Чтение онлайн

на главную

Жанры

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:
Скарбы слоў
Я скарбы слоў, з душы народнай літых, без тонкасці налётнай і чужой, збіраю на дарогах прагавіта, змываю пыл расчуленай слязой. Малітвенна ўздымаю сэрцам словы з пяску вякоў да зорнай вышыні. Высокай пробы звон радзімай мовы, вякамі гартаванай на агні. У горне сэрцаў Скарыны, Купалы апалены той залаты метал. На гэтай мове маці мне пяяла над зыбкаю пра наш народны жаль. Радзімаю наканавана жыць мне, крывёю сэрца новы спеў пісаць. Купалавай, Скарынавай, мужыцкай, народнай мове доўг святы аддаць.
* * *
Зноў
вясны пераможнай напеў,
беласнежных галінаў у квеце. Да зялёных кустоў, да расквечаных дрэў, як дзяцюк, заляцаецца вецер.
Закаханы, вясняны пануе настрой, рой пчаліны на цвет ападае. Мы за рукі ўзяліся, як дзеці, з табой, свае вёсны ізноў спамінаем. Праз чужыя дарогі, чужыя шляхі мы ідзем, толькі думы ля Нёмна, ля свае залатой, саламянай страхі, і у сэрцы надзея – як промні!
* * *
Благаславенны край наш, ад азёраў сіні, лугоў раздолле, як шырокі стэп, сынам даючыя жыццё жанчыны і нівы, родзячыя смачны хлеб! Адвечныя шляхі маёй Айчыны, мячы і кнігі Белае Русі і гарады, дзе родзяцца Скарыны, сялібы, скуль выходзяць Кастусі. Благаславенныя лясы нашы і рэкі, наш белы сад, блакітныя ляны. Благаславенныя заўсёды і навекі краіны нашай верныя сыны! Благаславенныя старыя ў пушчах дрэвы і роднай мовы найсвяцейшы скарб, старой зямлі спрадвечныя напевы і нашы продкі, што ў курганах спяць.
Лес
Шумі, наш лес, у залацістай зброі! Салдаты-сосны выйшлі на парад. Як небяспека зноў, сыны з табою, надзейны друг наш, даражэнькі брат. З зямелькі ты, з народам неразлучны. Кляновы чуб, як вогнішча, гарыць. I рэха мовы роднае, пявучай дзяўчаты пагублялі між суніц. Пяе пра лён сям’я бярозаў гожых, пра даўніну твае дубы гудуць. Калі бяда, мы да цябе прыходзім Ярылаў сказ, яцвяжскі кліч пачуць. Адно пачэсныя ў цябе законы: карэнне ўглыб пускаць, не падаць ніц. Ніколі з родных не сыдзеш загонаў, нашчадак сівых пушчаў без граніц. Грудзьмі ствалоў, у панцыры закутых, з сукамі вострымі наперавес стаіш, вартуеш славу і магутнасць старой зямлі, наш беларускі лес.
Жменя калосся ў покуці
У покуці добра сярпочак паставіць, хай ведаюць людзі, што жыта зажалі. I спорную жменьку пачэсна праславіць, як працу і збожжа дзяды праслаўлялі. — Снапок — гэта ўдача, багацце ў каморы, прад ім у пашане здымаецца шапка. А жнеш, дык здаецца, з калоссем гаворыш, — даверліва, шчыра шаптала мне бабка. Стракочуць камбайны, лягчэй сёння жнецца. Над постаццю ў полі не гнуцца красуні. I даўняя звычка у нас застаецца — у покуці жменя калосся красуе.
* * *
Лепш не кліч у свет мяне з сабою, мне патрэбны вецер малады, гутарка адвечная з зямлёю, асабліва як цвітуць сады. Мне патрэбна ў ціхі час вячэрні слухаць песні даўнія касцоў, каб палеткі сыпанулі зерне на далоні проста з каласоў. Над маленькай рэчкаю прылегчы, у нябёсы чыстыя глядзець, на сутонні пры гарачай печцы зыбкім полымем душу сагрэць. Мне патрэбна роздуму гадзінка, цені дрэваў на рачной вадзе, надвячоркам мілая сцяжынка, што дахаты сцішана вядзе.
* * *
Святы запавет ад прадаўніх часоў: не біць, не глуміць, не калечыць, шчасліва і мірна каб людзям прайшоў адмераны
век чалавечы.
Нам трэба, хоць кожнаму раны баляць, піць праўду з жыццёвых крыніцаў, дастойнасць людскую высока трымаць… А рэшта? А рэшта — драбніцы!
* * *
Навокал снег, як сівізна на скронях маёй зямлі, застыўшай ад вятроў. Гляджу на шлях, і сумна мне сягоння. Прачнуцца б сэрцу ад трывожных сноў. З-за грудаў хмар ледзь заблішчэла сонца і ўрэзалася ў неба, як лямеш. Я ніці дум вію на верацёнцы і з пасмаў слоў сную і тку мой верш. Прамерзла крыху, як той дзень зімовы. Завеі свіст заместа салаўя. На ўзлессі сосны строга хмураць бровы. Суровы гімн пяе зямля мая.
* * *
Луг прайсці і ног не намачыць — гэткае не кожнаму даецца. То не значыць, што умелі жыць, гэта значыць, што не мелі сэрца. Не зайздрошчу вышыні ў жыцці, кожны шчыт здаецца мне убогім, на які хтось здолеў прапаўзці, да калень не прамачыўшы ногі. З ночы гінуўшых не ратаваў і братоў не даставаў з прадоння, песень не пяяў, а падпяваў, пляскаў, дзе патрэбна, у далоні. Не ступіў і ног не намачыў, калі брацця гразлі па калені, не здабыўся на гуманны чын, калі людзі ў холадзе калелі. Пакрамсалі роднае — маўчаў, мову забіралі — не пярэчыў. I хваліў пракляты свіст біча, што Радзіме ападаў на плечы. Выдаваць адважных памагаў, братні лёс яму быў абыякавы. Толькі косткі сытай не ўпускаў, за якую грызліся сабакі. Вечна не намочаны, сухі, калі б гналі у ясыр і маці, і тады застаўся б ён глухі — голас сэрца не дае багацця.
Мы — народ
Агонь душы не паканаюць сцюжы. Марозамі агню не пагасіць. З цярпенняў — веліч, як на цернях — ружы... I з болю родзіцца дзіця, каб жыць. Адважна лёсу камяні ўспрымаю. Баліць душа, але ў душы спакой. Пячэ душа агнём, але стрываю, не перашкодзяць раны выйсці ў бой. Не быць начы! Няма жыцця без сонца, яно узыдзе, азарыць акно. Мана хлуслівых страціць абаронцаў і волавам апусціцца на дно. А праўда — то не кліч, штыком падперты, прыгодны злыдням для нячыстых спраў. А праўда — з лёсаў, з душ, з народных нетраў, з цярпення, што народ ператрываў. Ліхой хлусні бяссільны крык варожы. Да дзён прыгону страшны паварот. А праўда ўсё ж жыве і пераможа! Мы вам не слугаў племя — мы народ!
Стукачы
Самім чортам быць трэба і злом, рогі чорныя мець і капыты, каб сядзець за гасцінным сталом і выслухваць, вынюхваць, выпытваць! Каб сабраць матэр’ял на данос, яны ў душы залазяць з нагамі, ўсюды сунуць смярдзючы свой нос, найсвяцейшае сэрцу — паганяць. Чалавечы ў людзей падыход да любое жыццёвае справы. Стукачы — не людскі гэта род, а сабачы, з пароды лягавых. Крочыць юда па сцежках крутых, лічыць грошы з цяжкіх нашых мукаў, што ж, і мы дабярэмся да іх, па заслугах ў патыліцу стукнем. Незайздросны у продкаў быў лёс, хлеба ў хатах з вясны не хапала. А таго, хто на брата данёс, у сяле за вярсту абміналі. Бараніць ад паганых народ! Ад вякоў Беларусь — гэта людзі. А пасеяны ў полі асот разрасцецца — і хлеба не будзе. Годзе слёзам народным цячы! Годзе кідаць нявінных на мукі! Напіліся крыві стукачы, прыйшоў час і па іх ужо стукнуць!
Поделиться:
Популярные книги

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Путь Чести

Щукин Иван
3. Жизни Архимага
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Путь Чести

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Физрук 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук 2: назад в СССР

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Девятое правило дворянина

Герда Александр
9. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Девятое правило дворянина

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Мимик нового Мира 14

Северный Лис
13. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 14

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14