Змагарныя дарогi
Шрифт:
Было тут i некалькi кухняў, i сталовых, i заля са сцэнаю, дзе, пэўна, некалi забаўлялi вайскавiкоў мастацкiя гурткi, i лазьнi, i маса розных будынкаў, што служылi складамi, i наагул усё неабходнае для вайсковага жыцьця.Проста на поўнач ад вайсковага вабозу знаходзiўся вялiкi кавалак поля для вайсковых шкаленьняў. Там былi стрэльбiшчы й палi практыкаваньняў, плошчаю мо на пяцьдзесят квадратных кiлямэтраў.
Дванаццатая рота разьмясьцiлася ў двух суседнiх бараках. Зь вялiкiм задавальненьнем некаторыя заўважылi, што на жалезных ложках былi сьвежапанапiханыя сеньнiкi. Цi адзiн ужо, кiнуўшы збоку сваю зброю й вайсковыя клункi, зь вялiкай насалодай выпрастаўся на пасьцелi, адчуваючы прыемную мяккасьць сена. Прыемнасьць трывала каротка. Прыйшоў загад, што ўсе без вынятку
Характэрнай была настойлiвасьць немцаў, каб нiхто не пакiнуў пры сабе нiводнага патрону. Мусiлi здаць якраз па шэсьцьдзесят штук, колькi былi раней атрымалi. Бяда была тым, што па дарозе згубiлi адзiн цi пару патронаў. Як-жа ты давядзеш немцу, што згубiў?
Загад аб здачы амунiцыi лiшнi раз пацьвердзiў, што немцы не давяралi беларусам. Каму было малавата довадаў да гэтага часу, той цяпер канчаткова пераканаўся. Думкi аб уцёках у горы да макiсаў былi ўжо ў некаторых юнакоў з дванаццатае роты й раней, амаль зь першага дня прыезду ў Францыю. Цяпер-жа, калi прыходзiлi з усiх куткоў чуткi, што беларускiя адзьдзелы пераходзiлi да французаў, зьявiўся штуршок, падахвочаньне, прыйшла й сьмеласьць. Iдэi пачалi крышталiзавацца. Быў грунт для зьдзяйсьненьня задуманага. Хiба-ж тыя колькi дзесяткаў нямецкiх афiцэраў ды падафiцэраў маглi стаць перашкодай пры зрэалiзаваньнi пляна? Асноўнае - трэба было здабыцца на тую сьмеласьць, уплянаваць, а там ужо неяк пойдзе.
IV
Даўно сьцiх шум у бараку. Людзi, што ўжо два месяцы не спалi пад страхою будынку, акамянелi моцным сном. Некаторыя працяжна храплi. Толькi Сымон зусiм ня спаў. У галаве маячылiся розныя думкi, уражаньнi, успамiны. Перш за ўсё прыгадаў, што гэта быў вечар 29 жнiўня - роўна два месяцы з таго часу, калi афiцэрская школа пакiнула Менск.
Вось ён i цяпер бачыць сябе, як мерыць крокамi менскi запылены брук. Плечы давiць цяжкi жаўнерскi хатуль, едкi пыл душыць горла. Ён Сымон Спарыш, пакiдае за сабою сэрца Беларусi - Менск. Уся iстота моўчкi пратэстуе супраць такога нечаканага гвалту. Ён усхваляваны. Ногi быццам адмаўляюцца ступаць наперад. Маршыруе маўклiвы, апусьцiўшы галаву. Як-жа выразна нарысаваўся ў памяцi ягонай гэты момант, той памятны нешчасьлiвы дзень! Дзе гэта ён спынiцца? Цi ў той абяцанай Турнам Гораднi?
Ажно вось прайшло роўна два месяцы, й за гэты час лiхi лёс закiнуў яго зь сябрамi за тысячы кiлямэтраў ад дарагой радзiмы, на другi канец Эўропы, аж у негасьцiнныя францускiя Альпы. Чаго тут апынуўся? Што тут мае рабiць? Ваяваць? За каго? Ягоная-ж Бацькаўшчына й так ужо страчаная. Вораг даўно вунь зьдзекуецца над гаротным народам. Пакiнуў адзiн, пайшоў другi, а гвалт i зьдзекi надалей прадаўжаюцца. Толькi зьмянiлiся крывавыя катнiя рукi. Значыцца, ужо страцiў усё найдаражэйшае - Бацькаўшчыну й сям'ю. Адно засталася свая галава. I як-бы тады было, калi-б i гэта апошняе давялося трацiць? Цi мае ваяваць за немцаў супраць французаў, што таксама, як i беларусы, цярпелi пад панаваньнем нялюдзкага акупанта? Тое-ж было-б запярэчаньнем усялякай лёгiкi. Адносна гэтага ня было нiякiх сумлеваў. Ён даўно разьмежаваў ворагаў ад прыяцеляў. Бунтарны дух нiяк ня мог пагадзiцца, што мусiць выконваць загады тых, якiх ненавiдзеў. Неяк прыйшлi на памяць радкi верша, што ўлажыў некалi, будучы шчэ ў Вiльнi:
Павесiм немцаў на вяроўку
I скуру пасмамi здзяром,
А бальшавiцкаму звяругу
Сякерай голаў адсячом.
Сымон i раней ня думаў вешаць усiх немцаў, адно тых, што зьдзекавалiся над ягоным народам, самых асноўных гiтлераўскiх катаў, што палiлi беларускiя вёскi, жанчын, дзяцей. Дый вершык той злажыўся ў яго зусiм бязь нiякiх разумовых намаганьняў, а проста спрычынены быў мо аж надмерным патрыятызмам i нянавiсьцю да ўсiх ворагаў Бацькаўшчыны, перадусiм бальшавiкоў i гiтлераўцаў.
Вось i цяпер гэны вершык прыгадаўся. Як там ужо будзе з вешаньнем немцаў, думаў Сымон, але-ж у горы да францускiх партызанаў то скаблянуць можна. Ёсьць усе магчымасьцi. Дык i чаму-ж не скарыстаць? I Сымон аж заварушыўся на пасьцелi ад такой новай, маласпадзяванай думкi. Крыху дзiвiўся, чаму гэта раней такая добрая iдэя ня прыйшла. Але-ж i цяпер яшчэ ня позна. Там трэба будзе з тым-сiм пагаварыць, супольна абмеркаваць. А мо й ня толькi ў яго аднаго такая думка ёсьць, мо i ў каго iншага? Дык тады мо й разам? Варта падумаць больш глыбей, абмеркаваць усе "за" i "супраць", як кажуць. Гэта-ж бо такi важны жыцьцёвы крок меў бы быць. Дый ня толькi важны, але й небясьпечны. Асаблiва-ж небясьпечны. Крыху рызыкоўна, бо й краiна чужая ды няведамая. Але якая-ж iншая магчымасьць ратунку? Жыцьцё-ж належыць да адважных i сiльных духам.
Прыгадалася Сымону, што да гэтага часу анi ён, анi сябры ягоныя - нiхто не даваў вайсковае прысягi. Спарыш не ўважаў прысягу, як некаторыя iншыя, за чыстую фармальнасьць. Прысяга для яго была таксама нечым большым, чымся ўрачыстая дэкларатыўнасьць. Яна абазначала поўнае адданьне, без рэзэрву, без павароту, усяе свае духовай й фiзычнае iстоты на службу Бацькаўшчыне, народу. Магло пасьля прыйсьцi Бог ведае што - раз дадзеная прысяга для Сымона былаб сьвятым правам i абавязкам на цэлае жыцьцё.
Лежачы ў Вальдагоне ў бараку на пасьцелi, Сымон пастанавiў злажыць прысягу на вернасьць Бацькаўшчыне. Лiчыў, што час i месца зусiм ня горшае, чымся якое iншае. Дагэтуль - дарма што пайшоў у беларускую армiю - нiхто не парупiўся зь яго й пару сотняў iншых сяброў узяць прысягi. Тут-жа чалавек стаяў на парозе няведамага, цёмнага, небясьпечнага. Хто ведае, што можа стацца, куды лёс закiне. Што-б у будучынi зь iм, Сымонам, нi здарылася, якiя-б нi давялося рабiць фармальнасьцi, куды-б нi давялося трапiць - няхай Бог i Бацькаўшчына ведае, што ягоная ўрачыстая прысяга ёсьць сьвятым словам, абавязкам, вехаю дарожнай, якая будзе накiроўваць яго ў будучынi. "Няхай Бог усемагутны будзе мне сьведкам, - шапталi ў цемнаце вусны, - дарагая мая Бацькаўшчына, што на ўсё жыцьцё прысягаю служыць Табе й толькi Табе. Колькi ў мяне стане сiл, здольнасьцяў, здароўя - усё аддам для Твайго дабра. Прысягаю на сьветлую памяць пакойнай маткi маёй, на нявiнную кроў маiх суродзiчаў, на памяць загiнуўшых нязьлiчоных нашых змагароў за лепшую долю, што верным застануся Табе аж да сьмерцi. Калi-б я сьведама адрокся тут прырэчанага - няхай мяне пакарае Бог. Сьведкамi гэтаму ёсьць маё сэрца й сам Усемагутны".
Аж сьлёзы пакацiлiся з вачэй, Сымон так сябе ўзрушыў, так усхваляваўся, што толькi цяпер, пасьля даньня волi сэрцу й душы, пасьля прысягi, супакоiўся. Незадоўга ўжо спаў моцным i спакойным сном.
V
Ранiцою, пасьля скупога сьнеданьня й атрыманьня ўсёй, учора здадзенай, амунiцыi назад, даўгая шэра-зялёная калёна накiравалася проста на поўнач. Дзень быў сонечны й душны. Маршыравалi павольна. Пераначаваўшы па дарозе яшчэ адну ноч, на другi дзень дайшлi да рэчкi Дуб, што плыла лагчынай, з абодвух бакоў абмежаванай гарамi. Войска павярнула шашой на ўсход. Сымон цэлы час iшоў моўчкi i ўсё песьцiў тую неспадзяваную думку аб уцёках у горы, што ўчора так раптоўна стрэлiла яму ў галаву.
– Што-ж ты так нос павесiў, быццам-бы бацьку ў магiлу пахаваў?
– пачуў бас каля левага вуха. Гэта быў Вiктар.
– Ведаеш, я й сам думаў з табой парадзiцца, але раней пастанавiў яшчэ перадумаць i абмеркаваць. Таму й нос, як ты кажаш, павесiў. Цi ня варта было-б смаргануць нам у горы?
– Як гэта ў горы?
– зьдзiвiўся той.
– Звычайна.
– Сымон азiрнуўся навокал, цi хто не прыслухоўваецца.
– Да францускiх партызанаў, - дакончыў амаль шэптам.
Вiктар ня выказаў зьдзiўленьня. Добрых некалькi хвiлiн iшоў побач, нiчога не адказваючы, ды, здавалася, перажоўваў такую новую iдэю.