Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
Лекі
Гляджу з акна: снягі паволі таюць і сонца ўстала гожае як след, паветра зноў напоўніцу глытаю і цешуся, што зарунеў сусвет. Душа ізноў, бы сонейка, яснее, і ногі ўсё нясуць мяне далей, і хочацца зярняты шчодра сеяць, на крылах слоў за воблакі ляцець. Вітаць вачыма кожную травінку, аказвацца на шчыры стрэчны смех, ісці сцяжынамі без адпачынку, тварыць, як твораць вёсны, не наспех. Выходзіць з вострым лемяхом у поле, прылёт птушыны, звонкі спеў вітаць, расці ажно да неба сіняй столі, з прыродаю душою расцвітаць. Сплывае з дрэў адвечная жывіца, вятры задорна ў правадах гудуць. Спакойны сон, майго жыцця крыніца, залечваць раны да цябе іду. * * *
Жыццё –
* * *
У кожнага зара сваіх надзей, радасці свае, свае турботы. Таму не можа звонкі салавей, пяюн вясны, свістаць па воўчых нотах. У час войнаў на нашай зямлі
Тут усё прыдбана і ў зямлі схавана. Хлеб ёсць і да хлеба ў цяжкі час. Самі апранаемся і самі лечым раны,— гэтак войны навучылі нас. Лён і воўна — вопратка гатова. Кажухі і світкі. Сала. Мёд. Вораг кулямі вядзе размову — кулямі адкажа наш народ. Як бяда нішчымніцу стварае — будзе дужы з бульбы, з лебяды. Толькі чалавечнасць захавае, дабрыню, сумленнасць, як заўжды. Шчыра тут усё ў нас і папросту: нівы, збожжа. Веліч нашых спраў. I няўцям пажары і забойствы тым, хто хлеб рукамі здабываў. Зноў сяло за лесам дагарае, зацягнулі небасхіл дымы. Хіжы вораг нас не пастраляе. Тут каменні робяцца людзьмі. Вырай малады
Народ аседлы мы, не птушкі пералётныя, і Бацькаўшчына нашая — не стэп. З зямелькі ворнае, з сяўні і поту мы, так пакахаўшыя касу і серп. Дажджамі мы абмытыя і росамі, жывучасць нам дае сама вясна. Мы ад зямлі — складаныя і простыя і шчодрыя такія ж, як яна. Натураю, як сонейка, мы добрыя і літасцівыя, як матчына любоў. У барацьбе мы стойкія, харобрыя і верныя зямлі сваіх дзядоў. Як нашы пчолы, гэтак працавітыя, нібы мурашкі, дружныя з сабой. Ад долі труднай гартаваныя, гранітныя, ішлі стотысячнаю «Грамадой». Душою мы, як песні шчырыя, у свет загнаныя мы са спалоху дзён, дамоў вяртаемся, як птушкі з выраю, і ападаем на стары загон. І мілае нам неба грудаватае, і восені, і летні санцапёк. Бары адвечныя, сады за хатамі, нагамі роду стоптаны парог. Жывём мы гнёздамі, сваімі сёламі, насельваем старыя гарады, ў бяседзе дружныя, падчас вясёлыя, з вясковых хатаў вырай малады. Маладосць i старасць
Маладосць — палёт мараў высокіх, нестрыманасць парываў і бунт. Старасць робіць маленькія крокі, але пэўна ступае на грунт. Маладосць без задумаў, дакораў часам прыме за золата медзь. Скіраваць свае крокі да зораў — шчэ не значыць да іх даляцець... Ў маладых — парыванне і слова, буралом на спакойнай зямлі. Мужнасць важкая ў сівагаловых, што карэннем у дол ураслі. Маладосць, замагаючы многа, дарам блудзіць сабе ў аблаках. Старасць ведае лепей дарогу і на правільны выведзе шлях. Слаўны ўзлёт малады і прыгожы, ўсё ж падводзіць няведанне спраў. У жыцці толькі той пераможа, хто ў сябе мудрасць старца ўвабраў. Ну, а мудрасць не з ветру бярэцца — аднагодак стагоддзям амаль. Доўга молатам цяжкім куецца, покуль стане гартоўнаю сталь. Смелы бунт, побач мудрая рада, пэўнасць крокаў і думаў палёт. I адна толькі простая праўда: хай жыве і дужэе народ. Завея
Даль, як глянуць, бялее. Белы кужаль дарог, закруціла завея белы снег у палёх. Ашалела завея, загубіла мой след. Насумёціла, вее аж каню па хрыбет. Палазам не працерці шлях стары да сяла. Гурбы снегу і ў сэрцы мне зіма намяла. Мроі, мары, надзеі вырваў вецер з дарог. Круціць, круціць завея белым снегам ля ног. Тост
Адкінуўшы ўбок блытаніну чужых надакучлівых слоў, іду я старой каляінай, забытаю
Сцежка
Іду штодзённа сцежкай студзёнай. Бяру за грыву долю-каня. Здаецца часам: пяюць верацёны пад бацькавай стрэхаю аж давідна. Водгук мінуласці, любы і спеўны, як хвалі калосся, як шум баравы. Матчыных рук дотык мяккі, сугрэўны, кранаецца промнем маёй галавы. Усё гэта – прывіды, здані. Вяртанне да вёснаў, да матчыных рук цеплыні. Сялянскаю шчыраю песняй світання трывожыць асеннія познія дні. Сумна на сэрцы і крыху балюча без баяў кудзельных, без матчыных слоў. Такая у гэтым усім неўміручасць, гаючая душу святая любоў. Торбачка
Як дзядулі ў дарогу выпраўлялі бацькоў, кожны з торбачкай, з Богам з роднай хаты пайшоў. А ў той торбе ў паперы — цёплай бондачкі круг, хлеб, прапахлы аерам, з любых матчыных рук. О шляхі і дарогі! Ціхі ў полі папас. Перамералі ногі вашу далеч не раз. Прамінула сутонне. Выйшлі не ў пасталах дзецюкі нашы сёння на асфальтавы шлях. Гарадоў панарама кліча за небакрай. А ўсё чуецца: — Мама! З сабой торбачку дай. Палажы нам у вырай подых роднай зямлі, нашу сціпласць і шчырасць на абходак з людзьмі, і тугі вераценца, што начамі звіла. Мову родную з сэрца, нашы песні з сяла. Сілы бацькавай крыху і павагі людской, гэтай любасці ціхай, што завуць дабратой. Хай падтрымкаю будзе смелы ўзлёт, слаўны чын. Каб пыталіся людзі, скуль я, маці, і чый. Я не спяшаюся Я не спяшаюся. Нібы той дзед з сявенькай, што рассявае ў полі збажыну, ступаю роўна, сею памаленьку, бо як пасею, так я і пажну. Не ўзыдзе хлеб — запозна ці зарана і гэта ведама майму пяру. Узыдзе ён, калі наканавана. Як прыйдзе час, уздымецца ўгару. І хоць вятры не раз тут загалосяць і застракоча па сцяблінах град, прыйдзе пара — і нівы закалосяць, паставіць жнівень дзесяткі у рад. Малая я. Гадуюся ў законе пяшчоты сонца, мудрасці зямлі. Калі дабро пасею на загоне, закаласяцца і дабром палі. Я не спяшаюся. Як сонейка, як дрэвы, стаю ля ніў, а нада мной — сусвет. Дзяды вучылі: добрыя пасевы, дзе зернетка і ворыва як след. Сялянка. Веру ў розум, веру ў працу. У чарназём. У цёплы дождж з гары. У думках можна толькі разагнацца. А на палетках — пачакай пары. Няма без працы на ўмалот надзеі. Змалоцім каласы — тады спачнём. І сёння трэба праўду ў полі сеяць. Бо што пасеем, тое і пажнём. Арлы не пакідаюць гнёзд
Кінулі мы ветру сцежкі-межанькі. Пасумнела па старых кутах. Зіхаціць з канца ў канец аб’езджаны, выліты асфальтам шлях. Кліча да вандровак, смелых вылетаў, вырывае птушанят з гнязда, каб з вясняным, самым першым выраем, з жураўлямі іх вярнуць назад. Кліча дом сцяжынаю пратоптанай. Маці стомлена дамоў пайшла. Зноў трывожаць сэрца тыя клопаты з наднямонскага радзімага сяла. Здэцца, ступіш — і зямля загутарыць, загамоняць спеўна каласы, сцежкі зноў зазелянеюць рутаю, птушкі мераюць завоблачную сінь. Бацькаў зруб, акраец жытні хлеба, цішыня, ахвочай працы час. І дымок над хатамі да неба, і руплівасць матчына аб нас. Сэрца, нібы яблык, налілося буйным сокам роднае зямлі. Сонца ўсюды. Кос вярбовых россып. Хлеб з прыполу роднае зямлі. Восень зноў. І жураўлі цыбатыя адлятуць у край чужы наўпрост. Толькі мы душой з сваімі хатамі. Бо арлы не пакідаюць гнёзд.
Поделиться:
Популярные книги
Путь Шедара
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Охота на разведенку
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
"Малыш"
2. Девочка с придурью
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Мастер Разума II
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Счастливый торт Шарлотты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1984
1. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.80
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том IX
9. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Секретарша генерального
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00