Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:
Развітальна заплакала восень, кроплі слёз на маім акне, ветру вольнага хор стогалосы ў чыстым полі сумуе па мне. Я з раўнін, дзе туманна і сіне, вольна сэрцу, прасторна для дум. Гасіць восень дажджамі касымі жар рабінаў. Сячэ лебяду. З урадлівых засеяных гоняў, з чыстых рэк, што ўвабралі ў плынь ліўні слёз сялянак прыгонных і няволі агорклы палын. З беларускай учэпістай гліны і з рабра прынямонскіх вярбін я галінка ля белага тыну незабыўных адвечных святынь. Маё сэрца з зямлёю зраслося. Калі
вецер бярозы сагне,
ветру вольнага хор стогалосы ў чыстым полі сумуе па мне.
Хмары
Неба бяскрайняе, неба над хатамі. Сунуцца хмары ляніва ўгары, нібы кудлатыя і барадатыя, выйшлі на вольную пашу зубры. Кінулі дом свой — пушчу адвечную, выйшлі з гушчэчы, нібы з даўніны, каб нагадаць па дарозе сустрэчным што ў нетрах начамі рыкаюць яны.
* * *
А вясна жыццядайная, дружная. Засмяялася сонца ўгары. Белы снег, як палотнішча кужалю, у сувой загартаюць вятры. Птушкі з выраю. Ты не са мною, і дарма цябе ў хату чакаць. I душы маёй не загоіць распагоджаны спеў жаўрука.
* * *
Зіхаціць за сцяною чаротаў накрухмалены Нёмна абрус. Што спыняе думак узлёты, я пакіну, як цяжкі груз. Песня, песня, народная ліра. Я з кайданаў яе узняла. Што ні нота — адкрытасць і шчырасць, Скарб адзін — дарагая зямля.
У нас
Вочы мае сонныя. Сны на вейках. Не заспалі сонейка, салавейка. З ручніком кужэльным каб памыцца ранняю расою,— да крыніцы. Быдла за ваколіцу. На прастор дзеці. Жыта ў пояс клоніцца. Вее вецер. На льняным настольніку хлеб духмяны. Сыр, аладкі на століку да смятаны. Дык яшчэ з прынукаю, як вядзецца: — Ешце, ешце, госцікі, бо ад сэрца.
* * *
Народ паважаеш, адкрыта жывеш — прыходзіць натхненне ад шчодрага сэрца. З маленькіх пачуццяў не зродзіцца верш, як з пустога вядзерца вада не нальецца. Шмат чаго трэба ў душу увабраць. Там змесціцца больш, як у нашых далонях. Зачэрпнуць з крыніцы святла і дабра — хай наша мінуласць праз вершы гамоніць. Пісаць пра мінуласць — не крочыць назад. Пісаць пра сучаснасць — не рвацца наперад. Трэба ў паэму жыццё нанізаць — зважыць былое, у заўтра паверыць. Тварыць – гэта значыць кахаць і цярпець. З праўдаю лёс свой злучыць пазаўсёды. Не ўчора пачатак, не заўтра канец надзеям і думкам старога народу!
Зямля
О зямля! Сноў сялянскіх калыска, беларуская наша доля. Ты, як маці, нам родная, блізкая. Наша поле, шырокае поле. Ные сэрца соладка-соладка, маладзенькая грыва руні, і палеткаў бяскрайніх золата, і тарпіны снапоў на гумнах. Ужо арэм і жнём мы машынамі, нават дзічак не абмінаем. Ты ж цвіцеш, як цвіла, шыпшынаю, ты шуміш тапалёвым гаем. Мы аднымі дажджамі змытыя, мы са сцюжы, з нялёгкай долі, з родных песень, з палеткаў жыта мы. Урадлівае
наша поле.
* * *
Верны будзь слову, якім Купала, прарок народны, сэрцы ўзварушыў. Верны будзь слову, якое ўпала з матчыных вуснаў, як з неба, ў душу.
* * *
Толькі чыстыя сэрцы пяюць. Толькі птушкі, вітаючы сонца ды калі свае гнёзды ўюць, звоняць песнямі ў неба бясконца. Гэта подзьмух жывучай вясны, ясных промняў няўлоўная жменя прабудзіла кругом галасы маладосці, сілы, квітнення. Сум праходзіць мінулай зімы, заміраюць нягоды жыццёвыя, падымаецца радасць з зямлі, сакавіцкім павевам адноўленай; Сіла крылаў не знае граніц, абмінаючы сцежкі глухія, п’е душа з першародных крыніц беларускай адвечнай стыхіі. Вырываецца песня у свет моцнай прагай дабра і свабоды за птушынымі песнямі ўслед. I паэты птушынага роду.
Крыніцы
У бязмежную эру касмічную, бы ў сівую пару лучын, б’е празора вада крынічная, абмываючы пяткі вярбін. Той, хто зведаў палётаў кружэнні, даль міжзорных шляхоў без граніц, нахіліўся, глыкнуў са жмені, каб шылінкі ў яе не ўраніць. Як бы высака мы ні ўзляталі, як далёка б мы ні былі, нас да вербаў крынічкі вярталі. Мы юнацтва з крынічак пілі.
Вецер
За вокнамі дождж, не бадзёры, не звонкі, плакаў, аб чым – нат не знаў. Вецер рабіны чырвонае гронкі, як пацеркі, перабіраў. Сэрца трапеча ў нясталага ветру: — Красуня, суцеш, супакой. Чаму не злажыла караляў ты летам, я ажаніўся б з табой. А то заручыўся з бялявай бярозкай, косы ёй плёў давідна, верна чакала абдымкаў за вёскай, сёння без лісця яна. Гутаркі ветру былі несумесныя. Зазіхацела рабіна красой I засталася асенняй нявестаю, жонкаю нічыёй.
Буслы
Ходзяць госці — буслы па даліне. Скуль да нас прыляцелі, сябры? Крэкчуць жабы на дождж ў лугавіне, салаўі заспявалі ў бары. Смела, буслікі, лётайце дома, віце гнёзды бліжэй каля нас. Ў нас усё, як даўней, па-старому, хоць і новы, як кажуць, час. Можа, крыху інакшую, звонкую, па-старому каб вас прывітаць, мы зацягнем на дрэва баронку, каб лягчэй вам гняздо будаваць. Гэтак многа шырокіх дарогаў. Нам мілей даль палёў і лясы, дзе вякамі да нашых парогаў прылятаюць на весну буслы.
Смага
Жывым струменем з нетраў б’е халодная, бы лёд, крыніца. Як праўду, чэрпаю яе з зямлі, што мне не чужаніца. Цячэ вадзіца проста ў збан. А пэўна, што лягчэй удвое, паволі адкруціўшы кран, напоўніць конаўкі вадою. Пайду насуперак вятроў насустрач ніў і польных макаў пад ценем ліпаў і дубоў па воду тую, што да смаку.
Поделиться:
Популярные книги

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Приручитель женщин-монстров. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 5

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Приручитель женщин-монстров. Том 14

Дорничев Дмитрий
14. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 14

Совершенный: Призрак

Vector
2. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: Призрак

Покоривший СТЕНУ. Десятый этаж

Мантикор Артемис
3. Покоривший СТЕНУ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Покоривший СТЕНУ. Десятый этаж

Книга пятая: Древний

Злобин Михаил
5. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
мистика
7.68
рейтинг книги
Книга пятая: Древний

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок