Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Дэфо Даніэль

Шрифт:

Цяпер у мяне было ўжо столькі збожжа, што майго ўраджаю хапала мне на цэлы год; вінаграду таксама было ўдосталь. Але з гэтай прычыны мне даводзілася працаваць у лесе і ў полі яшчэ больш, чым раней.

Аднак галоўным маім клопатам было збудаванне новай лодкі. На гэты раз я не толькі зрабіў лодку, але і спусціў яе на ваду: я вывеў яе ў бухтачку па вузкім канале, які мне давялося выкапаць на працягу паўмілі.

Першую сваю лодку,

як ужо ведае чытач, я зрабіў такога велізарнага памеру, што вымушаны быў пакінуць яе на месцы пабудовы, як помнік уласнай дурноце. Ён заўсёды нагадваў мне пра тое, што ў далейшым мне трэба быць больш разумным.

Цяпер я ўжо быў спрактыкаваны. Праўда, на гэты раз я збудаваў лодку амаль за паўмілі ад вады, таму што бліжэй не знайшоў адпаведнага дрэва, але я быў упэўнены, што здолею спусціць яе на ваду, бо бачыў, што справа, якую задумаў, гэтым разам была мне па сіле, і цвёрда вырашыў давесці яе да канца. Амаль два гады пайшло ў мяне на збудаванне лодкі. Мне так страшэнна хацелася атрымаць нарэшце магчымасць плаваць па моры, што я не шкадаваў ніякае працы.

Трэба, аднак, заўважыць, што будаваў я гэту новую пірогу зусім не для таго, каб пакінуць сваю выспу. З гэтай марай я даўно ўжо развітаўся. Лодка была такая малая, што не было чаго і думаць пераплысці на ёй сорак ці болей міль, якія ляжалі паміж маёй выспаю і мацярыком.

Цяпер у мяне была больш сціплая мэта: аб'ехаць вакол выспы — і толькі. Я ўжо аднойчы пабываў на супрацьлеглым беразе, і адкрыцці, якія я там зрабіў, так зацікавілі мяне, што мне яшчэ тады захацелася агледзець усё ўзбярэжжа, якое мяне акружала.

І вось цяпер, калі ў мяне з'явілася лодка, я вырашыў, чаго б гэта ні каштавала, аб'ехаць сваю выспу морам. Перш чым рушыў у дарогу, я старанна падрыхтаваўся да свайго падарожжа. Я змайстраваў для свае лодкі невялічкую мачту і пашыў такі ж невялічкі ветразь з кавалкаў парусіны, якой у мяне было яшчэ дастаткова ў запасе.

Калі лодка была аснашчана, я выпрабаваў яе ход і ўпэўніўся, што пад ветразем яна ідзе даволі прыстойна. Тады я прыбудаваў на карме і на носе невялічкія скрынкі, каб захаваць ад дажджу і хваль правізію, зарады і іншыя неабходныя мне рэчы, якія я буду браць з сабой у дарогу. Для стрэльбы я выдзеўбаў у дне лодкі вузкі жолаб.

Затым я ўмацаваў раскрыты парасон, нахіліўшы яго так, каб ён быў якраз над маёй галавой і бараніў мяне ад сонца ўсё роўна як стрэшка.

Дагэтуль час ад часу я рабіў невялікія прагулкі морам, але ніколі не заходзіў далёка ад свае бухты. Цяпер жа, калі я меў намер агледзець межы свае маленькае дзяржавы і падрыхтаваў сваё судна для далёкага плавання, я занёс на яго палову казінай тушы, гліняны гаршчок падсмажанага рысу і ячменныя праснакі, якія я ўжо сам пёк.

6 лістапада я накіраваўся ў дарогу.

Праездзіў я куды больш, чым разлічваў. Справа ў тым, што хоць мая выспа і была сама па сабе невялікая, але калі я павярнуў да ўсходняй часткі яе ўзбярэжжа, перада мной узнікла непрадбачаная перашкода. У гэтым месцы ад берага адыходзіць вузкая града скал; іншыя з іх тырчаць з вады, іншыя схаваны ў вадзе. Града заходзіць міль на шэсць у адкрытае мора, а далей, за скаламі, яшчэ мілі на паўтары цягнецца пясчаная

водмель. Такім чынам, каб абагнуць гэту касу, давялося даволі далёка ад'ехаць ад берага. Гэта было вельмі небяспечна.

Я хацеў нават павярнуць назад, таму што не мог з дакладнасцю вызначыць, як далёка мне давядзецца прайсці ў адкрытым моры, пакуль я абагну граду падводных скал, і баяўся рызыкаваць. І, апрача таго, я не ведаў, ці здолею павярнуць назад. Таму я кінуў якар (перад тым як адправіцца ў дарогу, я змайстраваў сабе нешта накшталт якара з абломка жалезнага крука, які я знайшоў на караблі), узяў стрэльбу і сышоў на бераг. Убачыўшы непадалёку даволі высокую горку, я ўзлез на яе, змераў на вока даўжыню скалістай грады, якая адсюль была добра відаць, і вырашыў рызыкнуць.

Але не паспеў я дабрацца да гэтай грады, як апынуўся на страшнай глыбіні і следам затым трапіў у магутны струмень марскога цячэння. Мяне закруціла, як у шлюзе вадзянога млына, падхапіла і панесла. Пра тое, каб павярнуць да берага ці звярнуць убок, не было чаго нават і думаць. Усё, што я мог зрабіць, гэта трымацца каля самага краю цячэння і старацца не трапіць у сярэдзіну.

Між тым мяне зносіла ўсё далей і далей. Калі б быў хоць невялікі ветрык, тады б я здолеў узняць ветразь. Але на моры стаяў поўны штыль. Я працаваў вёсламі з усяе сілы, аднак справіцца з цячэннем не мог і ўжо развітваўся з жыццём. Я ведаў, што праз некалькі міляў тое цячэнне, куды я трапіў, сальецца з другім цячэннем, якое абгінала выспу, і што, калі да таго часу я не здолею звярнуць убок, я беззваротна загіну.

А між тым я не бачыў ніякай магчымасці звярнуць.

Выратавання не было: мяне чакала верная смерць — і не ў марскіх хвалях, таму што мора было спакойнае, а з голаду. Праўда, на беразе я знайшоў чарапаху, такую вялікую, што ледзь здолеў падняць яе, каб узяць з сабой у лодку. Быў у мяне таксама добры запас прэснай вады — прыхапіў свой самы большы гліняны збан. Але што гэта азначала для няшчаснай істоты, якая трапіла ў бязмежны акіян, дзе можна праплыць тысячу міляў і не ўбачыць нават прыкмет зямлі!

Пра сваю пустэльную, закінутую выспу я ўспамінаў цяпер як пра зямны рай, і адзіным маім цяпер жаданнем было вярнуцца ў гэты рай. Я аддана прасціраў да яго рукі.

— О мая пустыня! Ты падаравала мне шчасце! — усклікваў я. — Мне ўжо ніколі цябе не пабачыць. О, што цяпер будзе са мною? Куды занясуць мяне бязлітасныя хвалі? Які ж няўдзячны я быў, калі наракаў на сваю адзіноту і праклінаў гэтую цудоўную выспу!

Цяпер ён для мяне быў такі дарагі і мілы, і мне было горка думаць, што я павінен ужо навек развітацца з надзеяй яго ўбачыць зноў.

Мяне несла і несла ў бясконцую водную далячынь. Але хоць я і адчуваў смяротны страх і адчай, я ўсё ж не паддаваўся гэтым пачуццям і веславаў з усяе сілы, стараючыся скіраваць лодку на поўнач, каб перасекчы цячэнне і абагнуць рыфы.

Раптам апоўдні пацягнуў ветрык. Гэта мяне падбадзёрыла.

Але ўявіце сабе маю радасць, калі ветрык пачаў хутка свяжэць і праз паўгадзіны зрабіўся ўжо добрым ветрам!

Да гэтага часу мяне адагнала ўжо далёка ад маёй выспы. І каб выпадкова ў тую пару ўзняўся туман, мне быў бы канец!

Поделиться:
Популярные книги

Физрук 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук 2: назад в СССР

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Последний попаданец 9

Зубов Константин
9. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 9

Авиатор: назад в СССР 12

Дорин Михаил
12. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3