Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:
Над старымі друкаванымі кнігамі

Уладзіміру Караткевічу

Хмялееце. Тут анігадкі ўпіцца, гартаючы старонкі мудрых кніг. Апавясцілі поўнач са званіцы, і крочыць ноч, а вы ўсё каля іх. Забыты скарб вяртаеце народу. Тут болей сэрцу, як вачам, відно. Ні пыл вякоў, ні час — не перашкода, калі нашчадак з продкам заадно. Ці бачыце? Пагас у хмарах бурых пабляклы месяц — кованы ліхтар. Заснуў з утомы на мядзведжых шкурах гасцінны і натруджаны друкар. Варушыце вякоў старыя тайны. Усхваляваны знойдзеным да слёз, не чуеце, як конь заржаў у стайні і раздувае храпаю авёс. Ўсё дарагое, вырванае ў смерці і ў небыцця, што з пылу паднялі, у гэту ноч схавайце ў нетрах сэрца, каб апасля апавясціць
зямлі.
Няхай раскажа час мінулы сённячы усім забыўшым мову і свой род пра справы слаўныя Скарынаў і Мамонічаў, пра першы друк — наш велькі чын і ўзлёт.
* * *
Адзінай мэты не зракуся, і сэрца мне не задрыжыць: як жыць — дык жыць для Беларусі. А без яе — зусім не жыць.
Час
Скрыпучым возам ехаў час, калдобістаю каляінай, а ветах выплываў і гас, а воз каціўся без упыну. Ўставала сонца з-за лясоў, ішло ў зеніт па небасхіле. А воз каціўся, конь ішоў, дарога курчылася ў пыле. Гарыць агонь, лясы маўчаць, прыпалі коні да атавы. Пара вякі ператрасаць, перацаніць людскія справы. Забытым трактам я іду, ступае побач адзінота. Шукаю вынашаных дум, падбітых крылаў з тых узлётаў. Іду, задумны пілігрым, слядоў шукаю ў каляінах. Сюдэма йшоў Паўлюк Багрым, сюды дамоў спяшаў Скарына. Няма даўно ўжо іх слядоў. Лёг пыл на шэрыя стагоддзі. I толькі сэнс вялікіх слоў у нечых ранніх сэрцах бродзіць.
* * *
Я сэрца ўздым, жыццё сваё і вернасць, і ўсё, чым вымяраецца любоў, аддам табе, пяшчотная бязмерна, пакутная зямля маіх дзядоў.
Два рэхі

М. Т.

Мы з Вамі два рэхі ў адным бары ад Нарачы аж да Нёмана, на матчынай мове, па песні сябры, і думаем крышку падобна. Здалося мне: рэкі плывуць назад, гады вяртаюцца з выраю. Стаю сярод поля, дзе дрэвы ў рад — якую ж пуціну выберу? Капытамі коні кранаюць зямлю, іржуць, патрасаючы грывамі. Я песні з аселіц сэрцам лаўлю — тужлівыя, спеўныя, жніўныя. Я ведаю многа песень чужых, усё ж тыя жніўныя, родныя, як жураўліны асенні крык, навекі мяне запалонілі. Шэрыя хаты пад шэранню стрэх, шэрае беднае зрэб’е. Шэрыя твары плачуць праз смех, Шэрыя вёсны, бясхлеб’е. А мова, як ліра: спявае, гудзе, стагоддзямі вусна прадзецца. Промнямі слоў суцяшае ў бядзе. А мова, як сэрца, б’ецца. Слухаю, думаю... Думка адна: людзі пакрыўджаны родныя, просяць за іх заступіцца, аднак сілы такія няроўныя. Трэба змагацца. З панамі на бой. Трэба, як дуб, як камень. Нашая песня панам, як мазоль: шкадуюць і зводзяць вякамі. З’яўляліся хлопцы, праз цемру вякоў народныя раны гоячы, за сілу адважных закляццяў і слоў жывымі згаралі на вогнішчы. Ірваліся ў полымя, у забыццё, каб толькі не плакаць, не каяцца! З болю на свет прыходзіць жыццё, болем яно адкупляецца. Гэта было ў той завейнай пары, Калі, размахнуўшыся крыламі, Вы сталі змагацца яшчэ на зары з народнымі вечнымі крыўдамі.
* * *
Зямля мая любая, дзень мой і ноч, водгулле песняў, у полі калоссе. Часам ударыць аб шыбіну дождж, сумна ля вокан вятры загалосяць. І з заараных даўно каляін роднага поля маёй мадалосці вырвецца часам балючы ўспамін, даўно адышоўшых пакліча у госці. У покуці, тата, цябе пасаджу, прысядзе матуля зычлівая побач. У сне-успаміне на вас пагляджу і буду вас сцішана слухаць за поўнач.
* * *
За акном у сутонні сонца нікне са стрэх. Дождж мне вымыў далоні. Шчокі выбеліў снег. Ільняную кашулю на мой змучаны стан каб
на ноч апранулі
ды паслалі дыван,
ды паклалі на ўзлессі у старым дзірване, каб цягучыя песні калыхалі мяне.
* * *
Думы — коні мае вараныя, грыва з ветрам і цокат капытаў. Напярэймы — жывыя, зямныя, выкрасаюцца іскры з граніту.
Сялянка я
Шугае позірк смела за аблокі, што пралятаюць над гняздом маім. Сялянка я з душой маёй шырокай і з думкамі, як Нёмана уздым. З цішы лясной, з тугі і крыху з поту. Я працу ведаю і крылля смелы ўзмах. Мяняю я на ніваў пазалоту ўсё золата на пальцах і ў вушах. Хтось плача, што насіў калісьці лапці і з путаю за статкам босы йшоў. А мне найлепей у сялянскай хаце, што ведае, дзе мір і дзе любоў. Калі на сэрцы ные боль шчымлівы, хтось адыходзіць ў невараць з сям’і,— нам гояць раны залатыя нівы, палі бязмежныя. Сяляне мы.
Медзвядзёва фарба
На каптан для мужа, на ўток і аснову, шукала жанчына фарбы медзвядзёвай. Гэткай незвычайнай пражаю снавала кросны, гэткай ніткай бабка патыкала, не гнядой, не бурай і не каштановай — іменна наяўнай фарбай медзвядзёвай. І малюе мара маладой жанчыны бурага мядзведзя ў нерушах айчынных, і вачмі прабабкі бачыць, як у буру валакуць мужчыны медзвядзёву шкуру. Ды па тых адважных згасла памяць недзе, што змагалі ў пушчы бурага мядзведзя. А жанчына марыць ночкаю зімовай і шукае фарбы толькі медзвядзёвай.
Беларусы
Беларусы ад касы. Нам сняцца высокія травы, пракосы, як паясы. Касавіца для нас — забава. Лоб у поце, лугі з расой. Гнецца першына, зноў атава. Размахнуцца шырока касой — маладая мужчынская справа. Беларусы ад касы. З асялком у кішэні кожны. Пахіляюцца каласы з налітым зернем на пожню. Косы звіняць у сяле, іх клеплюць на бой пераможны. І хлеб, бы зара, на стале, і засек зімой не парожні. Беларусы ад касы. Дарогамі да світання хлопцы з косамі йшлі ў лясы, на бунт ішлі, на паўстанне. Вашчыла іх вёў, Кастусь. Звінелі ў паходах косы. Адраджалася Беларусь пад звон іх рашучы й востры. Вокам сябра гляджу на касу. Асялок кранаю рукою. Не, на злом яе не панясу. Няхай павісіць пад страхою.
Сустрэча
Сустрэнемся на вузкай перакладзіне. З двух берагоў, паважныя, прыйдзем. Усё, што не даткана, не дапрадзена, я пакажу табе ў святочны дзень. Вось толькі я забылася на почасці. Калі з дарогі зойдзем у мой дом, я проста пасаджу цябе на покуці, аддам на ласку маім багом. Снуецца з песнямі льняное прадзіва, пасаг бы з кужалю танчэй саткаць. Жартоўна кросенцы мае разладзілі, уток заблыталі, не разблытаць. Я запяю табе пра дзіва дзіўнае, якая ў Нёмне глыбіня, як ноччу месячнай на воды сінія выводзіць дзеўчына паіць каня. А конь не слухае, а конь бянтэжыцца, рве цуглі срэбныя — дарма спыняць. З каменняў Нёмнавых аж іскры крэшуцца, аж сэрца цешыцца з таго каня. З двух розных берагоў на перакладзіне сустрэнемся ў святочны добры час. Чаго б не здужалі, чаго б не ўладзілі, пакінем моладзі сказаць за нас.
З моладдзю
Апрануўшыся давідна, падбадзёрана смехам звонкім, вылятала мая вясна з лёгкім ветрам наперагонкі. Час быў дзіўны. Каля мяжы, упрыгожанай церпкім верасам, так часамі хацелася жыць, а часамі і жыць не хацелася. Трудна вочы было адарваць ад вясны, да зямлі прынаднае. Цяжка людзям было дараваць, што яны да людзей неспагадныя. Усё адны гуляюць і п’юць, а другія слязамі плюскаюць. Я і выбрала сцежку тваю, маці-доля мая беларуская. Ці прыходзіў у сны адчай? Ці трымцела слязіна скупая? Не скажу. Святлее ў вачах, калі моладзь на шлях выступае.
Поделиться:
Популярные книги

Имя нам Легион. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 3

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Фараон

Распопов Дмитрий Викторович
1. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фараон

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2