Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Дэфо Даніэль

Шрифт:

Апоўдні хвалі зусім супакоіліся, і адліў быў такі моцны, што чвэрць мілі да карабля я прайшоў па сухім дне.

Тут зноў у мяне заныла сэрца: мне стала зразумела, што ўсе мы цяпер былі б жывыя, калі б не спалохаліся і не пакінулі свой карабель. Трэба было толькі дачакацца, каб мінуўся шторм, і мы шчасліва дабраліся б да берага, і я не вымушаны быў бы цяпер пакутаваць у гэтай бязлюднай пустыні.

Пры думцы пра сваю адзіноту я заплакаў, аднак успомніўшы, што слёзы ніколі не спыняюць няшчасце, вырашыў, чаго б гэта ні каштавала, дабрацца да разбітага судна. Распрануўшыся, я зайшоў у ваду і паплыў.

Аднак самае цяжкае было яшчэ наперадзе: я не мог узлезці на карабель. Ён стаяў на мелкім месцы, так што амаль цалкам выступаў з вады, а ўхапіцца не было за што. Я доўга плаваў вакол яго і раптам заўважыў карабельны канат (дзіўлюся, як ён адразу не кінуўся мне ў вочы!). Канат звешваўся з люка, і паколькі канец яго быў даволі высока над вадою, то я злавіў яго з вялікай цяжкасцю. Я падняўся па канаце да кубрыка [9] .

Падводная частка карабля была прабіта, і трум быў запоўнены вадой. Карабель стаяў на пясчанай водмелі. Карма яго высока ўзнялася, а нос быў амаль у вадзе. Такім чынам вада не трапіла ў карму, і нічога з рэчаў, што там былі, не падмокла. Я заспяшаўся туды, таму што перш за ўсё мне хацелася даведацца, якія рэчы сапсаваліся, а якія засталіся цэлыя.

9

Кубрык — памяшканне для матросаў у насавой частцы карабля.

Выявілася, што ўвесь запас карабельнай правізіі застаўся зусім сухі. І паколькі мяне мучыў голад, то перш за ўсё я пайшоў у кладоўку, набраў сухароў і, працягваючы агляд карабля, еў на хаду, каб не губляць часу. У кают-кампаніі я знайшоў бутэльку рому і некалькі разоў добра глынуў з яе, таму што мне неабходна было падмацаваць свае сілы для працы, якая мяне чакала.

Перш за ўсё мне патрэбна была лодка, каб перавезці на бераг тыя рэчы, якія маглі мне спатрэбіцца. Але лодку ўзяць не было дзе, а жадаць немагчымага бескарысна. Трэба было прыдумаць што-небудзь іншае. На караблі былі запасныя мачты, сценьгі і рэі. З гэтага матэрыялу я вырашыў пабудаваць плыт і горача ўзяўся за работу.

Выбраўшы некалькі лягчэйшых бярвенняў, я выкінуў іх за борт, папярэдне абвязаўшы кожнае бервяно канатам, каб іх не знесла. Затым я спусціўся з карабля, прыцягнуў да сябе чатыры бервяны, моцна звязаў іх з абодвух канцоў, зверху змацаваў яшчэ дзвюма ці трыма дошчачкамі, пакладзенымі накрыж, і ў мяне атрымалася нешта накшталт плыта.

Мяне гэты плыт цудоўна трымаў на сабе, але для большага грузу ён быў вельмі лёгкі і малы.

Давялося мне зноў лезці на карабель. Там я адшукаў пілу нашага карабельнага цесляра і распілаваў запасную мачту на тры бервяны, якія і прыладзіў да плыта. Плыт зрабіўся шырэйшы і больш устойлівы. Гэта работа каштавала мне вялікіх намаганняў, але жаданне зрабіць запас усяго неабходнага для жыцця падтрымлівала мяне, і я зрабіў тое, на што пры звычайных абставінах у мяне не хапіла б сілы.

Цяпер мой плыт быў шырокі і моцны, ён мог вытрымаць значны груз.

Чым жа нагрузіць гэты плыт і што зрабіць, каб яго не змыла прылівам? Доўга думаць не было калі, трэба было спяшацца.

Перш за ўсё я склаў на плыт усе дошкі, якія знайшліся на караблі; потым узяў тры куфры, якія належалі нашым матросам, зламаў замкі і выкінуў з іх усё. Потым я адабраў тыя рэчы, якія маглі спатрэбіцца мне больш за ўсё, і склаў іх у куфры. У адзін куфар я склаў харчовыя прыпасы: рыс, сухары, тры кругі галандскага сыру, пяць вялікіх кавалкаў вэнджанай казляціны, якая была ў нас на караблі за галоўную мясную ежу, і рэшткі ячменю, які мы везлі з Эўропы курам, што трымалі на судне; курэй мы даўно ўжо з'елі, а крыху збожжа засталося. Гэты ячмень быў змешаны з пшаніцай; ён бы вельмі мне прыдаўся, але, на жаль, як потым выявілася, быў надта папсаваны пацукамі. Апрача таго, я знайшоў некалькі скрынак віна і каля шасці галонаў [10] рысавай гарэлкі, што належалі нашаму капітану.

10

Галон — ангельская мера вадкіх цел; роўны 3,78 літра.

Гэтыя скрыні я таксама паставіў на плыт поруч з куфрамі.

Між тым, пакуль я быў заняты пагрузкаю, пачаўся прыліў, і я з жалем убачыў, што мой каптан, рубашку і камізэльку, якія я пакінуў на беразе, знесла ў мора. Цяпер у мяне засталіся толькі панчохі ды штаны (палатняныя, кароткія, да каленяў), якія я не скідаў, калі плыў да карабля. Гэта прымусіла мяне падумаць пра тое, каб назапасіць не толькі ежы, але і адзежы. На караблі было дастаткова і куртак і штаноў, але я ўзяў адну толькі пару, бо мяне пакуль што куды больш цікавіла многае іншае, і перш за ўсё рабочы інструмент.

Пасля доўгіх пошукаў я знайшоў скрынку нашага цесляра, і гэта была для мяне найкаштоўнейшая знаходка, якую я не прамяняў бы ў той час на цэлы карабель золата. Я паставіў гэту скрынку на плыт, нават не глянуўшы ў яе, таму што мне было добра вядома, які інструмент там захоўваўся.

Цяпер мне заставалася запасціся зброяй і зарадамі. У каюце я знайшоў дзве добрыя паляўнічыя стрэльбы і два пісталеты, якія я паклаў на плыт разам з парахаўніцай, мяшэчкам шроту і дзвюма заржавелымі шашкамі. Я ведаў, што ў нас на караблі было тры бочачкі пораху, але я не ведаў, дзе яны захоўваліся. Аднак у выніку пільных пошукаў усе тры бочачкі знайшліся. Адна, як выявілася, падмокла, а дзве былі сухія, і я перацягнуў іх на плыт разам са стрэльбамі і шашкамі. Цяпер мой плыт быў дастаткова нагружаны, і трэба было кіравацца ў дарогу. Дабрацца да берага на плыце без ветразя, без руля — нялёгкая задача: дастаткова было самага слабага стрэчнага ветру, каб усё маё збудаванне перакулілася.

На шчасце, мора было спакойнае. Пачынаўся прыліў, які павінен быў прыгнаць мяне да берага. Апрача таго, узняўся таксама невялікі спадарожны ветрык. Таму, захапіўшы з сабою паламаныя вёслы ад карабельнай шлюпкі, я заспяшаўся назад, да берага. Хутка я заўважыў невялікую бухту, да якой і накіраваў свой плыт. З вялікай цяжкасцю я правёў яго насуперак цячэнню і, нарэшце, зайшоў у гэту бухту, упёршыся ў дно вяслом, таму што там было мелка; і як толькі пачаўся адліў, мой плыт з усім грузам аказаўся на сухім беразе.

Цяпер мне неабходна было разгледзецца вакол і выбраць сабе зручнае месца для жытла — такое, дзе б я здолеў скласці ўсю сваю маёмасць, не баючыся, што яна загіне. Я ўсё яшчэ не ведаў, куды я трапіў: на мацярык ці на выспу. Ці жывуць тут людзі? Ці водзяцца тут драпежныя звяры? За паўмілі ад мяне ці крыху далей відзён быў пагорак, стромкі і высокі. Я вырашыў падняцца на яго, каб агледзець наваколле.

Узяўшы стрэльбу, пісталет і парахаўніцу, я накіраваўся ў разведку.

Караскацца на вяршыню пагорка было цяжка. Калі ж, нарэшце, я ўскараскаўся, я ўбачыў, які горкі лёс чакаў мяне: я быў на выспе! Кругом, з усіх бакоў, было толькі мора, за якім нідзе не бачылася зямлі, калі не лічыць усяго некалькі рыфаў, якія тырчалі ўдалечыні, ды двух выспачак, што ляжалі міляў за дзевяць на захад.

Гэтыя выспачкі былі маленькія, куды меншыя за маю.

Я зрабіў і яшчэ адно адкрыццё: расліннасць на выспе была дзікая, нідзе не відаць было ні шматка ўробленай зямлі. Значыць, людзей тут і сапраўды не было!

Драпежныя звяры тут як быццам таксама не вадзіліся, ва ўсякім выпадку я не прыкмеціў ніводнага. Затое птушак вадзілася мноства, усё нейкай не вядомай мне пароды, так што потым, калі мне даводзілася падстрэліць птушку, я ніколі не мог вызначыць па выгляду, ці прыдатнае яе мяса для ежы.

Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Небо для Беса

Рам Янка
3. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Небо для Беса

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Приручитель женщин-монстров. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 2

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник