Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

V

У хуткiм часе зь бязладнае, гаманлiвае масы заспаных рэкрутаў сфармавалiся два асобныя доўгiя трохшэрагi, устаўленыя адзiн за другiм фронтам да зялёнага будынка, i пачаўся апошнi перагляд. Дружыновыя й зьвязовыя абыходзiлi навокал сваiх падуладных, таму цi iншаму даючы кароткiя ўвагi. Хтосьцi ў скручаны й надзеты на шыю коц напакаваў зашмат хлеба, iншы занадта абцяжыў патранташ амунiцыяй, трэцi меў, здавалася, зашмат рэчаў i нiяк ня мог парадзiць. Усё гэта патрабавала нагляду з боку старэйшых i спрактыкаваных. Ня радзiлi нiкому занадта сябе абцяжываць, ведаючы, што й так па дарозе шмат застанецца ззаду. Капiтан Мiкула й капiтан Шнайдар наглядалi за агульным парадкам i давалi апошнiя, зьвязаныя з падарожжам, загады. Капiтан Ласкутовiч яшчэ раней адпрасiўся ў камандуючага БКА,

каб заехацца ў Стоўпцы па сваю сям'ю. Да Афiцэрскае Школы меў далучыцца пазьней.

Калi ўсё было гатовае, капiтан Мiкула, седзячы на канi, зьвярнуўся да юнакоў з такiмi словамi:

– Хлопцы! Хачу перад маршам сказаць вам колькi слоў. Шкада, што быў кароткi час i мы яшчэ добра не пазналiся. Але маю надзею, што, будучы разам, зжывёмся. А гэта цяпер самае асноўнае - прашу вас трымацца разам. Ведаю, што ўсе вы надзвычай добрыя й сумленныя беларусы, вялiкiя патрыёты, але ўсе вы яшчэ зялёныя. Перад намi стаiць вялiкая дарога, якая няведама дзе й чым скончыцца. Не хачу вас дарэмна цешыць, а кажу так, як ёсьць. Перад намi цяжкасьцi й небясьпекi. Дзеля таго наша згуртаванасьць поўнасьцю неабходная. Трымайцеся разам i слухайце загадаў. Дысцыплiна - самае асноўнае. Ад сябе хачу запэўнiць, што я вас не пакiну й заўсёды буду з вамi. Лiчыце на мяне ва ўсiм i лiчыце не толькi за камандзера, але й за старэйшага сябру. Я са свайго боку хачу верыць, што вы ўсе мне блiзкiя сябры, што на вас магу палягаць, што не падвядзеце. Дык давайце, трымаймася разам. А цяпер - шчасьлiвае дарогi!

Гэтыя кароткiя, вымаўленыя ў сяброўскiм духу словы адразу здабылi для капiтана Мiкулы масу сяброў. Шэф Штабу БКА быў з тых людзей, якiя ня толькi сваймi словамi, але й прыязным даверлiвым паглядам, сяброўска-братняй прастатой, кароткiм жартам i ўсьмешкай будзiлi да сябе пашану й здабывалi давер. У сваiм падыходзе да жаўнераў, асаблiва-ж да кадэтаў, ён шмат розьнiўся ад капiтана Ласкутовiча, у якога найбольш вiднай была вайсковая "помпа", надутасьць, дэманстрацыйнасьць, штучная палiтуроўка. Праўда, кадэты слабавата ведалi яшчэ як аднаго, так i другога, але калi-б ужо давялося выбiраць, дык, пэўна-ж, больш галасоў выпала-б на Мiкулу.

VI

Сонца ўжо выглянула з-за ўсходняе шчарбатае сiльвэты гораду i ў поўнай летняй велiчы засьмяялася на лёгка-блакiтным небе. Адчынiлiся вароты Паўночных Казармаў. Выходзiла першая рота, другая, пасьля вабоз. Выцягнулася даўгая калёна, а дагэтуль глухая вулiца задуднела сотнямi жаўнерскiх i конскiх падковаў. Глухi й раўнамерны грукат цяжкiм рэхам адбiваўся й гiнуў у суседнiх руiнах. Адзiн цi другi жыхар прывулiчнае хаты нема прылiп да акна, прыглядаючыся да чорнай калёны. Не махаў на развiтаньне рукою, але, пэўна-ж, нешта варажыў аб будучынi. Мо лiчыў, што за колькi дзён прыйдуць iншыя "вызвольнiкi". Бо ўжо-ж як там нi было, а прыйсьцi, пэўна-ж, прыйдуць... Дый якое новае няшчасьце, якiя зьдзекi прынясуць?..

Калi перад гэтым выходзiлi кадэты за муры школы, дык ужо на трэцiм кроку зачыналi "Першы зьвяз" або "Мы бойкая моладзь". 29-га чэрвеня выйшлi яны за браму моўчкi, й толькi гулкi крок ды раўнамернае ляскатаньне колаў каламажак замянiлi рэха калiшняй вясёлай i поўнагучнай мелёдыi. Цiшыня панавала ў шэрагах.

Узьняўшы хмару густога й едкага пылу, павярнулi направа, на пяшчаную, пратаптаную сярод папялiшчаў i руiнаў дарогу, што вяла на Галоўную вулiцу. Тая грукацела несканчоным эшалёнам цяжкiх вайсковых транспартных машын, коламi вялiзных гарматаў, гусенiцамi цяжкiх i лёгкiх танкаў. Ехалi яны радамi, адзiн побач другога, а пры магчымасьцi кожны стараўся абмiнуць пярэдняга. Моцны гул суправаджаў iх праз амаль пустыя ад цывiльных жыхароў вулiцы Менску. Усё кiравалася на Радашкавiчы й Маладэчна. Туды-ж павярнула й Школа, паволi пасоўваючыся левым бокам дарогi.

Вось канчаюцца ўжо апошнiя, драўляныя, там-сям раськiнутыя побач шашы гарадзкiя збудаваньнi. Мiнае яшчэ гадзiна - горад застаецца далекавата ззаду. Не адзiн з маршыруючых аглядаецца, быццам-бы хочучы ў памяцi ўтрывалiць рысы дарагога места. Пару гадзiн назад разьвiталiся зь зялёным будынкам, хутка гарызонт схавае за iмi апошнiя прадмесьцi, й толькi iмглiсты вобраз зруйнаванае сталiцы надоўга застанецца ў памяцi.

Высока ўжо паднялося сьпякотнае сонца. Як на даланi вiдаць наперадзе даўгi вуж выежджанай дарогi, дзесьцi на небакраi - сiнявы шнур лясоў. Анямела, прытулiўшыся ў цень дрэва, галасьлiвая птушка, далёка ад грукатлiвае дарогi адляцеў вясёлы жаўрук. Грукацiць тая дарога сотнямi жаўнерскiх i конскiх падковаў, тысячамi колаў цяжкiх грузавiкоў, енчыць i стогне пад цяжарам панцырных вазоў. Усё гэта з посьпехам iмкнецца на захад, з такiм посьпехам, што не варожыць уцекачам перамогi.

Паволi пасоўваецца доўгая чорная калёна, выбiраючы пабочныя прыдарожныя сьцежкi. Звычайна маюць тыя сьцежкi два кiрункi, але гэтым разам усе падарожныя, а была iх колькасьць нязьлiчоная, кiравалiся на захад.

VII

Першая ноч падарожжа мiнула спакойна. Абедзьве роты затрымалiся ў прыдарожнай вёсцы ды, накармiўшы й напаiўшы коней, павячэраўшы, разьмясьцiлiся па сялянскiх пунях на начлег. Хаця пах падгнiлай леташняй саломы ня дзейнiчае так дадатна на сон, як водар сьвежаскошанага сена, няпрывыклы да маршаў i змучаны рэкрут заснуў вельмi хутка. Цiхая й цёплая чэрвеньская ноч прыносiла гул i грукат снарадаў з неспакойнага ўсходу. Часты й працяжны, рэдка паадзiночны, глуха разьлягаўся ён у начной цемры, улiваючы трывогу ў сэрца жыхара й падвойваючы нэрвовасьць нефартуннага ўцекача. Дарма, што было вельмi цёмна - дарога жыла й рухалася. Ехалi ўпоцемках, вобмацкам. Бясконцы гул мэханiчных вазоў, часта кароткiя й адрывiстыя крыкi нямецкае каманды або адзiнотны стрэл быццам-бы дапаўнялi адгалоскi гармат з усходу i пасоўвалiся разам зь iмi на захад.

Яшчэ добра не разьвiднелася, як чорныя начлежнiкi былi на нагах. Па кароткiх раньнiх падрыхтоўках пакiнулi вёску. Таму што вайсковыя мэханiчныя эшалёны займалi цэлую шырыню дарогi, дазволена iм было маршыраваць калёнаю па аднаму бочнай сьцежкай. Марш быў вольны, але агульны парадак быў захаваны. Калёна хутка расьцягнулася на добрую пару кiлямэтраў. Каля кожнае з каламажак, што былi наладаваныя харчамi, амунiцыяй i зброяй, iшло па колькi чалавек. Там, дзе дарога спускалася ў далiну, яны карысталi i з задаваленьнем пад'язджалi, усмiхаючыся й махаючы рукамi абмiнаным сябром. Дзень, як i ўчора, быў вельмi гарачы, сонца ўжо паднялося на некалькi пядзяў, на небе ня было нiводнае хмаркi, а смага й дарожны пыл сушылi горла пехацiнцаў. Якраз узыходзiлi пад горку. Нахiл быў нязначны, але надта-ж даўгi, й канюхi былi яўна незадаволеныя неабходнасьцю iсьцi пехатой.

Пры адным з заднiх вазоў плялося чацьвёра юнакоў. Адзiн зь iх, правай рукой прытрымоўваючыся каламажкi, у левай трымаў дубец i штохвiлiны падахвочваў сьцёбаньнем свайго лянiвага гнядога конiка. Пагрубелыя ад пылу чорныя кучаравыя валасы няроўна ападалi на расшпiлены брудны започаны каўнер. Аб выглядзе сваiм, здавалася, ён зусiм ня дбаў. Задаволены, што атрымаў хурманку, ён паклiкаў сваiх трох калегаў, што вельмi ахвотна датрымоўвалi канюху (так называлi хурманаў) сяброўства. Трое гэных сяброў паходзiлi зь Дзiсьненшчыны, а ён пазнаў iх пад час вайны як вучняў Вiленскае Беларускае Гiмназii. Жылi ўтрох на адной кватэры зараз за Вяльлёй каля Кальварыйскай вулiцы насупраць Замкавай гары.

Сам ён называўся Камовiч i быў роджаны ў Вiльнi. Зблiзiўшыся зь iмi, часта заходзiў на кватэру, дзе найчасьцей у бескарысных гутарках трацiў пазашкольны час. Зрэшты, у гiмназiю таксама прыходзiў рэдка, а дырэктар школы ўжо колькi раз абяцаў выкiнуць яго за дзясяты парог, калi будзе наведваць лекцыi, як дагэтуль. Але Камовiч чамусьцi не апынуўся ня толькi за дзясятым, але навет за першым парогам, а пагрозы дырэктара так i ня прыносiлi жаданых вынiкаў, бо вучань зусiм не рупiўся. Сяброўства зь дзiсьненскiмi хлопцамi было важным плюсам, бо было ад каго сьцягваць лекцыi. Тыя надта не супярэчылi, i здаецца, што вiленчук быў з гэтага задаволены. Апрача таго, меў яшчэ адзiн, i ўжо шмат важнейшы, мiнус - любiў выпiць. Ня быў даслоўна п'янiцай, але знаходзiўся на простай дарозе, каб iм стацца ў будучынi. Апавядалi, што бацька ягоны шмат з гэтай прычыны пацярпеў. Часьценька ў хаце зьнiкала з вачэй якаясьцi дробная, дый не заўсёды ўжо такая дробная, рэч i чамусьцi нiколi на старое месца не вярталася. Аб таямнiчым зьнiкненьнi ведаў адзiн сын.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
19. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.52
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Я – Орк. Том 2

Лисицин Евгений
2. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 2

Запретный Мир

Каменистый Артем
1. Запретный Мир
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
8.94
рейтинг книги
Запретный Мир

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Восьмое правило дворянина

Герда Александр
8. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восьмое правило дворянина

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Гром над Академией. Часть 1

Машуков Тимур
2. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 1

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень