Чтение онлайн

на главную

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

Усе хвалiлi за адвагу Кастуся Дзежку й Сымона Спарыша, ды проста зьдзекавалiся з двух рэнэгатаў - Жука й Мулагi. Рота больш, чым дагэтуль, сталася адной цэласьцю, скансалiдаваным арганiзмам, якi пазнаў, што ў змаганьнi за сваё iснаваньне й правы павiнен палягаць толькi на свае сiлы.

II

Калi даводзiлася праходзiць праз горад, калёна маршыравала роўным прыгожым жаўнерскiм крокам, нягледзячы на вялiкую фiзычную зьнямогу. Чысьценькi, зялёны, абкружаны возерам гарадок Дойчэ Эйлаў, каля самай паўдзённай мяжы Ўсходняй Прусii, ветлiва ўсьмiхаўся ў цёплых праменьнях сонца, што ўжо кацiлася зусiм на захад, калi даўгая расьцягнутая калёна забубнела сотнямi жаўнерскiх i конскiх падковаў на яго вулiцах.

Жыхары зь вялiкай цiкавасьцю прыглядалiся праходзячым.

Наперадзе йшла рота, утвораная з былой палiцыi, пераважна ўкраiнцаў. Калi мiнула невялiкi мост i ўзышла на роўную вулiцу, жыдзенькi тэнар прышчаватага казачка-ўкраiнца голасна зацягнуў "Чапаева".

– А мы што?
– пачулася злоснае ў перадавых шэрагах дванаццатай.
– Гэта яшчэ маюць нам праклятым "Чапаевам" галаву дурыць?

– Давайце iх перакрычаць!

Кацынскi, што ехаў пры чале роты на самакаце, ня браў увагi на гутаркi.

– Што за iдэя - перакрычаць? Сьпявайма па-людзку!

– Дудкевiч, зачынай!

– Давайце там, зачынайце!
– данеслася i з хваста.

– Мы бойкая моладзь, арлы маладыя,

пачаў ня надта яшчэ сьмела сьпераду голас, але тут больш сотнi пасьпяшыла яму на дапамогу:

За намi нядоля братоў,

Ў душах нашых шчырых iдэi сьвятыя,

А ў жылах крывiцкая кроў.

Падраўнялiся крокi, выпрасталася, мiнуўшы мосьцiк, калёна, i, здавалася, з усёй моцы паўтары сотнi глотак старалiся сапраўды заглушыць "Чапаева". Але гэта ня было так проста, як магло выглядаць. Сьпяваючы "Бойкую моладзь" цi пасьля "Першы зьвяз", рэкруты з былой афiцэрскай школы БКА выяўлялi й сваю нянавiсьць да бальшавiцкага Чапаева й пагарду да сьпевакоў-палiцаяў, шмат хто зь iх думаў i рабiў адно, служыў iншаму, а песьнi, запазычаныя ад ненавiснага ўсяму чалавецтву ворага, цягнуў i сьпяваў па ўсёй Эўропе. Быў гэта ня першы выпадак песеннага змаганьня з палiцаямi, а разам з тым i змаганьня з усiм бальшавiцкiм, чужым, наносным, рэнэгацкiм. Таму й ня дзiва, што й гэтым разам "Бойкая моладзь" i "Першы зьвяз" гучалi прыгажэй i ямчэй, чым "Чапаеў", i ўжо некаторыя з той, "чапаеўскай", калёны аглядалiся ў кiрунку патрыётаў-беларусаў з незадаваленьнем. Жыхары-ж гораду зь цiкавасьцю пазiралi на калёну i прыслухоўвалiся да песеннага канцэрту. Цi хто зь iх ведаў, што ў гэты момант першы раз мiж iхных вулiцаў i будынкаў разьлягалася тут-жа побач i адначасова песьня ўжо недалёкай будучынi акупанта й песьнi стагодзьдзямi крыўджанага й прыгнятанага гэным-жа акупантам народу...

III

Пасьля ўсяночнага маршу, каля гадзiны чацвёртай над ранiцай батальён прыйшоў у вялiкую вёску Альбрэхтаў, дзе й разьмясьцiўся. Дванаццатай роце была адведзена вялiкая пуня. Рэкруты ўляглiся спаць на леташняй саломе, намошчанай навокал каля сьцен. Толькi канюхi са сваймi хурманкамi затрымалiся ў iншым гумне.

Вёска Альбрэхтаў, як i тысячы iншых прускiх вёсак, мела высланую гладкiмi камянямi вулiцу, свой "гастгаўз" (у дадзеным выпадку "Рэшкэ гастгаўз"), сваю стараватую мураваную лютэранскую сьвятыню зь вялiкiм пляцам каля яе, школу, дзе размясьцiлiся таксама нашы жаўнеры, ну i ясна - колькi дзесятак гаспадарак.

Вёска Альбрэхтаў, пэўна-ж, мела сваю гiсторыю й традыцыi, мо й свой характэрны дыялект i сваiх баб-плётак ды наагул усё, што складае вясковае жыцьцё. Гэтымi дэталямi новапрыбылыя жаўнеры ня цiкавiлiся, а каб i цiкавiлiся, дык што з таго? Час iм на тое не пазваляў. Затое iх абыходзiла ўсё, што беспасярэдна адносiлася да iх, а да гэтага ў самую першую чаргу належалi дачыненьнi да iх прускiх баўэраў i наагул мясцовых немцаў. Трэба-ж не забывацца, што першы раз у сваiм жыцьцi апынулiся яны ў нямецкай вёсцы й тут мелi сустрэцца з карэннымi жыхарамi, што не насiлi вайсковых мундзiраў.

Гэтак, у самы першы дзень побыту ў Альбрэхтаў, калi была зробленая

зборка, зьвязовы Турн яшчэ раз, адно з шмат большым нацiскам паўтарыў i прыпомнiў тое шнайдараўскае "кайн Руслянд", што iм так ужо ўелася ў памяць. Турн сказаў, што яны ўжо цяпер знаходзяцца ў Нямеччыне, што Нямеччына гэта не Расея i што ўсiх рэчаў, якiя можна там - у Расеi, тут нельга рабiць. Пад гэтым разумеў, што ў Расеi можна красьцi, можа, й забiваць, а тут - у Нямеччыне, усяго гэтага рабiць нельга. Не адзiн з юнакоў пачырванеў ад злосьцi, яшчэ раз слухаючы тую зьнявагу. Але што-ж зробiш?

Калi малы Лабуня, неяк iдучы па вулiцы, кiнуў вокам на яблыкi, што сваiм цяжарам зьгiналi сукi шматлiкiх дрэваў у садзе аднаго баўэра, то навокал, адкуль нi вазьмiся, сабралася група малых падросткаў-немцаў, што махалi кулакамi й пагражалi яму, быццам злодзею. Вiдаць, дзецi былi ўжо навучаныя старэйшымi. Беларусы адразу заўважылi, што, дзе-б яны нi павярнулiся, цi то на вулiцы, цi ў загуменьнi, iх сачыла не адна пара вачэй - быццам разбойнiкаў цi зладзюгаў, якiм нiяк нельга было давяраць. Ясна, што такiя "добрасуседзкiя" дачыненьнi выклiкалi са свайго боку й нэгатыўнае стаўленьне беларусаў да немцаў. Варожасьць да сваiх афiцэраў i падафiцэраў, што нарадзiлася пад Варшавай цi яшчэ раней, цяпер паглыбiлася i ўгрунтавалася ў сэрцах маладых беларускiх патрыётаў пры сутычцы з прусакамi.

Ужо на другi дзень немалая частка роты пашла на вясковы пляц на страявыя заняткi, а iншым было загадана йсьцi да баўэраў на працу. Сымон i Вiктар пайшлi касiць жыта да гаспадара, у якога затрымалася рота. Iшло цяжкавата. Па-першае, яны былi амаль галодныя. Кожны касец ведае, што на чорнай каве й кавалку хлеба надта не накосiш. Нязручныя цяжкiя нямецкiя косы з крывымi касавiдламi нiяк не спрыялi працы. На далонях хутка паднялiся чырвоныя, набеглыя крывёю мазалi. Разам з Сымонам i Вiктарам працаваў на полi паляк, што служыў у баўэра ўжо пяць год. Ён разгаварыўшыся, наракаў на немцаў i свой дрэнны лёс. Каля абедняе пары касцы зусiм аслаблi. Калi вярнулiся на абед, Турн спытаў:

– Ну, як працавалася? Не лянiлiся?

– Працавалася так сабе. З пустым жыватом надта-ж цяжка касiць, - адказаў Сымон.

– Як гэта?
– насупiўся зьвязовы.
– Што, ты ранiцай не атрымаў кавы цi хлеба не маеш?

– Я пiў каву, але на вадзiчцы надта не накосiш. Цьвярдзейшым чым-небудзь на такую працу пасiлкавацца трэба.

– Альфонс!
– клiкнуў гаспадара зьвязовы Штык, што быў прыкамандыраваны да роты ў вёсцы.
– Гэтыя два пойдуць да цябе на абед.

Баўэр быў ужо выхiлiў галаву цераз адкрытае акно й сам, мусiць, хацеў клiкаць работнiкаў на абед.

– Спарыш!
– гукнуў Сымона Турн.
– Аддай каму свой кацялок, каб прынёс тваю абеднюю порцыю зупы, вечарам зьясi. Абед у немца складаўся з кавалачка мяса, аблiтага сосам, тоўчанай жменькi бульбы, тоненькай ськiбачкi хлеба й кубка масьлянкi. Умясьцiўшы той скупы абед у жываце ды яшчэ наверх уплёўшы порцыю гарохавае зупы, прынесенай з жаўнерскае кухнi, Сымон i Вiктар зусiм нядрэнна падсiлкавалiся. Пасьля паўдня зноў пайшлi ў поле вязаць снапы. Працавалi паволi, шмат гаварылi, але не стаялi. Дзень быў сьпякотны, ды надта й перапрацоўвацца ня было для каго. Пад вечар прыйшоў гаспадар i, агледзеўшы зьвязаныя снапы, сказаў, што малавата зрабiлi й каб iшлi дадому. Было тое незадоўга перад канцом працы, й хлопцы здагадалiся, што прусак адсылае iх загадзя, каб ня даць вячэры. Вiктар з Сымонам, вярнуўшыся, заселi зь iншымi сябрамi гуляць у "ачко" i так прагулялi той час да вячэры. Даводзiлася iм працаваць яшчэ пару дзён у таго Рэшкэ, што меў гасподу. Калi хлопцы прыйшлi на абед, гаспадар - пузаценькi пяцiдзесяцiгадовы падсiвелы немец, загадаў мыцца ў хляве, а пасьля казаў яшчэ звазiць дровы. Юнакi моцна пакрыўдзiлiся й сакавiта лаялiся, iдучы дадому.

Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

(Противо)показаны друг другу

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
(Противо)показаны друг другу

Совок – 3

Агарев Вадим
3. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
7.92
рейтинг книги
Совок – 3