Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
Вайной
Сэрца маці начамі не спіць, лекаціць, як зыманы голуб. Сэрца маці за ўсіх баліць. Белізна пакрывае голаў. Нарадзіць, карміць, гадаваць. Чуць іх голас, бачыць усюды і вайне на няміласць аддаць ды чакаць чорнай весткі ці цуду. Хмарай зноў груганам кружыць над пабоішчам. Тлець папялішчам. Як жа зроблена мала, каб жыць. Як жа зроблена многа, каб нішчыць. * * *
Свішча
Жыць
Жыць — гэта ў хаце са смольных бярвенняў з нашым адвечным гаючым цяплом, прагнуць, каб родныя тры пакаленні хоць часам сышліся за шчодрым сталом. Жыць — кідаць зерне ў ворыва спорна, садзіць маладыя лясы і сады. Дотыкам ног цалаваць тое поле, дзе цяжка ступалі бацькі і дзяды. Будую дом
Будую дом. Палац не ломкай гліны. У друз парассыпаецца бетон. Жывых людзей прывальваюць руіны. Я пабудую трывалы дом. Са сцежак ён, што праляглі праз церні. Ён са змагання, дзе мае сляды. З малога і вялікага цярпення, народзе мой, стары і малады. Мой век мінуўся, жудасны і сумны. З сяўні маёй наступіць умалот, як будзе жыць акрылены, разумны, паэтамі праслаўлены народ. * * *
Ноч дыша цяжка, канае нібыта, і таму так нявесела мне. Неба зорамі моцна прыбіта, так пагрозна маўчыць у акне. Не. Не трэба! Цяжкасці-важкасці — слабым, прывучаным ныць. Маем права жыццёвыя радасці на зямлі між людзьмі падзяліць. Вымыты ў росах, прапахнуты зёлкамі, абапёршыся на пляцень, падперазаўся цуднай вясёлкаю нованароджаны дзень. Мароз
— Я дужы. Захочу — замучу да слёз. Спыню, закаваю крыгі. Усё анямее... Хваліўся мароз, пакуль не было адлігі. Не ад такога ліхога, як сам, што мучыць, марозіць бясконца і нораў дыктуе жорсткім вятрам,— загінуў мароз ад сонца. Кволасць
Жаночае амаль не знаю кволі, хоць сэрца тужыць восенню па ёй. Жыцця ўмалот вятры перамалолі і скроні нат абсыпалі мукой. Я на тваіх разлогах — чарацінка, зямля мая, мой солад і мой боль. Мой жытні хлеб з духмянаю скарынкай на твой абрус пакласці мне дазволь. * * *
Цягнуцца ў неба таполі. Шлях нацянькі да сяла. Я заблудзілася ў полі, сцежкай крутою пайшла. Дуб у задуме глыбокай. Гнецца вярба да зямлі. Тутака вераць ва ўрокі, Пэўна, мяне ураклі. Пахла ля ног канюшына. Буйна цвіла сенажаць. Поле мяне навучыла з родных дарог не змыляць. Часам спынюся ад болю. Моўчкі
* * *
Іду скрозь зялёныя шолахі дрэў, адна між падоўжаных ценяў. Пух тапаліны на скроні асеў. Не здзьмуць яго ветрам асеннім. Дом дзяцінства
Працягнулася дарога моўчкі за сялом. там, за марывам разлогаў, мой вясковы дом. Злева — альшына густая, луг цвіце, як май. Справа ў неба вырастае белазоры гай. Пахне свежа бор сасновы, каля ног чабор. Расспяваўся дзень ліпнёвы, бы пчаліны хор. Ходзяць там «буслэ» паволі, зелена кругом. Мной пакінуты між поля мой вясковы дом. Зубр-адзінец
Зубр-адзінец ад статка адвык, не ахвярай, а панам у лесе. Адзін, як пільгрым, што ў святыню пранік. Адзін, як арол ў паднябессі. Наканаванне накрэсліць кругі, разгон, узвышшы палёту. Каго палюбілі аднойчы багі, сіла яго — адзінота. Красуецца статак прыплодам цялят, гульнямі ў травах пахучых. А ў сэрцы адзінца інакшы загад — быць рыкам адвечнае пушчы. Стойбішча статка і статка лугі. Адзінцу — трывога у сэрцы. Каго палюбілі аднойчы багі, са статкам той не сальецца. * * *
Нада мною столь з дошак і бэлек
пралягла на бярвеннях тугіх,
стырчаць гакі старых калыбеляў,
ноч мінуласць калыша на іх.
* * *
Песня каронай на голаў лягла, з церня вянком на чало. Песня-сяброўка з малога сяла сціплая, нібы сяло... Хочацца рукі шырока падняць і даць ёй свабодны ўзлёт. Хай кружыць, буркуе, пяе, як вясна, прарваўшы праменнем лёд. * * *
З болю народа, з ягоных надзей, як любоў і сумленне свету, як носьбіты вольных і светлых ідэй, з зямлі прарастаюць паэты. Шкода, не кожны аб ёй запяе, парад у яе запытае. Хоць сіла, што й дрэвам магутнасць дае, ў сваіх нетрах і песню стварае! Паэты
Поўнае сэрца узнёслых турбот, красою зямлі захапленне. Паэты — зусім не манашаскі род. Паэты — жывыя стварэнні. Не па разліку бывалых людзей, папаўшыся ў пераплёт, слухаюць сэрца. Яно праўдзівей, ім крэсліць напрамак, лёт. З шэрасці твораць жыцця ідэал і смела наперад варожаць. Ля вогнішча — думаў натхнёных запал і песень разліў пераможны. Не ўсе з ім музыкі, не ўсе салаўі, што зоры трывожаць начамі. Без енку ў цярпенні, без страху ў баі. Паэты бываюць арламі.
Поделиться:
Популярные книги
Медиум
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Жена на четверых
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Великий род
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 5
5. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 14
14. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Совершенный: Призрак
2. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Покоривший СТЕНУ. Десятый этаж
3. Покоривший СТЕНУ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Книга пятая: Древний
5. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
мистика
7.68
рейтинг книги
Последний попаданец
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Её (мой) ребенок
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91