Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Мальдис Адам Иосифович

Шрифт:

Хавалі Уладзіміра Караткевіча 27 ліпеня. У Дом літаратара, дзе на сцэне была ўстаноўлена труна, прыйшлі пісьменнікі, мастакі, артысты, навукоўцы, работнікі з заводаў, студэнты, вучні, землякі з Оршы. У ганаровай варце стаялі кіраўнкі партыі і ўрада нашай рэспублікі I. Я. Палякоў, Г. Г. Барташэвіч, А. Т. Кузьмін. На жалобным мітынгу выступілі Н. Гілевіч, В. Быкаў, Р. Барадулін, першы сакратар Аршанскага гаркома партыі Я. Глушкевіч, кінарэжысёр М. Пташук. Было многа вянкоў і кветак. І быў боль, горкія слёзы ад усведамлення, якую вялікую страту ўсе мы панеслі.

Свой апошні прытулак нястомны працаўнік і вандроўнік знайшоў на Маскоўскіх могілках — побач з вялікімі і заслужанымі, непадалёку ад Мележа і Макаёнка.

На магільным узгорку заўсёды было много кветак, летам сюды ставіліся — як сімвал — жытнёвыя каласы, а дзіцячыя і жаночыя рукі клалі цукеркі. Праз чатыры гады пасля смерці Уладзіміра Караткевіча ў адпаведнасці з яго апошняй воляй над магілай узнёсся сціплы і велічны палявы камень, знойдзены В. Аляшковічам. Скульптар А. А. Анікейчык захаваў яго натуральную прыгажосць, аздобіўшы толькі бронзавым аўтографам пісьменніка і бронзавым калоссем. Выступаючы на адкрыцці помніка, Васіль Быкаў вобразна і ёміста акрэсліў тое значэнне, якое мела, мае і будзе мець для беларускай літаратуры і ўсёй Беларусі творчасць Уладзіміра Караткевіча: "Мы стаім з вамі перад яшчэ адным каменем на нялёгкім шляху нашай культуры, перад яшчэ адным сімвалам, які ўвасабляе не толькі наш боль, наш смутак, але і наш гонар.

Так, цяпер ужо відаць — і мы гэта можам сказаць без сумневу, — што тут ляжыць вялікі чалавек Белай Русі, апостал нашай духоўнасці, непараўнальны мастак XX стагоддзя Уладзімір Караткевіч.

Караткевіч — гэта пісьменнік божае міласцю, — паэт, празаік, драматург, — самы універсальны талент, прыдатны для якога-небудзь XVIII ст., аднак у якасці нейкае боскай кампенсацыі дадзены нашай культуры ў XX. Лёс яго ўвогуле быў шчаслівы (калі наогул можа быць шчаслівы лёс у такіх людзей), не зважаючы на ўсе выпрабаванні, якія былі шчодра пасланы яму людзьмі і богам. Ён іх перамог з годнасцю, не пераступіўшы свой талент і сваё сумленне. Тое, вядома, заўжды не проста для чалавека наогул, тым больш для мастака такой яркасці і такога маштабу. Ці многія з нас могуць сказаць перад гэтай магілай, што былі такія ж, як ён, — у нягодах, у спакусах, таксама і ў шчасці, якое зрэдку яму выпадала. Ён быў ці не адзіны такі сярод нас — нам у папрок, але і нам у прыклад. Будзем жа памятаць гэты ягоны прыклад і раўняцца на яго".

Сёння памяць Уладзіміра Караткевіча ўвекавечана — хоць яшчэ і недастаткова — у Оршы, дзе ён нарадзіўся, вучыўся і настаўнічаў, Віцебску, які ён вельмі любіў, і Мінску, дзе ён жыў, тварыў і памёр. У Оршы і Віцебску яго імем названы вуліцы. Па ініцыятыве пошукавага клуба "Повязь" ў 3-й Аршанскай сярэдняй школе створаны музей пісьменніка. У Мінску, на доме 36 па вуліцы Карла Маркса, дзе ён жыў у апошнія гады, устаноўлена мемарыяльная дошка. Дзякуючы старанням сястры Уладзіміра Караткевіча, Наталлі Сямёнаўны, амаль усё ў яго кватэры застаецца ў ранейшым выглядзе, і з цягам часу тут таксама (верыцца ў тое) будзе музей. Два мемарыяльныя пакоі-музеі пісьменніка ёсць сёння ў рабочых інтэрнатах — на мінскім заводзе "Інтэграл" і ў маладзечанскіх будаўнікоў. Штогод, у дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча, там праводзяцца кранальныя вечары.

Прозвішча Уладзіміра Караткевіча трывала ўвайшло ў гісторыю літаратуры — беларускай, усесаюзнай, усеславянскай. У распрацоўцы гістарычнай праблематыкі сёння за ім упэўнена ідуць многія і многія нашы празаікі — у першую чаргу я тут назваў бы Уладзіміра Арлова, Леаніда Дайнеку, Канстанціна Тарасава. Светлы воблік Караткевіча ўзнаўляецца ў вершах паэтаў. Яму прысвячаюцца крытычныя і літаратуразнаўчыя працы.

З выказванняў пра Уладзіміра Караткевіча людзей самых розных прафесій і нацый сёння можна скласці сапраўдны вянок — у дадатак да тых кветак, што ўскладаюцца на яго магілу, да каменя-помніка. Гэтыя выказванні сведчаць пра вялікую папулярнасць пісьменніка як у нашай краіне, так і за яе межамі. Прывяду некаторыя з іх.

Беларуская

паэтэса Галіна Каржанеўская. Верш "Уладзіміру Караткевічу":

Ён вышуквае слоўца з імхоў забыцця (Не заўважыць другі і нагой наступіўшы!). Ім, крамяным, любуецца, круціць пяшчотна, А пасля ачышчае ад жухлай ігліцы, Ад наліплых пясчынак, малых парушынак І ў ёмісты кош свой кладзе. А ў кашы — З-пад Бягомеля слоўцы, з-пад Оршы і Пінска… Аднаго зразумець не магу: Як жа ён Наадшукваў іх гэтулькі, гледзячы ў неба!

Прафесар Карлава універсітэта Вацлаў Жыдліцкі. Са "Слоўніка пісьменнікаў Савецкага Саюза" (Прага, 1977): "Уладзімір Караткевіч. Аўтар пераважна гістарычных, дакладней, "гістарыяграфічных" празаічных твораў. Больш, чым уласна гісторыяй, займаецца яе сэнсам. Таму ён пазбягае простай белетрызацыі гісторыі, не апісвае вяршынныя падзеі, не партрэтызуе праслаўленых асоб. Наадварот, ён чэрпае матэрыял, яўна пабочны, з легенд, старых хронік і народных паданняў. Невядомыя, як правіла, выдуманыя героі і падзеі з глухіх, перыферыйных закуткаў служаць яму сыравінай, з якой ён стварае тыпы і выклікае ўяўленне духу беларускай народнай гісторыі". І далей: "Як гістарычныя, так і сучасныя сюжэты ён настройвае рамантычна, даючы перавагу ў першым выпадку класічнаму вальтэрскотаўскаму рамантызму, у другім — "неарамантызму" з яго значнай дозай лірызму і казкавай паэтычнасцю. Караткевіч разам з тым піша годную ўвагі сучасную асацыятыўна-метафарычную лірыку, а таксама паспяхова выступае як драматург і кінасцэнарыст".

Рускі празаік Віктар Астаф'еў. З інтэрв'ю беларускаму літаратару Аляксею Гардзіцкаму (70-я гады): "Як там Валодзя Караткевіч? Я яго помню па літаратурных курсах. Мы яго любілі слухаць, ён цудоўны расказчык".

Загадчыца кніжнага магазіна Зоя Сямёнава. З артыкула ў астравецкай раённай газеце (1979): "Бадай ніхто з беларускіх пісьменнікаў не ведае так добра свой край, яго гістарычнае мінулае, побыт беларусаў, іх звычкі, як Уладзімір Караткевіч".

Беларускі паэт Рыгор Барадулін. Верш "Да партрэта Уладзіміра Караткевіча":

Дзіця з вачыма празаўрліўца, З душой, пакрыўджанай на свет, Зірне — і будзе фраза ліцца, Нібыта клёкат праз арліцу, Як несупыннасць праз Тыбет. Адчай з прарочымі вачыма, Дзе ўзорацца шляхоў шляхі, Дзе з небам раіцца Радзіма, Дзе немагчымае магчыма, Дзе дзівакуюць дзівакі. Ахвярца верны неспакою Над плынню крэўнае ракі. І мова мытчынай рукою Яго сумленне трапяткое Благаславіла на вякі.

Сяргей Сідарэвіч, наладчык вытворчага аб'яднання "Інтэграл". З ліста ў рэдакцыю "Літаратуры і мастацтва" (1982) у сувязі з вылучэннем кандыдатуры Уладзіміра Караткевіча на Дзяржаўную прэмію БССР: "Сёлета кандыдатура Уладзіміра Караткевіча за "Чорны замак Альшанскі" і за распрацоўку гістарычнай тэмы ў іншых творах вылучана на атрыманне Дзяржаўнай прэміі БССР. Калі мы адкажам сабе на пытанне, хто больш і хто лепш напісаў у нашай літаратуры пра мінуўшчыну Беларусі, то пераканаемся, што пісьменнік заслугоўвае гэтай высокай дзяржаўнай узнагароды".

Поделиться:
Популярные книги

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Идеальный мир для Социопата 13

Сапфир Олег
13. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 13

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4

Вечная Война. Книга V

Винокуров Юрий
5. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.29
рейтинг книги
Вечная Война. Книга V

Здравствуй, 1984-й

Иванов Дмитрий
1. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
6.42
рейтинг книги
Здравствуй, 1984-й

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Огненный князь

Машуков Тимур
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Месть Паладина

Юллем Евгений
5. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Месть Паладина