Чтение онлайн

на главную

Жанры

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:

1942

Іду паволі
Іду паволі цяністаю сцежкай. Разам з ночай так добра маўчаць. Ў дыме хмараў блішчыць галавешкай бляды месяц і зоры мігцяць. Недзе збоку шумлівае места муціць гоманам ночы спакой. Нейкі цень, быццам дух бесшалестны, цёмным крыллем махнуў прада мной. Вецер ціха галлё нагінае, пахне мёдам цяжкіх каласоў. Можа, гэта з далёкага Краю чад павеяў з стагодніх лясоў?..

1942

Пажары
Пажары полымем разлітым прагналіся праз нівы йзноў і праглынулі прагавіта яшчэ раз гнёзды крывічоў. Застаўся вугаль дагарэўшы і шэры попел сярод ніў, ён тым, хто сэрцам найвярнейшы, нат
голаў серабром пакрыў,
і думы сумныя так сталі, як тыя восенню палі, як у журбоце тыя далі, дзе след жыцця агні змялі. Дым слаў, як ноч, сівыя столкі на грудзі сіняе ракі, нат шэпт заціх, далоні толькі шукалі братняе рукі, асіліць каб хутчэй як гора і ўстояць там, дзе дом упаў, адбіць удар, што скрыты вораг зрадліва ў плечы скіраваў. На попеле крывіч адужаў — святая сіла братніх рук, сугучнасць чыну сэрцы пружыць і дух узносіць угару. Ў жыцці ўсё дзеецца нядарам. Хто знае вышшых сіл закон? Мо у апошнім тым пажары згарэла змора страшных дзён...

1942

Не кранай
Не кранай майго сэрца прыцішаных струн, песні больш не прасі салаўінай. Чуеш? — Восень ў садох ціха ўдарыла ў сум па бязлістых, счарнелых галінах. І пяшчоты ласкавай ўжо больш не прасі — з жураўлямі яна адляцела, сціхлі ў сэрцы маім даўных дзён галасы, як жыццё на палёх асумелых. Ўпарта думы мае ты ўсё хочаш забраць, ды дарма — быццам лісце увосень, на пустыя палі, на лугі, сенажаць сумны вецер і іх паадносіў. Пакуль даль заруніць, пакуль прыйдзе вясна, не хачу я чырвоных караляў, іхня чырвань цяпер — гэта зводна мана, — глянь, каліна свае пагубляла. Ды ў далонях ужо не трымай маіх рук, бачыш — птушкі ўзляцелі над гаем, і па небе паплыў доўгі, вольны ланцуг... Так як іх — і мяне не ўтрымаеш.

1942

Белы парус
Адплывае ўдаль парусаў многа, аднаго толькі нейк не відно. Серабрыцца Вэлтавы дарога, небяспечнае цёмнае дно. Можа, вецер замоцна ударыў ў распрастанае лётам крыло, мо з мядзведзіцы бурае — хмары навальніцай яго заліло? Покуль ноч ападзе паміж дрэваў ды заслоніць узорную даль, буду вечарам зораным, спеўным безупынна яго выглядаць. Белай з’яваю сонца закрылі... То не голуб ўскружыў над вадой — гэта парус ляціць быстракрылы, шпарка к берагу гнаны тугой. Быстра, быстра па хвалях імкнецца, крыллі ясныя ўзняўшы ўгару. Белы парус — ён слухае сэрца і юнацкіх напружаных рук.

1942

Дуды
У лесе, полі — усюды грае восень на дуды гэтым птушкам, што ўдаль адлятаюць, ў садзе астрам пушыстым, дрэвам залаталістым, майму сэрцу задумана грае. А пад гэтыя дуды лісце кружыцца блудна каляроваю зводнай мяцеллю... Ў полі ж спозненым раннем сваё зрэб’е туманы й павуцення палотнішчы сцеляць. Недзе граюць так дуды гэтым дзеравам цудным, што як з дзён прамінулых князёўны, — у красе аксамітаў, ў пунсе, золатам шытым, ля руінаў блукаюць у поўнач. Граюць, граюць так чула аб вясне, што мінула, аб жыцці, што, як жар, дагарае, што, як сон, неспакметна адыходзіць у вечнасць, і аб тым, што цвіце, не мінае.

1942

Выйшлі сёння
Выйшлі сёння з палосак мы вузкіх маладою адважнай сям’ёй бараніць родны край беларускі сваёй сілай, сваёю крывёй. Годзе нам ужо здзекаў і мукаў, пад чужым годзе гнуцца ярмом. Сёння ў нашы юнацкія рукі долю роднай краіны бяром. Мы праходзім упэўненым маршам, з намі следам уздым малады... Звонкай песняй братоў усіх нашых ў беларускія клічам рады. Б’юць нам ветры ў юнацкія грудзі, цьма чужая спыняе паход — ўсё ж мы родныя сёлы разбудзім, ўскалыхнем сакаліны народ. Нас ніхто больш ужо не прымусіць трываць здзекі прыблудаў чужых. «Хай жыве наш народ беларускі!» — кінем кліч ад мяжы да мяжы. Сярод бураў стыхіі сусветных мы сягоння ў
імклівых радах.
Беларусь — наша светлая мэта, а над намі крывіцкі наш сцяг.

1942

* * *
Апяклі мяне росы раннія, краскі водарам абдалі, прыпадаю я сэрцам раненым да каханай мае зямлі. А яна, на кускі пакрамсаная, у хлуслівым чужым тумане, плугам родных сыноў неўзараная, ціха помачы просіць ў мяне...

1943

Мары
Мары мае высокія, нязбытныя, мары мае — народу вольна жыць, а ад мяне чакаюць чалабітнае: душу і голаў ў пояс пахіліць. Я пахіліла б голаў заінелую — ў час буралому хіляцца й камлі... Душы свае, аднак, сагнуць не смею я, ўва мне пяе душа мае Зямлі!

1943

Ёсць Край адзін
Ёсць Край адзін пад прамяністым небам, даступны сёння толькі маім сном, дзе гожы луг ля цёмна-сініх грэбляў засланы снежна-белым туманом. Там недзе ў хвалях рэкаў перазвонных, ў палёх, дзе зацвітаюць васількі, ў вачох дзяўчат і ясных лехах лёну губляе неба цудны свой блакіт. Далоні й сэрца зроднены з раллёю, а душы з краем ў наквеці галін. Там Нёман пенным бурыцца прыбоем, ніў хусцем ярым сцелюцца палі. Шуміць пшаніца залацістым чубам, звісае з вецця перламі авёс, заносліва ірдзіцца сіні лубін, а грэчка кволая лунаецца з палос. Ёсць Край адзін, аквечаны юргіняй, Край, тканы зеленню на ўзорыстых краснох, Край, вышыты у пацеркі калінаў, дзе ноч з расой сядае на парог і чэша косы доўга, задумлёна, ўплятае зоры ў цемень валасоў, блядыя рукі выцягае сонна і надзіць месяц, каб апаў далоў. Ёсць Край адзін, так свету мала знаны, дзявочы край між сіні і зарніц, дзе дню насустрач конь іржэ буланы, гатовы ў полі вецер даганіць. Вятрамі чэсаны і росамі умыты, дзе гоні з сонцам мерае сявец, і гнецца ў пояс з каласамі жыта... Ёсць Край адзін — мой цэлы, цэлы свет!
Над Зальвянкай
Стаю адна, а прада мной ірдзіцца, сінее поясам вузенькая рака... Прыйшла сюды я раннем на граніцу з другога боку птушак сустракаць. Вось вылетуць яны з зялёных хвояў, пачнуць вясёла з сонцам гаманіць і паплывуць у сіні нада мною, не знаючы ні межаў, ні граніц. Вось вылетуць... ушыр і ўздоўж па краю, дзе толькі кліча рэха братніх мук. Іх вольны лёт нішто не затрымае — ні сінь Дняпра, ні быстраводны Буг. Не ўбачу больш, як сонца тут устане і ў сініх хвалях голаў акуне... Не заірдзіцца у кустох ружова ранне і толькі ў чужыне прысніцца мне. Як гляну я на стрэхі родных вёсак, што у лугох — як птушак чарада... Мне гэтак цяжка родныя палоскі і край свой любы сёння пакідаць. Калі цягнік жалезам зарагоча і панясе ў далёкі, гулкі вір, імглою смутак ападзе на вочы, ўпадзе мой стогн на прыдарожны жвір... І ціха стоячы ў вакне вагону, я захачу, самотная, адна свае аўсом засеяныя гоні і вобраз сёл, і буры лес абняць. Бывай ужо, плыві далей, Зальвянка, нам прыйдзецца з табой расстацца ўсё ж... Іду дамоў, а прада мной сялянкі ступаюць па дарозе басанож. Глядзяць у твар, і чуецца пытанне: чаму ў вачох такі дзіўны агонь, адкуль прыйшла сюды чужая пані і плача так няведама чаго? Пайшлі далей, іх словы заціхалі, упаўшы недзе ў польны малачай. Мне ж засталася толькі жменя жалю й дарога сумная ў чужы, нялюбы край.

1943

Маёй песні
Шугай, мая песня, шляхом недаступным, арлінаю сцежкай да хаты ляці. І я паляцела б з табой, каб не путы, што долю так рана скавалі ў жыцці. Ляці, мая песня, дзе нашы дзяўчаты, калінавы цвет у вянкі з імі ві ды чорнай разорай ідзі за аратым, тугою за воляй па Нёмне плыві. З гарачага сэрца цябе пасылаю да цветам пахучым асыпаных ліп, — вітай і лялей там усё, што кахаю, нат камень амшэлы на роднай зямлі. Няшмат панясеш ты з сабой па дарогах у родных прастораў туманную сінь. Апроч майго сэрца не маю нічога, — яго ты да хатаў, як дар, занясі. Прыспаную цьмою, няволяй вяковай арліную душу пад світай будзі. Ты сілай кахання крышы нам аковы і клічам краіну да сонца вядзі.
Поделиться:
Популярные книги

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Путь Чести

Щукин Иван
3. Жизни Архимага
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Путь Чести

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Физрук 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук 2: назад в СССР

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Девятое правило дворянина

Герда Александр
9. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Девятое правило дворянина

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Мимик нового Мира 14

Северный Лис
13. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 14

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14