, здаецца, Радзімы душа. Сонным сэрцам зямля пагарджае. Людзі ж родзяцца, каб тварыць. Не збярэ жнівом ураджаю, хто вясну маладую праспіць. * * *
Праляцелі гады з разлукаю. Туманамі боль уваччу. Ты раскажаш, а я паслухаю. Ты спытаеш, а я змаўчу. Слоў не хопіць, каб праўду выказаць. Хопіць сілы — маўчаць магу. Успаміны нярадаснай нізкаю разбудзілі маю тугу. Мінск
На скрыжаванні адвечных шляхоў ты стаяў па-славянску гасцінны, напаўнялі тавары замежных купцоў кублы, жалезныя скрыні. Руйнавалі, палілі, а ты паўставаў, красаваўся, як памяць былога. Панаваў, гандляваў і сардэчна вітаў гандляроў ля гасцінных парогаў. Непахісны ў змаганні і мужны ў бядзе, калі ў друзах здаваўся памершым, паўставаў, быццам з ночы народжаны дзень, малады і яшчэ прыгажэйшы. Глянь на працу сваю, мудры продак стары, наша дзевяцьсотгодняе «ўчора». А мядзведзь жа за крокам сачыў у бары, як ты клаў першы камень пад горад. Конь у гербе даўнейшым капытам грабе, меч і шчыт — тваёй волі зарука. «Нур фюр дойтшэ»,— казалі чужынцы табе. Ты ж, як быў, так і ёсць беларускі. Шмат вады і крыві паплыло з той пары, і
Віцебск
Тваіх ранаў не пералічыш, вой стары з маладым абліччам. Нескароны ў крутой барацьбе, акрыяў, ажыў — пакалечаны. Нашы сэрцы імкнуцца к табе, як калісьць на забытае веча. Лёс шчаслівы дазволіў сынам на шчыце тваім век свой высечы. Ганарыцца нашчадак — дзядам і не сто і не дзвесце — тысяча. Жыць табе у вянку нашых сёл, новай славай гудзець, красавацца. Хай к табе за святочны стол прыйдзе мір і плённая праца. Рэхам слоў, што вякамі гучаць з дзён Ярылавых, як бяссмерце, калышы светла-русых дзяўчат, беражы каля мужнага сэрца. Зэльва
Раненым крыллем сонейка хіліцца, коўзаецца і, як птушка, далоў. Тонкім вэлюмам дым над Зэльваю ўецца з пабеленых каміноў. Сцежкай асенняй, лістотай засеянай, з сумкамі, з кніжкамі хлапчукі. А над Зальвянкаю вуды з прыманкамі, хлопцы з каханкамі, аблакі. Вечарам
Прада мною два цені каля дрэваў густых. Нейкі крок летуценны, адно сэрца ў дваіх. Супраць нашага дома абняліся, стаяць. Можа, нехта знаёмы, можа, некалі я? Не ў нейлоне празрыстым, як світальная мгла, у сукенцы з батысту я з табою ішла. Ды цямнейшы быў россып незаплеценых кос, і ніжэйшы абцасік, і вышэйшы мой рост. Ды хіба не ўсё роўна? Хтось жыве, нехта жыў. Гэты ж месяц у поўні нам абедзвюм свяціў. Толькі лекарам першым быў з зальвянцаў мой друг. Мае першыя вершы з сэрца ўпалі на брук. Памяць
Памяць — вечны сябра, неадступны цень, непагаслых фарбаў залаты прамень, закідае невад у мінуласць дзён — надвячоркаў спевы, шэпты ля вакон. На чужыя воды, плыні, берагі, у ліхую воддаль, маразы, снягі цягне, цягне сетку, бачную ледзь-ледзь. Памяць не нябожчык, і не ёй сатлець. Еўфрасіння Полацкая
Мінуласць ляжыць надмагільным вянком над тымі, што ў смерці застылі, ззяе святлом праз цемру вякоў святое імя Еўфрасінні. А доля ж была у крывіцкіх жанчын з кудзеляю, з прасніцай злучана. Яна ж за асветніцкі слаўны пачын дастойна прайшла ў неўміручасць. Ад Лады, вяснянай красуні ў бары, ад моцы Ярылы, Стварога знайшла сярод вечна паганскай пары да мудрасці новай дарогу. Яшчэ над Дзвіною старыя багі ў сялібах людзьмі карагодзяць, яе ўжо прывабіў свет праўды другі, што неслі Кірыл і Мяфодзій. У пушчы-лясы адыходзяць далей продкаў сівых абаронцы. Пісьменніцтва, новая вера мацней за ўсіх багоў грому і сонца. Народ яшчэ даўніх мілуе багоў. З камення ім стодзівы ставіць. Абараняць іх у пушчах гатоў і моц над людзьмі славіць. Дарэмна. Другія стаяць алтары. У Прадыславы мэта — святыні, цэрквы, манастыры — тагачасныя універсітэты. Вяртаецца ў край з навукай, з дабром, братэрства і мір у ім сее. Валодае смела князёўна пяром, людзьмі завалодаць сумее. Асветніца наша, духоўны ўладар, паганства і цемру скарыла, каб Полацк узвысіць. На шлях яе мар з Полацка выйшаў Скарына. У сэрцы чарніцы палае агонь. Падзеі тых дзён па парадку збірае на славу народа свайго і летапіс піша нашчадкам. У келлі маленькай, у ціхім Сяльцы, не марыць пра узнагароду. Не толькі царкве яе веліч душы — жывому народу і роду. Адчула: народ не учора паўстаў. Не заўтра канец нам прысудзяць. З мінуўшчыны слаўнай падзеяў і спраў мы ёсць. Мы былі. Мы будзем!
Поделиться:
Популярные книги
Para bellum
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Последний рейд
5. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Муж на сдачу
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Мастер 7
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Иван Московский. Первые шаги
1. Иван Московский
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 2
2. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.11
рейтинг книги
Войны Наследников
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Серые сутки
4. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Баоларг
12. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00