Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

Вестку аб лiквiдацыi афiцэрскае школы кадэты прынялi зь вялiкiм незадавальненьнем. Фактычна была гэта толькi фармальнасьць - школа-ж перастала iснаваць ад Менску. Але пакуль усё было плыннае, не надта выразнае, няведамае, дык ставала й месца на пешчаньне надзеяў: а мо яшчэ ня ўсё страчана, мо школа будзе ўзноўленай, мо капiтан Мiкула, на якога ўжо кадэты былi прывыклi пакладацца й якога палюбiлi, асягне сваё. Маладыя юнакi-патрыёты навет не дадумоўвалiся, якой катастрафiчнай для беларусаў была сытуацыя ў вярхах. Ня ведалi, што быў недахоп арганiзаванасьцi, плянавасьцi - замест iх часьценька выступала прыродная, амаль першабытная стыхiйнасьць. Шэрагi беларускiх афiцэраў былi сьцiплыя, хiсткi элемэнт, што так цi йнакш на Бацькаўшчыне лiчыў сябе беларусамi,

тут ужо паказваў iншае аблiчча. Сам штаб БКА быў здэзарганiзаваны, камандуючы БКА зусiм страцiў сувязь са сваiм заступнiкам, а кожны рабiў, што далося на сваю руку. БЦР была раськiданая, галава ня ведала, што рабiлi рукi... Аб якой супольнай плянавасьцi дзеяньня магла быць мова? Кадэты аб гэтым ня ведалi. Тое-сёе дайшло да iхных вушэй пад час арганiзацыi 30-й дывiзii, але няведама было, цi то былi плёткi, цi праўда. Юнакi, як людзi з асьветай, плёткам не давалi вялiкай вагi, дык i цяпер зь недаверам махнулi рукой. А шкада, што не пацiкавiлiся блiжэй, не распыталiся, асаблiва не праведалi, што сталася ў самога капiтана Мiкулы. Афiцыйны загад замяняў школу камандзераў на дванаццатую роту 30-й (Другой расейскай) дывiзii, ды i ўсяго. Што крылася за гэтым ззаду - кадэты ня ведалi, мусiць, таму, што былi яшчэ занадта зялёнымi. А шкада...

Цэлы апошнi тыдзень лiпеня праходзiў пад знакам рэарганiзацыi. Было шмат зборак, перапiсвалi ўсiх у роце, выдзялялi спэцыялiстых - кулямётчыкаў, мiнамётчыкаў, розных патрэбных рамесьнiкаў. Рота зноў зрабiла 25 кiлямэтраў у паўночна-ўсходнiм кiрунку i затрымалася ў вёсцы Альшэўка Пустулскага раёну. Разьмясьцiлiся ў сялянскiх гумнах. У суседняй вёсцы Кзы быў штаб чацвёртага палка.

VII

Пагода пагоршала. Колькi дзён бесьперапынна лiў дождж i значна пасьцюдзянела. Аднаго дня рэкруты праводзiлi страявыя заняткi ў гумнах. Пасьля заняткаў, калi Сымон Спарыш iшоў з кухнi, несучы ў кацялку зупу, хтосьцi гукнуў яму збоку:

– Сымон, iдзi, вунь Кастуся Дзежкi бацька прыйшоў.

– Дзежкаў бацька?
– спытаў зьдзiўлены Сымон, i ў ягоным уяўленьнi мiльгануў вобраз спакойнага, разважлiвага, жартаўлiвага старога, добрага беларускага патрыёта.

Сымон на хаду зьеў зупу й накiраваўся ў гумно, дзе быў трэцi зьвяз. Здалёк заўважыў пад згорбленай вярбой тры постацi. Вiктар Караткевiч стаяў каля бацькi й сына. Сымон аж жахнуўся: ледзь пазнаў старога Дзежку. Пасiвелая кароткая барада пакрывала ўвесь схудзелы твар. Худы, босы, з пасiнелымi ад холаду нагамi, апрануты ён быў у нейкiя танныя падкасаныя штаны й палатняную сьвiтку. З-пад расшпiленай на ўсю шырыню кашулi выглядалi касматыя грудзi. Вочы блiшчэлi ад недахопу сну, харчаваньня й адпачынку.

– Вельмi прыемна бачыць вас на чужыне, - сказаў Сымон, вiтаючыся, - дай Бог, каб я дачакаўся такой нагоды, як Кастусь.
– Уяўленьне Сымонава намалявала постаць свайго бацькi - старога, прыгорбленага, заклапочанага. Цяжкi боль тузануў за сэрца. Сгары Дзежка й Сымон прывiталiся.

– Якiм чынам вы сюды зьявiлiся?
– спытаў юнак.

– А вось тут недалёка едзе наш вабоз, недзе ў маёнтку затрымаўся. Дачуўся, што вы тут, i прыйшоў.

– Вельмi рады вас бачыць. Але-ж вы й зьмянiлiся. Матка Боская! Вось паглядзi, сын, - гаварыў Сымон да Кастуся, - як выглядае твой бацька на чужыне.

Кастусь моўчкi пазiраў на старога.

– Калi-ж вы з Глыбокага выехалi?
– пытаўся Сымон.

– З Глыбокага выехалi мы 27 чэрвеня. Усё яшчэ было цэлае. Пасьля дайшлi чуткi, што ў панядзелак бальшавiкi былi ўжо ў Глыбокiм, а мы выехалi ў папярэднюю пятнiцу. Хто хацеў, той выяжджаў. Загадаў на гэта ня было.

Навокал старога сабралася грамада хлапцоў. Хутка кiшэнi яго былi напоўнены махоркай, сухарамi, цыгарэтамi. Вiктар аддаў яму сваё афiцэрскае гумовае дажджавое палiто, што купiў яшчэ ў Вiльнi. З апавяданьняў старога Дзежкi вынiкала, што ў ваколiцы былi беларускiя ўцекачы з Глыбоччыны, Наваградчыны й Баранавiччыны. Разьвiтаўшыся зь iм, Вiктар, Кастусь i Сымон моўчкi пайшлi ў свае гумны. Вобраз схудзелага зморанага старога цяжкiм каменем лёг iм на сэрцы.

Гэта быў вобраз тысячаў, мо сотняў тысяч уцекачоў-беларусаў, што йшлi й ня ведалi куды - худыя, галодныя, абдзёртыя, гаротныя.

МАРШ У ПРУСIЮ. СТРАЙК ЗА "ФАРФЛЮКТАР", АЛЬБРЭХТАЎ

I

Трэцяга жнiвеня 1944 году прыйшоў загад рыхтавацца ў дарогу. Мелi йсьцi пехатою каля 150 кiлямэтраў на поўнач ва Ўсходнюю Прусiю, дзе канцэнтравалася дывiзiя для вайсковага вышкаленьня. Назаўтра ранiцою а шостай гадзiне дванаццатая рота пакiнула Альшэўку й спалучылася па дарозе з батальёнам. Прайшоўшы Цеханаў, батальён накiраваўся на Млаву. Iшлi больш пехатой, а рэдка ехалi. Дзе была добрая дарога з горкi, там прысядалi на хурманкi й пад'яжджалi, хто мог i каму ўдавалася. Сымон ужо колькi разоў шкадаваў свайго маленькага гнядога конiка, якiм калiсьцi ехаў зь Менску Камовiч, а пры iм цэлая суполка, ды якога пасьля перадалi пад апеку Шуло.

Дзень быў iзноў сьпякотны. Каля трэцяй гадзiны дванаццатая рота затрымалася на ўзгорку пры дарозе. Хурманкi былi пастаўлены ў адзiн шэраг, канюхi таўклiся пры сваiх конях. Адна з хурманак неўзабаве вярнулася ад батальённага харчавога з "фарфлюктарам". Службовы падафiцэр клiкаў людзей, каб iшлi браць харчы. Нiхто не варушыўся зь месца. Хлопцы стаялi групамi й штосьцi абгаворвалi, нярэдка заядла спрачаючыся. Ужо ад некаторага часу заўважылi, што пайкi значна паменшылi бязь нiякай, як iм здавалася, прычыны. Пастанавiлi знайсьцi прычыны гэтага.

Калi нямецкi харчавы падафiцэр сам яшчэ раз гукнуў, каб iшлi браць i дзялiць харчы, й калi нiхто не паварушыўся - ён зьбянтэжыўся. Да яго падыйшлi Кастусь Дзежка й Сымон Спарыш i заявiлi, што гавораць ад iмя цэлай роты. Выясьнiлi немцу, што рота адмаўляецца браць харчы аж да таго часу, пакуль ня будзе выясьнена, чаму паменшылi пайкi. Людзi былi галодныя й на тых пайках, што iм належылiся, а тут яшчэ iх зьменшылi. Немец спачатку пачырванеў, пасьля, выняўшы з-за пазухi паперку, пачаў выясняць, колькi й чаго належылася на дзённы харчовы паёк. Каля яго хутка зьявiлiся Турн i Кацынскi, якiя, разьведаўшы, у чым справа, адвялi Кастуся й Сымона на бок ды побач паставiлi са стрэльбаю вартавога. Два сябры толькi цяпер пабачылi, што справа была надта паважная, што яны былi арыштаваныя, i зь нецярплiвасьцю сачылi, што будзе далей, цi падтрымае iх салiдарна цэлая рота.

Кацынскi загадаў усiм неадкладна сабрацца. Паставiўшы iх у тры шэрагi, сказаў усiм тым, што падтрымоўваюць дамаганьнi, выказаныя двума iхнымi сябрамi харчавому афiцэру, адыйсьцi тры крокi наперад i пяць направа. Рота адышла на вызначаную "фольксдойчам" адлегласьць. Толькi Мулага й Жук засталiся на месцы. Два чалавекi з паўтары сотнi выламалiся з агульнай салiдарнасьцi. Кацынскi стаяў i думаў. Гэтага ён нiяк не спадзяваўся. Бачыў, што справа тут паважная, бо за выняткам двух недалугаў (аб iх будзе мова пасьля) усе былыя кадэты выступiлi заадно. Кацынскаму, пэўна-ж, выдавалася, што выступiць толькi адзiн цi другi дзесятак чалавек. У такiм выпадку арыштаваных можна будзе абвiнавацiць у падбухторваньнi да бунту цэлага адзьдзелу i, згодна ваеннага права, застрэлiць тут-жа на вачох ва ўсiх. З другога боку - прызнацца немцам, што яны давалi людзям меншыя пайкi толькi таму, што iх абкрадалi, таксама было цяжка. А калi й ня прызнацца, дык усё-ж хлопцы ня дурныя, яны й самi аб гэтым ведалi. Гаворка iшла пра сам факт пацьверджаньня гэтага немцамi.

Кацынскi iзноў паставiў роту на месца ды абяцаў, што разгледзiць iхнюю скаргу, праверыць, як яно ёсьць з пайкамi ў харчовага падафiцэра. Ён звольнiў Кастуся й Сымона з-пад арышту, загадаў усiм разысьцiся ды браць харчы. Хутка пайкi былi падзеленыя, i ўсе зь нецярплiвасьцю чакалi заўтрашняга дня. Цiкава было пабачыць, што прынёс страйк за "фарфлюктар".

Назаўтра кожны з роты атрымаў больш хлеба, па адной кансэрве мяса на тры днi й iншае. Ужо чаго-чаго, а мяса рэкруты даўно не бачылi. Значыцца, сьмеласьць i салiдарнасьць аплацiлiся. Ад гэнага часу раз назаўсёды перасталi давяраць немцам, бо вось самi-ж былi змушаныя прызнацца, што зьяўляюцца зладзеямi.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Волк 2: Лихие 90-е

Киров Никита
2. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 2: Лихие 90-е

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Бывшая жена драконьего военачальника

Найт Алекс
2. Мир Разлома
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бывшая жена драконьего военачальника

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6