Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

– Здурэў ты, цi што?
– кiнуўся ён на Камовiча.

– Не разумееш, што ў сяньняшнiя часы гэта твой найлепшы сябра?

– Ды я-ж толькi думку такую...
– залепятаў Камовiч.

– Эх ты, разам з думкай. У цябе думка толькi аб самагонцы. Як табе ня сорамна!

Дзежка раптоўным рухам ськiнуў з пляча i ўзяў напагатоў для стрэлу "дзегцярова".

Палякi змылiся вельмi хуценька.

III

У адным зь вялiкiх будынкаў былога гэтто сабралася ўжо больш сотнi юнакоў са Школы Камандзераў БКА. Засьведчыўшы службоваму падафiцэру сваю прысутнасьць i даведаўшыся, што тым часам нiякiх загадаў i плянаў няма, з

дазволу падафiцэра Камовiч пайшоў наведаць сваiх бацькоў, а Сымон, Вiктар i Кастусь выправiлiся да Веньця. Гэтак называлi свайго колiшняга гаспадара, у якога жылi на памешканьнi. Польскае слова "венц", адпаведнае беларускаму "дык", ён вымаўляў, непатрэбна зьмякчаючы два апошнiя гукi. Гэта й паслужыла для яго гатовай мянушкай.

Быў Веньць старым шасьцiдзесяцiгадовым кавалерам. Зь iм жылi дзьве сястры, таксама яшчэ дзеўкi, адна на колькi гадоў старэйшая, а другая малодшая за брата. Цэлы сьвет гэтай асаблiвай тройкi круцiўся памiж анёлкамi, касьцёлам, працай i "халупай", як яны называлi сваю хату. У Вiльнi жылi даўно. Веньць працаваў дзесь у гарбарнi. Не раськiдалiся, жылi вельмi сьцiпла. Пакоi iхныя паабчэплiваныя былi рознымi глiнянымi й парцалянавымi Езусамi ды Боскiмi Маткамi, пачынаючы ад Вастрабрамскай, а канчаючы Чанстахоўскай i iншымi сакрамантамi, у тайнiцу якiх тройка студэнтаў нiколi ня ўглыблялася. Адвялi хлапцам пакой на падстрэшшы. Былi там тры нiзкiя пасьцелi, стол з двума крэсламi й дзьве шуфляды. Адной выгадай для студэнтаў быў вялiкi франтавы балькон, здадзены поўнасьцю для iх карыстаньня. Адтуль быў добры вiд на Вяльлю й Замкавую Гару. Там хлопцы праводзiлi шмат свайго пазашкольнага часу.

Здаралася неаднойчы ранiцою ў нядзельку, калi тройка храпла яшчэ моцным сном справядлiвых у сваiм душным пакойчыку, малодшая Веньцiха, пастукаўшы ў дзьверы, безь вялiкай цырымонii прыходзiла гнаць студэнтаў "да касьцёла". Даўгiя й шчырыя запэўненьнi хлапцоў, што яны не каталiкi, а праваслаўныя й што акрамя касьцёлаў ёсьць у Вiльнi таксама й цэрквы, нiяк не маглi памясьцiцца ў цеснай галаве старой дэвоткi, якая часамi так надакучала, што найбольш гарачы й непаўстрыманы з тройкi - Кастусь, ускочыўшы з пасьцелi паўголы, у адных падштанiках, не так ужо ветлiва выпрошваў нахабную мiсiянерку за дзьверы. Пасьля гэтага хлопцы звычайна пераварочвалiся на сваiх цьвёрдых сеньнiках на другi бок i храплi аж да абеду.

Бывала часта, што студэнты хадзiлi паўгалоднымi. Мясцовыя харчовыя карткi далёка не задавалялi iхнага сялянскага апэтыту, й, прынамсi, раз на пару месяцаў то адзiн, то другi ехаў за дзьвесьце з гакам кiлямэтраў да бацькоў, каб прывалачы пару мяшкоў ежы, пераважна тлушчаў. Iншым разам, а бывала гэта вельмi рэдка, бацькi то аднаго, то iншага самi перасылалi харчы, калi нехта знаёмы ехаў ад iх у Вiльню, бо поштай пераслаць было нельга, а за бiлетам на праезд чыгункай трэба было доўга абiваць парогi ў мясцовага нямецкага акруговага камiсара. Бывала й так, што навет тых харчоў з картачак ня было за што купiць. Пакуль удалося ў кагосьцi пазычыць колькi марак - кiшкам даводзiлася граць марша.

Па-свойму спачувала хлопцам старая Веньцiха. Часьценька такое спачуваньне замянялася ў тры няглыбокiя талеркi рэдкага зупы, званай "полевэчкай", якая ня так лагодзiла голад, як яшчэ больш спрычынялася да бурклiвасьцi кiшок. Але, як кажуць, галоднаму й жук - мяса. Дык навет i за гэткую дабрату, выражаную трыма няглыбокiмi талеркамi рэдзенькай зупы, Кастусь пасьля дазваляў старой дэвотцы заапякавацца не так ужо малым кусочкам сала, якое хоць часамi й пазнавата, але ўсё-ж знаходзiла iхны адрас.

IV

– Знаеце што, хлопцы, - гаварыў да сваiх двух сяброў, кiруючыся на вулiцу, Кастусь, - я ў Веньцi пакiнуў цэлую кучу сваёй вопраткi, а самае галоўнае тыя найлепшыя боты з блiскучымi халявамi. Чаму маюць нямытаму чорту заставацца? Давайце возьмем апылiм iх i пагуляем харашэнька. Як вы думаеце?

Апылiць - у тэрмiналёгii Кастусёвай азначала збыць, прадаць, або, як часьценька казаў ён у размовах з палякамi, "сьпененжыць" - замянiць на цьвёрдую манэту.

– Добрая iдэя, - падтрымаў Вiктар.

– Шкада мне зь iмi расставацца, але ў войску яны лiшнiя, а грошы прыдадуцца, - дабавiў Кастусь. Хварсiў ён моцна тымi ботамi, надта-ж элегантнымi, шытымi з найлепшага хрому. Былi яны прадметам зайздрасьцi не аднаго з падлеткаў у гiмназii.

– Ды й мой-жа кажушок у Веньцi заваляўся дзесь, калi толькi мышы не дабралiся да яго, - адазваўся Сымон.

– Ну, брат, на твой цэнны й слаўны кажушок дык хiба й Веньцевы галодныя мышы ня кiнуцца, - зарагатаў звычайна больш маўклiвы Вiктар.
– Каб ты паслухаў нашай рады, то даўно кiнуў-бы яго й перастаў саромiць нас у таварыстве.

– Га-га-га! Знайшоў што прыпамiнаць, свой незаменны кажушок!
– памог Вiктару Кастусь.

Сапраўды прадзяўблi сябры Сымону галаву з гэтым рудым, ужо вынашаным, аж пачарнелым ягоным дамашнiм кажушком. Сымон з дому быў бяднейшы за сваiх сяброў. Бацька ня мог здабыцца, каб прыдбаць сыну, якi безь ягонага дазволу самадумам паехаў у Вiльню вучыцца, лепшую вопратку. Меў, акрамя Сымона, яшчэ, як любiў гаварыць, пяць ратоў накармiць i пяцёра плячэй апрануць.

За Сымонаў самадумны выезд на навуку бацька яму па некаторым часе дараваў, але на лепшую вопратку для сына так i не здабыўся.

– Ну што-ж, сынок, едзь, вучыся, - казаў ён да сына, калi той, пераскочыўшы колькi класаў, здаў у Вiленскую гiмназiю iспыты й з няскрываным задавальненьнем паведамiў аб гэтым старога.
– Але Бог ведае, колькi я табе змагу памагчы. Так коратка з усiм, што канца нiколi няма. Што-ж да вопраткi, то бяры во й насi, якую маеш, бо лепшай я табе ня спраўлю. Каб во сядзеў дома ды мне памагаў, то, можа-б, што... а так, то адкуль-жа. Рабiць, казаў той, некаму...

Сымон i ня крыўдзiўся за гэткiя бацькавы словы. Ведаў добра тую вечную, ужо ў вёсцы прыказкавую бяду ў сям'i, дзе амаль усе грошы йшлi то на шпiталi, то на навуку. Маючы чатырнаццаць гадоў, страцiў матку. Хвароба з якойсьцi, самому Богу ведамай прычыны вечна не пакiдала iхнай хаты. Да таго-ж бацька яшчэ стараўся, каб кожнае дзiця, прынамсi, скончыла сямiгодку. Для малазямельнага селянiна пад польскай акупацыяй, што меў да працы адно сваiх двое рук, гэта ня было такiм простым. А вайной яшчэ пагоршылася.

– Ды й чаго аж у тую Вiльню?
– крыўдзiўся на сына бацька.
– Цi ня мог-бы ты дзе тут блiжэй, па суседзтву?

Так i давялося Сымону згрэбцi з вопраткi што папала, у тым лiку й бацькавы падношаныя чаравiкi, званыя iм шчыблетамi, амаль на цэлую паўпядзь завялiкiя на сынавы ногi, ды й той не такi ўжо зусiм новы, таксама-ж бацькаў, руды кажушок. Хоць i даволi рослым быў Сымон, але бацькаў кажушок сягаў яму аж па каленi, не гаворачы аб прадаўгаватых рукавах, якiя даводзiлася закасваць.

Поделиться:
Популярные книги

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Измена. Я отомщу тебе, предатель

Вин Аманда
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Измена. Я отомщу тебе, предатель

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Алая Лира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Столичный доктор

Вязовский Алексей
1. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Столичный доктор

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Подчинись мне

Сова Анастасия
1. Абрамовы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Подчинись мне