Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Дэфо Даніэль

Шрифт:

Раздзел трынаццаты

Рабінзон вырабляе посуд

У дажджы, калі нельга было выйсці з дому, я між іншым вучыў свайго папугая гаварыць. Гэта вельмі мяне пацяшала.

За некалькі ўрокаў ён ужо ведаў сваё імя, а потым, хоць і не хутка, вывучыўся даволі гучна і выразна вымаўляць яго.

«Попка» было першае слова, якое я пачуў на выспе з чужых вуснаў.

Але гаворка з Попкам была не заняткам, а падмогай у рабоце. У той час у мяне была вельмі важная справа. Даўно ўжо ламаў я галаву над тым, як вырабляецца

гліняны посуд, у якім я меў пільную патрэбу, але нічога не ўмеў прыдумаць: не было адпаведнай гліны.

«Каб толькі знайсці гліну, — думаў я, — і мне будзе зусім няцяжка зляпіць нешта накшталт гаршка ці міскі. Праўда, і гаршчок і міску неабходна абпальваць, але ж я жыву ў гарачым клімаце, дзе сонца гарачэй за ўсякую печ. Ва ўсякім разе мой посуд, прасохшы на сонцы, будзе дастаткова трывалым. Яго можна будзе браць у рукі, можна будзе трымаць у ім збожжа, муку і захоўваць сухія прыпасы ад сырасці».

І я вырашыў, што, як толькі знайду прыгодную гліну, абавязкова вылеплю некалькі вялікіх пасудзін, каб захоўваць збожжа. Пра такі гліняны посуд, у якім можна было б варыць ежу, я пакуль што і марыць не мог.

Чытач, напэўна, пашкадаваў бы мяне, а магчыма, і пасмяяўся б з мяне, калі б я яму расказаў, як няўдала пачаў я сваю работу, якія нязграбныя, недарэчныя рэчы атрымліваліся ў мяне на першым часе, колькі маіх вырабаў разбуралася толькі таму, што я недастаткова крута замешваў гліну і яна не вытрымлівала ўласнага цяжару. Адны гаршкі ў мяне патрэскаліся таму, што я паспяшаўся вынесці іх на сонца, калі яно паліла, як агнём; іншыя рассыпаліся на дробныя чарапкі яшчэ да прасушкі, як толькі я дакранаўся да іх. Два месяцы я працаваў, не разгінаючы спіны. Шмат часу пайшло ў мяне на пошукі добрай ганчарнай гліны, на тое, каб накапаць яе, прынесці дадому, апрацаваць. І ўсё роўна, нягледзячы на ўвесь гэты клопат, у мяне атрымаліся ўсяго дзве нязграбныя гліняныя пасудзіны — назваць іх збанамі было ніяк немагчыма.

І ўсё ж гэта былі вельмі карысныя рэчы. Я сплёў з дубцоў дзве вялікія карзіны і, калі мае гаршкі на сонцы добра высахлі і зацвярдзелі, асцярожна прыўзняў іх адзін за адным і паставіў у карзіны. А для большай бяспекі, каб гаршкі не пабіліся, пустое месца паміж карзінай і пасудзінай запоўніў рысавай і ячменнай саломай. Гэтыя першыя свае гаршкі я выкарыстаў пакуль што для захоўвання сухога збожжа. Я баяўся, што яны адсырэюць, калі буду трымаць у іх вільготныя прадукты. Пазней я збіраўся ссыпаць у іх муку, калі знайду спосаб малоць маё збожжа.

Вялікія вырабы з гліны атрымаліся ў мяне няўдалыя. Куды лепш удаваліся мне вырабы дробнага посуду: маленькія круглыя гаршчочкі, талеркі, гладышыкі, кубкі, міскі і іншыя рэчы. Дробныя рэчы было лягчэй ляпіць, апрача таго, яны раўней абпальваліся на сонцы і таму былі больш трывалыя.

Але ўсё роўна галоўная мая задача заставалася нявырашанай. Мне патрэбен быў посуд, у якім бы я здолеў варыць: ён павінен быў вытрымліваць агонь і не прапускаць ваду, а для гэтага мае гаршкі былі не прыгодныя.

Але вось аднойчы я расклаў

вялікі агонь, каб падсмажыць на вуголлі мяса. Калі яно спяклося, я хацеў затушыць вуголле і выпадкова ўбачыў чарапок, які трапіў у агонь ад разбітага глінянага збана. Чарапок так накаліўся, што быў чырвоны, як чарапіца, і зацвярдзеў, як камень. Мяне гэта адкрыццё прыемна ўразіла.

«Калі гліняны чарапок так зацвярдзеў на агні, то значыць з такім жа поспехам можна абпальваць на агні і гліняны посуд», — вырашыў я.

Я думаю, што ніводзін чалавек у свеце не радаваўся гэтак з такой нязначнай прычыны, як радаваўся я, упэўніўшыся, што мне ўдалося вырабіць гаршкі, якія не баяцца ні вады, ні агню.

Я ледзь здолеў дачакацца, калі астынуць мае гаршкі, каб можна было наліць у адзін з іх вады, паставіць зноў на агонь і зварыць у ім мяса. Гаршчок аказаўся выдатны. Я зварыў сабе з казляціны вельмі смачны булён, хаця, вядома, калі б пакласці ў яго капусты і цыбулі ды заправіць яшчэ аўсянкаю, ён атрымаўся б яшчэ лепшы.

Цяпер я задумаўся аб тым, як зрабіць каменную ступку, каб малоць, ці, дакладней, таўчы ў ёй збожжа; таму што пра такое выдатнае вынаходніцтва, як млын, і гаворкі не магло быць: адной пары чалавечых рук не пад сілу было ажыццявіць гэткую работу.

Але зрабіць ступку было таксама не проста: у рамястве каменячоса я быў такім жа невукам, як і ва ўсіх іншых, і, апрача таго, у мяне не было патрэбных прылад. Не адзін дзень змарнаваў я на пошукі адпаведнага каменя, але нічога не знайшоў. Тут патрэбны быў вельмі цвёрды камень і да таго ж дастаткова вялікі, каб у ім можна было выдзеўбаць паглыбленне.

На маёй выспе былі скалы, але пры ўсіх маіх намаганнях я не мог адкалоць ад іх абломка патрэбнага памеру. Да таго ж на ступку гэты крохкі порысты камень з пароды пясчанікаў усё роўна быў непрыгодны: пад цяжкім таўкачом ён бы крышыўся і ў муку трапляў бы пясок.

Такім чынам, змарнаваўшы шмат часу на бескарысныя пошукі, я адмовіўся ад думкі пра каменную ступу і вырашыў змайстраваць яе з дрэва — матэрыял знайсці было лягчэй.

Сапраўды, я хутка адшукаў у лесе вельмі цвёрдую калоду, такую вялізную, што з цяжкасцю здолеў зрушыць яе з месца. Я абчасаў яе сякераю, каб надаць ёй па магчымасці патрэбную форму, а затым распаліў агонь і пачаў выпальваць у ёй паглыбленне. Так робяць бразільскія чырвонаскурыя, калі будуюць лодкі. Няма чаго і казаць, што гэта работа каштавала мне немалых намаганняў.

Скончыўшы ступу, я вычасаў з так званага жалезнага дрэва цяжкі таўкач. І ступу і таўкач я схаваў да наступнага ўраджаю. Тады, па маіх разліках, я павінен буду атрымаць дастаткова збожжа, частку якога здолею стаўчы на муку.

Цяпер трэба было падумаць пра тое, як я буду замешваць хлеб, калі нарыхтую мукі.

Перш за ўсё я не меў закваскі; зрэшты, гэтай бядзе ўсё роўна немагчыма было памагчы, і таму пра закваску я не клапаціўся. Але як было абысціся без печы? Вось гэта была сапраўды галаваломка. І тым не менш я ўсё ж даўмеўся, чым яе замяніць.

Поделиться:
Популярные книги

Заход. Солнцев. Книга XII

Скабер Артемий
12. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Заход. Солнцев. Книга XII

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
19. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.52
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Столичный доктор. Том II

Вязовский Алексей
2. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том II

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Измена. Верну тебя, жена

Дали Мила
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верну тебя, жена