Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Дэфо Даніэль

Шрифт:

У гэты дзень я не вярнуўся начаваць, мне захацелася застацца ў лесе. Непакоячыся, што ўначы на мяне можа напасці які-небудзь драпежнік, я, як і ў першы дзень, калі трапіў на выспу, ускараскаўся на дрэва і так прабыў усю ноч.

Спаў я добра, а раніцой накіраваўся далей. Я прайшоў яшчэ мілі чатыры ў ранейшым кірунку на поўнач. У канцы дарогі я адкрыў новую цудоўную даліну. З вяршыні аднаго з пагоркаў браў свой пачатак сцюдзёны і быстрацечны ручай. Ён прабіваўся на ўсход.

Я пайшоў далінаю. Справа і злева ўзвышаліся пагоркі. Усё вакол зелянела, квітнела. Мне здавалася, што я ў духмяным садзе, дагледжаным стараннем чалавека. Кожны куст, кожнае дрэўца і кожная кветка стаялі ў пышным уборы. Какосавыя пальмы, апельсінавыя

і лімонныя дрэвы раслі тут скрозь, але яны былі дзікія, і толькі некаторыя з іх мелі плады. Я нарваў зялёных лімонаў і потым піў ваду з лімонным сокам. Гэты напітак мяне вельмі асвяжаў і быў карысны для майго здароўя.

Толькі праз тры дні я вярнуўся дадому (так буду цяпер называць сваю палатку і пячору). Я з захапленнем успамінаў цудоўную маляўнічую даліну, якую я знайшоў, уяўляў яе гаі, з багаццем пладовых дрэў, думаў пра тое, як яна добра затулена ад вятроў, колькі там крынічнай вады, і я прыйшоў да заключэння, што месца, дзе я збудаваў сабе дом, я выбраў няўдала: гэта найгоршая мясціна на ўсёй выспе. А зрабіўшы такое заключэнне, я, натуральна, пачаў марыць пра тое, як бы мне перасяліцца ў тую квітнеючую зялёную даліну, дзе такое багацце розных пладоў. Трэба было толькі адшукаць у той даліне адпаведнае месца і абгарадзіць яго ад нападу драпежнікаў.

Гэта думка доўга хвалявала мяне: свежая зеляніна цудоўнай даліны так і клікала мяне да сябе. Мара аб перасяленні захапляла мяне і радавала. Але калі я дакладна абдумаў гэты план, калі разважыў, што зараз з мае палаткі я заўсёды бачу мора, а гэта азначае, маю хоць маленькую надзею на шчаслівую змену ў маім лёсе, я сказаў сабе, што мне ні ў якім разе не варта перабірацца ў даліну, з усіх бакоў закрытую пагоркамі. Можа ж так здарыцца, што хвалі занясуць на гэты бераг другога небараку, пацярпеўшага караблекрушэнне ў моры, і хто б ён ні быў, той няшчасны, я буду рады яму, як лепшаму сябру. Вядома, на такую выпадковасць надзеі было мала, але схавацца сярод гор і лясоў, у глыбіні выспы, удалечыні ад мора, азначала б назаўсёды замураваць сябе ў гэтай турме і да самае смерці забыць усякія мары пра волю.

І ўсё роўна я так палюбіў тую даліну, што прабыў там амаль увесь канец ліпеня і зладзіў сабе там другое жытло. Я паставіў у даліне будан, абгарадзіў яго наглуха моцным двайным частаколам вышэй чалавечага росту, а прамежкі паміж частаколінамі залажыў ламаччам; выходзіў жа з двара і заходзіў у двор, як і ў маім старым жытле, па прыстаўных лесках.

Такім чынам, мне і тут не было чаго баяцца нападу дзікіх звяроў. Мне так падабалася быць у гэтых новых мясцінах, што я часам затрымліваўся там па некалькі сутак, і дзве-тры ночы запар я спаў у будане, і мне вельмі лёгка дыхалася.

«Цяпер у мяне на беразе мора ёсць дом, а ў лесе лецішча», — казаў я сам сабе. Работы па збудаванню гэтага «лецішча» забралі ў мяне ўвесь час да пачатку жніўня.

3 жніўня я ўбачыў, што мае развешаныя гронкі вінаграду ўжо высахлі і з іх атрымаліся выдатныя разынкі. Я адразу ж пачаў іх збіраць. Трэба было спяшацца, інакш іх сапсаваў бы дождж, і я пазбавіўся б амаль усіх сваіх зімовых прыпасаў, а прыпасы ў мяне былі багатыя: напэўна, каля двухсот вельмі буйных гронак. І ледзь толькі паспеў я зняць з дрэва і занесці ў пячору апошнюю гронку, як насунуліся чорныя хмары і хлынуў лівень. Ён ішоў без супынку два месяцы: з 14 жніўня да паловы кастрычніка. Часам гэта быў сапраўдны патоп, і тады я не меў магчымасці выйсці з пячоры па некалькі дзён.

За гэты час, на маё вялікае задавальненне, у мяне павялічылася сям'я. Адна мая кошка даўно ўжо сышла з дому і дзесьці прападала, я думаў, што яна загінула, і мне было шкада яе, як раптам у канцы жніўня яна вярнулася і прывяла траіх кацянят.

З 14

па 26 жніўня дажджы не спыняліся, і я амаль не выходзіў з дому, таму што пасля хваробы асцерагаўся трапляць пад дождж, баючыся прастуды. Але пакуль я сядзеў у пячоры і чакаў добрага надвор'я, мае харчовыя прыпасы пачалі падыходзіць к канцу, і таму я разы два нават рызыкнуў схадзіць на паляванне. Першы раз я падстрэліў казу, а другі, 26-га, злавіў вялізную чарапаху, з якой згатаваў сабе цэлы абед. Наогул у той час маё харчаванне размяркоўвалася так: на снеданне гронка разынак, на абед кавалак казляціны або чарапашынага мяса (спечанага на вуголлі, таму што, на жаль, у мяне не было ў чым варыць ці смажыць), на вячэру два ці тры чарапашыныя яйкі.

Усе гэтыя дванаццаць дзён, пакуль я хаваўся ў пячоры ад дажджу, я штодня па дзве ці па тры гадзіны займаўся землянымі работамі, бо даўно ўжо надумаўся павялічыць свой склеп. Я капаў і капаў яго ўсё ў адзін бок і, нарэшце, вывеў за агароджу.

Цяпер у мяне быў скразны ход, і я зрабіў тут патайныя дзверы, праз якія мог заходзіць і выходзіць, не карыстаючыся прыстаўнымі лескамі. Гэта, вядома, было зручна, але затое не так спакойна, як раней: раней маё жытло было агароджана з усіх бакоў, і я мог спаць, не баючыся ворагаў; цяпер жа прабрацца ў пячору было проста: доступ да мяне быў адкрыты! Не разумею толькі, як я тады не даўмеўся, што баяцца мне няма каго, таму што за ўвесь час я не сустрэў на выспе ніводнае жывёліны, большай за казу.

30 верасня. Сёння сумная гадавіна майго жыцця на выспе. Я падлічыў зарубкі на слупе, і выявілася, што жыву я тут роўна трыста шэсцьдзесят пяць дзён!

Пашанцуе мне ці не калі-небудзь вырвацца з гэтай турмы на волю?

Нядаўна я выявіў, што ў мяне засталося вельмі мала чарніла. Трэба будзе абыходзіцца з ім больш ашчадна. Да гэтага часу я вёў свае запісы штодня і запісваў розныя дробязі, цяпер буду запісваць толькі выдатныя падзеі майго жыцця.

Да гэтага часу я паспеў заўважыць, што перыяды дажджоў чаргуюцца тут вельмі дакладна з сухім сезонам, і, такім чынам, я меў магчымасць загадзя падрыхтавацца і да засухі і да дажджоў.

Аднак вопыт гэты каштаваў мне вельмі дорага. Пра гэта сведчыць хоць бы такая падзея, якая здарылася са мною ў той час. Адразу ж пасля дажджоў, калі сонца прайшло ў Паўднёвае паўшар'е, я вырашыў, што настаў зручны час, каб пасеяць тыя мізэрныя запасы рысу і ячменю, пра якія гаварылася вышэй. Я пасеяў іх і з нецярпеннем пачаў чакаць ураджаю. Але надышлі сухія месяцы, у зямлі не засталося ні кроплі вільгаці, і ні адно зерне не ўзышло. Добра, што я адклаў у запас па жменьцы рысу і ячменю. Я так і сказаў сабе: «Лепш не высяваць усяго насення; я ж не ведаю добра яшчэ тутэйшы клімат, і я не ведаю напэўна, калі сеяць і калі збіраць ураджай». Я вельмі хваліў сябе за гэту перасцярогу, бо быў упэўнены, што ўвесь той пасеў загінуў ад засухі. Але ж як я быў здзіўлены, калі праз некалькі месяцаў, як толькі пачаліся дажджы, амаль усё маё зерне ўзышло, як быццам я толькі што яго пасеяў!

Пакуль рос і паспяваў мой хлеб, я зрабіў адно адкрыцце, якое потым прынесла мне немалую карысць.

Як толькі спыніліся дажджы і надвор'е ўсталявалася, недзе прыблізна ў лістападзе, я сабраўся на сваё лясное лецішча. Я не быў там некалькі месяцаў і з радасцю ўпэўніўся, што ўсё там засталося без змены, у тым самым выглядзе, як было і пры мне. Змянілася толькі агароджа вакол майго будана. Яна была, як вядома, з двайнога частаколу. Агароджа была цэлая, толькі частаколіны, на якія я высек маладыя дрэўцы не вядомай мне пароды, што раслі паблізу, частаколіны мае пайшлі ў рост, гэтак як расце ў нас лаза, калі зрэзаць верхавінку. Я вельмі здзівіўся, убачыўшы гэтыя свежыя галіны, і мне было вельмі прыемна, што агароджа мая ўся ў зеляніне. Я падстрыг кожнае дрэўца, каб па магчымасці надаць ім усім аднолькавы выгляд, і яны дзівосна разрасліся.

Поделиться:
Популярные книги

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4

Игрок, забравшийся на вершину. Том 8

Михалек Дмитрий Владимирович
8. Игрок, забравшийся на вершину
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Игрок, забравшийся на вершину. Том 8

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Совок 9

Агарев Вадим
9. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Совок 9

Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Блум М.
Инцел на службе демоницы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога