Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

Зь дзяцiнства малому Сымону помнiлiся толькi дактары, шпiталi, нараканьнi, праклёны, малiтвы - усё гэта перамешанае, здавалася-б, без пачатку й канца. Старэйшы брат, сястра й мацi ўжо былi адышлi на той сьвет. Асаблiва помнiлася Сымону мацi. Якая гэта залатая, якая працавiтая й гаротная была жанчына. Як цяжка змагалася яна зь вечнымi хваробамi, недахопамi, жыцьцёвымi катастрофамi, як старалася вывесьцi ўсiх дзетак у людзi. Сымон нiколi ў жыцьцi ня здольны быў безь вялiкага хваляваньня ўспамiнаць пра матку. Дый цi толькi з хваляваньнем, але й з сьцiснутымi зубамi. Бо хто-ж iншы, калi не вясковыя знахары, бабы-шаптухi злячылi, са сьвету зьвялi саракадвухгадовую гаротную матку. Толькi тады, калi выразна

вiдаць было, што трэба шукаць нейкага наглага ратунку, павёз яе бацька зноў да гарадзкога лекара, якi парадзiў адаслаць жанчыну аж у Вiльню, у шпiталь. Нядоўга давялося ёй там ляжаць. Пасьля двух тыдняў адышла на той сьвет. Далёка ад дому, без блiзкага чалавека каля смяротнае пасьцелi, яна i ў апошнюю хвiлiну жыцьця ня мела нармальнае для памiраючага ўцехi, што прыносiць прысутнасьць блiзкiх. Езьдзiлi на паховiны бацька са старэйшай сястрой перад самым прыходам бальшавiкоў.

Ажно тры гады пазьней, калi Сымон вучыўся ў Вiльнi, адшукаў магiлку маткi на Росах. Пагода амаль злiзала надпiс з пахiленага драўлянага крыжа, i Сымон не без цяжкасьцяў пераканаўся, што гэты, а ня iншы грудок быў магiлкай ягонай маткi. Пацяшаў сябе думкай, што некалi, мо i ў недалёкай будучынi, паставiць на месцы збуцвелага драўлянага крыжа нейкi трывалы, мо каменны. Нiчога з таго не выйшла. Ня ведаў, што хутка й самому прыйдзецца пакiнуць Бацькаўшчыну, хоць i не на той сьвет iдучы, як матка...

На давяршэньне ўсiх бедаў зь сямейнымi хваробамi, са знахарамi ды шаптунамi, што больш шкоды, чым карысьцi прыносiлi малаасьвечанаму народу, была ў сям'i Сымонавага бацькi Спарыша яшчэ й вялiкая гiсторыя з замужжам найстарэйшай дачкi Веры. Замужжа гэтае характэрнае для беларусаў, i было яно паўтаранае па ўсёй Беларусi ў тысячах розных варыянтаў. Вера выйшла замуж не за чалавека, а за зямлю. З агiдай успамiнаў пра свайго швагру Сымон.

– Яно-ж сабе Лявон чалавек кепскi, да працы няздатны, п'янiца й гультай, казаў, бывала, Сымонаў бацька пра будучага зяця, - але-ж зямлi мае дваццаць пяць гактараў. Там ужо яно неяк уложыцьца, утрэцца. Будуць жыць, нiдзе ня дзенуцца.

Ажно i не "ўлажылася" i ня "ўцёрлася". I быў Лявон добры, пакуль жончын пасаг прапiў (а былi ў той час яшчэ ў старога Спарыша царскiя залатыя пяцiрублёўкi, й не адзiн дзесятак Веры ў пасаг даў). А як прапiў, тады й жонку пачаў выганяць.

– Iдзi, - крычыць абнаглелы п'янiца, падгавораны вясковымi абiбокамi, што да старога Спарыша розныя злосьцi мелi, - нясi ад бацькi яшчэ золата! А як не прынясеш, дык ня жывацей! Я зь цябе выкалачу, такую тваю!..

I хадзiла Вера ўся ў сiняках. З прыгожай, як кветка, васемнаццацiгадовай дзяўчыны за пару год адабраў Лявон усю маладосьць i сiлу. Колькi, бывала, даводзiлася малому Сымону нагледзецца й наслухацца, як пакрыўджаная, да паўсьмерцi зьбiтая старэйшая сястра гадзiнамi й днямi плакала, прыбегшы да бацькоў, i жалiлася, што яе, маладую, за бандытаву зямлю замуж аддалi.

Але нядоўга Лявону давялося жыцьцём цешыцца. Неяк хапiла яго раз цi два на жывот. Лекар загадаў ад усякае садавiны ўстрымацца. Дык дзе-ж там! Аднойчы, падпiўшы на кiрмашы, сьпеленькiмi грушамi да адвалу наладаваўся. Там-жа хутка й скончыўся. Сьляпая кiшка, мусiць, ня вытрымала, цi што. Так i на паховiнах плакала Вера па iм адно для вачэй людзкiх. Жыцьцё ейнае зруйнаваў ды ўдавой з трохгадовым сынам ды старэнькай сьвякроўкай пакiнуў. I зь зямлi тэй толк малы быў, бо хутка-ж прыйшлi крывадушныя "вызвольнiкi" са зьненавiджанымi калгасамi, дык зямлi хапiла ўсiм, ажно пачало адрыгацца.

Мы вельмi павярхоўна пазнаёмiлi чытача з тым, што адбывалася й як жылося ў сям'i Сымонавага бацькi. Мы пэўныя, што калi-б хацелi апiсваць самыя неабходныя й цiкавыя дэталi адносна шматлiкiх хваробаў, то мусiлi-б сьпiсаць вялiкую шпiтальную кнiжку, а калi-б яшчэ давялося заглыбляцца ў розныя асноўныя беды сям'i старога Спарыша, то вунь колькi трэба было-б паперы!

Хто сказаў, што для маляваньня жыцьця ў аповесьцi патрэбна фантазiя? Само жыцьцё бывае часта перапоўнена такiмi капрызамi й фокусамi лёсу, што й найбольшы фантазёр пры найлепшым выдумляньнi выявiўся-б мiзэрным майстрам. I таму якраз жыцьцё бывае такое непраўдападобнае, такое жахлiвае, бо праўдзiвае.

Часта Сымону даводзiлася думаць над тым, чаму якраз у iхняй хаце ня выводзiлiся хваробы й калецтвы. Губiўся хлапец. Дый хто мог адказаць на тое пытаньне? Ахкалi й надзiвавацца не маглi суседзi, а старэйшыя бабкi так i вырашылi, што сям'я Спарышова пад нейкiм урокам была. Урок нехта, дый годзе.

– Божа мой, Божа, - бедаваў часта Сымонаў бацька, - залом нейкi ў мяне ў сям'i. I чаму гэта ў мяне ня так, як у людзей? Цi-ж я больш за каго награшыў? Калi-ж гэтаму канец будзе?

I ня мог ужо, састарэўшы ад нядолi й цяжкой працы, бацька прадугледзець, што й самому яму, больш чым каму iншаму з сям'i, найбольш трагiчны й найбольш жахлiвы канец прыйдзе ўжо ў часе другой бальшавiцкай акупацыi ў канцэнтрацыйным лягеры... Ды што й рэшткi сям'i ягонай, тых калекаў i цэлых яшчэ, раней захаваных неяк лёсам, разьвее-раськiдае люты лёс па цэлым сьвеце...

VI

Усе гэтыя нядолi-няшчасьцi моцна адбiлiся на Сымонавым характары. Будучы яшчэ школьным вучнем, ён паставiў, што зямля не для яго, што трэба будзе шукаць iншых сьцежак-дарожак. Гэтым i тлумачыцца тое, што без дазволу бацькавага паехаў i паступiў у Вiленскую гiмназiю. Але ня толькi бацькава, матчына цi сямейнае гора й жыцьцё цiкавiла Сымона. Бачыў ён, што й навакол у суседзяў-сялян ня лепш. Дый без хваробаў, як у iх. Бачыў навакол бяду й галечу.

Пад час першай бальшавiцкай акупацыi хадзiў у школу й вельмi падатны быў на ўсялякую прапаганду, навет i на школьную, бальшавiцкую. Дома бачыў зусiм адваротны бок жыцьця. Бацька, выпрацаваны да зьнямогi, вечна праклiнаў "гэтую нячыстую сiлу", вечныя турботы аб тым, як выплацiць падаткi, аддаць "культналогi", "iзьлiшкi" й iншае, бясконцае й ня зусiм яшчэ малому хлапцу зразумелае, - усё гэта яўна запярэчвала казённай прапагандзе розных школьных i пазашкольных партыйных агiтатараў. Народ апынуўся ў яшчэ большай галечы, чымся быў раней за панамi. Самае асноўнае, чаго Сымон Спарыш ня мог зразумець i аб чым нельга было нiкога запытацца, гэта - чаму бальшавiкi так душылi людзей, чаму вывозiлi, чаму абкладалi такiмi непасiльнымi падаткамi, што прыходзiлася сем дзён цэлымi порамi працаваць на тыдзень; агульна гаворачы - чаму не давалi людзям жыць?

Балючымi былi бясконцыя нараканьнi бацькi. Звычайна пасьля колькiднёвай адсутнасьцi з дому па нейкай бальшавiцкай працоўнай норме, вывазцы лесу або каменьня, стары Спарыш, вярнуўшыся зьняможаным дахаты, хрысьцячыся, вымаўляў: "Госпадзi мiласэрны, дзе твая справядлiвасьць? Цi-ж доўга ты яшчэ дазволiш, каб нячыстая сiла так народ душыла? Божа-ж мой, Божа, няхай бы ўжо хоць нейкi чорт прыйшоў на зьмену, абы ня гэтая нечысьць паганая. Дзе-ж яна на нас узялася, каб яна скрозь зямлю правалiлася!"

Ажно прыйшла й зьмена, й той "чорт" на зьмену, што выявiўся анiчуць ня лепшым за тую "нечысьць".

Маладому Сымону спачатку здалося, што пойдзе на лепшае. Неба было праясьнiлася. Пачулася нешта роднае, дарагое, цела ад свайго цела, дагэтуль забароненае, апаганенае, стаптанае. У беларускiх школах хлапец выразна ўсьведамiўся. Да гэтага спрычынiлiся найбольш лекцыi гiсторыi й лiтаратуры на настаўнiцкiх курсах. Настаўнiк гiсторыi, сам добры беларускi патрыёт, сваiм навучаньнем будаваў у сьведамасьцi й сэрцы Сымона лепшага, паўнавартаснага чалавека, добрага й сумленнага беларуса, вялiкага патрыёта.

Поделиться:
Популярные книги

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Король Масок. Том 1

Романовский Борис Владимирович
1. Апофеоз Короля
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Король Масок. Том 1

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Девочка по имени Зачем

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.73
рейтинг книги
Девочка по имени Зачем

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи