Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
1965
* * *
Ліпень пчоламі гудзе соладка, напінае вясёлкавы лук, пакацілася сабе сонейка на зялёны квяцісты луг. Выйшаў з бабкаю хлопчык русенькі гэта сонейка сустракаць: «Не расказвай мне больш, бабусенька, казкі страшнае пра ваўка. Ваўкі душаць харошых зайчыкаў, Дзе ваўкі — заўсягды бяда; мне шкада так Чырвонай Шапачкі і бабулькі старой шкада. Я сабачку куплю кудлатага і машыну з такім гудком. Калі вырасту, быццам тата мой,— пастраляю усіх ваўкоў». «А баюся, табе яны трапяцца. Усё ж мужай, мілы ўнук, расці. Столькі плача Чырвоных Шапачак, столькі бродзіць ваўкоў у жыцці». 1965
Акварэль
Сонца
1966
Час
Час, як конь, ляціць, мігціць, падковамі крэша з долі-крэменю агні. Час, вярні мне скрыпачку ліповую, мае песні сумныя вярні. 1966
* * *
Іншы бохан ляжыць пад абрусам, на сцяне цікавейшы абраз, толькі роднае мовы на вуснах не крануў ўсё мяняючы час. Час усё непатрэбнае крышыць, дарагога ж нішто не кране. Свеціць золата па папялішчах, бо яно не згарае ў агне. Яна свеціцца мудрасцю, ласкаю, партызанскай адвагай пяе і з крыніцы свае праславянскае непадробным променем б’е. Мова з крыўдай, са скарбамі ўласнымі, што пранесла праз жудасны век, і сівая, і разам сучасная, як харошы, жывы чалавек. Новы час непатрэбнае крышыць. Наша ж мова, як вечнасці ніць, з праславянскіх крыніц і узвышшаў красаваць будзе з намі і жыць. 1965
Зіма
Мінулі дні асенняй, бурай слякаці, падмёрзлы грунт завалакло сняжком. Такая рань, што хочацца расплакацца насустрач сонцу й лёгкім аблаком. Уквеціў шэрань голлі непакрытыя, за ночку стрэхі снегам падбяліў, як быццам нечасаную, нямытую, сялібу нашу нехта палюбіў. Я ў цёплай хусце выбегла на ганачак, на вуснах смех, такі нячасты госць. Бязмэтна неяк выглядаю саначак, якімі адзвінела маладосць. А тая даль паўзе-гудзе машынамі, праезжым экскаватарам раве, і гасне маладосць мая шыпшынная, як светлы дзень ў вячэрняй сіняве. Што ж, маладосць усім здаецца казачнай. Вось і мая: у полі ля сяла праехала пад звоначкі на саначках, па росных межах басанож прайшла. Ляцець бы так санямі параконнымі ля сонных хатаў, ля дарожных вех, каб даль звінела вокал галагонамі, а з-пад капытаў разлятаўся снег. Сялянскі нораў, кроў мая мужыцкая, да коней сэрцам цягне, да сяла. Жыву даўно забытымі прывычкамі... Што ж, маладосць сярод палёў прайшла. 1965
Зубры
Непрыгожыя, барадатыя, з нетраў пушчы ідуць зубры, на плячох — вехі-грывы кудлатыя і цяжкія нясуць гарбы. То палягуць, то зноў паднімуцца, растрывожыўшы трэскам глуш, ногі моцныя аж пружыняцца пад цяжарам магутных туш. Сваёй пушчаю крочаць, стройныя, цёмна-бурыя, як дымы, неабласканыя, неасвоеныя, першабытныя так, як мы. Без хлусні, без лісінага нораву, ў цеснай дружбе — свая сям’я, вытрывалыя, непакорныя, — да такіх належыць зямля! Ўсе прыходзілі, ўсе іх нішчылі, — ад чужынца дабра не пачуць, а яны грамадой нялічанай страпянуцца і зноў жывуць. Адна пушча-зямля ім маткаю, мора жытняе без граніц, мы адною жывём чалядкаю, з адных сілу бяром крыніц. Ўсё гляджу на сям’ю зубрыную. З вадапою ў гушчар брыдуць. І здаецца цяжкой хвілінаю — будзем жыць, бо яны жывуць. Калі пушча цвіце пралескамі, плешча сонца вясной з гары, — беларускія, белавежскія, з новай сілай равуць зубры. 1965
Буслы
Да зямлі беларускай, да каханай зямлі зноў вяртаюцца гусі, зноў
1966
* * *
Такая цішыня, што лісце не шапоча, не гнуцца травы посцілкай зялёнай, пагодны дзень паволі плюшчыць вочы, да сну здымае светлую карону, на небасхіл кладзе. Маўчаць палі, лясы, гаі заціхлі, нясе рака чароты ў задуменні, паўзе туман з дарогі, пахнуць ліпы, і мякка ноч малюе вокал цені ля сонных дрэў. У галаве ад паху як ад чаду, чутно, здаецца, ў цішыні бязмернай, як славяць продкі маладую Ладу ды шлюць Ярыле песні ў час вячэрні на мове роднай... 1966
Маці
Ты пагладзь мяне, мая матуля, ласкава, ціхенька, хоць у сне, як тады, калі пяяла люлі у дзяцінства казачнай вясне. Ды рукою, шорсткаю ад працы, ўсе удары залячы жыцця. Хоць віскі даўно ўжо серабрацца, дай адчуць, што я яшчэ дзіця, што, як колісь, на галоўцы русай пальцы рук праменнямі ляглі, акажыся зноў па-беларуску, мовай роднаю загавары. Завязі ізноў мяне у школу, прытулі да сэрца, як калісь... Парай коней на акутых колах будзем доўга ехаць ў Ваўкавыск. Знаеш, мама, ў школе ўсё па-польску, каб прымелі — душу узялі б. Гавары мне мовай родных вёсак сонечнай, пакрыўджанай зямлі. Кажаш, вырасла танкляваю вярбою, азарыла юнасцю наш дом... Забяры мяне назад з сабою, мне так добра, калі мы разом... Годзе, годзе, мама дарагая, рук не трэба нада мной ламаць. Я ж адно ў жыцці маім кахаю, чаго нельга на зямлі кахаць. Ты сама ўліла мне гэту сілу горкіх крыўдаў, што не ўбачыў бог, і сама такою нарадзіла — з прагай волі ў маладых грудзёх. Птушак шнур запознены, асенні праляцеў і скрыўся ў тумане. Калі б знала, для якіх цярпенняў нарадзіла, маці, ты мяне. Пакладзі на голаў мне далоні, запляці апошні раз касу, я цябе такою, як сягоння, праз жыццё, як святасць, пранясу. 1966
* * *
Маці мая сялянская, маці мая славянская, ветлівая, гасцінная, ў крыўдзе чужой непавінная. Ураджайная і зялёная, хлебам слаўная ад вякоў, неспакойная, неўгамонная ды бунтарская ў жылах кроў. Гаспадарыла ды батрачыла — намагалася за дваіх. Не хачу я чужое мачыхі аглядаць на слядох тваіх! Ты — мой боль круты, ты — мой шлях святы, сцежка верная ў цішыне. Ўсё мне дорага, што прыдбала ты працай, сілаю для мяне. Ты — як праўда праўд, ўсюды свой і брат, мовы роднае звонкі дар. Ты — мой шлях круты, ты — мой боль святы, Беларусь мая, мой алтар. 1966
* * *
Кажуць, што праўды няма на свеце, дружба людская — словы на вецер, вернасць і сталасць — як лёгкі дым, пышуцца словам да першай бяды. З кім бы бяды не дзяліў папалам,— ў горы, ў нягодзе апынішся сам, певень і тройчы не пракрычыць — кінуць самотнай цябе уначы. Як добра, што сонца не гасне ўгары, і ветры гамоняць са мной, як сябры, і дождж аблівае, змывае слязьмі памяць аб тых, каго звалі людзьмі.
Поделиться:
Популярные книги
Наследник и новый Новосиб
7. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 2
2. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.11
рейтинг книги
Краш-тест для майора
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 6
6. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.38
рейтинг книги
Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Его наследник
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Возмездие
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47