Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Зямля пад белымі крыламі

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Другі спосаб утрымання зуброў — на вялізных агароджаных участках лесу. Так, у прыватнасці, трымаюць матак з маленькімі лабастымі цяляткамі, якія так непаразумела глядзяць на цябе, калі ты падыходзіш.

І, урэшце, значная частка зуброў жыве проста на волі. Едзеш і раптам бачыш сярод зялёнай-зялёнай паляны бурую вялізную тушу. Метры тры даўжынёю, высачэнную, вагою да тоны. Магутны, цяжкі, як гара, горб. Рагастая, лабастая і барадатая галава апушчана.

…У адзін з першых прыездаў у Пушчу я і мае сябры — мясцовы настаўнік і пісьменнік з Брэста — дужа хацелі ўбачыць зубра на волі. "Дзе мы яго знойдзем? Ходзіць недзе, — сказалі нам. — Куды захацеў — туды і пайшоў. Шукайце. Пашанцуе, то ўбачыце. А лепей ідзіце туды. Там тарпаны!"

Рабіць няма чаго,

пайшлі ў нетры глядзець тарпанаў. Маленькія мышастыя конікі з раменьчыкам на хрыбціне. Ідзём уздоўж агароджы вялізнага загона. На дарозе — елка-выварацень. Агромністая. Карані з зямлёю стаяць блінам вышынёю паверхі на два. Падыходзяць тарпаны. Нас дзеліць вузкая агароджа. Ідзём да іх, мінаем елку, галосна клічам, смяёмся. І тут я, азірнуўшыся, аж пахаладзеў. За спіною (з-за елкі не бачылі), метрах у чатырох, мілая сямейка: баця, здаравенны, мама, крыху меншая, і цялятка. Што рабіць? Каб адзін зубр, то хаця вакол дрэва можна было бегаць. А так двох, з двух бакоў дастануць. Скакаць да тарпанаў? Невядома, як яны да гэтага паставяцца. Дый што зубру такая лядаштая загародка?.. На шчасце, звяры не звярнулі на нас увагі. Тады я асмялеў, выйшаў з-за елкі, і сябар сфатаграфаваў мяне і іх. Тыя толькі пакасіліся, аддаляючыся ў гушчу.

Пазней, калі мне давялося памногу бываць там, я заўсёды браў з сабою некалькі газет. Ідзеш, а ён стаіць на паляне, на самой дарозе, і ў вус не дзьме. Адчувае сябе гаспадаром. Адчувае, што галоўны тут ён, а не ты. Запаліш газету і ідзеш, махаеш. Тады ен неахвотна — "ат, не варта звязвацца з рознаю дробяззю" — адыходзіць, дае дарогу…

Да аўтамашыны зубр ставіцца памяркоўна, але матацыклаў цярпець не можа, яны яго нервуюць. Некалькі разоў зубр так гнаўся за матацыклістамі, што няшчасным ледзь удавалася ўцячы.

Вельмі любіць чыстую ваду. Аднойчы студэнтка-практыкантка ўмывалася ля студні, з якой пояць зуброў (каб не хадзілі далёка на вадапой), паклала на зруб мыла, а яно ўзяло ды і ўпала ўніз. Ужо і мыла клятае дасталі, і ваду некалькі разоў да дна вычарпалі, а зубры ўсё адно некалькі тыдняў не пілі з гэтай студні.

Значэнне загарадак вакол вялікіх загонаў, дзе ходзіць частка зуброў, чыста сімвалічнае. Зубр лёгка разбівае лобам іхнія бярвенні дыяметрам у 15–20 см. Егер казаў мне: "Як кінецца на агароджу — не ўцякайце далей. Усё адно не ўцячэце".

І вось які выпадак здарыўся з намі, калі мы здымалі там фільм аб пушчы. Ці то зубра раз'ятрыў строкат "Конваса", ці проста мы яму абрыдлі — кішыць вакол нейкая драбяза! — але ён раптам з цалкам спакойнага стану адразу перайшоў у атаку. Мы, ясна ж, кінуліся хто куды, урассыпную. Добра, што гэты быў проста дэмарш: бык хацеў папалохаць, а не дагнаць. Але рэзультат атрымаўся такі, што мы пасля не маглі апамятацца ад здзіўлення.

Я паспеў скочыць цераз агароджу, асістэнт аператара, уцякаючы, наляцеў на сук і выбіў сабе пярэдні зуб. А аператара доўга не маглі знайсці, і толькі потым, як з неба, даляцеў да нас ягоны голас. А адбылося вось што.

Штатыў нашага апарата важыць нешта каля васьмі кілаграмаў, апарат — таксама некалькі кілаграмаў, ды яшчэ акумулятары. Кідаць казённую маёмасць не рэкамендуецца. Ды дарагая дужа, пасля не расплоцішся. І вось аператар з усім гэтым грузам … узляцеў на вяршыню стога, вышыня якога была некалькі метраў. А стог, як вядома, мае форму яйка, пастаўленнага на тупы канец. Значыць, спачатку даводзіцца лезці пад вострым кутам да зямлі, ледзь не спіною ўніз, а гэта немагчыма, і захацеў бы — не ўлезеш. Як гэта атрымалася ў аператара, ён пасля і сам не мог растлумачыць.

…Раскажу яшчэ пра аднаго асабіста мне знаёмага жыхара Пушчы. Аленя па мянушцы Алежка… Некалькі год назад пагранічнікі, абходзячы мяжу, пачулі на земляной паласе падазроны шорах. Уключылі святло. Спалоханая раптоўнай успышкай магутных ліхтароў, рынула ў лес… аленіха. А на ўскапанай зямлі застаўся камячок, нованароджанае алянятка. Пачакалі. Стала ясна, што матка не вернецца. Тады дзіцёнка забралі з сабой на заставу, адпаілі і вырасцілі. Алежка хадзіў за пагранічнікамі, як сабака. У чырвоны куток, у сталоўку, нават кіно глядзець. Пазней ужо я сам пераканаўся: надзенеш зяленую шапку — і ён бяжыць за табой. Шкада толькі, што яго прывучылі басціся. Нагнецца чалавек за нечым, а яму толькі таго і трэба. Наляціць і так нападдасць у тое месца, дзе ногі перастаюць называцца нагамі, што чалавек потырч ляціць галавою ў мох. Няма чаго рабіць, аддалі яго ў запаведнік, а там яго, як ручнога, пасадзілі ў загон для аленяў. Аднак аднаплямённікі яму аж надта не спадабаліся. Ён узяў дый пераскочыў цераз высачэзны плот у суседні загон, да зуброў. Тыя спачатку дзень-два ганялі яго, а пасля прывыклі, плюнулі. Так ён і жыў з імі, у больш арыстакратычнай кампаніі, так бы мовіць. Мы, працуючы ў Пушчы, яго падгадоўвалі. І вось аднойчы прыслалі мне сябры з Далёкага Усходу слоік рэдкага прадукта — чырвонай ікры. Намазалі мы сабе па бутэрброду і тут, — самі ведаеце, што існуе закон паскудстваў, па якім бутэрброд заўсёды падае маслам уніз, а ўжо з ікрой тым больш. Не есці ж з падлогі. Вырашыў скарміць. Аддаць бы мне яго лісіцы або дзіку нейкаму, словам, усеяднаму або драпежніку. З'елі і дзякуй сказалі б. А я вырашыў пабалаваць Алежку, зусім забыўшыся на тое, што ікра — жывёльны прадукт, а алені гэтага цярпець не могуць. За ўсю гісторыю заапаркаў, запаведнікаў і г.д. была толькі адна самка аленя, якая магла з'есці катлету. На яе глядзелі, як на найвялікшае дзіва… Ну вось, даю. Той узяў, пачаў жаваць. І раптам на мордзе страшэннае неўразуменне, агіда, крыўда. Выплюнуў. Паглядзеў на мяне звысака і пайшоў. Спыніўся, літаральна плюнуў у мой бок некалькі разоў і аддаліўся, нават не аглядаючыся. Два тыдні давялося мне патраціць, перш чым ён забыў крыўду і паміж намі аднавіліся ранейшыя добрасуседскія адносіны.

…Водзяцца ў Пушчы, як і паўсюль на Беларусі, бабры. Да рэвалюцыі іх амаль выбілі, але ўжо ў 1925 годзе спецыяльнай пастановай СНК БССР быў арганізаваны Бярэзінскі запаведнік, шмат заказнікаў. Баброў узялі пад найстражэйшую ахову, і цяпер бабёр для Беларусі досыць звычайны звер. Яго тут болей, чым паўсюль у СССР, таму ён пачынае ўжо набываць прамысловае значэнне. Але пакуль што баброў болей вывозяць з Беларусі і рассяляюць у многіх і многіх мясцінах краіны. У Пушчы я, праўда, не бачыў бабровых паселішчаў, неяк не трапіў у тыя мясціны, дзе яны водзяцца. Затое шмат бачыў іх у басейне Сожа, у прыватнасці ў Чэрыкаўскім заказніку.

…Ідзём з працаўнікамі заказніка па беразе старыцы, зарослым дубамі. Сям-там зрэзаныя бабрамі дубкі, дыяметрам сантыметраў з сорак. Пень і ствол ля яго, як два завостраныя алоўкі. Бабры ўзяліся за такія таўстыя дрэвы, бо з'елі ля вады шмат вярбы і іншага падлеску. Ім тут цесна, і яны перасяляюцца — ужо самі! — у суседнія вадаёмы. Бабёр есць кару, а таму на зіму зацягвае ствалы дрэў на дно, прытаплівае іх і, калі адчувае голад, нырае, ласуецца проста пад лёдам карою і вяртаецца ў сваю хатку. Хаткі яны робяць урэшце толькі ў топкіх мясцінах. Там жа робяць і грэблі з бярвенняў, замазаных зямлёй і глінай з галінкамі. Вада падымаецца, і выхад з бабровай хаткі заўсёды пад вадой. Але тут, у лясніцтве Лімень, вады шмат, берагі цвёрдыя і таму бабры проста робяць у іх норы. Наверх на "дах" нары яны нацягваюць кучу галін, бярвенняў. Гэта каб ніхто не лез. Чалавек — гэта не страшна, яго столь вытрымае. А вось калі ўсцярэбіцца карова або лось!.. І бабер як ведае, што яны ніколі не палезуць у хаос галін, сукоў і іншага ламачча.

Я стаў на гэтую кучу, паскакаў крыху. І вось ад падводнага хода ў нару пацягнулася ракою вузкая стужачка бурбалак. Далёка, метраў за сто, за бліжэйшы мыс. Ратаваў жыццё, бедалага. Так вось іх і ловяць, падстаўляючы да ўвахода жалезную клетку асаблівай канструкцыі.

Друг мой, пiсьменнiк, расказаў мне, як калiсьцi ў iхняй вёсцы злавiлi бабра. Усе беглi глядзець, як на дзiва. Бабёр сядзеў у дзежцы з вадой, абапёршыся пярэднiмi лапамi, якiя дужа падобны да дзiцячых, на край дзежкi i: плакаў. Гэта праўда. У нас жа, беларусаў, ёсць нават прыказка: "Заплакаў, як бабёр" — значыць горка, нястрымна, з патокамi слёз.

Поделиться:
Популярные книги

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Восьмое правило дворянина

Герда Александр
8. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восьмое правило дворянина

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Смертник из рода Валевских. Книга 1

Маханенко Василий Михайлович
1. Смертник из рода Валевских
Фантастика:
фэнтези
рпг
аниме
5.40
рейтинг книги
Смертник из рода Валевских. Книга 1

Титан империи 6

Артемов Александр Александрович
6. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 6

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор