Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:
Пурга
Грозна шалее пурга над зямлёю, снег падымае, ірве, ломіць штыкі адзічэлым канвоям, над мёрзлаю тундрай раве. Б’е ў вочы лядзяным рассыпчатым макам, жменямі кідае ў твар. Корчацца нат ля канвояў сабакі, адзін не дрыжыць — паднявольны бунтар. Буру вітае, як помач ў магіле, віхрам насустрач бясстрашна ідзе. “Бі іх за тое, што нас яны білі! Муч іх за тое, што мучаць штодзень!” Віхар паўночны, што грозіць, не плача, адзіны мой дружа ў нявольным жыцці, каб гора не ведаць, каб здзеку не бачыць, ты з твару зямлі іх навекі змяці!
Я знаю
Зноў
ціха навокал. Прыляж, адпачынь
так, ночкаю кудраў на белых далонях. Я — слова і вера, ты — сіла і чын. Абое на службе Крывіцкай Пагоні.
Я знаю: ты гутарыш з роднай зямлёй, п’еш мудрасць сівую з курганаў былога, прашчаешся з вёскамі, чуючы бой, і просіш у неба для нас перамогі. Суцешся. Дуб чубам для згоды патрос, вітаючы мэты адданых і смелых. Скрозь тонкія косы шаўковых бяроз удзячнае сонца на нас паглядзела.
Паэт
Дзе з турмою, дзе з тугою – праз няроўны шлях. Ад пад’ёмаў і адбояў сэрца у рубцах. Той налева, той направа — сыцейша б куцця. А паэт шукае праўды за цану жыцця. I для твараў, і для маскаў дарам шчодрых жмень ён гатоў асыпаць ласкай свой апошні дзень... У цярпенні, бы ў прадонне кінуты, ідзе. У натруджаных далонях — сэрца для людзей. Зводзіць дзень канцы з канцамі... Б’е яму ў дакор клоун-месяц бубянцамі бесканечных зор...
* * *
Звініць песня запозненым шчасцем, дождж з асенніх туманаў імжыць. Зажылі ўжо сляды на запясцях, толькі ў сэрцы не хочуць зажыць. Прыпыніла ўжо доля трывогі, час надзеямі ў сэрцы гудзе, толькі памяць пустою дарогай ўсё снягамі, снягамі брыдзе.
* * *
О Беларусь, мой край стары і слаўны, мой горды лёт, мой сэрца кожны стук, я волі не вымольвала ў тыранаў, дачка Твая, я са змагань і мук. І допыты, і вязніца глухая, дзе дотык смерці і халодны пот, і долі лёд і тундра ледзяная, клыкі сабак і боль, і штык, і дрот... Даруй жа тым, што мову прадавалі, аб Тваёй волі не хацелі чуць, што за Цябе мячоў не падымалі... Даруй жа тым, даруй і не забудзь!
* * *
Мне не ўдалося узляцець пад неба, акелзаўшы дыван зачараваны, і звонкай славай жыць заместа хлеба, і песні слухаць, не спазнаўшы ранаў. Прайшла рабом па дзікай змерзлай грудзе, на цвёрдых нарах прастагнала ночы, бо слухала, як глуха плачуць людзі, як над іх горам дзікуны рагочуць. І бачыла, як дні плывуць балесна ды б’ецца сэрца пад штыком трывожна, як замірае стоптаная песня і ўвысь падняцца з ланцугоў не можа...
* * *
Жыццё ўскалыхнула мне водгулле дум, пра іншае думаць не хочацца. Нат месяц забыўся на зор грамаду, між хмараў самотна валочыцца. Ці недзе па тундры марознай брыдзе слядамі нявольных калонаў і лічыць гады: колькі хто адсядзеў з тых лагерных шэрых мільёнаў. Ідуць арыштанты дарогай крывой – загад даў вусаты і мудры… Сабачыя морды, звярэе канвой, і крык замярзаючы ў тундры. Паверце, што нават у каменны век тупы, у пячорах жывучы, яшчэ вузкалобы, як звер, чалавек жанчын так сурова не мучыў. У турмах, на волі з відна да цямна гісторыя піша аповесць. А праўда на свеце ёсьць толькі адна, і ліха на свеце адно ёсць. А кату ці боязна глянуць назад? Зняць маску з вачэй ці выгодна? Сумленне
і праўда – то больш, як загад,
народ – больш за ўсе нагароды!
Судзіць я не ўмею, дароўваць – тым больш, бо гэта – пладзіць бесхрыбетных, якія за танны за Юдавы грош па вязніцах мучаць паэтаў. Світае. Нявінныя ўсталі з калень, а мёртвыя выйшлі па лаўры. І толькі ад праўды схаваліся ў цень апошнія сталіназаўры.

Скарбы слоў

Млын
Меле млын высокі. На сівым вяку меле нашу долю, меле на муку. Засыпаюць ў жорны жыта-Беларусь, перамелюць з горам, з болем ператруць. Млынары чужыя, варажосць наўкруг, адсяваюць сіты беларускі дух. Меле млын высокі ўдзень і уначы, некаму прыйдзецца горкі хлеб пячы.

1939

Краіне
Кожнай ноччу я, верны крывіч, недзе ў цемень паўночнай гадзіны чую сэрца крывавячы кліч — то заве мяне Маці-Краіна. Калі цяжка застогне яна — востры боль маё сэрца праніжа... Людзі кажуць, што гэта мана, а я чую, што Край мой пад крыжам. Мілы Краю, я ўжо не глухі! Не засну на падушцы на белай, калі клічаш мяне з-пад страхі, клічаш сэрцам сваім набалелым! Я хацеў ўжо сказаць Табе сам — за Твой боль, за страшное цярпенне ўсё Табе, наймілейшы, аддам, нат жыццё занясу на каленях! Агонь сэрца, што ўмее кахаць, душу, розум свой творчы і быстры, каб братоў, каб Цябе ратаваць — я аддам да апошняе іскры. Для Цябе, каб зарання я ўпаў, хай нат зорка адна не пагасне; што я рад ўсё да каплі аддаў — гэта, быццам бы, сонейка ясна. Што жыццё мне, загон ці сям’я, што мне мілай вясняна аблічча, калі ў ранах ты, Маці мая, ў ноч сыноў сваіх жаласна клічаш?

1942

Вее вецер
Вее вецер ўжо асенні, нясе лісцяў поўны жмені, тое золата з галінаў рассыпае па далінах. Тужаць вербы сумна з жалю, косы ясныя апалі; каляровай чарадою адплываюць ўдаль з вадою. Вее з поля сум нязнаны, пунсам сцелюцца паляны, лісцяў тканню залатою, пышнай зводнаю красою. Пражай з даляў асумелых, з дум кудзелі яснай, белай заснавала павуценне нават сэрца ў дзень асенні... 1942
Хачу
На ўзгорках, як шэрыя нашыя світкі, дзе вясною шуміць лебяда, я з кудзелі гадоў хачу вечную нітку Беларусі далей дапрадаць. Косы сонца, што нівы вясною цалуюць, хачу шчодра раскінуць усім, хачу красак бярэмя, што ў полі красуюць, на пясчаных шляхох раструсіць. На чужыне ў хвіліне цяжкой адзіноты, калі сэрца мацней забаліць, хачу песняй сцягі нашых доўгіх палотнаў разам з сонцам вясняным бяліць. На магілы, дзе слава вякоў спачывае, і на тых, дзе ўжо спяць дзецюкі, што юнацкай крыві не жалелі для Краю, хачу віць для герояў вянкі. І для тых, што ўначы ім пяяў толькі вецер, я пад сэрца балючы уздох хачу з песняў вянкі,— каб іх памяць аквеціць, — раскідаць па старых курганох. Ўсім душою астылым і сэрцам памершым, якім крыўда зямлі не баліць, я з грудзёў хачу кідаць кіпучыя вершы і заснулых днём новым будзіць. Хачу песняй сваёй пад ружовае ранне разам з песняй дым хмар разгарнуць — няхай сонца асвеціць сцягі на курганах, хай раз’ясніць маю Беларусь!
Поделиться:
Популярные книги

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Кодекс Охотника. Книга IV

Винокуров Юрий
4. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IV

Купец. Поморский авантюрист

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Купец. Поморский авантюрист

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Проклятый Лекарь IV

Скабер Артемий
4. Каратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь IV

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Восход. Солнцев. Книга XI

Скабер Артемий
11. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга XI

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1