Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

Пачалiся першыя заняткi й муштра. Беларуская каманда гучала на вялiкiм пляцы перад казармамi. Хаця юнакi ня былi прывыкшымi да вайсковага жыцьця й вечнага посьпеху, мала хто наракаў. Старалiся, бо ведалi, што ў будучынi здабытыя веды панясуць у пададзьдзелы, каб там падзялiцца iмi са сваймi родзiчамi. Вечарам, пасьля заняткаў, пад час прыгожае вясеньняе пагоды, выходзiлi на пляц i тут, у жартах, весялосьцi, з роднай песьняй праводзiлi вольныя хвiлiны.

Працаю й жыцьцём Школы кiраваў капiтан Ласкутовiч. Зь нямецкага боку за Школай наглядаў капiтан Шнайдар. У сталыя кадры ўвайшло колькi беларускiх афiцэраў i падафiцэраў ды нямецкiх iнструктараў.

Жаданы лiк рэкрутаў быў асягнуты.

У незадоўгiм часе Школа мела быць адчынена афiцыйна. Зь нецярплiвасьцю чакалi кадэты таго дня, набiваючы цi шмат мазалёў на нагах пры падрыхтоўцы да афiцыйнай маршавай парады. Адылi мала хто прадбачыў цi навет варажыў, што адкрыцьцё нiколi не адбудзецца, што час iхнае кар'еры ў БКА надзвычайна кароткатрывалы. Мала хто бачыў, што бура вiсела ўжо над галавой, хаця кажны яе спадзяваўся.

III

Ужо ад даўжэйшага часу ў падаваных у прэсе камунiкатах Вярхоўнага Камандаваньня Вэрмахту аб сытуацыi на франтах пачалi зьяўляцца такiя часта паўтараныя, як нехта мог-бы сказаць, заваяваўшыя сабе там сталае права грамадзянства, азначаньнi, як: "эвакуавана з мэтаю скарачэньня фронту", "плянава адведзена на загадзя прадугледжаныя пазыцыi" або "ворагу ўдалося ўварвацца пры цяжкiх стратах", ды шмат iншых падобных. Нiдзе не гаварылася аб сваiх перамогах, як калiсьцi, а толькi аб варожых стратах. Iнфармацыйнае Бюро Галоўнае Кватэры, дабiраючы найбольш адпаведную тэрмiналёгiю, старалася замаскаваць вялiкiя паразы на ўсiх франтох. Дзень 6-га чэрвеня 1944 году прынёс новую, вельмi важную для гiсторыi вестку: магутны дэсант заходнiх хаўрусьнiкаў высадзiўся ў Нармандыi. Адкрыўся другi фронт. Гiтлераў слаўны й прапагандаю размалёваны гэтак званы Атлянтычны Вал, празь якi, паводле Гэбэльса, i мыш ня мела змогi працiснуцца, а ня тое каб хаўрусьнiцкая армiя, быў вышчарблены. Ангельскiя, амэрыканскiя й францускiя жаўнеры паставiлi першыя крокi на ўзьбярэжжах Ля-Маншу. Найбольшая нямецкая цьвярдыня ў Iталii Монтэ Касыно, што сьцерагла дарогi з паўдня на Рым, была пасьля доўгiх i цяжкiх баёў здадзена ў рукi Восьмай Брытанскай Армii. Усюды адступалi "з мэтай скарачэньня фронту", заўсёды "займалi згары прадугледжаныя пазыцыi", i кожны раз "працiўнiку ўдавалася ўварвацца пры цяжкiх для яго стратах".

Нешматлiкiя з гэтых фактаў былi ведамыя тым, што знаходзiлiся пад нямецкай уладай, ды й далёка не адразу. Газэты й радыё iнфармавалi людзей зь вялiкiм спазненьнем, а вестак аб няўдачах найчасьцей не падавалi зусiм.

У мурох Школы Камандзераў БКА вучнi ня ведалi аб тым нiчога. У горад выходзiць не дазвалялася. Кожны быў больш зацiкаўлены парадкам дня й новымi абставiнамi, чымся навiнамi з прэсы. За грукатам i шумам вулiцы слаба чуваць было штораз блiжэйшае рэха гарматаў з усходу, а калi ноччу, на агульную трывогу, выбягалi хлопцы з будынкаў у вакопы, то ўважалi гэта за нармальнае ў ваенных часох зьявiшча. Часта даводзiлася сядзець у бамбасховiшчах больш за гадзiну, а па адклiканьнi трывогi з уцехаю беглi ў казармы, дзе чакала адкрытая, хоць ужо й астылая пасьцеля, каб заўтра на клiч службовага "ўставай!" iзноў як найхутчэй стаць на ногi.

IV

Вечарам 28 чэрвеня, як кажнага вечара, была склiканая зборка на малiтву перад сном. Як нiколi раней, абедзьве роты стаялi на першым паверсе. Пасьля малiтвы нямецкi iнструктар фэльдфэбэль Турн паклiкаў да сябе перакладчыка.

– Згодна з загадам вышэйшых уладаў, - пачаў ён, - заўтра ранiцою а гадзiне сёмай усе ўдзельнiкi школы маршыруюць з Менска праз Маладэчна й Вiльню на Горадню. Менск мае быць эвакуаваны. Далейшае наша шкаленьне маем прадаўжаць у Гораднi. Iдзём пехатой.

Звыш дзьвёх сотняў застылых постацяў, уталопiўшыся ў Турна, замянiлася ў слых.

– На вазы, - працягваў немец, - якiя маем, загадана заладаваць найбольш неабходныя рэчы - харчы, зброю й амунiцыю. Кажны з вас забярэ сваю стрэльбу. Атрымаеце амунiцыю. Бярыце рэчы толькi найбольш неабходныя й тыя, што па дарозе ня будуць вас залiшне абцяжарваць. Камандзеры зьвязаў вызначаць па трое чалавек, якiм аддадуць несьцi лёгкiя кулямёты. Людзi гэныя будуць поўнасьцю адказныя за зброю й няхай не асьмеляцца яе кiнуць. Калi-б хто так зрабiў, будзе караны. Зазначаю, што ўсё павiнна быць у найлепшым парадку, якi пад час эвакуацыi неабходны. Цяпер камандзеры зьвязаў дадуць iнструкцыi да парадку падрыхтоўкi. Няхай нiхто не пасьмее спаць. Я скончыў.

Гэтая апошняя засьцярога была непатрэбнай. Вестка атрымалася такой неспадзяванай i ашаламляльнай, што спаньнё нiкому ня было ў галаве. Пасьля атрыманьня дадатковых iнструкцыяў ад камандзераў зьвязаў зборка скончылася, а ў залi запанавалi крыкi й гул.

– Канюхi, давай на двор, амунiцыю ладаваць на вазы!

– Усьпееце!

– Што знача ўсьпееце? Вы забылiся аб паслухмянасьцi? Перш там зробiце, а пасьля каля сябе. Хутчэй! Дзе iншыя?

Кадэты не адразу ўзялiся за работу. Навiну трэба было абгаварыць.

– От i выйгралi вайну! Бачыў кум слiўку? Хутчэй адсюль уцякаем, чымся прыехалi. Школа ў Гораднi... Гм, гэта выглядае вiламi па вадзе пiсана...

– Як школа будзе ў Гораднi, то я буду называцца... Ну не ведаю як...

– Перадусiм калi ты там будэеш?

– А табе сьпешна?

– А што-ж не? Як атрымаеш ад бальшавiкоў у каршэнь, то пабачым, цi табе ня будзе сьпешна.

Хтосьцi зарагатаў.

– Гэта менш важна. Найважнейшае тое, што iдзём пехатою. Ты ўявi адно пехатой такi сьвет дарогi.

– Трэба было табе ў кавалерыю йсьцi, то паехаў-бы...

– От i навучылiся. Я не спадзяваўся...

– Добра Коля зрабiў, што не паехаў сюды. Бачыш во, адкуль можна ведаць...

– Скончыць там гутаркi ды брацца за падрыхтоўкi, - загадаў iнструктар.

Хлопцы крыху прымоўклi. Той цi iншы паволi ўзяўся за работу. Цэлая ноч была наперадзе й нiхто надта не сьпяшаўся. Хацелася пачуць найбольш дэталяў аб заўтрашнiм падарожжы, дый аб далейшым, але нiхто нiчога ня ведаў. Кароткiя й адрывiстыя словы Турна шмат ня выясьнiлi. Самая вестка, што далейшае шкаленьне будзе прадаўжацца ў Гораднi, была вельмi сумлеўная. Хто-ж мог сказаць, што савецкi наступ будзе спынены перад Горадняй? А калi й так, то на як доўга? А пасьля - гэта амаль пэўнае - будуць iзноў уцякаць. I на чым тое ўсё кончыцца?

Што будзе зь iхнымi бацькамi, якiх пакiнулi ўдома i якiя нiчога ня ведаюць, што сяньня сынам загадана пакiнуць Менск, а за пару дзён, можа, й Бацькаўшчыну? Цi сяньняшнi загад маршыраваць на Горадню абазначаў для iх заўтрашнi загад пакiнуць Бацькаўшчыну назаўсёды? Ведалi, што Нямеччына ў крызысе патрабавала маладых людзей для працы й сiлаў для абароны на франтох. Чым стане для iх вайсковая вопратка з днём, як акупацыя ўсяе Беларусi маскоўскiм агрэсарам станецца фактам? Цi будуць змушаныя аддаць сваё маладое жыцьцё за тых, што хацелi накiнуць сьвету бяспрыкладную няволю?

Няшмат хто зь iх прыйшоў да так далёкiх рэфлексiяў. Адно кажны ведаў, што заўтра а сёмай гадзiне ранiцай паставiць першы крок на дарозе, якая няведама дзе, калi i чым скончыцца. Будуць гэта першыя крокi на дарозе няведамай i няпэўнай, цяжкой i надта небясьпечнай.

Падрыхтовы да адыходу скончылiся блiзка ранiцы. Той цi iншы прылёг на голай пасьцелi, каб злавiць колькi хвiлiн сну. Нядоўгай была дрэмка, бо ўжо а пятай гадзiне загадалi выходзiць на двор да апошняга перагляду. Каля складоў стаялi запрэжаныя каламажкi, а канюхi канчалi ладаваць харчы, зброю й амунiцыю.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
19. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.52
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Я – Орк. Том 2

Лисицин Евгений
2. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 2

Запретный Мир

Каменистый Артем
1. Запретный Мир
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
8.94
рейтинг книги
Запретный Мир

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Восьмое правило дворянина

Герда Александр
8. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восьмое правило дворянина

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Гром над Академией. Часть 1

Машуков Тимур
2. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 1

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень