Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
У песнях ёсць хлеб
А мяне, мусіць, з гора нарадзіла зямля, толькі ціхай пакоры ў сэрца мне уліла. Ноч, як подых хаўтурны, нат зара не ўзышла, не з прамення, а з буры, мусіць, выйшла душа. Сонца на небасхіле. Кружыць птах над зямлёй. Ён пазычыў мне крылле і паклікаў з сабой. Крылле — скарб небагаты. Ўзлётаў не падзяліць. Не хапіла зярнятаў, каб усіх
Успамінала дзяўчынанька
Ўспамінала дзяўчынанька залатую вясну. Да магілачкі вернай быць — хто цалуе адну. I зімою ці летам цераз буры і снег за такім ісці следам, хто кахае навек. Быў жа — доляю выснены, сэрца болем крануў. Вусны — спелыя вішні — пунсавелі яму. Як ішлі ганаровыя. Ён ад брата вярней. Ды такія героямі паляглі на вайне. * * *
Будзьце з пагодай, мірныя дні — плён чалавечай працы. Будзьце з лагодай, смелыя сны, што сэрцу людскому сняцца. Будзь урадлівай заўсёды, зямля, шчодрай, вільготнай вечна, што родным братам прытулак дала ў сям’і сваёй чалавечай. Але ў блакіце азёраў і рэк з косамі спелага жыта радзіма чакае вас, як Сольвейг чакала калісь Пер Гюнта. * * *
Юным не спіцца, не ўцішыць сяла, тужаць, кахаюць гітары, ночка-цыганка высока ўзняла месяца поўную чару. Іскрыцца водблеск далёкіх планет, сад ў галасоў перагудзе, які ж ты харошы, харошы свет, ты ўвесь для радасці людзям! З сэрца пачуцці, як кіпень з каўша, сіла бурліць маладая, плешчацца ў песнях жывая душа, долю на бой выклікае. Вецер, разлукі, вайны не прароч! Шчасце — як струн пераборы. Рукі сплятаюцца ў гэткую ноч, сэрцы вянчаюцца ў зорах. Нельга снарадам — у веснія дні, нельга ракетай — у долю, сэрцам на свеце не трэба вайны, ні сёння, ні заўтра — ніколі! * * *
Сёння месяц, рагаты і грэшны, блудзіць небам, шукае прыгод. Гэткай ноччу складаюцца вершы аж да раніцы навылёт. * * *
Час імчыцца. Мінуласці соладка спіцца. Новых думак і мараў не пафасны хор, новай праўды другія, жывыя крыніцы разбудзіў звышракетны, шалёны віхор. Не, не атам! Няхай лепш у стомленых сэрцах стане розум насупраць тупых кулакоў. Дасягненні навукі ў паядынку са смерцю. Супраць згубы планеты ўся мудрасць вякоў. Дзе
блудзяць сны
Цішыня раўнамерна плыве за акном, як жыццё без прынады, без смеху. Часам вецер зазвоніць аб шыбу крылом ці заб’ецца з разгону аб стрэху. Я лічу павароты ўжо пройдзеных дзён. Тых, што прыйдуць, спазнаць не ўмею. Час плыве. Я не сплю. Заблудзіўся мой сон ва ўспамінах суровых завеяў. * * *
Айчына — адвечнае слова з глыбінь з жыццём удыхнулі у сэрцы. Долі палын і надзеяў цяплынь і вернасць надзеям да смерці. Айчына — зямелька, магілы дзядоў, іх думкі і творчая праца. У снежную замець дарога дамоў. То — не баяцца! То — радасць світання і сум вечароў, ад сонца салодкая ўтома. То — светлая, верная ў сэрцы любоў. Айчына — то дома! Дома! Спрадвечпая доля — жыць і ўміраць. Працягласць супольнага роду. Ці будуць часамі сыны ўспамінаць, як пойдзем ужо назаўсёды? Бяссонне
Апалі хмары — кудзелі клочча з начное цьмы за шэры небасхіл. А маладзік ад пацалункаў ночы у рукі дзеўчыны упаў без сіл. Зарою светлай неба закранула. Збудзілі птушкі поле да жыцця. А я зусім пакуль што не заснула – гаворцы з сэрцам не чутно канца. Паэтаў сон часамі й недарэчны. Тут мары з яваю не пагадзіць. То — дыялог, напружаная спрэчка таго, што ёсць, і як магло ўжо быць. Жняя
Белая кашуля і сярпок праз плечы. Тканая спадніца, хвартушок квяцісты. Вось ідзе дзяўчына і пяе, шчабеча з ніваю даспелай, з раннем залацістым. Ды не постаць стане, загарне калоссе, зубленым сярпочкам, сабярэ ў далоні. Золата цяжкое, каб не растраслося, лёгенька і спрытна да зямлі наклоніць. Ды уздыме жменьку зноў над галавою. Ды калоссем спелым, бы праменнем ясным, з лёгкасцю птушынай ўскалыхне з любоўю і паложыць жменю ўніз на перавясла. Адарвецца часам, сноп высокі звяжа. За сабой паставіць ветру на забаву. I стаяць снапочкі залатою стражай ля мяжы зялёнай з чубам кучаравым. Кончыцца дзянёчак, дык на ржышчы гладкім зжатаю дарогай у сутонні шэрым стройныя снапочкі сыдуцца ў дзесяткі. А дзяўчына пойдзе ў хату на вячэру. Асенні
Сонейка не выйшла больш на неба ў золаце ад галавы да пят. Дзень сягоння апрануўся ў зрэб’е хмар абшморганых і хмаранят. Нават вачаняты не смяюцца пад асенні, пад імглісты шум. Туманамі ў галаве снуюцца пасмы сумных жураўліных дум. Адлятае, заціхае радасць. Толькі сэрца стогне, бы крумкач, быццам бы прыгнула нас адказнасць за віхураў безуцешны плач.
Поделиться:
Популярные книги
Александр Агренев. Трилогия
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Пустоши
1. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Афганский рубеж
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Совпадений нет
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 13
13. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Наследник в Зеркальной Маске
8. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Proxy bellum
5. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Светлая ведьма для Темного ректора
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Матабар. II
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Академия
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00