Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

Аднак Мiкула не здаўся. Ён наважыўся на вельмi радыкальны крок: напiсаць заяву прэзыдэнту Польшчы Масьцiцкаму. У заяве, мiж iншага, пiсаў гэтак: "Карпусовы лекар адкiнуў мяне за тое, што мая вага не сягае нормы. Гэта праўда. Але лекар ня ведаў таго, што я ў хаце ад маленства гадаваўся адно на бульбе з халаднiком". Няведама, цi гэты аргумэнт пераканаў Масьцiцкага, але прэзыдэнт налажыў на пiсьмо Мiкулы рэзалюцыю "прыняць". Вiталi Мiкула трапiў такiм чынам у кадэцкi корпус.

Так добра злажылася, што кадэт Вiталi трапiў у роту Кушаля Францiша, добрага вайскоўца й ведамага беларускага патрыёты. Кушаль узяў хударлявага вучня на асаблiвую ўвагу.

Было гэта ў 1932 годзе, якраз пасьля пераводу Кушаля з палка

ў кадэцкi корпус на становiшча камандзера роты. Вучыўся Мiкула вельмi добра, але фiзычным заморышам застаўся далей, нягледзячы на тое, што кадэтаў добра кармiлi. У 1935 годзе кадэцкi корпус, аб якiм мова, перавялi з горада Хэлмно на Памор'i ў горад Равiч у Пазнаньшчыне. Была ў Равiчы ведамая вялiзарная турма, дзе побач са злачынцамi адбывалi кары й розныя палiтычныя, у тым лiку й грамадоўцы* - беларусы.

* Сябры "Беларуска сялянска-рабочай грамады" - масавай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганiзацыi ў Заходняй Беларусi, у 1927 годзе забароненай польскiмi ўладамi.

Увесну 1936 году, калi Кушалева рота рыхтавалася да выпускных iспытаў, камандзер яе быў папрошаны ў канцылярыю камандзера корпуса палкоўнiка Кавальскага. Апошнi пачаў распытваць Кушаля аб кадэце Мiкуле. Атрымаўшы найлепшыя водгукi, Кавальскi тыцнуў камандзеру роты нейкi лiст i загадаў тут-жа прачытаць. У лiсьце гэным адзiн чалавек з тае вёскi, адкуль паходзiў Вiталi Мiкула, пiсаў свайму сябру-беларусу, якi сядзеў у Равiцкай турме, быццам за камунiзм, што ў Равiчы знаходзiцца "свой чалавек", Вiталi Мiкула, якi можа яму дапамагчы. Турэмная адмiнiстрацыя, замiж таго каб уручыць лiст вязьню, пераслала яго палкоўнiку Кавальскаму.

Паляк заявiў Кушалю, што Мiкула неадкладна будзе звольнены з кадэцкага корпуса. Шмат нэрваў каштавала беларусу, каб упрасiць Кавальскага пакiнуць Мiкулу ў корпусе, каб хаця здаў iспыты. Неахвотна, але паляк згадзiўся. Малая была з таго пацеха, бо калi пасьля iспытаў усiх пасьпяховых вучняў накiравалi ў афiцэрскiя школы, Мiкулу адлiчылi. Але малады беларус i тут ня здаўся, а, паклiкаўшы на дапамогу свайго брата, сам паехаў у Торунь, дзе была артылерыйская афiцэрская школа й куды ўдалося яму ўладзiцца. Скончыўшы школу, Вiталi Мiкула быў авансаваны на падпаручнiка артылерыi.

З малых гадоў, трапiўшы яшчэ ў кадэцкi корпус, малады Вiталi заўважыў дыскрымiнацыю нацыянальных меншасьцяў палякамi. Яму-ж, якому давялося перажыць цi мала лiха, паўгалоднаму, недагледжанаму, якi жыў, вечна турбуючыся за заўтрашнi дзень i ўважаючы на свой кожны крок, каб дзе не правалiцца (абы, як гаварыў той старэйшы брат, "выйсьцi ў людзi"), нацыянальнае ўсьведамленьне прыйшло ў раньнюю пару. Памаглi, зусiм ясна, у гэтым самi-ж палякi, якiя на кожным кроку вытыкалi нацыянальную розьнiцу, хоць яны, ясна, ня ўжывалi слова "беларус", а найчасьцей - "хам" цi "кацап". У Мiкулы, як i ў сотняў тысяч iншых прыгнечаных польскiмi панамi беларусаў, нацыянальнае цесна вязалася з сацыяльным. Дык i дарога да поўнага ўсьведамленьня ня была крутая. Калi ў 1939 годзе ўспыхнула вайна, лейтанант Мiкула не належаў да тых, што старалiся грудзьмi ўтрымаць нятрывалы паверсальскi твор - дзяржаву, пад прыгнётам якой было некалькi мiльёнаў беларусаў.

II

Магчымасьць служэньня свайму народу прыйшла ў 1943 годзе, калi арганiзавалася Беларуская Самаахова й Францiшак Кушаль паклiкаў свайго былога вучня ў Менск. Вiталi Мiкула ўкладае элемэнтарны беларускi вайсковы статут, працуе над устанаўленьнем беларускай вайсковай тэрмiналогii й прысьвячае шмат часу i сiл вайсковаму школьнiцтву. Цэлы час ён мае надзею, што Самаахова ёсьць адно пачатак беларускiх нацыянальных збройных сiлаў. Адносна акупанта ў яго няма iлюзiяў. Ведамы сваёй сьцiпласьцю, вымагальнасьцю да сябе й iншых ды настойлiвасьцю, ён часта ўступае ў канфлiкты зь немцамi ў абароне беларускiх жаўнераў. Ёсьць сяньня шмат людзей, якiя цьвердзяць, што гэныя

канфлiкты ўплылi на пазьнейшы трагiчны Мiкулаў лёс. Вельмi праўдападобна.

Калi насьпела арганiзацыя Беларускае Краёвае Абароны, адкрылася шмат шырэйшае поле да дзеяньня. Капiтан Мiкула, цяпер ужо заступнiк камандуючага БКА, ведае, што сiла армii ляжыць перадусiм у афiцэрскiх кадрах. Выкладаючы на курсах перашкаленьня беларускiх афiцэраў для Самааховы, ён спасьцярог, што мiж добрага зерня была маса й мякiны, якую разьнясе ў лiхi час першы вецер. На такi нятрывалы элемэнт нельга было абапiраць армiю на даўжэйшы час. Толькi зусiм малады, добра нацыянальна ўзгадаваны й сьведамы, патрыятычны, адукаваны элемэнт мог стацца трывалымi падвалiнамi пад будучую армiю. Школа Камандзераў Беларускае Краёвае Абароны, у якую прымалiся юнакi ад 16 да 19 год, i была адказам на гэтыя высновы. Мiкула часьценька прыгадваў колiшнiя свае цяжкасьцi й цэлую масу непрыемнасьцяў ды перашкодаў, што давялося перанесьцi й перамагчы ў польскiм войску беларусам, i добра ведаў вартасьць навучаньня будучых афiцэраў БКА ў сваёй роднай мове й пад сваёй камандаю, хаця ў заўсёднай амаль прысутнасьцi немцаў. Дзеля таго ён прысьвячаў афiцэрскай школе цi не найбольш увагi.

З выгляду Вiталi Мiкула быў чалавекам дробнага складу, сярэдняга росту, сьветлавалосы, з шэрымi вачыма i, здаецца, рабацiньнем на твары. Наплечныя падкладкi вайсковага мундзiра рабiлi ягоныя плечы шмат шырэйшымi, чым былi ўзапраўду. Рухi меў упэўненыя, надта апанаваныя, глядзеў заўсёды ласкава й стараўся прамаўляць цi гаварыць проста, бязь лiшнiх крывуляў. Твар ягоны, звычайна лагодны, меў тую ўласьцiвасьць, што адразу будзiў давер i пашану да гэтага чалавека. Кадэты Менскае Школы Камандзераў БКА хаця спазналi капiтана Мiкулу блiжэй упершыню ў тую чэрвеньскую ранiцу, калi пакiдалi Менск, адразу вычулi, што ў асобе капiтана маюць свайго найлепшага сябру, пратэктара, чалавека, якi будзе дбаць пра iхняе дабро ня менш, чым пра сваё собскае. Яны, як пазьней паказалася, зусiм не памылiлiся.

III

Перад тым, пакуль спынiмся над падзеямi, зьвязанымi з утварэньнем трыццатае дывiзii, неабходна хаця павярхоўна пазнаёмiцца нам яшчэ з дзьвюма асобамi - палкоўнiкам Зiглiнгам i маёрам Мураўёвым.

У жнiўнi 1942 года ў раённае места Гарадзiшча Баранавiцкае акругi зьявiўся на чале пяхотна-панцырнага батальёну капiтан Зiглiнг. Гэта быў 57-мы батальён, што налiчваў звыш 600 чалавек. Была там маса беларусаў, частка ўкраiнцаў i iншыя. Батальён гэты, утвораны для змаганьня з чырвонымi партызанамi, меў нямецкiх афiцэраў i бальшыню падафiцэраў, шмат конных хурманак, верхавых коней i лёгкiх панцырных аўтамашын. Меў таксама колькi лёгкiх гарматаў, шмат цяжкое аўтаматычнае бальшавiцкае зброi ды навет малы разьведчы самалёт, званы "скрынкай".

Пасьля колькiх сутычак з партызанамi ў ваколiцах вiдаць было па баёвой спраўнасьцi людзей, што адзьдзел быў добра здысцыплiнаваны й вышкалены. Жаўнеры паважалi свайго малажавага камандзера, якi адносiўся да iх па-людзку й не належаў да тых тупых афiцэраў старое прускае вайсковае касты, што так шмат шкоды прынесьлi гiтлераўскай Нямеччыне ў часе вайны бесталковым цi проста зьверскiм абыходжаньнем з чужымi.

Зiглiнг меў добрую разьведку ў ваколiцах. Сам часта выяжджаў у далейшыя мясцовасьцi для вышукоўваньня партызанскiх гнёздаў, асьцерагаючыся, каб не цярпела цывiльнае мясцовае жыхарства. Яго нельга залiчыць да тых зьверскiх тыпаў гiтлераўцаў, што ў кожнай аперацыi супраць партызанаў бачылi нагоду, каб пусьцiць дымам адну цi другую беларускую вёску разам з ейнымi жыхарамi. Дзякуючы пiльнасьцi й руплiвасьцi Зiглiнга, у незадоўгiм часе авансаванага на маёра, Гарадзiшчанскi раён i суседнiя ваколiцы былi ачышчаныя ад чырвоных. Батальён браў удзел i ў шырэйшых акцыях супраць чырвоных супольна зь iншымi адзьдзеламi ў далейшых мясцовасьцях Беларусi.

Поделиться:
Популярные книги

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Приручитель женщин-монстров. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 6

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Завод: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод: назад в СССР

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов