Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Дэфо Даніэль

Шрифт:

Наступная хваля была велізарная: не менш дваццаці ці трыццаці футаў вышыні. Яна пахавала мяне глыбока пад сабою. Затым мяне падхапіла і з незвычайнай хуткасцю памчала да зямлі. Доўга я плыў па цячэнні, памагаючы яму з усяе сілы, і ледзь не задыхнуўся ў вадзе, як раптам адчуў, што мяне нясе кудысьці ўгару. Хутка, на маё вялікае шчасце, мае рукі і галава апынуліся над паверхняй вады, і хоць секунды праз дзве на мяне нахлынула новая хваля, усё ж гэта кароткая перадышка надала мне сілы і бадзёрасці.

Новая хваля зноў захліснула мяне

з галавою, але на гэты раз я прабыў пад вадою не вельмі доўга. Калі хваля разбілася і схлынула, я вытрымаў яе націск, паплыў да берага і хутка зноў адчуў, што ў мяне пад нагамі зямля.

Я пастаяў дзве-тры секунды, уздыхнуў на ўсе грудзі і з апошняй сілы кінуўся бегчы да берага.

Але і на гэты раз я не ўцёк ад раз'ятранага мора: яно зноў кінулася мне наўздагон. Яшчэ два разы хвалі даганялі мяне і неслі да берага, які ў гэтым месцы быў вельмі пакаты.

Апошняя хваля з такою сілай шпурнула мяне аб скалу, што я страціў прытомнасць.

Нейкі час я быў зусім бездапаможны, і калі б у гэты момант мора паспела дагнаць мяне, я абавязкова захлынуўся б у вадзе.

На шчасце, я ў час апрытомнеў. Убачыўшы, што мяне зараз зноў захлісне хваля, я моцна ўчапіўся за выступ скалы і, затрымаўшы дыханне, стараўся перачакаць, пакуль хваля схлыне.

Тут, бліжэй да зямлі, хвалі былі не такія велізарныя. Калі вада схлынула, я зноў пабег наперад і апынуўся зусім блізка ад берага. Наступная хваля хоць і абліла мяне ўсяго з галавой, але ўжо не здолела знесці ў мора.

Я прабег яшчэ некалькі крокаў і з радасцю адчуў, што стаю на сухой зямлі. Я пачаў карабкацца па ўзбярэжных скалах і, дабраўшыся да высокага пагорка, упаў на траву. Тут я быў у бяспецы: тут вада не магла захліснуць мяне.

Я думаю, не існуе такіх слоў, якімі можна было б выказаць пачуцці чалавека, які вярнуўся, можна лічыць, з таго свету! Я пачаў бегаць і скакаць, я размахваў рукамі, я нават спяваў і пусціўся ўпрысядкі. Уся мая істота, калі можна так сказаць, была ахоплена думкамі пра маё шчаслівае выратаванне.

Але тут я раптам успомніў пра сваіх сяброў, якія загінулі. Мне зрабілася шкада іх, таму што за час плавання я паспеў да многіх з іх адчуць прыхільнасць і палюбіць іх. Я ўспамінаў іх імёны і твары. Дарэмна, нікога з іх я больш не бачыў; ад іх і следу не засталося, апрача трох капелюшоў, якія належалі ім, каўпака і двух няпарных чаравікаў, цяпер выкінутых морам на сушу.

Зірнуўшы туды, дзе стаяў наш карабель, я ледзь разгледзеў яго за сцяною высокіх хваль — так ён быў далёка! І я сказаў сабе: «Якое гэта шчасце, вялікае шчасце, што я дабраўся ў такую буру да гэтага далёкага берага!»

Выказаўшы такімі словамі сваю гарачую радасць з выпадку выратавання ад смяротнай небяспекі, я ўзгадаў, што зямля можа быць гэтакая ж страшная, як і мора, што я не ведаю, куды я трапіў і што мне неабходна ў самы кароткі час уважліва агледзець незнаёмую мясцовасць.

Як толькі я падумаў пра гэта, усё маё захапленне тут жа астыла: я зразумеў,

што хоць я і выратаваў сваё жыццё, я не выратаваўся ад няшчасця, нягод і жахаў. Уся адзежа мая наскрозь вымакла, а перамяніцца мне не было ў што. У мяне не было ні ежы, ні прэснай вады, каб падмацаваць свае сілы. Якая будучыня чакала мяне? Або я памру з голаду, або мяне разарвуць лютыя звяры. І што самае сумнае, я не меў магчымасці паляваць на дзічыну, не мог абараніць сябе ад звяроў, бо ў мяне не было ніякай зброі. Наогул пры мне не засталося нічога, апрача нажа і бляшанкі з тытунём.

Гэта прывяло мяне ў такі адчай, што я пачаў бегаць берагам туды і сюды, як звар'яцелы.

Набліжалася ноч, і я з сумам пытаў сам у сябе: «Што чакае мяне, калі ў гэтай мясцовасці водзяцца драпежныя звяры? Яны ж выходзяць заўсёды на паляванне ўначы?»

Непадалёку стаяла шырокае, разгалістае дрэва. Я вырашыў узлезці на яго і праседзець ноч у галлі да раніцы. Нічога іншага я не мог прыдумаць, каб ратавацца ад звяроў. «А пакуль надыдзе раніца, — сказаў я сабе, — я паспею падумаць пра тое, якою смерцю наканавана мне памерці, таму што жыць у гэтых пустэльных мясцінах немагчыма».

Мяне мучыла смага. Я пайшоў паглядзець, ці няма дзе паблізу прэснай вады. Адышоўшыся на чвэрць мілі ад берага, на вялікую радасць, я знайшоў ручай.

Напіўшыся і паклаўшы сабе ў рот тытуню, каб суцішыць голад, я вярнуўся да дрэва, улез на яго і ўладкаваўся сярод галін такім чынам, каб не зваліцца на зямлю, калі засну. Затым выразаў сабе ёмкую сукаватую дубінку на выпадак нападу ворагаў, зручней сеў і ад страшнай стомы моцна заснуў.

Спаў я соладка, як, напэўна, мала каму спалася б на такой нязручнай пасцелі. І наўрад ці прачынаўся хто пасля такога начлегу такім свежым і бадзёрым.

Раздзел шосты

Рабінзон на бязлюднай выспе. — Ён здабывае рэчы з карабля і будуе сабе жытло

Прачнуўся я позна. Надвор'е было яснае, вецер суцішыўся, мора больш не шалела.

Я зірнуў на пакінуты намі карабель і са здзіўленнем убачыў, што на ранейшым месцы яго ўжо няма. Цяпер яго прыбіла бліжэй да берага. Ён апынуўся непадалёку ад той самай скалы, аб якую мяне ледзь не разбіла хваляй. Напэўна, уначы яго ўзняў прыліў, зрушыў з мелі і прыгнаў сюды. Цяпер ён стаяў не далей мілі ад таго месца, дзе я начаваў. Хвалі, відаць, не разбілі яго: ён добра трымаўся на вадзе.

Я вырашыў зараз жа прабрацца на карабель, каб зрабіць запас правізіі і розных рэчаў.

Злезшы з дрэва, я яшчэ раз агледзеўся кругом. Першае, што я ўбачыў, гэта была наша шлюпка, якая ляжала праваруч на беразе, мілі за дзве адсюль — там, куды яе шпурнуў ураган. Я спачатку пайшоў у тым кірунку, але выявілася, што проста туды не прайсці: у бераг глыбока ўрэзалася бухта, з паўмілі ў шырыню, яна і была перашкодай на дарозе. Я павярнуў назад, таму што мне было куды важней трапіць на карабель: я спадзяваўся знайсці там ежу.

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Фиктивная жена

Шагаева Наталья
1. Братья Вертинские
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Фиктивная жена

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Сила рода. Том 1 и Том 2

Вяч Павел
1. Претендент
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.85
рейтинг книги
Сила рода. Том 1 и Том 2

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Господин военлёт

Дроздов Анатолий Федорович
Фантастика:
альтернативная история
9.25
рейтинг книги
Господин военлёт

Последний попаданец 12: финал часть 2

Зубов Константин
12. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 12: финал часть 2

Небо для Беса

Рам Янка
3. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Небо для Беса

Приручитель женщин-монстров. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 1

СД. Том 15

Клеванский Кирилл Сергеевич
15. Сердце дракона
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
6.14
рейтинг книги
СД. Том 15

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14

Родословная. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 1

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Я тебя не отпускал

Рам Янка
2. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.55
рейтинг книги
Я тебя не отпускал