Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
1942–1945
Доля не кунежыла мяне
Доля не кунежыла мяне, вельмі скупа адмярала радасць, шчасце толькі песнямі ды ў сне рассыпалася акордамі прынадна, каб пагаснуць, як блудны агонь, зорамі асыпацца над раннем, атуліць туманнаю смугой і патухнуць недасяжным зданем. Сэрца смагла радасці людской, боль не раз шчыміў яго начамі. Хто ж мой пенны юнасці прыбой з наваколля шэрага мог сцяміць? Радасць мёдам не цякла з вашчын, злою доляй не даецца дарам, — трэба шэрасць дня перамагчы, выкрасаць яе з будзённых хмараў. Можна шмат нямілага мінуць, на нягоды сумныя забыцца, — на дарогах сэрца не сагнуць, не згубіць праменнага ў драбніцах. Сёння цесна радасці ў грудзёх — той няспутанай, растузанай, віхрыстай! Хай бурліць вяснова
1944
* * *
Туманныя хмары прыкрылі світанне, павіс над зямлёю праклён і адчай, ўсё ж ў сэрцах не сціхла стыхія змагання за волю народа, за любы наш Край. За долю нашчадкаў, за родныя гоні, за шум крывічанскіх квітнеючых ніў нясём мы аддана жыццё на далонях і шчасце людское, і гожыя дні. Нi сум і нi слёзы нам сэрцаў не крышаць, нявольнай пакоры не знаем зусім. Мы сілай змагання і воляю дышам, мы путаў не хочам, не будзем насіць. Мы выраслі ў здзеку, у віры змагання; за лепшае заўтра сярмяжных братоў без слова сумлеву, без ценю хістання даць буйную голаў з нас кожны гатоў. Насуперак злыдняў, народнай пакуты ударым, як помсты караючы гром, парвем назаўсёды чужацкія путы, а трэ будзе згінуць — без скаргі памром... Купляючы волю крывёю і потам, згарым адкуплення ахвярным агнём, загінем, як песня з чароўнаю нотай, як колас падцяты са спелым зярнём... На нашую долю, на нашыя плечы вялікія справы Бог сёння ўзлажыў. Купляем, як Бог наш, жыццём чалавечым мы волю для нашых патоптаных ніў. Хто брат наш — той з намі ў рашучай гадзіне, скрываўлены Край наш герояў заве. На межах упаўшы, браты, не загінем, у памяці вольных жыць будзем навек. Народнае шчасце мы выкупім ў боі, пад вёсны засеем зялёную рунь — шумець будуць нівы над вольнай Дзвіною, над Бугам, над Нёмнам: «Жыве Беларусь!» 1947
* * *
Надходзіць зноў туманны час — прадонне дзён нявольных. Магчыма, больш не ўбачу вас, браты мае, ніколі. Душы людской не дам скаваць, бунтарных дум узмахам я прывітанні буду слаць вам з кожным вольным птахам. Няхай не крышыць сэрцаў сум — усім жа не устояць... Адныя сцяг свой данясуць, другія ўпадуць ў боі... Не страшны здзек мне, ні прымус, над Краем толькі плачу. Дала мне Маці-Беларусь, відаць, такую ўдачу... Заўсёды ў мроях з вамі, ў снах — жыць буду ці загіну. П’ю чару горычы да дна за вас і за Краіну. 1947
* * *
Будзь здаровы, далёкі мой Краю, разлучыла з табою нас смерць, ўжо нікога больш не прычакаю, не змагу больш нікога сустрэць... Не ўсміхнецца надзеяю болей сіратліва-жалобная даль, дарагія не прыйдуць ніколі, мне няма ўжо каго выглядаць... Можа, вецер, рвучы павуценне на бязлюдных асенніх палёх, прынясе адгалосы мучэнняў ці апошні ўміраючы ўздох. Можа, хмары, напіўшыся слёзаў над гаротнай, радзімай зямлёй, з ніў заблудзяць сюды па дарозе і расплачуцца жалем са мной. Можа, птах у вяснянае ранне, не знайшоўшы старога гнязда, прынясе ад цябе прывітанне, летучы у чужыну, назад. На каптан твой нявольнічы, шэры песні вольнай, бунтарнай душы я хацела, як вечныя перлы, табе ўзорам на грудзі крышыць. Сёння ў пальцах маіх, недабітка, ненавісці шалеючых бур, абарвалася родная нітка, звонкіх перлаў рассыпаўся шнур. На каменнях нялюбага краю не згаўлю я крывавячых ран, сваіх перлаў больш не пазбіраю, не прышыю на шэры каптан... Будзь здароў, Краю мой, я малюся за сям’і свае змучанай кроў сэрцам, п’яным маёй Беларуссю, будзь здароў, Краю мой, будзь здароў... 1947
* * *
Забалела падбітае сэрца, затужыла, як ранены птах, ці ж не прыйдзе яно, не вярнецца на радзімы, бярозавы шлях? Ціхі волат прачнецца, устане, арлянём над Краінай ўзляціць. Дачакаюцца брацця світання у народным пакутным жыцці. Глянь на рэкі — то нашыя слёзы, на зямельку — там нашая кроў, дзе ёсць красак найбольш пры дарозе — там ціхія равы змагароў. Глянь,
1947
* * *
Бы у жнівень сухі, смага мучыць мяне, ўжо няма братніх сэрцаў-крыніцаў. Нават рыцар святы наш на белым кане ў маёй хаце не смее спыніцца... Нельга з вамі дзяліць сёння сэрца адно — перастала бы біць, нежывое. А без вас, без братоў, мэты мне не відно і не бачу шляхоў прад сабою. Дарма рукі свае працягаю з тугой і чакаю трывожнымі днямі — ўжо не скажа ніхто: «Мы, пяснярка, з табой, не сумуй над сабой і над намі». Стыне сэрца ў грудзёх, думы ймкнуць да людзей, дні ўміраюць без чынаў, без словаў, што хацелі трымаць мужнай верай ў бядзе, грэць у сцюжу, як поўдзень ліпнёвы. 1947
* * *
Іду супроць долі свае нецвяроза, губляючы гора, збіраючы слёзы. Усё пад зямлёю, боль толькі не гіне, туга не сціхае па любай Краіне. Супольна з нявольным народу цярпеннем сум душу жалобіць нудою і ценем. Зямля мая-маці, о дай мне магчымасць парваць Табе путы адвагай і чынам, кроў верную й думаў бурлівыя воды разліць аж да каплі за долю народу, і бурыць, і ставіць, і бачыць вачыма свабоду і волю убогай Айчыны... То ж ёсць мая мроя, жыцця майго мэта, крывіцкая воля і шчасце паэта! 1947
Непасланаму
Дзе ты быў у дні нашы бунтарныя — я шукала цябе кругом… Сцежкі слаліся толькі ахвярамі, кроў бязвінна лілася ручвом… Дзе ты быў, як вачыма туманнымі заглядзеўшыся нема у даль, між старымі шляхамі курганнымі выйшла Маці цябе выглядаць? І да рук Яе белых заломаных толькі вецер ласкава прыпаў, толькі краскі сярэбраным гоманам абазваліся недзе між траў… Аб нас доля, ты знаеш, не рупіцца, казкі шчасця для нас няма… Недзе ў ноч маладая заручніца дзецюка вызваляла дарма… Доўга, прагна шукаючы помачы, пралятала, як птах, сяло. Выйшлі людзі, збядована стогнучы, выглядалі — цябе не было… Із руінаў, пажарам асмаленых, пакідаючы бацькавы кут, iшлі нашы суродзічы ў далі дзесь, на спатканне нязнаных пакут. І пад іхнымі світамі шэрымі да багатых чужых людзей сэрцы біліся горка-зняверана, а цябе — не было нідзе… Ўсе, пустымі дадзетыя крыкамі ап’янелых крывёю дзён, твайго сэрца шукалі вялікага i адвагі у мужных грудзёх. І чакалі дарма яны рання там, тыя людзі з пахілых хат, i дарма яны сэрцам параненым так хацелі цябе пакахаць… Цяжка з ніў было родных засеяных у чужыну кудысь ісці… Ты быў казкаю, ты быў надзеяю, а цябе не было ў жыцці… За туманамі следу не бачачы, на бяспуцці крывіцкіх дарог доўга-доўга стаяла я, плачучы, што цябе не паслаў да нас Бог… 1948
Дзе ты, кут далёкі…
Дзе ты, кут далёкі, дзе ты з даўніх дзён тугі нясмелай! Я плятуся шэрым светам з сэрцам, з болю анямелым. Сум з тугою пачародна прыплятаюць маю долю. Вецер з ніў далёкіх, родных, небаракаю скуголіць. Так далёкі шлях да мэты, сіл нямнога засталося. На дварэ красуе лета, а у сэрцы плача восень. Ураган вакол бяскрайны. Можа, прыйдзецца загінуць... Што ж табе, мой любы Краю, я тады змагу пакінуць? Слава тым, хто паў за волю, за цябе хто сплыў крывёю! Мне ж тваю цяжкую долю дай забраці із сабою. Замуж
Дзе ж гэта Ганчыны краскі з прысаддзя? Помню іх тутка з мінулай вясны — сэрцам тады ад іх паху учадзеў... Сёння ж — чамусьці ўжо не зацвілі! Доўга я думаў аб сонечнай хаце, ўтульна ў вішнёвым схаванай галлі. Чыста было тут ля ейных палацяў... Сёння ж — і сцежачак не замялі! Ганчыны летась пад белай чарэсняй узорам цвілі ручнікі, дываны, гойдала голле радзімая песня... Сёння ж — замоўклі напевы вясны! Гэтак было тут прытульна і ветла гронкі сузор’яў лічыць давідна. Снілася хата, абсыпана цветам... Сёння ж — маўкліва сумуе яна! — Позна прыйшоў ты. Нядаўна у белі наша чарэсня, як сонца, цвіла; ў час той вясняны згулялі вяселле... Замуж, саколе, дзяўчына пайшла!
Поделиться:
Популярные книги
Камень
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Огненный князь 4
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Путь Чести
3. Жизни Архимага
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Физрук 2: назад в СССР
2. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Камень. Книга шестая
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Para bellum
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Девятое правило дворянина
9. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Делегат
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Шериф
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Мимик нового Мира 14
13. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00