Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

Зiглiнг гаварыў паволi й выразна. Капiтан-расеец перакладаў сказанае на расейскую мову. Каротка гаворачы, справа выглядала наступна: нямецкае камандаваньне ўважае, што для чужых збройных адзьдзелаў, эвакуаваных з усходу, ёсьць два выйсьця - або быць зарганiзаванымi ў адну вайсковую адзiнку й працягваць змаганьне супраць ворагаў Нямеччыны, або быць завербаванымi на працу пры пабудовах прыфрантавых умацаваньняў i ў нямецкай прамысловасьцi. Нямецкае камандаваньне лiчыць, што першы выхад быў-бы карысьнейшы для абодвух бакоў, але - i тут быў нясьмелы намёк, што быццам выбар залежаў ад гэтак званых хаўрусьнiкаў з усходу, - усё залежыць ад зацiкаўленых людзей. Калi захочуць iсьцi працаваць, а не ваяваць, дык i тое будзе надта

добра.

– Вы як афiцэры ведаеце, як вашы людзi думаюць. Адкажыце мне тады зараз на пытаньне: што яны хочуць - цi быць у войску i ваяваць побач немцаў аж да перамогi, цi працаваць?

У залi зашумела. Паветра было цяжкое. Густы табачны дым еў сонныя вочы.

– Конечно, воевать будем!
– пачуўся першы голас.

– Застаёмся ў армii!

– Мы е солдаты, а не робiтнiкi!

– Все согласны с этим?
– дапамог Зiглiнгу Мураўёў.

– Да, конечно.

– Усе.

– Так, давайце далей.

Пасьля аднагалоснага вырашэньня першага й самага асноўнага, як здавалася, пытаньня пачалася гутарка над тым, якой па сваiм характары мае быць новая вайсковая частка. Што па прызначэньнi гэта будзе пяхотная дывiзiя - лiшнiм было гаварыць. Iшла гаворка адно пра назву, нацыянальны твар. Тут немцы былi нямiла зьдзiўленыя, калi давялося прыслухоўвацца да розных думак, што былi ў канфлiкце мiж сабою. Расейцы, якiх было найбольш сярод афiцэраў, настойвалi, што дывiзiя павiнна быць па нацыянальным характары расейская: некаторыя ўкраiнцы (надта-ж неяк неадважна й нявыразна) даводзiлi, што для ўкраiнцаў было-б крыўдна, бо як-нiяк iх было-ж шмат. Палякi былi ў асноўным у лiку "фольксдойчаў", значыцца, выступалi разам зь немцамi. Нiводзiн паляк не асьмелiўся выступiць пад шыльдаю сваёй нацыянальнасьцi. А беларусы...

Капiтан Мiкула, што да гэтага часу маўчаў i ўважна прыслухоўваўся, добра ацанiў сытуацыю, у якой ён, разам з групаю беларускiх афiцэраў, а шырэй гаворачы - тысячы беларускiх жаўнераў на Мазуршчыне й ва Ўсходняй Прусii, апынуўся. Пераважная бальшыня жаўнераў была беларусамi, адно афiцэраў было малавата. Але, пэўна-ж, у пачатках i iншыя афiцэры знайшлi-б месца ў дывiзii, пакуль сваiх набралася-б. Вунь-жа ёсьць афiцэрская школа. Адно абы дывiзiя была вызначана беларускай, а не расейскай цi якой iншай. БЦР i беларускiя вярхоўныя дзейнiкi мелi-б перад немцамi козыры ў руках. Дывiзiя была-б капiталам, якi можна было выкарыстаць палiтычна. Калi-ж такую нагоду пусьцiць люзам i не дамагацца свайго, дык гэта будзе непрабачальнай памылкай i адаб'ецца адмоўна на беларускай справе ў будучынi. Нельга-ж дазволiць, каб расейцы на беларускiм тавары капiтал сабе рабiлi. Капiтан Мiкула сумляваўся, што ўдасца чаго-небудзь дабiцца, але не было-ж iншага выйсьця. Як шэф штабу Беларускае Краёвае Абароны, перадусiм гарачы патрыёт, што на першае месца заўсёды ставiў дабро свайго народу, ён мусiць заступiцца за сваiх жаўнераў, дамагацца iхных правоў ды там-сям i паставiць пэўныя кропкi над "i", каб ведалi немцы i - мо ў найбольшай меры - расейцы.

– Спадар палкоўнiк, - пачаў Мiкула спакойным голасам, устаўшы, - спадары афiцэры. Я хачу гаварыць не як звычайны беларускi афiцэр, але як заступнiк камандуючага Беларускае Краёвае Абароны. Лiчу абавязкам усiм насамперш прыпомнiць, што ўсё войска амаль, аб якiм iдзе гутарка, гэта беларусы. Ёсьць iх там звыш 80 адсоткаў. Гэта жаўнеры Беларускае Краёвае Абароны, беларускай Дапаможнай Палiцыi, iншых беларускiх батальёнаў. Усе гэтыя людзi былi пад загадамi Генэральнага Камiсара Беларусi, пасярэдне-ж - пад загадамi штабу БКА й палiцыi. Праўда, у Беларусi былi й iншыя, чужанацыянальныя адзьдзелы, якiя цяпер пры адступленьнi зьмяшалiся зь беларусамi i становяць часьць цэласьцi. Яны-ж цяпер - гэтая малая часьць - асьмельваюцца дамагацца, каб усё беларускае войска, зарганiзаванае ў новую дывiзiю, сталася iхным па нацыянальным характары. Спадары афiцэры, гэта ня толькi

абсурд, гэта, мякка выражаючыся, непрабачальнае нахабства!
– закончыў Мiкула з нацiскам.

На залi падняўся вялiкi шум, асаблiва ў групе расейцаў. Зiглiнг прыслухоўваўся адным вухам да перакладчыка, iншым - да Валянцiна Мураўёва, што, нахiнуўшыся, стараўся нешта сказаць палкоўнiку.

– Откудова он такой взялся!

– Что он чепуху плетет, большинство солдат - русские!
– крычалi расейцы.

Зiглiнгаў ад'ютант стукаў у стол, стараючыся наладзiць парадак.

– Наша беларуская пазыцыя мусiць быць i ёсьць толькi адна, - прадаўжаў Мiкула, калi супакоiлася на залi, - новаарганiзаваная дывiзiя павiнна быць беларуская. Гэтага я дамагаюся як шэф штабу Беларускае Краёвае Абароны. Гэта нашыя жаўнеры, яны былi да гэтага часу пад нашаю камандай, такiмi яны й павiнны застацца. Iншанацыянальныя афiцэры й адзьдзелы, як меншыня, могуць увайсьцi ў новую беларускую дывiзiю...

У часе, як гаварыў Мiкула, Валянцiн Мураўёў, нахiнуўшыся, шаптаў нешта на вуха палкоўнiку Зiглiнгу. Той цiкавiўся, здавалася, тым, што гаворыць украiнскi русафiл, больш, чымся тым, што адбывалася на залi. Iзноў падняўся шум. Колькi афiцэраў зь беларускай групы ўздыхнула з палёгкай, пачуўшы Мiкулавы словы. Украiнцы выглядалi зьбянтэжанымi, а расейцы шумелi найбольш, паглядаючы на Зiглiнга й Мураўёва. Перакладчык коратка пераклаў Зiглiнгу сказанае Мiкулам.

– Как меншость! Ха-ха-ха!
– пачуўшы апошнiя Мiкулавы словы, зарагатаў старэйшы вусаты маскаль - падпалкоўнiк, што стаяў побач вакна ў групе вышэйшых чынамi афiцэраў.
– Да позвольте, господа офицеры, - прадаўжаў ён з сарказмам, - кому же этот молодой господин хочет очки втирать?!

– Где же ваши белорусские офицеры? Их большинство! Хэ-хэ, дураков ищут, что ли...

– Да зачем им офицера. И без них обойдутся... Хэ-хэ-хэ...
– засьмяяўся яшчэ нехта iншы ў натоўпе расейцаў.

– Афiцэраў у нас на пачатак стане. А па-другое, ёсьць вунь афiцэрская школа - дзьвесьце чалавек. Вось i будуць афiцэры.

– Молокососы! Погодите, пока научатся...

– Да не довольно ли с него?!
– убiўся ў гутарку iзноў той вусаты падпалкоўнiк, што знаходзiўся пры вакне.
– Валька!
– зьвярнуўся ён беспасярэдне да Мураўёва.
– Ты чего там зеваешь? Наведи порядок!

Капiтан Мiкула, заўважыўшы, што справа йдзе ў дрэнны бок, з усхваляваньнем i ўжо маласкрыванай злосьцю, голасна сказаў, зьвяртаючыся проста да Зiглiнга:

Спадар палкоўнiк, гавару вам, што мы даволi маем маскалёў. Мы нiколi больш не пагодзiмся, каб над намi верх трымалi ды намi камандавалi маскалi!

– Садись уже, садись, довольно с тебя!
– рэзкiм тонам спынiў Мiкулу Мураўёў.

Шэф штаба БКА спачатку ня верыў сваiм вушам. Як быццам апараны варам, упрытомнiўшы дзёрзка-зьняважлiвыя словы Мураўёва, ён акiнуў зрокам беларускую групу, быццам спадзяючыся так патрэбнага ў той час падтрыманьня. Яно ня прыйшло. Мiкула, iмглiстым поглядам абвёўшы залю, зачырванеўшыся, сеў. Што ў тую хвiлiну думаў, няцяжка адгадаць. Адно ня ведаў, што, калi так рэзка й адважна выступiў супраць расейцаў у абароне сваiх жаўнераў, наважыў аб сваiм будучым лёсе.

– Дивизия будет русская!
– закончыў з фiнальным адценкам у голасе Валянцiн Мураўёў.

VI

Школа камандзераў Беларускае Краёвае Абароны афiцыйна перастала iснаваць 28 лiпеня 1944 году - роўна месяц пасьля выхаду зь Менску й два месяцы пасьля ейнага пачатку. Загадам штаба новазарганiзаванай 30-й Усходняй (Другой расейскай) дывiзii яна сталася дванаццатай ротай чацьвёртага палка. Рэкрутам была выдадзена блакiтна-зялёная вопратка, i ў хуткiм часе мелi распачацца заняткi над вышкаленьнем. Камандаваньне ротаю абняў старэйшы векам, сiвы, павольны, з двума залатымi зубамi наперадзе, старшы лейтанант Петрык, а шэфам роты быў назначаны "фольксдойч" Кацынскi.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Волк 2: Лихие 90-е

Киров Никита
2. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 2: Лихие 90-е

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Бывшая жена драконьего военачальника

Найт Алекс
2. Мир Разлома
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бывшая жена драконьего военачальника

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6