Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Дэфо Даніэль

Шрифт:

Я ніколі не спадзяваўся, што зямля можа хаваць у сваіх нетрах такія дзівосы. Гэта быў чароўны грот. Дно ў яго было сухое і роўнае, пакрытае дробным пяском. Нідзе не заўважалася ні агідных макрыц, ні чарвякоў, нідзе — ні на сценах, ні на скляпеннях — не было і знаку вільгаці. Адзіная нязручнасць — вузкі ўваход, але для мяне гэта нязручнасць была надзвычай каштоўная: я столькі часу шукаў бяспечнага сховішча, а бяспечней за гэта цяжка было знайсці.

Я так узрадаваўся сваёй знаходцы, што вырашыў адразу ж перанесці ў грот большую частку тых рэчаў, якія

былі мне асабліва дарагія, — перш за ўсё порах і ўсю запасную зброю, гэта значыць дзве паляўнічыя стрэльбы і тры мушкеты.

Перацягваючы рэчы ў маю новую кладоўку, я ўпершыню адкаркаваў бочачку з падмочаным порахам. Я быў упэўнены, што ўвесь гэты порах нікуды не варты, але выявілася, што вада пранікла ў бочачку толькі на тры-чатыры дзюймы кругом; порах, які падмок, зацвярдзеў, і ўтварылася трывалая скарынка; пад гэтай скарынкай увесь астатні порах захаваўся зусім несапсаваны, як ядро арэха ў шкарлупіне. Такім чынам, зусім нечакана я зрабіўся ўладальнікам новых запасаў выдатнага пораху.

Як я ўзрадаваўся такой нечаканасці! Увесь гэты порах — а яго было не менш шасцідзесяці фунтаў — я перанёс у свой грот для больш надзейнага схову, пакінуўшы ў сябе пад рукамі тры ці чатыры фунты на выпадак нападу дзікуноў. У грот я перацягнуў і ўвесь запас свінцу, з якога я рабіў кулі.

Цяпер мне ўяўлялася, што я падобны на аднаго з тых старадаўніх волатаў, якія, паводле паданняў, жылі сярод скал і ў пячорах, куды немагчыма было пранікнуць ніводнаму чалавеку.

«Няхай сабе, — казаў я сам сабе, — няхай хоць пяцьсот дзікуноў шныраць па ўсёй выспе, шукаючы мяне; яны ніколі не знойдуць майго тайніка, а калі і знойдуць, нізашто не адважацца зрабіць на яго напад!»

Стары казёл, якога я знайшоў тады ў сваёй новай пячоры, здох на другі дзень, і я закапаў яго ў зямлю на тым месцы, дзе ён ляжаў: гэта было куды лягчэй, чым выцягнуць яго з пячоры.

Ішоў ужо дваццаць трэці год майго жыцця на выспе. Я паспеў да таго звыкнуцца і прызвычаіцца да яе прыроды і клімату, што, калі б не баяўся дзікуноў, якія маглі кожную хвіліну тут з'явіцца, я ахвотна згадзіўся б дажыць тут, у гэтым зняволенні, усю рэшту сваіх дзён да апошняй гадзіны, калі я лягу і памру, як гэты стары казёл.

У апошнія гады, пакуль я яшчэ не ведаў, што мне пагражае напад дзікуноў, я прыдумаў сабе сякія-такія забаўкі, якія пры маёй адзіноце вельмі ўсцешвалі мяне. Дзякуючы ім я праводзіў свой час куды весялей, чым раней.

Па-першае, як ужо гаварылася, я навучыў свайго Попку размаўляць, і ён так прыязна балбатаў са мною, вымаўляючы словы так падзельна і выразна, што я слухаў яго з вялікім задавальненнем.

Сумняваюся, каб яшчэ які-небудзь іншы папугай умеў гаварыць лепш за яго. Ён пражыў у мяне не меней за дваццаць шэсць год. Ці доўга яшчэ яму заставалася жыць, я не ведаю; жыхары Бразіліі запэўніваюць, што папугаі жывуць да ста гадоў.

Было ў мяне яшчэ два папугаі, яны таксама ўмелі гаварыць і абодва выкрыквалі «Робін Круза!», але далёка не так добра, як Попка. Праўда, яго я вучыў і патраціў часу і намаганняў куды больш.

Мой

сабака быў маім шчырым таварышам і добрым спадарожнікам на працягу шаснаццаці год. Потым ён спакойна сканаў ад старасці, але я ніколі не забуду, як аддана любіў ён мяне.

Тыя каты, якіх я пакінуў у сваім доме, таксама даўно ўжо зрабіліся паўнапраўнымі членамі мае немалой сям'і.

Апрача таго, я заўсёды трымаў пры сабе двух ці трох казлянят, якіх прывучаў есці з маіх рук. І заўсёды ў мяне вадзілася вялікая колькасць птушак; я лавіў іх на беразе, падразаў ім крылле, каб яны не маглі паляцець, і хутка яны рабіліся ручнымі і з вясёлым крыкам збягаліся да мяне, як толькі я паказваўся на парозе.

Маладыя дрэўцы, якія я пасадзіў вакол крэпасці, даўно разрасліся ў густы гай, і ў гэтым гаі таксама пасялілася мноства птушак. Яны рабілі свае гнёзды на невысокіх дрэвах і выводзілі птушанят, і ўсё гэта жыццё, што кіпела вакол мяне, суцяшала і радавала мяне ў маёй адзіноце.

Такім чынам, паўтараю, мне жылося б вельмі добра і ўтульна і я быў бы зусім задаволены сваім лёсам, калі б не баяўся, што на мяне ў любы момант могуць напасці дзікуны.

Раздзел дзевятнаццаты

Дзікуны зноў наведваюць выспу Рабінзона. — Крушэнне карабля

Надышоў снежань, і час было збіраць ураджай. Я працаваў у полі з ранку да вечара. І вось аднойчы, выйшаўшы з дому, калі яшчэ не зусім развіднела, я, на вялікі свой жах, убачыў на беразе, мілі за дзве ад мае пячоры, полымя вялікага вогнішча.

Я спыніўся як укопаны. Значыць, на маёй выспе зноў з'явіліся дзікуны!

І з'явіліся яны не ў тым баку, дзе я амаль ніколі не бываў, а тут, непадалёку ад мяне.

Я стаіўся ў гаі, што акружаў мой дом, не адважваючыся ступіць кроку, каб не наткнуцца на дзікуноў.

Аднак і застаючыся ў гаі, я ўсё роўна быў вельмі занепакоены: я баяўся, што, калі дзікуны пачнуць шнырыць па выспе і ўбачаць мае ўробленыя палеткі, мой статак, маё жытло, яны адразу ж здагадаюцца, што на выспе жывуць людзі, і не супакояцца, пакуль не адшукаюць мяне. Марудзіць было немагчыма. Я хутка вярнуўся да сябе за агароджу, падняў за сабою лескі, каб не пакідаць слядоў, і пачаў рыхтавацца да абароны.

Я падрыхтаваў усю сваю артылерыю (так я зваў мушкеты, якія стаялі на лафетах уздоўж знадворнай сцяны), агледзеў і зарадзіў абодва пісталеты і вырашыў абараняцца да канца.

Я праседзеў у сваёй крэпасці каля дзвюх гадзін, ламаючы галаву, што б мне яшчэ такое прыдумаць для абароны майго ўмацавання.

«Як шкада, што ўсё маё войска складаецца з аднаго толькі чалавека! — падумаў я. — У мяне няма нават лазутчыкаў, якіх я здолеў бы паслаць у разведку».

Што робіцца ў лагеры ворага, я не ведаў. Гэта няпэўнасць прыгнятала мяне. Я схапіў падзорную трубу, прыставіў лескі да крутога схілу гары і дабраўся да вяршыні. Там я лёг ніцма і направіў трубу на тое месца, дзе бачыў агонь. Дзікуны, іх было дзевяць чалавек, сядзелі вакол невялікага вогнішча зусім голыя.

Поделиться:
Популярные книги

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

В теле пацана 6

Павлов Игорь Васильевич
6. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 6

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6

Маверик

Астахов Евгений Евгеньевич
4. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Маверик

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

В ожидании осени 1977

Арх Максим
2. Регрессор в СССР
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
В ожидании осени 1977