Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Дэфо Даніэль

Шрифт:

Сэрца маё напоўнілася новым страхам, я дрыжаў як у ліхаманцы, віхор новых здагадак закружыўся ў маёй галаве. Я пайшоў дадому зусім перакананы, што там, на беразе, пабыў чалавек — і, магчыма, не адзін, а пяць ці шэсць.

Я нават гатоў быў дапусціць, што гэтыя людзі зусім не прыязджалі, што яны жыхары выспы. Праўда, да гэтага часу я не заўважаў тут ніводнага чалавека, але магчыма, што яны ўжо даўно хаваюцца тут, а значыць, кожную хвіліну могуць захапіць мяне знянацку.

Я доўга ламаў сабе галаву, як мне абараніць сябе ад гэтай небяспекі, і ўсё роўна не мог нічога прыдумаць.

«Калі дзікуны знойдуць маіх коз, — казаў я сам сабе, — і ўбачаць палі, на якіх каласуе мая збажына,

яны будуць заўсёды вяртацца на выспу па новую здабычу, а калі яны яшчэ заўважаць і мой дом, яны абавязкова возьмуцца шукаць яго насельнікаў і ў рэшце рэшт дабяруцца і да мяне».

Таму, з гарачкі, я спачатку вырашыў зламаць загарадкі ўсіх маіх загонаў і выпусціць усю маю скаціну, затым, перакапаўшы палі, знішчыць усходы рысу і ячменю і зруйнаваць свой будан, каб вораг не мог знайсці ніякіх прыкмет чалавека.

Такое рашэнне ўзнікла ў мяне адразу ж пасля таго, як я ўбачыў гэты жахлівы адбітак нагі. Чаканне небяспекі заўсёды страшней за самую небяспеку, і чаканне бяды ў дзесяць тысяч разоў горш за самую бяду. Усю ноч я не мог заснуць. Затое пад раніцу, калі я аслабеў ад бяссонніцы, я заснуў як забіты і прачнуўся такім бадзёрым і свежым, якім даўно ўжо не адчуваў сябе.

Цяпер я пачаў разважаць спакайней і вось да якога прыйшоў рашэння. Мая выспа — адна з цудоўнейшых мясцін на зямлі. Тут вельмі добры клімат, многа дзічыны, многа раскошных раслін. І паколькі яна знаходзіцца паблізу мацярыка, няма нічога дзіўнага, што дзікуны, якія там жывуць, прыплываюць да яе берагоў у сваіх пірогах. Зрэшты, магчыма, што іх прыганяе сюды цячэннем або ветрам. Вядома, карэнных жыхароў тут няма, але заезджыя дзікуны тут, безумоўна, бываюць. Аднак за тыя пятнаццаць гадоў, што я пражыў на выспе, да гэтага часу я не бачыў чалавечых слядоў, значыць, калі дзікуны і з'яўляюцца тут, яны ніколі не застаюцца тут надоўга. І калі яны да гэтага часу не знаходзілі для сябе зручнасцей і выгады, каб заставацца тут на даволі працяглы час, то, трэба меркаваць, так яно будзе і далей.

Значыць, мне магла пагражаць адзіная небяспека — наткнуцца на іх у тыя часы, калі яны будуць гасцяваць на маёй выспе. Але, калі яны і прыедуць, наўрад ці мы сустрэнемся з імі, таму што, па-першае, дзікунам тут няма чаго рабіць, і, прыязджаючы сюды, яны, відаць, кожны раз спяшаюцца вярнуцца дадому; па-другое, можна з упэўненасцю сказаць, што яны заўсёды прыстаюць да таго боку выспы, які найболей аддалены ад майго жытла.

А таму, што я вельмі рэдка хаджу туды, у мяне няма прычыны асабліва баяцца дзікуноў, хоць, вядома, варта ўсё-такі падумаць пра бяспечны прытулак, дзе б я здолеў схавацца, калі яны зноў пакажуцца на выспе.

Цяпер мне давялося горка раскайвацца ў тым, што, пашыраючы сваю пячору, я вывеў з яе знадворны ход. Трэба было так ці інакш папраўляць гэту памылку. Пасля доўгіх разваг я вырашыў пабудаваць вакол свайго жытла яшчэ адну агароджу на такой адлегласці ад першай сцяны, каб выхад з пячоры застаўся ўнутры ўмацавання.

Зрэшты, мне нават не спатрэбілася будаваць новую сцяну: падвойны рад дрэў, якія я гадоў дванаццаць назад пасадзіў паўкругам уздоўж старое агароджы, быў ужо сам па сабе надзейнай абаронай — так густа былі пасаджаны гэтыя дрэвы і так моцна яны разрасліся. Заставалася толькі забіць калы ў прамежках між дрэвамі, каб ператварыць увесь гэты паўкруг у суцэльную моцную сцяну. Я так і зрабіў.

Цяпер маю крэпасць акружалі дзве сцяны. Але на гэтым мая праца не спынілася. Усю плошчу за знадворнай сцяной я засадзіў тымі ж дрэвамі, што былі падобны на вярбу. Яны так добра прымаліся і раслі з незвычайнай хуткасцю. Мне здаецца, што я пасадзіў іх не меней за дваццаць тысяч дрэўцаў. Аднак паміж гэтым гаем і сцяною я пакінуў

даволі вялікую прастору, каб можна было здалёку заўважыць ворагаў, інакш яны б здолелі, прыкрытыя дрэвамі, падкрасціся да мае сцяны.

Праз два гады вакол майго дома зазелянеў малады гай, а яшчэ гадоў праз пяць-шэсць мяне абступіў з усіх бакоў дрымучы лес, зусім непралазны — з такой неверагоднай хуткасцю разрасталіся гэтыя дрэвы. Ніводзін чалавек, ці то дзікун, ці то белы, не здолеў бы цяпер здагадацца, што за гэтым лесам хаваецца дом. Каб зайсці ў сваю крэпасць ці выйсці з яе (таму што я не зрабіў прасекі ў лесе), я карыстаўся лескамі, якія прыстаўляў да гары. Калі ж лескі прымаліся, ніводзін чалавек не здолеў бы прабрацца да мяне, не зламаўшы шыі.

Вось колькі непасільнай працы ўзваліў я на свае плечы толькі таму, што мне памроілася, нібыта мне пагражае небяспека! Жывучы столькі гадоў пустэльнікам, удалечыні ад людзей, я паступова адвык ад іх, і людзі пачалі мне здавацца страшнейшымі за звяроў.

Раздзел васемнаццаты

Рабінзон упэўніваецца, што на яго выспе бываюць людаеды

Мінула два гады з таго дня, калі я ўбачыў на пяску след чалавечай нагі, але ранейшы душэўны спакой так і не вярнуўся болей да мяне. Скончылася маё ціхамірнае жыццё. Кожны, каму даводзілася на працягу доўгіх год адчуваць пакутлівы страх, зразумее, якім сумным і змрочным зрабілася з таго часу маё жыццё.

Аднойчы ў час маіх блуканняў па выспе я дайшоў да яе заходняга краю, дзе яшчэ ніколі не быў. Не даходзячы да берага, я падняўся на пагорак. І раптам мне здалося, што ўдалечыні, у адкрытым моры, бачна лодка.

«Напэўна, мяне падманвае зрок, — падумаў я. — За ўсе ж гэтыя доўгія гады, з дня ў дзень углядаючыся ў марскія прасторы, я ні разу не бачыў тут лодкі».

Шкада, што я не ўзяў з сабою падзорнай трубы. У мяне было некалькі труб; я знайшоў іх у адным з куфэркаў, якія я перавёз з нашага карабля. Але, на жаль, яны засталіся дома. Я не мог разгледзець, сапраўды гэта была лодка ці не, хоць углядаўся ў мора так доўга, што ў мяне забалелі вочы. Спускаючыся з пагорка да берага, я ўжо нічога не бачыў; так і да гэтага часу не ведаю, што гэта было такое. Давялося адмовіцца ад усякіх далейшых назіранняў. Але з таго часу я даў сабе слова ніколі не выходзіць з дому без падзорнай трубы.

Дабраўшыся да берага — а на гэтым беразе, як ужо гаварылася, я ніколі не быў, я ўпэўніўся, што сляды чалавечых ног зусім не такая ўжо рэдкасць на маёй выспе, як здавалася мне ўсе гэтыя гады. Так, я ўпэўніўся, што, калі б я жыў не на ўсходнім узбярэжжы, куды не прыставалі пірогі дзікуноў, я б даўно ўжо ведаў, што на маёй выспе яны бываюць нярэдка і што заходні яе бераг служыць ім не толькі сталай гаванню, але і тым месцам, дзе ў час сваіх жорсткіх разгулаў яны забіваюць і ядуць людзей!

Тое, што я ўбачыў, калі спусціўся з прыгорка і выйшаў на бераг, скаланула мяне і ашаламіла. Увесь бераг быў усеяны чалавечымі шкілетамі, чарапамі, касцямі рук і ног.

Не магу выказаць, які жах мяне ахапіў! Я ведаў, што дзікія плямёны заўсёды ваююць паміж сабою. У іх часта бываюць марскія бітвы: адна лодка нападае на другую.

«Напэўна, — думаў я, — пасля кожнага бою пераможцы прывозяць сваіх ваеннапалонных і тут, па свайму бесчалавечнаму звычаю, забіваюць і з'ядаюць іх, таму што ўсе яны людаеды».

Тут жа непадалёку я заўважыў круглую пляцоўку, пасярод якой відны былі рэшткі вогнішча: тут, відаць, і сядзелі гэтыя дзікія людзі, калі паядалі целы сваіх палонных.

Поделиться:
Популярные книги

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Кодекс Охотника. Книга IV

Винокуров Юрий
4. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IV

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Король Масок. Том 1

Романовский Борис Владимирович
1. Апофеоз Короля
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Король Масок. Том 1

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17