Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

У тыя гады летам Караткевіч звычайна ездзіў да дзядзькі ў Рагачоў, дзе добра пісалася, падарожнічаў па Беларусі (з Брылём і Барадуліным — па іх радзімах, з групай творчай моладзі — на агітцеплаходзе па Прыпяці, да Грынчыкаў — у Бытэнь). Наняўшы аўтобус, аднойчы разам вандравалі па мясцінах Адама Міцкевіча (сам быў сведкам, як Валодзя пераплыў Свіцязь, а тыя, хто рашыў паўтарыць яго ўчынак, — не змаглі). Некалькі разоў і адзін, і з актрысай Б. Караткевіч пабываў на маёй Астравеччыне. Згуляў тут адно сялянскае вяселле (адстаў ад вясельнікаў, каб паглядзець у Зулове, ужо на літоўскім баку, месца, дзе нарадзіўся Пілсудскі). З ахвотай касіў сена і спрабаваў падаіць карову. Любіў хадзіць у Анелін, на месца,

дзе стаяў легендарны маёнтачак, і ўсё падбіваў мяне напісаць "нешта такое". Збіраўся нават у Анеліне лакалізаваць апошнія сцэны "Каласоў…" (Марыська мелася тут пакутаваць ад таго, што ненаўмысна, з зайздрасці выдала Каліноўскага).

А аднойчы, калі мы прыехалі ў Гудагай разам сустрэць Новы год, з ім здарыўся такі анекдатычны выпадак. Назаўтра вечарам усе мы пайшлі ў клуб, каб паглядзець купалаўскіх "Прымакоў". Хтосьці з самадзейных артыстаў пазніўся, і Валодзя, стомлены чаканнем і папярэдняй бяссоннай ноччу, ціха прыдрамнуў. Перапоўненая зала гучна выказвала незадавальненне ўсёй затрымкай вядучай вечара, дачцэ гудагайскага ўчастковага міліцыянера Голубева, і яна, даведаўшыся ад маці, удзельніцы ўчарашняй сумеснай сустрэчы Новага года, аб прыездзе пісьменніка, выйшла на сцэну і гучна абвясціла:

— Таварышы! Сярод нас прысутнічае вядомы беларускі паэт Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч! Просьба на сцэну.

Зала заапладзіравала. Хтосьці штурхнуў Караткевіча: цябе! І ён з яўным незадавальненнем выйшаў уперад. Але на сцэну не ўзышоў, а толькі прысланіўся да яе. Пачаў пакрыўджаным голасам:

— Людзі добрыя! Учора быў Новы год, сёння таксама свята. Вы стомленыя, я змораны… То якога ж яшчэ выспятка ад пана бога вам трэба?!

Нейкая развясёлая і дзябёлая жанчына, што сядзела ў першым радзе, рашыла, што чалавек такім чынам крыўляецца, смяшыць публіку. І, каб было яшчэ смяшней, падбегла да Караткевіча, схапіла яго за ногі і кульнула на сцэну. Валодзя ўзняўся і неяк безнадзейна махнуў рукой:

— Калі так, то не трэба! — і вярнуўся на сваё месца.

Праўда, у канцы вечара, каб рэабілітаваць сябе і Голубеву, усё ж прачытаў пару вершаў, у тым ліку пра зайца, што варыць піва.

Назаўтра мы пачалі фантазіраваць на тэму, які цяпер душэўны стан у той жанчыны.

— Разумееш, Валодзя, а раптам яна ўсвядоміла, якога чалавека кульнула. Ці яе разыгралі адпаведна. Пасмяяліся, што ў гісторыю ўвойдзе, пакарана будзе… І яна сёння пакутуе. Думае, канчаць жыццё самагубствам ці не…

— Што ж мне рабіць? — Караткевіч яўна не разумеў жарту.

— Узяць паўлітэрка і пайсці да яе. Вывесці з трансу… Вунь, праз акно відаць яе дом.

І трэба ж такому здарыцца, што, ступіўшы пару крокаў на вуліцу, Валодзя сутыкнуўся з той жанчынай. Разыграная кімсьці, мусіць, участковым, яна ішла да нас "мірыцца з пісацелем", несучы з сабой сумку з прыпасамі… Расчулены Караткевіч спыніўся, пацалаваў яе ў лоб.

Увогуле Валодзя не крыўдаваў за цікавыя розыгрышы. Наадварот, лічыў, што чалавек, асабліва пісьменнік, павінен абрастаць імі ("міфамі"), як карабель "ракушкамі". Не пакрыўдзіўся ён, калі даведаўся, што ніякі не інжынер трэста па азеляненні Ілля Хаданскі, а мовазнавец Арнольд Міхневіч пазваніў яму з "прэтэнзіяй": нібыта яго, сумленнага працаўніка, вывелі як адмоўнага тыпа ў "Каласах…" ("Я вашего романа не читал и читать не стану, но друзья издеваются, поэтому требую сатисфакции"). Не крыўдаваў, калі выйшла, што не для "нявесты" Генадзя Кісялёва, а для касцёла ў Друскінінкай цягаў ён з магазіна да таксі дзевяноста метраў танных дарожак ("гэта, мусіць, мне пакаранне за сцэнар "Хрыста").

Дараваў ён мне і тады, калі я ледзь не падвёў яго "пад дурнога хату". Неяк Валодзя папрасіў мяне знайсці ў якой гістарычнай крыніцы і выпісаць яму старашляхецкае запрашэнне ў госці. Не ведаючы, што

гэта для працягу "Каласоў…", я скапіраваў адзін тэкст з гумарыстычнай кнігі Антося з Лепля, выдадзенай у Беластоку, і паслаў яму ў Рагачоў (запомніліся макаранічныя фразы: "А і дужа хто будзе сабраўшысен"; "Будуць а і яблыкі ў клустасці, а і сырнікі з млекам"). Ён перапытаў у лісце: адкуль ты ўзяў такое? Я чыстасардэчна прызнаўся. У адказ атрымаў цэлае пасланне, вытрыманае ў характэрным для Караткевіча іранічна-здзеклівым стылі. Для ўзору прывяду некалькі абзацаў:

"Ты што ж гэта, былы фальварковец з Расолаў, былы местачковец Астравецкі, а цяпер мешчанін Менскі, мне, князю, у мой ціхі зацішак, самоту маю гордую, у стольны град княства майго здзеклівыя лісты пішаш, га? Баніцыі не зазнаў, святы божыя святкаваць на зямлі даела?

Перадаю табе з цыдуляю той, у стылі барока пісанай, высокае сваё незадавальненне, а і не толькі за ліст, а і за тое, што выпісаў ты, пісака, з сувоя, напісанага шляхціцам Антосем з Лепля, запрашэнне на шляхецкае свята, і мне той грымзол твой, як нібыта з акта нейкага выпісаны, нахабна даслаў, і ляпу, прытым, такую ганаровую рабіў, як бы энцыкліку ці булу свентага папы нашага мне дасылаеш.

Пад карэннямі рыеш, нягледзячы ўгору. Прычын не ведаеш, і вынікі схаваныя ад вачэй тваіх. А каб я тое дзе-небудзь ужыў? Якая б то ганьба княскаму гонару майму была!?!

Свае абазнаныя паглядзелі б і сказалі: "крадзёж". Лацінцы зірнулі б і сказалі: "плагіятус вульгарыс".

То якое смеласць маеш мяне ў лаянцы і завушэнні выкрываць? Мала па грахах тваіх, галгане! Хто падбіў, хто падбухторыў на гэта цябе, нешчаслівы!?! Кабеты, пэўна, бо з імі ты нарадзіўся, з імі ты жыў, з імі ў зямлю адыдзеш, а і ў чысцец — ды не, у пекла! — з імі пойдзеш.

О, будзе там табе цемра непрасвяцімая, вогнь нязгасны, скрогат зубоўны! Будзеш ты вісець там за ўсе тыя члены, што грашыў ты імі ў жыцці. За язык і за вочы, за пальцы і за іншае многае. Будзеш круціцца давеку на гаку, як вяндліна, што на сонцы яе варочаюць. Адным ты не грашыў толькі, галавою. То за галаву не павесяць цябе, абяцаю.

За тое ж, што ў замак мой Менскі шалбераў нейкіх з чарамі і гуслямі пусціў і не шкодзіў ім улезці туды і кашталяна майго вернага з невянчанай малжонкай ягонай стуль выперці, біць, мардаваць, ад якога морду сам не ведае, яка жывы будзе, за тое, што "Каласы" на "Калоссе" змяняў, — кару атрымаеш. На суллях распну, агурком салоным зарэжу!

Руку прыклаў, па проразях у дошчачцы абвёўшы, князь Рагачоўскі".

І ніжэй — лацінкай, друкаванымі літарамі: "Влодсімер".

Часам анекдатычныя сітуацыі стварала само жыццё. Караткевіч іх дапаўняў уласнай выдумкай, і ў асобных выпадках цяпер цяжка аддзяліць тое, што было ў сапраўднасці, ад таго, што народжана містыфікацыяй. Для доказу спашлюся хаця б на такі прыклад.

Сёння шырока вядома апавяданне Уладзіміра Караткевіча "Былі ў мяне мядзведзі" (яно нават дало назву польскай анталогіі беларускай прозы). Асновай для аднаго з яго эпізодаў паслужыў рэальны факт: калі на "Беларусьфільме" здымалася беларуска-чэшская стужка "Пушчык едзе ў Прагу", яго галоўнага "героя", маладога мядзведзя Пушчыка, кінаработнікі неяк прывялі да Караткевіча, выкупалі ў ванне, а потым паклалі спаць на тахце і селі абедаць. Тады ж быў зроблены і фотаздымак: Караткевіч гуляе з мядзведзем. Гэты здымак трапіў у газету "Ніва", што выдаецца ў Польшчы, у Беластоку, на беларускай мове. І там яго ў 1965 годзе апублікавалі з прыкладна такім подпісам: "Вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч вельмі любіць жывёл; на гэтым здымку вы бачыце яго з уласным мядзведзем, з якім ён любіць прагульвацца…" Пасля той публікацыі не было адбою ад званкоў: а калі можна прыйсці, каб яго паглядзець, а дзе ты яго трымаеш, а чым корміш?

Поделиться:
Популярные книги

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4

Игрок, забравшийся на вершину. Том 8

Михалек Дмитрий Владимирович
8. Игрок, забравшийся на вершину
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Игрок, забравшийся на вершину. Том 8

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Совок 9

Агарев Вадим
9. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Совок 9

Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Блум М.
Инцел на службе демоницы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога