Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
Малітва
О Божа! Народ свой пакутны, убогі, як вернае сэрца ў адданых грудзёх, кладу Табе сёння пад Божыя ногі, каб Ты не забыўся, каб Ты дапамог. Каб слёзы і раны, што землю пакрылі, супроць чалавека бязлітасны чын, і здзек безупынны, і безліч магілаў, каб Ты не забыўся, каб Ты палічыў. Тугу ад гнязда сваяго адарваных, дзіцячую долю і мацеры плач, бяссонныя ночы закутых ў кайданы, галодных мучэнні, о Божа, убач! Паглянь на чужымі стаптаныя нівы, на вокны сляпыя разбітых святынь. О будзь міласэрны, о будзь справядлівы і слуг Тваіх верных Ты больш не пакінь. Ты быў чалавекам, як людзі, меў маці, і сам ад людзей Ты цярпеў на крыжы. Не дай больш нявіннай крыві праліваці, народу
Дзе радасць?
Пытае вецер сумны чагосьць, дзе радасць — рэдкі сягоння госць, чаму не прыйдзе гору ў дакор, не засмяецца іскрамі зор? Нельга начамі ўсцяж сумаваць, пакуль брат-вецер можа пяяць, весці прыносіць з родных шляхоў, у вочы смяяцца долі ліхой. Чаму сум горкі, бы на загад, адбіў мне думы, як здрадны гад? Чаму спыніўся дум творчы бег, замёр прадчасна на вуснах смех? Хай сыпле доля на сэрца град, са мною ж вецер — мой родны брат, са мною сведка ўздыму і мук, прыяцель верны — месяц-дзяцюк... На бруку чужым
Светлай руні дзіця, сябра вольных вятроў, што звон сэрца разгойдалі песняй, быцам птах, ў сценах вогкіх муроў б’юся ў клетцы скрываўленай, цеснай. Краскі скромным паглядам глядзяць з гладыша, лісце з ласкай нясмела трапеча. А на бруку чужым ў ноч крывавіць душа, заглядзеўшыся нема у вечнасць. I здаецца часом хвіляй дзіўнай тугі, што няма ні граніц, ні аковаў, што свой ясны хрыбет і свае берагі Нёман з небам злучыў васільковым. Што няма ланцугоў на народных руках, што няма ўжо ні здзеку, ні кратаў, і ў начной цішыні не спыняецца страх на парозе сялянскае хаты. Трывога
Больш не буду цябе калыхаць, сумных песняў не буду пяяць, каб не плакаў, каб ціхенька змоўк, — ноч крадзецца із цемры, як воўк. Аб заклятай красуні вярбе ўжо нат баяць не буду табе; не магу ўжо найсці ў сабе слоў, каб спакой табе лгаць і любоў. Пакуль злую пазнаеш зямлю, лепш да сэрца цябе прытулю, няхай б’е табе праўду, як звон, няхай ціхі старожыць твой сон. Ні вядзьмар, ні ліхія ваўкі не страшныя, як брат твой людскі; ён ад матчыных родных грудзёў адарваць цябе, сынку, гатоў. І крывёю пасцельку абліць, і абоім жыццё загубіць, не, не буду ўжо песняў пяяць, моўчкі будзеш на сэрцы мне спаць. Пакуль стук яго чуцьмеш у ноч, будзь спакойны, саколік-сынок, вечнай ласкай і негай б’ючы, будзе верна цябе сцерагчы. Зямля
Дарагая матуля-зямля, Бог на тое мне даў дзве далоні, каб я гладзіць ласкава магла Твой дыван машастова-зялёны. Знай, згараная скіба мая, ціхім шчасцем пранятая маці, можа, гэтак аддана, як я, гладзіць толькі галоўку дзіцяці. Мне жыцця для Цябе не шкада, паэтыцкім мы зроднены духам, Бог і слёзы на тое мне даў, каб Цябе заліваць ў час засухі. І на тое мо сэрца ў грудзёх, каб сагрэць Цябе словам і чынам, i на тое натхненне
Там…
Там, дзе сонца свеціць на даліны, дзе гуляе вецер па лясох, пасля буры там на небе сінім тчэ вясёлка цудны паясок. Там гартаць хацела б бесканечна ўсё ў душы, што Бог калісьці даў, каб пад гоман ветлівы, сэрдэчны на сялібах жменямі раздаць. Хараство пазнанае рассеяць, дзе сівы атручаны палын, і разліцца хвалямі надзеі ля цвярдое нёманскай скалы. Пакажы дарогу
Праходзяць дні, і цяжкасцю грабовай паўсюль спадае ўсенародны боль, а цёплае і грэючае слова ўнутры мне моўкне чорнаю журбой. Ад цёмных зданяў свет кругом цямнее, бяздольным браццям нельга памагчы, у тонкіх пальцах крышыцца надзея, і сцюжай неба сіняе маўчыць. Тады, о Ты, што ўсім раздаў так многа, а толькі нас пакінуў як сірот, пачуй мяне і пакажы дарогу, якой ісці, каб узнімаць народ. Вецер гойдае
Вецер гойдае лёгка каромыслам, з вёдзер плёскае сінню вада. Ля калодзежа дзеўка сароміцца — просіць хлопец вадзіцы падаць. А вада серабрыцца крынічная, адбівае дзяўчынанькі твар. Дзіўна сэрцы пяюць пераклічкамі, і вада не пагасіць іх жар... З вачэй, небам пагодным напоўненых, з вуснаў спелых – пахучых малін, ніці доўгія, ніці чароўныя сэрца хлопцу тугой спавілі. Нават конь не заглушыць капытамі, не суцішыць і вецер тых дум, дзе краса і вада недапітая серабрыцца крыштальна ў саду. Не бяроза, вятрамі расчэсана, не пакінуты ветлівы сад, – толькі сінія вочы пралескамі дзіўнай смагаю вабяць назад. Калі выйдзе дзяўчынанька сумная, над крыніцай галоўку нагне, вочы смелыя ў твары задуманым толькі бачыць скрозь слёзы на дне. I пытаецца птушак над сёламі, і пытаецца вольных вятроў, калі рук сваіх ліллямі кволымі сакалу згасіць смагу ізноў. Калі сочнымі вуснаў малінамі пацалунак памкнецца аддаць, калі слова пачуе адзінае, што умее, што будзе кахаць... Над палямі, лясамі, загонамі, над гасцінцаў шырокай смугой паплылі хмары ўсцяж перагонныя, і дзявочыя вочы з тугой... Я не сама
Я ж не сама, красуюцца галіны і сыплюць лісця золата знарок. Я не сама, на небе шнур птушыны насустрач мроям вылецеў здалёк. I вабяць далі да магутных ўзлётаў ў паднебны край, дзе крыўд няма і зла. Я не сама, паходняю ля плоту ў асенні дзень юргіня зацвіла. I сонца глянула, прабіўшыся праз хмары, каб даказаць, што свет яго не згас, на холад рук рабіна дробным жарам па жмені сыпле восеньскі акрас. Я не сама, бо вецер ліст асенні узорнай тканню сцеле па зямлі і гне трысцё, і пражай-павуценнем снуе ля ног сухія бадылі. А калі ночы не запаляць зораў, і ўдарыць сцюжай лютая зіма, і віхры ў полі загалосяць хорам, ўсё ж буду плакаць з імі не сама. Ноч
Ноч, цемені вечнай таемная пані, выходзіць, крадзецца з-пад стрэхаў нязнаных. Йдзе пэўна на змену дня яснай святыні – ніхто не стрымае, ніхто не запыніць... Чалом ясным сонца дзень нізка сагнуўся, яшчэ міла глянуў, яшчэ усміхнуўся, праменнямі бліснуў і ў чырвані згінуў, бы ясную голаў сцяла гільяціна. Заціхла зямелька ў час сумнага скону, да гнёздаў трывожна прыпалі вароны, і людзі у сёлах, і зверы між бору, схаваліся ў хаты, зарыліся ў норы. I толькі пугач, рыцар ночы адзіны, смяяўся і плакаў з сухое галіны. Ноч-пані ўсе сэрцы слабыя маніла, брыльянтамі зоры ўгары запаліла, ў даверра людское скрадалася ценем і вабіла душы у бездань, у цемень. Йшлі людзі без смеху за цёмнаю паняй, забыліся ў горы, што прыйдзе світанне і выплыве сонца. Не газніцай зораў, а праўдаю вечнай асветліць прасторы.
Поделиться:
Популярные книги
Эфир. Терра 13. #2
2. Совет Видящих
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Охота на разведенку
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
Решала
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1986 Книга 5
5. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Титан империи 5
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сыночек в награду. Подари мне любовь
1. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Вдова на выданье
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Старатель 3
3. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Никто и звать никак
Фантастика:
фэнтези
7.18