Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

– У Вiльнi мы пацярпелi першыя, здаецца, дарэмныя ахвяры, - гаварыў далей капiтан.
– Але, з друтога боку, падумаўшы, дык i ня былi яны зусiм дарэмнымi. Не былi-ж-бы мы на вiленскай станцыi, калi-б не апранулi жаўнерскай вопраткi. А калi ўжо носiм гэту вопратку, то й мусiм быць падрыхтаванымi на ахвяры. Памятайце, што ахвяры нiколi не прападаюць дарэмна. Яны родзяць шэрагi новых змагароў, вядуць наперад, да вольнасьцi новыя пакаленьнi. Вы тут амаль усе зь сярэдняй асьветай. Вы ёсьць тая залатая моладзь, якая ў будучынi павiнна шмат зрабiць для Бацькаўшчыны. Перад намi ўсё жыцьцё, й вы iдзеце за яго змагацца. Тым часам трымайцеся ў цесным сяброўстве, слухайце сваiх камандзераў.

Цяпер дысцыплiна нам найбольш патрэбная. Амаль кожнага з нас сустрэў той самы лёс, i мы йдзём да аднае мэты. Наша школа не пачала яшчэ працы, якую павiнна была пачаць. Мы яшчэ не сабралiся, калi здарылася...

– Чаму-ж беларуская армiя не зарганiзавалася раней?
– спытаў адзiн з слухаючых.

– Ня мы тут вiнаваты. Нашы вайскоўцы ўжо ўлетку 1941 года езьдзiлi ў Менск i пачалi старацца дастаць дазвол. Пiсалi ў розныя куткi, хадзiлi, абiвалi парогi, пiсалi ў Бэрлiн. Нашых просьбаў ня слухалi. Я, прыехаўшы ў Менск i пабачыўшы, што ўсе дзьверы зачыненыя ды няма чаго рабiць, вярнуўся ў Нясьвiж, дзе надалей працаваў настаўнiкам. Аж пазьней немцы схамянулiся. Ды ўжо пазнавета было. Сягоньня не прайшло трох месяцаў ад паклiканьня Беларускае Краёвае Абароны. Армiя толькi пачала арганiзавацца, а трэба-ж вам ведаць, што для арганiзацыi й вышкаленьня армii патрэбны ня месяцы, а гады. У вынiку ўсяго гэтага што-ж мы маем сяньня? Ёсьць адзiнкi, хаця яшчэ недашколеныя, але й тыя рассыпаныя. А дзеля таго, каб што-небудзь дасягнуць, трэба, каб усе сiлы цяклi ў адну крынiцу. I дзеля таго паўтараю: сяньня згуртаванасьць i здысцыплiнававасьць - гэта асноўнае. Трымайцеся, а там яшчэ ўсё будзе наперадзе.

Кароткая Мiкулава гутарка ўсё-ж выдатна адбiлася на настроях хлапцоў. Трэба заўважыць, што ня былi яны яшчэ выпрабаванымi ў змаганьнi жаўнерамi, што даюць сабе ўсюды раду. Асаблiва ў гэныя першыя днi на чужыне патрабавалi яны цёплага слова, сяброўскае падтрымкi ад сваiх афiцэраў. Дык i ня дзiва, што зараз пасьля капiтанавай гутаркi пачалiся песьнi.

VIII

Песьнi трывалi коратка. Прыйшоў капiтан Шнайдар у суправодзе трох нямецкiх iнструктараў-падафiцэраў: Кацынскага, Будкэ й Турна. Пры пасярэднiцтве беларускiх афiцэраў загадаў ён, каб увесь алькаголь, якiм удалося прызапасiцца на станцыi ў Вiльнi, быў зараз-жа здадзены iм, немцам. Матываваў загад тым, што алькаголь быў маёмасьцю нямецкага Вэрмахту, што быў узяты на пажары без дазволу, й дзеля таго цяпер ён, Шнайдар, загадвае ўсё гэта вярнуць гаспадаром. Акрамя таго, рэкрутам - i ён асаблiва падчыркнуў гэнае слова - не дазволена было пiць. На выкананьне загаду немец даваў паўгадзiны. Зараз-жа казаў iсьцi ў баракi ўсiм, што мелi каньяк, ды прыносiць i складаць яго тут-жа на травiцы каля яго, Шнайдара.

– А скула яму ў бок!
– адазваўся нехта.
– Я свой добра схаваў, i фiгу знойдзе.

– Трэба было самому набраць, - падтрымаў iншы.
– Iш ты, якi ласы на чужое знайшоўся!

– Няхай iдзе шукае. Я ня маю.

– Выпiць, значыцца, захацелася. Iдзi ды купi! Во!

– Я яму аддам каньяк? А трасцу ў бок чорту нямытаму!...

Рэакцыя была аднолькавая. Нiхто ня рупiўся выконваць загад немца. Кожны па-свойму камэнтаваў яго, й нiводзiн ня скупiўся на сакавiтыя словы. Капiтана Шнайдара i ўсiх iнструктараў-немцаў хлопцы моцна ня любiлi. Найбольш не падабаўся iм той панскi прускi падыход, зь якiм яны адносiлiся да ўсiх беларусаў, пачынаючы ад афiцэраў, а канчаючы радавымi. Найбольш калола ў сэрца непашанотнае дачыненьне немцаў да беларускiх афiцэраў. Чым больш пачыналi ня любiць немцаў, тым больш прывязвалiся да сваiх i шанавалi iх.

Калi Шнайдар пабачыў, што нiхто й ня думаў выконваць ягонага загаду, дык выслаў у баракi

сваiх трох немцаў i пару беларускiх падафiцэраў, каб абшукалi ўсе клункi. Калi немцы старалiся перапароць увесь рэкруцкi багаж, то беларусы быццам iм памагалi, але вось толькi так, нехаця, дзеля людзкога вока. Лiшне й гаварыць, што знайшлi колькi пляшак каньяку, хоць, пэўна-ж, далёка ня ўвесь, вывезены зь Вiльнi, - з той простай прычыны, што шмат яго было па дарозе выпiта, а некаторыя з хлапцоў, хiтрэйшыя, што старалiся гэту небясьпеку прадугледзець, былi пахавалi свой у мясцох, дзе немцам i ня сьнiлася шукаць.

У гэны вечар п'янствавалi немцы аж за поўнач...

IX

Быў вечар. Школа Камандзераў БКА заладавалася iзноў на цягнiк. Адным эшалёнам мелi ехаць i некаторыя палiцаi ды жаўнерскiя сем'i. Цягнiк чакаў на станцыi ў Вiрбалене пару гадзiнаў.

Сымону Спарышу давялося мець цiкавую гутарку з адным палiцаем, нейкiм Красоўскiм. Сустрэў яго, шпацыруючы каля вагону, i той першы пачаў гаворку.

– А вы адкуль?
– спытаў Красоўскi зусiм бязь нiякiх уступных слоў.

– Адусюль, з цэлае Беларусi, - адказаў Сымон. Яму i ў галаву ня прыйшло, што гэты шыракаплечы, сярэдняга росту, чарнявы, сыценькi палiцайчык мог цiкавiцца ягоным, Сымонавым, асабiстым паходжаньнем.

– Я пытаюся, адкуль, зь якога гораду гэта ваша палiцыя?

– Мы не палiцыя.

– Як то? Вы-ж носiце палiцэйскае ўбраньне, - насядаў Красоўскi.

– Толькi да часу, бо зялёнага нам яшчэ ня выдалi.

Адно цяпер заўважыў Сымон, што малы палiцай быў добра падпiты. Вiдаць, што практыку меў добрую, бо трымаўся нядрэнна. Да iх далучыўся трэцi. Сымон ведаў яго з выгляду - гэта быў адзiн з менскай школы БКА, але ў той час ня мог прыпомнiць прозьвiшча.

– То хто-ж вы, калi не палiцыя?
– прадаўжаў палiцай.
– О-о-о-о, - быццам зьдзiвiўся ён, прыглядаючыся да Пагонi на юнаковай шапцы, - i конiка нейкага тут на шапцы бачу...

– Па-першае, гэта ня конiк, а Пагоня. Для нас яна шмат даражэйшая, чымся нейкая нямецкая курыца цi свастыка, - адказаў задзёрыста Сымон.
– Па-другое, мы не палiцыя, а Афiцэрская Школа Беларускай Краёвай Абароны зь Менску.

– Афiцэрская школа?
– зьдзiвiўся Красоўскi й сплюнуў убок.
– Го, го!

Сымон мяркаваў, зь якiх прычын так не падабаўся яму гэты прыпадковы размоўца. Цi гэтаму вiной былi легкадумна-недарэчныя пытаньнi адносна яго й школы, цi хамска-зухаватая пастава палiцая.

– А адкуль-жа вы будзеце?
– пачаў Сымон.

– Зь Лiды.

– Вас тут многа такiх?

– А дзе там. Паразьбягалiся хто куды, адны дадому, другiя ў лес, у польскiя легiёны.

– То ў вас там i польскiя легiёны былi?

– Каб ты ведаў. Многа хлапцоў пераходзiла туды з палiцыi.

– Чаму-ж яны пераходзiлi?

– Усяк бывала. Кожны йшоў, куды яму было выгадней. Некаторыя йшлi проста таму, што iм падабалiся ў польскiх легiёнаў мундзiры.

– Бач ты! Вось дык гэта ўжо й людзi!

– А што-ж у тым благога?

– А вам падабалiся мундзiры? Вы бачылi iх калi?
– распытваў юнак.

– Бачыў не раз. Я й сам думаў пайсьцi, але неяк усё адкладаў, а цяпер гэта так раптоўна...

– Дык вось, значыцца, якiя былi ў вас людзi!
– дзiваваўся кадэт. Пераходзiлi да палякаў за мундзiры.

Сымон усё думаў, як ацанiць палiцая: цi гэта быў дробненькi дурань, у якога зьлятала шмат цiкавага з п'янага языка, цi той, што мо пайшоў у палiцыю з нажывы, зладзейства, рабаваньня беларускiх сялян, цi што iншае. Яго найхутчэй можна было аднесьцi да дробных, але надта назойлiвых рабаўнiкоў i шкоднiкаў. З гэтакага матэрыялу выводзiлiся сэксоты, чужыя агенты, правакатары.

Поделиться:
Популярные книги

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Афганский рубеж 2

Дорин Михаил
2. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 2

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Херсон Византийский

Чернобровкин Александр Васильевич
1. Вечный капитан
Приключения:
морские приключения
7.74
рейтинг книги
Херсон Византийский

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый III

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых