Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Дэфо Даніэль

Шрифт:

Калі ж на другі дзень к тром гадзінам наперадзе ўпершыню паказалася зямля, мы былі ўжо міль на паўтараста паўднёвей Салеха, далёка ўжо за межамі ўладанняў мараканскага султана, ды і ўсякага іншага з афрыканскіх цароў. Бераг, да якога мы набліжаліся, быў зусім бязлюдны.

Але ў палоне я набраўся такога страху, так баяўся зноў трапіць да маўраў, што, карыстаючыся спрыяльным ветрам, які падганяў маю шлюпку на поўдзень, пяць дзён плыў наперад і наперад, не становячыся на якар і не выходзячы на бераг.

Праз пяць дзён вецер змяніўся: падзьмуў з поўдня, і паколькі цяпер

я ўжо не баяўся пагоні, то вырашыў падысці да берага і кінуць якар у вусці нейкай маленькай рэчкі. Не магу сказаць пэўна, што гэта за рэчка, дзе яна працякае і якія людзі жывуць на яе берагах. Берагі яе былі пустэльныя, і гэта мяне вельмі ўзрадавала, таму што ў мяне не было ніякага жадання сустракацца з людзьмі. Адзінае, што мне было патрэбна, — прэсная вада.

Мы зайшлі ў вусце пад вечар і вырашылі, калі сцямнее, дабрацца да сушы ўплаў і агледзець ўсё навокал. Але як толькі сцямнела, мы пачулі страшэнныя гукі: бераг кішэў звярамі, якія так шалёна вылі, рыкалі, раўлі і брахалі, што бедны Ксуры ледзь не памёр ад страху, і Ксуры пачаў упрошваць мяне не выходзіць на бераг да раніцы.

— Добра, Ксуры, — сказаў я яму, — пачакаем! Але можа здарыцца так, што пры дзённым святле мы ўбачым людзей, якіх нам трэба асцерагацца больш, чым лютых ільвоў і тыграў.

— А мы стрэлім у гэтых людзей са стрэльбы, — сказаў ён, смеючыся, — і яны ўцякуць.

Мне было прыемна, што хлапчук трымаецца малайцом. Каб ён і надалей не вешаў носа, я даў яму глыток віна.

Я паслухаў яго парады, і ўсю ноч мы прастаялі на якары, не выходзячы з лодкі і трымаючы напагатове стрэльбы. Да самай раніцы нам не давялося заплюшчыць вачэй ні на хвіліну.

Гадзіны праз дзве пасля таго, як мы кінулі якар, мы пачулі страшэнны рык нейкіх велізарных звяроў вельмі дзіўнай пароды (якой — мы і самі не ведалі). Звяры наблізіліся да берага, зайшлі ў рэчку і пачалі плюхацца і валтузіцца ў вадзе, жадаючы, відаць, асвяжыцца, і пры гэтым вішчалі, раўлі і вылі; такіх агідных гукаў я да таго часу ніколі не чуў.

Ксуры дрыжаў ад страху; шчыра кажучы, напалохаўся і я.

Але мы яшчэ больш напалохаліся, калі пачулі, што адно страшыдла плыве да нашага судна. Мы не маглі яго бачыць, мы толькі чулі, як яно фыркае і сапе, і толькі па гэтых гуках здагадаліся, якое яно вялізнае і лютае.

— Напэўна, гэта леў, — сказаў Ксуры. — Давайце падымем якар і хутчэй паплывём адсюль.

— Не, Ксуры, — запярэчыў я, — навошта знімацца з якара? Мы адпусцім як мага даўжэй канат і адыдзем далей у мора — і звяры не пагоняцца за намі.

Але толькі вымавіў я гэтыя словы, як убачыў невядомага звера на адлегласці двух вёсел ад нашага судна. Я крыху разгубіўся, аднак зараз жа ўзяў з каюты стрэльбу і стрэліў. Звер павярнуўся і паплыў назад.

Немагчыма апісаць, які раз'юшаны роў узняўся на беразе, калі прагрымеў мой стрэл: напэўна, усе гэтыя звяры ніколі да гэтага не чулі такога гуку. Тут я канчаткова ўпэўніўся, што ў начны час выходзіць на бераг нельга. Але ці можна будзе рызыкнуць высадзіцца днём — гэтага мы таксама не ведалі. Стаць ахвярай якога-небудзь дзікуна не лепш, чым трапіць у кіпцюры льву ці тыгру.

Але нам, чаго б гэта ні каштавала,

неабходна было выйсці на бераг тут ці ў іншым месцы, бо ў нас не засталося ні кроплі прэснай вады. Мы пакутавалі ад смагі. Нарэшце надышла доўгачаканая раніца. Ксуры сказаў, што, калі я пушчу яго, ён дабярэцца да берага ўброд і пастараецца здабыць прэсную ваду. А калі я спытаў у яго, чаму павінен ісці ён, а не я, ён адказаў:

— Калі прыйдзе дзікі чалавек, ён з'есць мяне, а вы застанецеся жыць.

Адданасць і любоў да мяне, што прагучалі ў гэтым адказе, бясконца мяне кранулі.

— Вось што, Ксуры, — сказаў я, — пойдзем разам. А калі з'явіцца дзікі чалавек, мы застрэлім яго, і ён не з'есць ні цябе, ні мяне.

Я даў хлопчыку сухароў і глыток віна; затым мы падплылі да зямлі, скочылі ў ваду і накіраваліся ўброд да берага, не ўзяўшы з сабою нічога апрача стрэльбаў і двух пустых збаноў на ваду.

Я не хацеў аддаляцца ад берага, каб не губляць з вачэй нашага судна. Я баяўся, што ўніз па рацэ да нас могуць спусціцца ў сваіх пірогах [8] дзікуны.

8

Пірога — доўгі човен, выдзеўблены са ствала дрэва.

Але Ксуры, убачыўшы лагчынку на адлегласці мілі ад берага, памчаўся са збаном туды.

Раптам я бачу — ён бяжыць назад. «Ці не пагналіся за ім дзікуны? — спалохаўся я. — Ці не спужаўся ён якога-небудзь дзікага звера?»

Я кінуўся да яго на выручку і, падбегшы бліжэй, убачыў, што за спіною ў яго нешта вісіць. Аказваецца, ён забіў нейкага звярка, накшталт нашага зайца, толькі шэрсць у яго была другога колеру і ногі даўжэйшыя. Мы абодва былі рады гэтай дзічыне, але я яшчэ больш узрадаваўся, калі Ксуры сказаў, што ён знайшоў у лагчыне многа добрай прэснай вады.

Набраўшы поўныя збаны вады, мы прыгатавалі шыкоўнае снеданне з забітага звярка і паплылі далей. Так мы і не знайшлі ў гэтай мясцовасці ніякіх слядоў чалавека.

Пасля таго як мы выйшлі з вусця рэчкі, мне яшчэ некалькі разоў даводзілася ў час нашага далейшага плавання прычальваць да берага, каб набраць вады.

Аднойчы ўранні мы кінулі якар каля нейкага высокага мыса. Пачаўся ўжо прыліў. Раптам Ксуры, у якога былі вельмі зоркія вочы, прашаптаў:

— Паплывём далей ад гэтага берага. Зірніце, якое страшыдла ляжыць вунь там на пагорку. Яно моцна спіць, але невядома, што будзе, як яно прачнецца.

Я зірнуў у той бок, куды паказваў Ксуры, і сапраўды ўбачыў страшэннага звера. Гэта быў велізарны леў. Ён ляжаў пад выступам гары.

— Слухай, Ксуры, — сказаў я. — Ідзі на бераг і забі гэтага льва.

Хлопчык спалохаўся.

— Каб я яго забіў! — усклікнуў ён. — Ды гэты ж леў мяне праглыне, як муху!

Я папрасіў яго не варушыцца і, не сказаўшы яму больш ні слова, прынёс з каюты ўсе нашы стрэльбы (іх было тры). Адну, самую вялікую, я зарадзіў двума кавалкамі свінца, папярэдне насыпаўшы ў рулю добры зарад пораху; у другую ўкаціў дзве вялікія кулі, а ў трэцюю — пяць куль паменей.

Поделиться:
Популярные книги

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

"Малыш"

Рам Янка
2. Девочка с придурью
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Малыш

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Счастливый торт Шарлотты

Гринерс Эва
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Счастливый торт Шарлотты

Назад в СССР: 1984

Гаусс Максим
1. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.80
рейтинг книги
Назад в СССР: 1984

Не грози Дубровскому! Том IX

Панарин Антон
9. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том IX

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов