Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
Беларусь
Беларусь мая спеўная, летняя, жніўная, Палавеюць загоны густой ярыной. Напаю свае вочы блакітам і нівамі і лясоў тваіх цьмяных суровай красой. На дарогах жыцця слёз нап’юся папоўніцы. Кожны крок мне да болю бывае цяжкім. Толькі ласкай тваёю душа мая поўніцца. Імя тваё светлае ў сэрцы маім. Аддалёк, бы дыван, зелянее бульбянішча, паабапал дарогі адцвіў чабарок. О, зямля маіх прадзедаў, наша прыстанішча. Зноў на грудзі мне ўпала сляза незнарок. Паглядаю навокал — дачка твая верная — і люблю да адчаю, мой скарбе, цябе. Шлях даўгі, адзінокі, усыпаны цернямі. Толькі я не прыстала яшчэ ў барацьбе. Жлобаўцы
Жыта морам наўкол, сіні
Чысціня
Тут белы дзень і белы цвет палотнаў у каморах. У белай світцы белы дзед, а ўнук бялявы поруч. Бярозаў белым-белы стан, ля іх красуня ў белі, звісае белая каса, як белы лён з кудзелі. I белы сыр і белы стол паважныя, аж люба. Уся сямейка навакол сядзіць ля белай бульбы. Над імі маці са збанком і дочкі, як галубкі. Струменем белым малако паволі льецца ў кубкі. Абраз пад белым ручніком, бялявыя дзяўчаты і белы боз, што пад акном, як снег, буслы над хатай. I вішні бела зацвілі, і з белай грывай коні. Чарнелі толькі мазалі рубцамі на далонях. Унуку
Твой век праедзе на машынах. Мой пехатой прайшоў. Ля васількоў, да болі сініх, ля спелых каласоў. Зязюля мне гады лічыла. За рукі вецер вёў. I нехта з сумнымі вачыма непадалёк ішоў. Красе мяне вучыла поле. А белы свет — кахаць. Людскія радасці і болі ў жыцці не абмінаць. Гнязду радзімаму і мове заўсёды вернай быць і хлеб надзённы напалову ў бядзе з людзьмі дзяліць. Кніжка
Гамана і разгул на дзядзінцы ад дзіцячых нястрыманых слоў. Едзе тата. Чакаем гасцінцаў, сустракаем з дарогі дамоў. Хлопцам — ножык, цукеркі ў далонях, абаранкі, істужкі да кос. — Я табе, разумная доня, з крамы некалькі кніжак прывёз. Шапаціць з ветрам лісцейка звонку, рой вясёлы дзіцячы гудзе. Шалясцяць у куточку старонкі — як цікава чытаць пра людзей! З абразочка хлапец паглядае, ён у лес за братамі пайшоў. Хлопцы дровы сякуць, ён блукае, ловіць рэха ялінаў, дубоў. То бяжыць за вавёркаю рыжай, выглядае русалак з азёр, ловіць гукі, любоўна іх ніжа у цудоўны няведаны ўзор. Мякка гнецца трава пад нагамі, кожны з нечым да хаты бяжыць, толькі хлопец з пустымі рукамі, але ж вершы якія злажыў! Я жыла б, як русалка, не еўшы сярод цішы аеру і траў. Мілы хлопчык, каму тыя вершы ты на досвітку з сэрцам аддаў? Кніжка побач. Я сплю, не прачнуся. Водзіць сон па далёкіх кутках. Назіраю. Нясу Беларусі нізку вершаў у кволых руках. Восень
Золата, чырвань і медзь на кустах. Вецер свавольны аж хмеліць. Фарбаў багацце — то восень-мастак малюе свае акварэлі. Хмарам збірацца і лісцю кружыць, вітаючы сумную госцю. Хораша позняю восенню жыць, дыхаць яе прыгажосцю. З трывогай у сэрцы на край мой гляджу, на лад і разлад на планеце. У засяроджанай цішы кажу: — Хай выйграе
* * *
Пралеска раскрылася ў жмені. Лес першай травою прапах. Блакіт ператкала праменне вясны на птушыных шляхах. Мінула завеяў дакука. Вылазіць пралеска з зямлі. Пяшчотныя ручанькі ўнука за шыю мяне абнялі. Коні
Прамінуў непаўторна час журботы ў палёх. Загудзелі маторы, ажно вецер прыглох. Конь наш, верны наш конік, сябра ў долі цяжкой. Пасміхаецца комік над табою з сахой. Забываюць, саколік, пра аратага з ніў, як да трактарнай долі ты нас хлебам карміў. Без цябе як жылося б? Ты гаротна іржаў ды вазіў праз палоскі нашу радасць і жаль. Да млына нетаропка, ўлегцы — рвеш, не ўцячы... Трапяталі жаробкі, на кірмаш бегучы. Да цябе прыпадалі ў сумны час дзецюкі, жонкі грывы спляталі і кармілі з рукі. Ды не раз маладзіцу везучы сабе ў дом, падзяліўся вазніца сваім шчасцем з канём. Слёзаў, слёзаў прадонне. Гнёт суровай пары. Ды былі ж у нас коні, як бываюць сябры. Сыну ў Беласток
Задрыжала знячэўку асіна, подзьмух сцюжы прабег па кары. Восень згрэбла атаву, звазіла, пазганяла жывёлу ў двары. Мокры вецер ахрып, занядужаў, над ракою лякоча вярба. Павуцінне — апошні свой кужаль — ткалля-восень снуе з серабра. Мо сумуеш, а можа, рагочаш. Я шкадую, што ты не пры мне. Дождж з-пад Воўпы цябе не намочыць, вецер жлобаўскі не закране. Доўг
Хтось адыдзе, нехта развітаецца, застанецца жменя сумных слоў. I буслы не ўсе дамоў вяртаюцца з афрыканскіх сонечных краёў. Абарвуцца думкі чалавечыя, згасне сон дзявочы на зары. У жыцці няма нічога вечнага, бо жыццё самое да пары. Я стаю сярод палёў засеяных, пад нагамі гнуцца бадылі. Бацькавы слядочкі ветрам звеяны, пазатоптаны, даўно ў зямлі. Грэліся пад шэрай стрэшкай разам мы, смех звінеў ад раніцы ў палёх. Так шкада — не ўсё дарэшты сказана, не адплачаны бацькам наш доўг. * * *
Іду сваёй сялібай неабжытай, не спадзяюся тут сустрэць кагосьць. На танкаструнных сцебялёчках жыта вятры зайгралі мне пра маладосць. А жыта наліваецца, расуе, а зернеткі растуць адно ў адно. У курганах ляжаць і не пачуюць браты мае, як зазвініць яно. * * *
Крутавата цягнецца дарога. Лес абапал цёмнаю сцяной. Сцежкі тупкай ледзь кранаюць ногі — маладосць іх носіць над зямлёй. Ззяе братаў твар, амаль дзяціны. Я і ён. I ноч. I родны край. Родныя да болю каляіны і на хмарцы месяц-каравай. Хуценька спяшаемся дахаты, завідна не ўправімся, аднак. Бачыла... ў газетах... зноў гарматы... Вечна людзям трызніцца вайна. Пра вайну зусім старыя байкі у дзядоў. А нам бы жыць ды жыць. Нас у свет шырокі клічуць грайкі. Сто дарог у далечы бяжыць. Цішыня. Ніхто ў сяле не свеціць. Гасне зорак ператлелы жар. Выграбае мітуслівы вецер бохан-месяц з чорнай печы хмар. Мы ідзём. Бадзёрым словам звонім войнам, страху, цемрадзі на злосць. Не заступіць гора, не дагоніць у жытнёвым полі маладосць! А вайна ля межаў гаманіла — азвярэлая, агідная жывым. Заставаўся попел, ды магілы, ды ўспаміны, бы ахвярны дым. Зноў успомню — закрычу ад болю: — Не аддам цябе, сынок, вайне! Хай вайна суровая ніколі маладосці ў полі не сажне!
Поделиться:
Популярные книги
Наследник и новый Новосиб
7. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 2
2. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.11
рейтинг книги
Краш-тест для майора
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 6
6. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.38
рейтинг книги
Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Его наследник
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Возмездие
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47