Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
1953
* * *
Вязніцы і краты, кайданы і дрот, крыжы і магілы ў здратованым полі. То гекатомбы складае народ, ў стыхіі змагань здабываючы волю. Зямля наша вабіць прыблудаў чужых, прывыклі няволіць сярмяжныя сёлы; зжынаюць пшаніцу, а сеюць крыжы і путаюць дротам шляхі навакола. ...Там з ворагам ўчора сустрэўся аддзел. Ў баі шмат і іхных, і нашых упала. Цяпер адступае, ды заўтра прыйдзе на нас з яшчэ большай, дзічэйшай навалай. Маўчаць твае хлопцы, замоўк нейк і ты. Ў такую хвіліну слоў многа не трэба. Што ворагу ніў не здамо залатых, цяпер прысягаем адкрытаму небу. Пакуль мы жывем — нас ніхто не сагне, бязлітасным здзекам змаганняў не спыніць. А згінуць прыйдзецца — дык згінем ў агне, ўсё ж волю, як сонца, нашчадкам пакінем. Не — «хлеба і цырку», а — вольнымі быць, не — ласкі чужацкай, а — собскага права! Пракляцце — хто ворагу будзе служыць, а праўду і волю баронячым — слава! 1953
* * *
Мне
1953
Крылаты
Шырокім узмахам разгорненых крыл, апаўшы ў нізіны з паднебных палётаў, арол мне уральскае сонца закрыў, чырвонае сонца над тундрай гаротнай. Вузкі і шырокі стаў дум маіх свет ў пачуццяў сваіх палымяным разгоне. Я з ім сустракаю чароўны рассвет, з-пад хмараў яго выглядаю сутоннем. І сэрца маё замірала не раз ад бляску маланкі, ад грому удараў аб ім, найдарожшым. А ён у той час адзін калыхаўся на вогненных хмарах. Ён з бураў варочаўся, як з перамог, авеяны віхрам, магутны і сільны, хоць раны балелі ў адважных грудзёх і кроплі крыві дагаралі на крыллі. Я дотыкам вуснаў лагодзіла боль і сэрцам, што радасці меры не знае, ўспрымала пачуццяў арліных прыбой, як вольную песню радзімага краю. Я гладзіла пер’і, сціраючы кроў, я сыпала краскі на гордыя крыллі і, чуючы сэрца арлінага зоў, ад смелых пяшчот замірала бяссільна. Так часта з-пад неба арол прылятаў, сумны адзінотай, ўсхвалёваны боем, і, крыллем магутным абвіўшы мой стан, ў край думаў міражных адносіў з сабою. І я палюбіла ягоны палёт, — дзе можна у хмарах з арламі сустрэцца, — і сінь чарадзейных празорых высот, і верныя грудзі, і смелае сэрца. ...Адных Бог для шэрых далінаў стварыў, другім даў гняздо на убогай сасонцы; мне ж сілай праменнага духа закрыў арол назаўсёды і неба, і сонца. 1953
* * *
Даль халодным Уралам сінее. Сум дрыгвістаю тундрай брыдзе, вырывае вятрамі надзеі — як душу вывявае з грудзей. Можа, заўтра праз вогкія трапы дзесь насустрач бяздушшу цярпень, павядуць мяне сумным этапам, але ты са мной пойдзеш, як цень. Што сплыло у жыццёвым разводдзі,— ты уквеціў адданасцю слоў. Недзе стуль, скуль ніхто не прыходзіў, ты мне братам насустрач прыйшоў. На пакутных дарогах няволі ці мне будзе цяжэй, ці лягчэй, знаю я — не забуду ніколі тваіх вестак, цяпла і вачэй. I калі зноў праз вогкія трапы, дзесь насустрач далейшых цярпень, павядуць мяне заўтра этапам, ты са мной пойдзеш, дружа, як цень. 1954
* * *
Я сустрэлася з сябрамі не на балі, не да танцу заіграў аркестр, не на танга хлопцы запрашалі, спрытна й лёгка ўскокваючы з месц. Не ў сукенцы, быццам павуценне, рассяваючы парфумаў лёгкі чад, я прыйшла да вас, браты, ў цярпенні, на плячо накінуўшы бушлат. Працягнула руку без пярсценяў дарагіх, як у другіх жанчын, бо на ёй мест дарагіх каменняў быў мазоль, чырвоны, як рубін. І таму ў бясконцым нашым горы, праз тугі прабіўшыся агонь, маё сэрца з вамі так гаворыць, быццам вы зрадзіліся з яго. У зацішшы любых нам сялібаў разам мы сядзелі за сталом, жытні хлеб, парэзаны на скібы, запівалі цёплым малаком. Разам мы надзею гадавалі – для пакутнай Маці светлы дзень, разам путы Беларусі рвалі, разам сталі пад нажы цярпень. І таму, о рыцары Пагоні, я аб вас, зняволеных, пяю, сваё сэрца ў мужныя далоні вам адным навекі аддаю. Колькі б гора ні было прад намі, колькі б цяжкіх ні было дарог, пройдзем імі, калі будуць з намі еднасць, сіла, Беларусь і Бог. Гэта мы на славу пакаленням у праменнай сонечнай красе ў ланцугох цераз усе цярпенні нашу волю горда пранясем. Я сустрэлася з сябрамі не на балі, мы ішлі да найсвяцейшых мэт – адным болем волю здабывалі рыцары і верны іх паэт. Iнта, 2 лiпеня 1954 г.
Замерзлымі пальцамі
Белым белы прастор замарожаны, небакрай чырвоны і залаты. Толькі шахты чарнеюць трывожна і звіняць на марозе драты. Канваіры глядзяць абыякава — нікуды не ўцячэш у мароз. Мірна неяк прыселі сабакі — галавешкаю чорны хвост. А мароз пранізаў бушлаты, скаваў чалавечы дых. Твар жаночы амаль барадаты, у замерзлых космах сівых... Цішыня белай смерці навокал, ледзяная суровая бель. Аніводнай хмаркі высока. Што няшчасным варожыць мяцель? Не закруціць снягоў, не завее, не кульне канваіра ў сумёт, і, пакуль на двары развіднее, не парве востры лагерны дрот. Ліпне
На магілу зэка
Ты выбачай, што мы цябе так плытка пахавалі. Не стала сіл дзяўбці прамерзлую скалу. Ламы і кіркі ўжо тупымі сталі, а ў доле па калена я ўсяго стаю. Мароз за сорак. Узмакрэлыя ад поту, аблізваючы губы смаглым языком, халодны снег сухім хапаем ротам ды кіркам і ламам спакою не даём. Крыху глыбей яшчэ, каб гаспадар таёжны вясной тваю магілу не разрыў, у дол цябе мы без труны паложым, ты на труну, бядак, не зарабіў. Не падышоў табе «бушлат дубовы», а гарнітур хэбэ капцёршчык закасіў. У сподніках, кашулі ў дол гатовы цябе на адпачынак палажыў. Не будзе тут табе фанфараў і салютаў, слёз развітальных па табе не праліюць. Пурга завые толькі над магілай люта, а ўлетку мо алені часам забрыдуць. Прывяжам бірку мы табе з фанеры на твой вялікі палец на назе, каб там Пятро, у рай адкрыўшы дзверы, адразу бачыў, хто гэта брыдзе. Бывай, зямляк, у траурным маўчанні мы над магілай ціха пастаім. У галавох табе яшчэ паложым камень, няхай стаіць ён помнікам нямым. * * *
За Урал сонца ўпала, бы зарава, залатымі праменьмі аб лёд. Я сную сваё смелае марыва, як крылун з недасяжных высот. Толькі ймкнуцца душы міражныя летуценнем сваіх дарог, замянілі мне волю стражаю, а лапатай — маё пяро. Праз марозную сінь бясконцую я снягамі да вас брыду не з падбітай душою, а з моцнаю, бы з мяцеліцай радасных дум. Не спяшу я да вас за помаччу, іскры духа ў вачох блішчаць. Я іду беласмертнай Поўначчу руку смелую вам падаць. Іду тундраю заінелаю жарам слоў вашы дні сагрэць. У жыцці сваім не умела я нат у муках пакутна тлець. Мае думы сягоння — як зарава, прабіваюць наежаны дрот. Я сную сваё смелае марыва, як крылун з недасяжных высот! * * *
Можна сэрца жывое пакласць на агонь ці мячом разрубаць напалову, і таптаць, і тыраніць ў няволі яго, і не вырваць патрэбнага слова! Можна піць з яго кроў, хто не знае пра жаль, ды паганіць яго без прычыны. Ды яго не зламаць, як шляхотную сталь, калі гэта ёсць сэрца жанчыны. Йду адна. Прада мной рассцілаецца ноч, вецер думы кіпучыя студзіць. Здзек чужацкі, як добра адточаны нож, вастрыём упіваецца ў грудзі, то пячэ, як агонь, то марозіць, як лёд, непакоіць і мучыць, і раніць. Здзек варожы кругом, як наежаны дрот, што апутаў маё існаванне. Ды не зломлены дух і не склонены стан, не дастаць ім да гордага сэрца. Сонца ўзыйдзе, падман ападзе, як туман, але праўда — яна застанецца! Я не гнуся ў палоне, не знаю, што страх, не палохайце словам, ні чынам. Не уздрыгне яно ў найстрашнейшых руках — Беларускае сэрца жанчыны! * * *
Крывёй напоўніліся поймы рэк, бурліць адчаем слёз людскіх разводдзе. Гляджу на свет. Я — лагернік, я — зэк, засуджаны на мукаў чвэрцьстагоддзя. Мяне драты, сабакі сцерагуць, дзікіх надзораў зграя нада мною, і лоб штодня мой на прыцэл бяруць навучаныя забіваць канвоі. Мне ўсё ўзялі, разбурылі сям’ю, кіркой прабілі лёс мой чалавечы, ланцуг накінулі на шыю салаўю і між сабою падзялілі рэчы. Натоўп дзяўчат, жанчын, яшчэ жывых, ідзем па тундры мерзлай каляінай, наўкол снягі, мароз сцінае дых, мароз шукае песні салаўінай. Канвой яе шукае і надзор, я йду пургой, завеяная снегам, гляджу адкрыта дікасці ў дакор, не, маю душу прашманаць ім нельга! На вуснах песня, мой апошні дых, цяплом з-пад сэрца словы саграваю, жывая я яшчэ сярод жывых, ў душы маёй і Беларусь жывая!
Поделиться:
Популярные книги
Я все еще граф. Книга IX
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Деспот
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много
Инцел на службе демоницы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Тринадцатый
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Чехов. Книга 3
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Изменить нельзя простить
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сирота
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Делегат
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Эйгор. В потёмках
1. Эйгор
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00