Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Дэфо Даніэль

Шрифт:

На гэты раз мне не пашанцавала: мой плыт быў такі цяжкі, што кіраваць ім было амаль немагчыма. Калі я, нарэшце, зайшоў у бухтачку і накіраваўся да берага, дзе была складзена ўся мая маёмасць, плыт раптам перакуліўся, і я апынуўся ў вадзе з усім маім грузам. Я не патануў таму, што гэта адбылося непадалёк ад берага, аднак амаль увесь мой груз быў пад вадою; галоўнае, што патанула жалеза, якім я так даражыў.

Праўда, калі пачаўся адліў, я выцягнуў на бераг амаль усе кавалкі каната і некалькі кавалкаў жалеза. Гэта мяне вельмі стаміла, бо за кожным кавалкам мне даводзілася ныраць у ваду.

Мае паездкі на карабель працягваліся з дня ў дзень, і кожны раз я прывозіў што-небудзь іншае.

Ужо трынаццаць дзён жыў я на выспе і за гэты час адзінаццаць разоў пабыў на караблі і перавёз на бераг усё, што толькі здолелі зрушыць дзве чалавечыя рукі. Не сумняваюся, што, калі б ціхае надвор'е пратрымалася яшчэ, я перавёз бы па частках і ўвесь карабель.

Рыхтуючыся да дванаццатага рэйса, я заўважыў, што ўзнімаецца вецер. Тым не менш, дачакаўшыся адліву, я накіраваўся да карабля. Мне здавалася, што я так аблазіў нашу каюту, што знайсці там што-небудзь ужо было немагчыма. Аднак раптам на вочы мне трапіла маленькая шафа з дзвюма скрынкамі; у адной я знайшоў тры брытвы, нажніцы і з тузін цудоўных відэльцаў і нажоў; у другой скрынцы ляжалі грошы, часткова эўрапейскай, часткова бразільскай срэбнай і залатой манетай, — усяго каля трыццаці шасці фунтаў стэрлінгаў.

Я пагардліва ўсміхнуўся, гледзячы на гэтыя грошы.

— Непатрэбнае смецце, — прамовіў я. — Навошта ты мне цяпер патрэбна? Усю кучу золата я з ахвотай зараз аддаў бы за любы з гэтых капеечных нажоў. Нават калі б ты ляжала цяпер на падлозе, я і тады не сагнуўся б, каб падняць цябе. Мне няма чаго з табою рабіць. Дык ідзі ж на дно марское.

Але, падумаўшы крыху, я ўсё-такі загарнуў грошы ў кавалак брызенту і забраў іх з сабою.

Мора бушавала ўсю ноч, і калі раніцой я выглянуў са свае палаткі, ад карабля не засталося і следу. Цяпер я мог цалкам займацца пытаннем, якое непакоіла мяне з першага дня: што мне рабіць, каб на мяне не напалі драпежныя звяры ці дзікія людзі? Якое жытло сабе збудаваць? Выкапаць пячору ці паставіць палатку?

Нарэшце я вырашыў зрабіць і тое і другое.

Да гэтага часу я ўжо ўпэўніўся, што месца, якое я аблюбаваў на беразе, не прыгоднае для пабудовы жытла: гэта была нізкая балоцістая мясціна каля самага мора. Жыць у такіх мясцінах вельмі шкодна. Да таго ж там не было паблізу прэснай вады. Я вырашыў адшукаць іншае месца, больш прыгоднае для жытла. Мне патрэбна было, каб жытло маё мела засцярогу ад сонечнай спёкі і ад драпежнікаў; каб яно стаяла ў такім месцы, дзе няма вільгаці; каб непадалёку была прэсная вада. Апрача таго, я абавязкова хацеў, каб з майго дома было бачна мора.

«Можа здарыцца, што непадалёк ад выспы з'явіцца карабель, — казаў я сабе, — а калі я не буду бачыць мора, я здолею прапусціць гэты выпадак».

Як бачыце, мяне ўсё яшчэ не пакідала надзея.

Пасля доўгіх пошукаў я нарэшце знайшоў прыдатную мясціну для пабудовы жытла. Гэта была невялікая гладкая пляцоўка на схіле высокага пагорка. Ад вяршыні да самай палянкі пагорак спускаўся крутой сцяной, так што я мог не баяцца нападу зверху. У гэтай сцяне каля самай палянкі было невялікае паглыбленне, як быццам уваход у пячору, аднак ніякай пячоры там не было. Вось тут, якраз супроць гэтага паглыблення, на зялёнай палянцы я і вырашыў паставіць палатку.

Мясціна гэта знаходзілася на паўночна-заходнім схіле пагорка, і таму яна амаль да самага вечара заставалася ў цяні. А пад вечар яе асвятляла сонца.

Перш чым ставіць палатку, я ўзяў завостраны кій і выпісаў ім перад самым паглыбленнем паўкруг, ярдаў [12] каля дзесяці ў дыяметры.

Затым па ўсяму паўкругу я набіў у зямлю ў два рады высокіх моцных калоў, завостраных зверху. Паміж двух радоў калоў я пакінуў невялікі прамежак і забіў яго да верху абрэзкамі канатаў, прывезеных з карабля. Я склаў іх у рады, адзін на другі, а з сярэдзіны ўмацаваў агароджу падпоркамі. Агароджа ў мяне атрымалася выдатная: ні пралезці праз яе, ні пералезці цераз яе не здолеў бы ні звер, ні чалавек. Гэта праца патрабавала многа часу і сілы. Асабліва цяжка было насекчы ў лесе жэрдак, перанесці іх на месца пабудовы, абчасаць і ўбіць у зямлю.

12

Ярд — ангельская мера даўжыні; роўны 0,9144 метра.

Плот быў суцэльны, дзвярэй не было. Заходзіў я ў сваё жытло і выходзіў з яго, карыстаючыся лескамі. Калі мне патрабавалася зайсці ці выйсці, я прыстаўляў іх кожны раз да частаколу.

Раздзел сёмы

Рабінзон на наваселлі. — Каза і казлянё

Цяжка было мне перацягваць у крэпасць усё маё багацце — правізію, зброю і іншыя рэчы. Ледзь справіўся я з гэтай работай, як тут жа давялося брацца за новую: ставіць вялікую трывалую палатку.

У трапічных краінах дажджы, як вядома, вельмі моцныя і ў пэўную пару года льюць без перапынку многа дзён. Каб захаваць сябе ад вільгаці, я зрабіў двайную палатку, гэта значыць спачатку паставіў адну палатку, меншую, а зверху яе — другую, большую. Знадворную палатку я пакрыў брызентам, які я прыхапіў на караблі разам з ветразямі.

Цяпер я спаў ужо не на посцілцы, якая ляжала проста на зямлі, а ў вельмі зручным гамаку, які належаў памочніку нашага капітана.

Я перанёс у палатку ўсе харчовыя прыпасы і іншыя рэчы, якія маглі сапсавацца ад дажджу. Калі ўсё гэта было занесена ў сярэдзіну агароджы, я шчыльна забіў ход, які часова служыў мне замест дзвярэй, і пачаў хадзіць па прыстаўных лесках, пра якія казаў раней. Такім чынам я жыў усё роўна як у крэпасці, ахаваны ад усякай небяспекі, і мог спаць зусім спакойна.

Умацаваўшы агароджу, я ўзяўся капаць пячору, паглыбляючы тую выемку, якую мела гара. Пячора знаходзілася якраз за палаткай і служыла мне склепам. Выкапанае каменне я зносіў у дворык і складаў уздоўж агароджы. Туды ж ссыпаў я і зямлю, і таму глеба ў дворыку ўзнялася футы на паўтара.

Нямала часу адабрала ў мяне гэта работа. Да таго ж было ў мяне тады і многа іншых спраў і здарылася некалькі прыгод.

Аднойчы, у той час, калі я яшчэ толькі рыхтаваўся ставіць палатку і капаць пячору, набегла раптам чорная хмара і лінуў праліўны дождж. Потым бліснула маланка і ўдарыў страшэнны гром.

У гэтым, вядома, не было нічога незвычайнага, і мяне напалохала, вядома, не сама маланка, а адна думка, якая прамільгнула ў маёй галаве хутчэй маланкі: «Порах!..»

У мяне спынілася сэрца. Я з жахам падумаў: «Адзін удар маланкі можа знішчыць увесь мой порах! А без пораху я не здолею ні абараніцца ад драпежных звяроў, ні здабыць сабе ежы». Дзіўная справа, але ў той час я нават не падумаў пра тое, што калі порах узарвецца, то перш за ўсё загіну я сам.

Гэты выпадак зрабіў на мяне такое моцнае ўражанне, што я, як толькі прайшла навальніца, адклаў на час усе свае будаўнічыя работы і адразу ж узяўся за сталярнае рамяство і шытво: я шыў мяшэчкі і рабіў скрыначкі на порах. Неабходна было падзяліць порах на некалькі частак і кожную хаваць асобна, каб яны не маглі ўспыхнуць усе адразу.

Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Небо для Беса

Рам Янка
3. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Небо для Беса

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Приручитель женщин-монстров. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 2

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник