Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
Калі 11 красавіка 1983 года ў лесе пад Зэльвай людзі ў форме спынілі рафік, на якім у Менск вывозіўся архіў памерлай Ларысы Геніюш, іхнія начальнікі наўрад ці ведалі, што самы крамольны яе твор – “Споведзь” – ужо даўно знаходзіцца ў бяспечным і недасягальным для іх месцы. Пра існаванне “Споведзі” спецслужбы ведалі напэўна – пра мемуары ёсць неаднаразовыя згадкі ў ліставанні паэткі. Тады, у лесе, ператрусу ці рэквізіцыі архіва ўдалося пазбегнуць – найперш дзякуючы Адаму Восіпавічу Мальдзісу, які, выпраўляючыся ў Зэльву з адказнай місіяй, змог заручыцца падтрымкай у высокіх інстанцыях. Але, відаць, і дасведчанаму Мальдзісу не прыходзіла ў галаву, што адзін з самых каштоўных рукапісаў
Шкада, што тады ж, яшчэ задоўга да ўсіх перабудоваў і галоснасцяў, ён не пераправіў “Споведзь” на Захад. Сусветны рэзананс на той час ёй быў гарантаваны. І варыянт замежнай публікацыі разглядаўся – з усяго рукапісу былі нават зробленыя фотакопіі. Не сталася, не адбылося. “Споведзь” прыйшла да чытача толькі ў 1990-м, калі былы выгнаннік і дысідэнт Аляксандр Салжаніцын за свой “Архіпелаг Гулаг” ужо атрымліваў Дзяржаўную прэмію Расіі…
І ўсё ж той красавіцкі дзень павінен застацца ў аналах айчыннай архівістыкі. Сем мяхоў геніюшаўскага архіва, літаральна вырваныя з рук зэльвенскіх чыноўнікаў, правезеныя праз лясны міліцэскі заслон, былі ўрэшце дастаўленыя ў Акадэмічную бібліятэку. У яе прытульных сценах некалькім пакаленням геніюшазнаўцаў праца забяспечаная.
О, гэтае ні з чым незраўнанае, трапяткое пачуццё, калі ты развязваеш тасёмкі чарговай архіўнай справы, адкладаеш убок чысты ліст карыстальніка (твой подпіс на ім будзе першым) і… Што цябе чакае? Якія знаходкі падаруе табе архіўная сховань гэтым разам? Унікальны дакумент, рэдкі фотаздымак, невядомы твор?
У гэтым двухтомніку 72 вершы друкуюцца ўпершыню. Безумоўна, тое надае вагі першаму збору твораў Ларысы Геніюш. А колькі тамоў будзе ў яе будучым Поўным зборы твораў – можна прадказваць толькі прыблізна. Пяць, дзесяць, пятнаццаць?.. Спадчына Ларысы Геніюш – як калодзеж: на паверхні толькі некалькі цыбравінаў, астатнія – на глыбіні. І чым глыбей зачэрпнеш, тым чысцейшае і смачнейшае пітво…
“Ганаруся вашай залатой паэтычнай жылачкай,” – пісаў у 1967 годзе Ларысе Геніюш літаратурны кансультант “Гродзенскай праўды” Васіль Быкаў, чыя сусветная слава яшчэ толькі замігцела на даляглядзе. Ён ужо тады беспамылкова адчуў тую глыбінную, прыхаваную жылу, якая калісьці выбухне неастылым за дзесяцігоддзі гейзерам паэзіі. Час гэты прыйшоў. І час гэты будзе працягвацца доўга.
Сапраўдны талент – ён заўсёды шчодры. Пушкін падараваў Гогалю ідэю “Рэвізора” і “Мёртвых душаў”. Дзевяць з дваццаці трох строфаў верша Адама Міцкевіча “Паніч і дзяўчына” напісаныя (ананімна) ягоным сябрам Антоніем Адынцом. Ларыса Геніюш падказала Караткевічу сюжэт апавядання “Сіняя-сіняя”. Пра што ўдзячны Уладзімір Сымонавіч па-сыноўску сардэчна згадваў у адным са сваіх лістоў у Зэльву.
Што да эпісталярнай спадчыны самой Ларысы Геніюш, то яна здзіўляе і колькасна, і якасна. У гісторыі сусветнай літаратуры я не ведаю другога такога пісьменніка, які гэтак жа шчодра выдаткоўваў бы свае душэўныя сілы ў эпісталярным жанры, як тое рабіла Ларыса Антонаўна. Ёю напісаныя тысячы лістоў сябрам па ўсім свеце.
Калісьці ў лагеры геніюшаўскія вершы вязні называлі глюкозай – яны дапамагалі перажыць доўгія гады змушанага безрадзім’я, той патрыятычны авітаміноз, які ўзмоцнена насаджаўся савецкай уладай паўсюль, а ў Гулагу – асабліва. Глюкозай беларушчыны, відавочна, былі і лісты Ларысы Геніюш, якія многім суайчыннікам не далі ўпасці ў адчай і беспрасветны смутак. Як у амаль дарэшты ссавечанай Беларусі, гэтак і ў свабодным свеце, несвабодным, аднак, ад працэсаў асіміляцыі.
Чытаеш, напрыклад, перапіску Ларысы Геніюш і Зоські Верас і толькі дзіву даешся: як гэтыя дзве
Ларыса Геніюш магла дзе-небудзь на палях ліста сябру ці сяброўцы дапісаць некалькі вершаваных радкоў – як бы ненарокам, як бы неабавязковым дадаткам. Але чалавек чытаў ліст і разумеў, што ў ім дадатак, а што галоўнае.
Галоўнае запаміналася без перачытванняў, гучала афарыстычна-запаветна:
“Дабро ў жыцці – як перамога над чорным апрамеццем зла. Дык будзем жа часцінкай Бога, Ягонай праўды і святла!”Ларыса Геніюш умела “серед лиха співати пісні”, як выславілася ў вершы “Contra spem spero!” Леся Украінка. Дарэчы, з яе сястрой беларуская паэтка пасябравала ў Празе – некалькі гадоў жылі ў адным доме. Пані Аксана Косач нават перадрукоўвала на сваёй машынцы тастамент Васіля Захаркі, паводле якога яе суседка пераставала быць толькі паэткай і рабілася палітычным дзеячом, хай сабе і ў сімвалічным урадзе.
Напачатку юбілейнага 2010-га – Года Ларысы Геніюш – мы сядзелі і размаўлялі з яе унукам Міхасём у занесенай снегам вёсачцы пад Беластокам. У печцы патрэсквалі дровы, са сцяны на нас глядзела маладая, у модным капялюшыку, бабуля, а перада мною на стале ляжаў зборнік “На чабары настоена” з яе апошнім аўтографам: “Адыходзячы пакідаю, Міхасёк, Табе маю любоў і благаслаўленне. Ларыса Геніюш. Гродна, больніца. 22.3.83 г.”.
Я спытаўся ў свайго цёзкі – які галоўны жыццёвы ўрок атрымаў ён ад свае бабулі? (Мы запісвалі перадачу для радыё “Свабода”, і мне хацелася пачуць нейкі арыгінальны адказ.) Але ў адказе прагучалі два звычайныя словы: бабуля наказвала ўнуку – трымайся праўды!
Праўдзе не патрэбныя пстрычкі парадоксаў.
Праўду не закапаеш і не сашлеш у Гулаг.
Ларыса Геніюш перамагла – праўдай.
Міхась Скобла.
Ад родных ніў (1942)
Темный Патриарх Светлого Рода
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Под маской моего мужа
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Держать удар
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Любовь Носорога
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
Меняя маски
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
![Меняя маски](https://style.bubooker.vip/templ/izobr/no_img2.png)