Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
* * *
На зоры глядзець немагчыма. Мігцяцца з-за хмары, як дым, і свеціцца месяц-лучына на прыпечку неба глухім. Жаночы клопат
З самых юных дзявочых гадоў слаўлю меч, паважаю кудзелю, кожны змест з сэрца вырваных слоў — то народа жыццё і надзеі. Наша доля — кудзеля і лён, нітку віць з недапрадзенай шпулі, вартаваць, як адвечны агонь — казкі, песні забытай бабулі. Дом — адвечная доля жанчын. Ў час, ліхі для народу і грозны, ў нас мужчыны ўздымалі мячы ў абароне краіны і гнёздаў. Ў кволых пальцах мяча не ўтрымаць, меч — для сільных мужчынскіх далоняў. Нам радзіць і не
Сон
Зоры гамоняць таемнай гамонкаю, вецер шапоча ў кустах. Рвецца і рвецца нітачка тонкая ў кволых нядужых руках. Жар ператлеў пад засланкай шэраю, звечара свет не гарыць. Стыне памалу саганчык з вячэраю, бабка стамілася, спіць... Можа, здаюцца ёй межанькі росныя, птушкаю хоча ўзляцець, хоча вярнуцца да дзён, дзе з пракосамі смела ваюе касец. Станам і ростам мог мерацца з топалем, чубам — з пракосамі траў. Поту гарачага срэбныя кропелькі подзьмухам вецер сціраў. Люба было завіхацца з грабелькамі, смехам звінець маладым, люба было прыбірацца нядзелькаю з думкай дзявочай аб ім. Клічуць музыкі бубнам, гармонікам, танцамі, блізкасцю рук, песняю сэрца, тугой неўгамоннаю, кліча разгойданы круг. Ззяе галоўка істужкамі, косамі, шчокі і вусны, як мак, скачуць пад музыку ножанькі босыя, яркі мігціць андарак. Ў танцы на рукі, каханыя, мужныя, лёгенька клоніцца стан. Русыя косы з галоўкі закружанай ўпалі яму на каптан. ...Недзе цвыркун распяяўся у трэшчыне, месячык выплыў з-за хмар. Сняцца бабулі пракосы над рэчкаю, ціха ўсміхаецца твар. * * *
Явар з ветрам хіліўся буйным чубам далоў. Сын у свеце згубіўся – цяпер едзе дамоў. Ён ляціць да старонкі, як вясной жураўлі, без дзяцей і без жонкі, верны толькі зямлі. А бацькі перад хатай – як сям’я галубкоў… – Раскажы, мілы тату, дзе ты маму знайшоў? Што да раніцы прала лён на верацяне, што ў бядзе пацяшала і цябе, і мяне. Што зямлю засявала, калі ты ваяваў, што дабру навучала, калі я падрастаў. Ад радзімае стрэхі многа вёрст я прайшоў, многа земляў праехаў, а такой не знайшоў. – Браў сабе маладую я, мой сынку, з сяла, гэткіх любых гадуе толькі наша зямля. * * *
Зноў па шыферы дождж бубніць. Шапаціць па страсе саламянай. Разагналіся дні — не спыніць, безупынна нясуць у нязнанасць. Дум разгойданых не суняць, па-льняному іх лад прадзецца. Як высока сынам ні лятаць, іх зямное пры іх застанецца. Засяваць — дзядоў запавет. Гладзіць воблік зямлі, не калечыць. Трэ пакінуць такі на ёй след, каб сказалі аб ім — чалавечы. * * *
Час, бы нітка льняная, прадзецца днямі, месяцамі і няўпынна. Усё, што сёння трывожным здаецца, заўтра стане малым успамінам. * * *
Вецер нівы калыша, сіні лён, цёмны лес. I зямля, быццам кніжка, адкрывае свой змест. Нагінаюцца ў ногі грывы сочныя траў, хтось таптаў тут дарогі, свае сцежкі праклаў. Зарастаюць курганы, б’юць пабегі з камля — то залізвае раны пасля войнаў зямля. Дождж ёй воблік змывае, то ў снягі замяце. Што зімой спачывае — тое ўвесну цвіце. Невад
* * *
Розна бывае ў жыцці і ў полі. У людзей і ў прыроды патрэба адна: нараджацца, расці, расцвітаць без натолі, покуль вясна. Юных стагоддзяў вецер адчайны. Засяваем, кахаем, чакаем пары. Страты заўчасна, дарма падлічаюць. Зноўку вясна. Цяплеюць вятры. Лёт
Конь буланы, сядзёлка, лёгка ногі — у стрэмя, з жураўлямі гаворка, ў вочы ветру бярэмя. А насустрач бярозы, цёмны лес і паляны. Лёс бязлітасны, грозны, шчэ пакуль што нязнаны. Коні — чорныя хмары на нябесным дзядзінцы капытамі кранаюць камяні на гасцінцы. Хмары бліскаюць, грозяць. Конь у дзёрзкім разгоне. Я сціскаю паводдзе. Толькі ногі ў страмёнах. Вецер хмары разгушкаў. Страху быццам не стала. — Ах, дачушка, дачушка, ледзь каня не загнала. Дамоў
Дамоў — на масточак калінавы рванеш — гатовы ізноў падняцца, бадай, па-буслінаму клякочучы песні з палёў. Дамоў — гэта сэрцам да сэрца. Дабрыдзень, мая маладосць! Душой акрыяць, адагрэцца і словам сагрэць кагось. Тут хлеба акраец, як мёд. Падушка, як пух лебядзіны. Бацькі. I магілы. I род. Зямлі сваёй подых глыбінны. Пятру Клімуку
1
Хлопча палескі, з харошых найлепшы, што вылецеў к сонцу з дрымотных балотаў. Скуль мне узяць дасканалыя вершы, вартыя гэтак далёкіх палётаў? То ж Беларусь наша ў хустачцы белай, можа, ў квяцістай святочнымі днямі, узгадаваць свайго сына сумела,— ўзвіўся арлом з дарагімі сябрамі. Шмат сілы ў зямлі і шмат у пародзе. Жывём мы пачэсна з надзеі і працы. Шчодра палеткі жытнёвыя родзяць. Высока ўмеюць сыны падымацца. Дзякуй, што наш ты з палескае вёскі, слаўна ўзляцеў і шчасліва вярнуўся. Дзякуй, што ў сэрцы адданым, сыноўскім, насіў ты і носіш імя Беларусі.2
Сын хлебаробаў палескіх і ўнук, годнасць і гордасць роднага краю, зноў у палёце наш Пётра Клімук, зноўку барозны ўвысь пракладае. Застыў у трывожным чаканні народ, матчына сэрца лякоча і млее, смелы, высокі надзіва палёт, такога і ў снах паляшук не лялеяў. З плугам учора прайшлі па зямлі, не раз наравістых закілзвалі коней, а сённечы ў космас вядуць караблі упэўненай сілай сялянскіх далоняў. Блізкі нам той, хто дзеліць палёт, разам глядзіць на касмічнае ззянне. Скажы яму, хлопча, які мы народ, і перадай ад усіх прывітанне. Хай з лёгкай тваёй і шчаслівай рукі на гонар і радасць роднага краю з вёсак выходзяць палешукі. Хай у палётах цябе даганяюць.Кастусь Каліноўскі
Калі ў бой на змаганне з катам выйшаў наш адважны Кастусь, за плячамі ён меў занадта мала вёснаў і меў Беларусь. Меў Кастусь свой адвечны, сярмяжны, прагны шчасця, працоўны народ. Толькі волі жадаў недасяжнай — нагароды з усіх нагарод. Боль і путы, чужацкая цемра, лад чужы, здзек чужы і тыран. Толькі ў сэрцы, як вогнішча, вера, што народ будзе сам сабе пан. Толькі сіла ў Яські з-пад Вільні палымяных завостраных слоў ды пад шэраю світкаю крылле і размах, бы вясной у арлоў. О свабода! Тварыла дзівосы — змагара-каваля са слугі. Ты вастрыла сялянскія косы у гарніле адчаю, тугі.
Поделиться:
Популярные книги
Возвышение Меркурия. Книга 15
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Ну привет, заучка...
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Вопреки судьбе, или В другой мир за счастьем
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.46
рейтинг книги
Барон нарушает правила
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Генерал Скала и сиротка
1. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Белые погоны
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Энфис 5
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Санек
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIII
13. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Попаданка в семье драконов
Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.37