Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

Бывала зранку, пасьля сьнеданьня, службовы зробiць зборку ўсёй роты i паставiць у тры шэрагi. Кацынскi стаiць воддаль i прыглядаецца. Прыняўшы ад падафiцэра рапарт, фэльдфэбэль пачынае:

– Асhtung! Gerade aus! Rownaj, rownaj! Таm, psiakrew, bzusek do tylu! Jesce, jesce! Verfluchte Mensch, wieviel mal muss ich sagen?!*

* Увага! Раўняйся, раўняйся! Там, пся крэў, жывот назад! Яшчэ, яшчэ! Колькi я павiнен табе таўчы?! (ням. i польск.)

Калi той, што не схаваў жывот - "bzusek do tylu", не зьвярнуў належнае ўвагi на "фольксдойчавы" словы, Кацынскi падбягаў да вiнаватага рэкрута, браў абедзьвюма рукамi

яго сьпераду за плечы ды правым каленам з усёй сiлы пхнуў у жывот. Ясна, пхнуў ён не шкадуючы, так што гаспадару жывата ўжо не хацелася высоўвацца задалёка наперад круглай часткай свайго тулава. Калi пасьля сакавiтае лаянкi Кацынскi выраўняе ўсе тры шэрагi i калi побач няма старшага лейтананта камандзера роты Петрыка, ён iдзе павольна перад фронтам i прыглядаецца да кожнага паасобку. Баранi Божа, калi ў цябе незашпiлены гузiк або брудныя чаравiкi. Ой i дастанецца-ж! Звычайна спаганяў усю злосьць на Мулагу.

Бывае-ж амаль у кожнай роце адзiн найбольш неахайны й недалужны, а з прычыны гэтага - звычайна "ахвярны казёл". Гэткi знайшоўся i ў дванаццатай. Мулага быў цi не найбольшы за ўсiх ростам. Здавалася, што ён слаба панаваў над часткамi свайго цела. Ня было агульнай каардынацыi, гармонii. Хадзiў, быццам складаны з кавалкаў. Дый цi толькi хадзiў. Усё рабiў ня так, як належылася маладому й рухаваму хлапцу.

– Вы ведаеце што?
– жартаваў адзiн зь сяброў.
– Сяньня прачнуўся я й гляджу: Мулагаў азадак ужо стаiць на варце, а галава яшчэ сьпiць.

Мулага хутка стаўся пасьмешышчам роты. Што-б нi рабiў, усё выходзiла быццам не сваймi рукамi. Калi й гаварыў, то здавалася, што язык адмаўляўся яго слухаць. I найбольш караны быў за сваю павольнасьць. У той час, калi ўсе ўжо пасьнедаюць, апрануцца, пачысьцяцца й павыходзяць на зборку, Мулага яшчэ толькi канчае есьцi. Ня тое што многа любiў есьцi, калi было што, бо й росту быў вялiкага й патрабаваў, але надта-ж паволi варушыў пры ядзе ськiвiцамi. Здаралася, што прыбяжыць на зборку з выпушчанай наверх нiжням кашуляй або без аднае цi дзьвюх брызентавых халявак, якiмi абкручвалiся й зашпiльвалiся каля чаравiкаў нiжнiя канцы нагавiцаў.

Спынiцца "фольксдойч" перад Мулагам i ўвесь, пачырванеўшы, як бурак, аж анямее ад злосьцi.

– Мulaha!
– раўне на ўсю глотку фэльдфэбэль.
– Verfluchte Mensch! Наst du keine Zeit Ordnung zu machen? Вiдзiш там то дзеўко?
– пакажа Кацынскi пальцам на суседняе дрэўца.
– Forwaerts maarsch!
– Мулага бяжыць па-маленьку.
– Lauf, lauf, Mensch! Schnell, schnell!* - раве ўсьлед Кацынскi, Мулага паскорыць крок.

* Мулага! Ах ты, пракляты! Няма часу навесьцi парадак? Наперад марш! Гэй ты! Бяжы, бяжы! Хутчэй, хутчэй! (ням.)

– Нinlegen!* - загадвае шэф.

* Кладзiся! (ням.)

Мулага падае.

– Auf!* - камандуе фэльдфэбэль.

* Падымайся! (ням.)

Мулага падымаецца.

– Нinlegen! Аuf! Hinlegen! Auf! Links marsch! Schnell, schnell! Hinlegen! Auf! Zurueck marsch! Hinlegen! Auf!*

* Кладзiся! Падымайся! Кладзiся! Падымайся! Налева! Хутчэй, хутчэй! Кладзiся! Падымайся! Назад марш! Кладзiся! Падымайся! (ням.)

Каманды Кацынскага - падаць i падымацца на бягу - так хутка чаргуюцца, што Мулага ня ўсьпее легчы, як ужо мусiць уставаць. Фэльдфэбэль наўмысьля накiруе рэкрута ў якую брудную лужыну цi каўдобiну. Спачатку ўся рота прыглядаецца гэнаму караньню Мулагi з насьмешкамi й задаваленьнем. Паволi сьмех сьцiхае, й на шматлiкiх тварах зьяўляецца цень сымпатыi да адсталага сябры. Нiкому не падабаюцца зьдзекi "фольксдойча" Кацынскага, якога ў роце нiхто ня любiў.

Пасьля такой муштры Кацынскi звычайна пашле змучанага, спочанага, зусiм забруджанага ў гразь Мулагу ў гаспадарскi панадворак з загадам вычысьцiцца й зьявiцца назад, быццам нованароджанаму, за дзесяць хвiлiн. У такiм кароткiм часе загад выканаць немагчыма. Калi Мулага спозьнiцца, атрымае другую кару, iншага характару. Адылi нiякiя кары Мулагу не памагалi. Назаўтра паўтаралася тое самае, што было сяньня. Дык i ня дзiва, што насьмешкi над адсталым сябрам з боку самых навет надаедлiвых прыелiся. Паступова пачыналi ўважаць нармальнымi ўсе Мулагавы ненармальнасьцi.

VII

Аднойчы вечарам Вiктар Караткевiч i Бука, вярнуўшыся з працы ад баўэра, голасна хвалiлiся ўсiм, хто хацеў слухаць, што яны сяньня надта добра наелiся.

– Калi-б так кармiлi, - гаварылi абое, - то бязь нiякiх цырымонiяў згадзiлiся-б быць у немцаў парабкамi да канца вайны.

Хлопцы, папрыносiўшы з кухнi чорную каву, пасядалi ў пунi кожны ля сваiх клункаў i пасьцеляў ды бралiся за вячэру. Заяву Букi й Вiктара прынялi па-рознаму.

– Гэта вы сказалi, што гатовы быць парабкамi?
– зьдзiўлена папытаў Сымон.
– Дзiўлюся. Я ведаю, што, пакуль трымаю ў руках стрэльбу, датуль буду чалавекам. А як пакiну, тады хто ведае...

– Праўду Спарыш кажа, - падтрымаў Сымона Шытко.
– У сяньняшнi час стрэльбы кiдаць няварта.

Прысутныя паволi ажывiлiся. Пачулiся з усiх бакоў галасы. У спрэчцы вырозьнiвалiся тры групы: адны падтрымлiвалi Сымона, другiя баранiлi Буку, якога падтрымлiваў Халяўка, рэдка адзывалiся Каранькевiч i Будрэвiч. Трэцяя група спачатку маўчала.

– Гаворыце вы шмат усе, - пачуўся голас прадстаўнiка трэцяй групы Качановiча, - але што з таго, калi мала робiце...

– А што-ж рабiць, па-твойму?

– Ты, спартсмэн, можаш пакiнуць свае дурныя абзацы, бо нiкому яны не патрэбныя, - упiкнуў нехта Качановiча. Чаму яго называлi спартсмэнам няведама. Мо таму, што быў высокi ды вельмi рухавы.

– Але чаму вы, хлопцы, як галодныя, - баранiўся Бука, - чаму вы тады гэтага ня скажыце? Чаму тады кожны з вас вурчыць i злуецца? Чаму ты, Спарыш, тады не зьясi сваёй стрэльбы замест хлеба?

Некаторыя засьмяялiся.

– Думкi аб стрэльбе тады, пэўна, у галаву не прыходзяць, - працягваў Бука.
– Цяпер дык вы ўсе гаворыце, усе Спарыша падтрымлiваеце, а тады дык не адзiн кажа, што гатоў мундзiр ськiнуць i за хлеб працаваць.

– Трэба й зброя, й хлеб, - сьцвердзiў Каханчык.
– Возьмем хаця-б сабе такi прыклад, няхай i гiстарычны. Як Напалеон стаяў у Альпах ды жаўнеры яго галадалi, яны-ж не пакiнулi зброi й не пайшлi зарабляць на хлеб. Напалеон сказаў: вунь хлеб, iдзеце й заваюйце. Яны пайшлi й заваявалi.

Гутаркi на гэтую тэму цягнулiся доўга, бо аж да гадзiны адзiнаццатай вечара. Шмат было й дзяцiнна-наiўнага й проста недарэчнага ў iх. Нехта ўспомнiў i тое, што ўсе ўжо iх пакiнулi (пад гэным "усе" разумелася перадусiм Беларуская Цэнтральная Рада) i што справа была кепская, бо без правадыра можна лёгка загiнуць.

Поделиться:
Популярные книги

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Дядя самых честных правил 7

Горбов Александр Михайлович
7. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 7

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Авиатор: назад в СССР 14

Дорин Михаил
14. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 14

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота