Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Дэфо Даніэль

Шрифт:

2. Але я не памёр з голаду і не загінуў у гэтай пустыні.

3. Але клімат тут гарачы, і можна абысціся без адзежы.

4. Але тут няма ні людзей, ні звяроў. І я магу лічыць сябе шчаслівым, што мяне не выкінула на бераг Афрыкі, дзе столькі драпежнікаў.

5. Але я паспеў назапасіць усяго неабходнага для жыцця і забяспечыць сабе пражытак да канца сваіх дзён.

Гэтыя разважанні былі для мяне вялікай падтрымкай. Я ўбачыў, што мне не варта сумаваць і адчайвацца, таму што нават пры самых цяжкіх выпрабаваннях можна і неабходна знайсці суцяшэнне.

Я супакоіўся

і стаў куды больш бадзёры. Да гэтага часу я толькі і думаў, як мне пакінуць выспу; гадзінамі ўглядаўся я ў марскую далячынь — ці не пакажацца дзе-небудзь карабель. Цяпер жа, скончыўшы з дарэмнымі надзеямі, я пачаў думаць пра тое, як мне лепей наладзіць сваё жыццё на выспе.

Я ўжо апісваў сваё жытло. Гэта была палатка, пастаўленая на схіле гары і абнесеная моцным двайным частаколам. Але цяпер маю агароджу можна было назваць сцяной ці валам, таму што з надворнага боку ўшчыльную да яе я зрабіў земляны насып, таўшчынёй у два футы.

Праз нейкі час (гады праз паўтара) я паклаў на свой насып жэрдкі, прыхіліўшы іх да адхону гары, а зверху зрабіў насціл з галін і доўгага шырокага лісця. Такім чынам, мой дворык аказаўся пад страхой, і цяпер я мог не баяцца дажджу, які, як я казаў ужо, у пэўную пару года бязлітасна паліваў маю выспу.

Чытач ужо ведае, што ўсю маёмасць я перанёс у сваю крэпасць, спачатку толькі за агароджу, а затым і ў пячору, якую я выкапаў у гары за палаткай. Але я павінен сказаць, што на першым часе ўсе мае рэчы былі бязладна звалены ў кучу і загрувашчвалі ўвесь двор. Я бясконца спатыкаўся на іх, і мне зусім не было дзе павярнуцца. Каб скласці ўсё як мае быць, мне давялося пашырыць пячору.

На шчасце, гара складалася з рыхлага пясчаніку. Пракапаўшы зямлю ўправа, колькі па майму разліку было патрэбна, я ўзяў яшчэ правей і вывеў ход за агароджу.

Гэты скразны падземны ход — чорны ход майго жытла — даў мне магчымасць не толькі смела пакідаць двор і вяртацца дадому, але і значна павялічыў плошчу мае кладоўкі.

Скончыўшы гэты занятак, я ўзяўся майстраваць сабе мэблю. Больш за ўсё мне патрэбен быў стол і крэсла: без стала і крэсла я не меў асалоды нават ад таго, чым я валодаў у маёй адзіноце, — я не мог ні есці па-людску, ні пісаць, ні чытаць.

І вось я зрабіўся сталяром.

Ніколі ў жыцці да таго часу не трымаў я ў руках сталярнага інструмента, і тым не менш, дзякуючы прыроджанай кемлівасці і настойлівасці ў працы, я памалу так налаўчыўся, што, калі б у мяне былі ўсе патрэбныя прылады, я мог бы змайстраваць любую мэблю.

Аднак і без інструмента, ці амаль без інструмента, з адной толькі сякераю і рубанкам, я зрабіў мноства рэчаў, хоць, напэўна, ніхто яшчэ не рабіў іх такім першабытным спосабам і не траціў на гэта столькі працы. Толькі для таго, каб зрабіць дошку, я павінен быў спілаваць дрэва, ачысціць ствол ад галін і часаць яго з абодвух бакоў да таго часу, пакуль з яго не атрымаецца нешта накшталт дошкі. Спосаб гэты быў і нязручны і мала карысны, таму што з цэлага дрэва атрымлівалася ўсяго адна дошка. Але што было рабіць, даводзілася мірыцца. Да таго ж і мой час і мая праца каштавалі вельмі танна, дык ці не ўсё роўна было, што я буду рабіць.

Такім

чынам, перш за ўсё я зрабіў сабе стол і крэсла. На гэта мне прыдаліся кароткія дошкі, якія я прывёз з карабля. Затым сваім першабытным спосабам я начасаў даўгіх дошчак і прыладзіў у маім склепе некалькі паліц, футаў на паўтара шырынёю. Я склаў на іх інструменты, цвікі, кавалкі жалеза і іншую дробязь — словам, зрабіў парадак, каб, як спатрэбіцца, я мог знайсці любую рэч.

Апрача таго, у сцяну свайго склепа я ўбіў калкі, на якіх павесіў стрэльбы, пісталеты і іншыя рэчы.

Калі б хто ўбачыў тады маю пячору, напэўна, падумаў бы, што гэта склад разнастайных гаспадарчых прылад. І я меў сапраўдную радасць, калі заглядваў на гэты склад — так многа было там рознага дабра, у такім парадку былі раскладзены і развешаны ўсе рэчы, і кожная дробязь была ў мяне пад рукою.

З таго часу і пачаў я весці свой дзённік, запісваючы ўсё, што я рабіў на працягу дня. На першым часе мне было не да запісаў: я быў завалены работай; да таго ж у мяне тады быў такі змрочны настрой, што я баяўся, каб ён не адбіўся і на маім дзённіку.

Але цяпер, калі мне, нарэшце, удалося адолець сваю самоту, калі я пакінуў цешыць сябе бескарыснымі марамі і надзеяй, я ўзяўся цяпер абсталёўваць сваё жытло. Прывёў да ладу сваю хатнюю гаспадарку, змайстраваў сабе стол і крэсла, наогул уладкаваўся па магчымасці зручна і ўтульна і ўзяўся за дзённік. Прыводжу яго тут поўнасцю, хоць значная частка падзей, якія тут апісаны, чытачу вядома ўжо з папярэдніх раздзелаў. Паўтараю, я вёў свой дзённік акуратна, пакуль у мяне было чарніла. Калі ж чарніла скончылася, дзённік міжволі давялося спыніць.

Раздзел дзевяты

Дзённік Рабінзона. — Землятрус

30 верасня 1659 года. Наш карабель, захоплены страшэнным штормам у адкрытым моры, пацярпеў крушэнне. Увесь экіпаж, апрача мяне, патануў; мяне ж, няшчаснага Рабінзона Круза, выкінула ледзь жывога на бераг гэтай праклятай выспы, якую я назваў выспай Адчаю.

Да самай ночы мяне прыгняталі змрочныя пачуцці: я ж застаўся без ежы, без жытла; у мяне не было ні адзежы, ні зброі; я не меў дзе схавацца, калі б на мяне напалі ворагі. Чакаць выратавання было дарэмна. Наперадзе мне бачылася толькі смерць: або мяне разарвуць драпежныя звяры, або заб'юць дзікуны, або я памру з голаду.

Калі надышла ноч, я ўзлез на дрэва, таму што баяўся звяроў. Усю ноч я праспаў як забіты, нягледзячы на тое, што ішоў дождж.

1 кастрычніка. Прачнуўшыся раніцой, я ўбачыў, што наш карабель прылівам знесла з мелі і прыгнала бліжэй да берага. Гэта надало мне надзеі, што, калі вецер сціхне, я здолею дабрацца да карабля і зраблю сабе запас харчоў і іншых неабходных рэчаў. Я крыху падбадзёрыўся, хоць мяне і не пакідаў сум па маіх таварышах, якія загінулі. Мне ўсё думалася, што калі б мы засталіся на караблі, то мы абавязкова выратаваліся б. Цяпер з яго абломкаў мы здолелі б збудаваць баркас, на якім і выбраліся б з гэтага прапашчага месца.

Поделиться:
Популярные книги

Заход. Солнцев. Книга XII

Скабер Артемий
12. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Заход. Солнцев. Книга XII

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
19. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.52
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Столичный доктор. Том II

Вязовский Алексей
2. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том II

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Измена. Верну тебя, жена

Дали Мила
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верну тебя, жена