Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Зямля пад белымі крыламі

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Побач з паясамі адгароджана ў куфры месці для прыкрас. Тут пярсцёнак: пасля заручын яго заўсёды здымалі і хавалі, бо перашкаджаў працаваць. Побач ляжаць каралі, часам сапраўды з караляў ці нават "бурштына" (янтара) і "гырната" (граната), ці штучнага жэмчугу, а то і проста шкляныя. Дарэчы, бісер на Беларусі зусім не карыстаўся павагай.

І, ясна, запасныя завушніцы. Завушніцы насілі ўсе. Пратыкалі мочкі вушэй год у сем, працягвалі іголкай ільняную нітку, якая там да часу і заставалася, а месца праколу некалькі разоў прамывалі гарэлкай або, лепей, грудным малаком.

Дзяўчаткі, як і паўсюль, плялі сабе вянкі, рабілі ажаролкі з белай лілеі — нізалі кавалкі сцябліны на нітку, пакідаючы ўнізе кветку. Рабілі — і робяць — каралі з ягад глогу, арабіны, шыпшыны, каліны.

I, урэшце, апошняе аддзяленне куфра, прыскрынак. Пад iм складзены фартух, андарак,

кашуля, абутак, хустка. Гэта — апошняя, смяротная, вопратка. З той спакойнай стойкасцю, з тым прыродна-фiласофскiм поглядам на канец жыцця, якое ўласцiва простаму чалавеку, якi рабiў заўсёды самую патрэбную на зямлi справу, — усё гэта загадзя адкладзена, "каб не патрабаваць чужое ласкi". Адкладзены нават грошы, што спатрэбяцца на ўсё, нават на тое, каб людзi сышлiся на хаўтуры, на трызну, i памянулi дабром.

Ну, пра гэта гаварыць не трэба. Хіба аб тым, што ў труну сям-там кладуць улюблёны прадмет нябожчыка: калі быў добры музыка — скрыпку, калі цесля — сякеру і г.д. Кладуць часам манету, "каб мог купіць месца", хлеб, соль, гарэлку. Гэта ўжо даўно не вера, а проста абрад, дый той, між іншым, выконваюць не заўжды.

I яшчэ адна асаблiвасць. Гэта жаночыя плачы, або галошаннi. Галосяць па чарзе. Адна, пасля другая, трэцяя. Па дарозе на могiлкi i на могiлках галосiць жонка па мужу, дачка па мацi, мацi па дачцэ. Аплакваецца сваё гора i гора сям'i, гора суседзяў, апiсваюцца добрыя звычкi нябожчыка. Гатовых заплачак няма. Плачы не рыхтуюць загадзя — iначай якi ж трагiзм? Уся невыносная горыч вылiваецца на месцы, iмправiзавана, iснуе толькi схема, "канва", ды некалькi агульных месцаў, i па гэтай канве плакальшчыца "вышывае" сваё галошанне. Тут ужо ўсё ад таленту, ад паэтычнасцi жанчыны, ад яе фантазii i сэрца, што ўмее спачуваць.

…Некалькi год назад мы здымалi фiльм аб ахвярах фашызму.

Магілёўская вобласць. Вёска, спаленая карнікамі разам з жыхарамі. Агульная магіла, куды склалі абгарэлыя косці. Абеліск. Падышла старонняя жанчына з суседняй вёскі. Сваякоў у яе тут не было. І раптам яна заклала рукі за галаву і, пагойдваючыся, пайшла вакол магілы, нібы падаючы, загаласіла так, што мароз пайшоў па скуры і дыбарам усталі валасы. Мы слухалі і ледзь не плакалі. Кавалак гэты, на жаль, не пусцілі на экран: "Інсцэнізацыя, не павераць, скажуць — актрыса". А гэта была проста выключная плакальшчыца з уменнем настроіцца так, каб ірвалася сэрца, і выліць гэты настрой, каб ірваліся сэрцы ў іншых. Таму кожная заплачка унікальная.

Вось вам да прыкладу адна, — плач жонкi па мужу, — запiсаная асабiста мною. Болей нiдзе такое галошанне не паўторыцца.

А я за табой на край свету хадзіла, А я ж за табой ў вагонь лётала, Сакол ты мой міленькі, каханенькі! А ўстану ж, бывала, я раненечка, А мой жа саколік па палетачках ходзіць. А кветачкі ж ад яго красуюць, А небачка ж ад яго ззяе. Зірнеш — мятлушкі ад яго ў вачах лётаюць, Зірнеш — нібы ігруша белая зацвіла, Зірнеш — як лісцічак кляновы, ён прытульненькі, Зірнеш — сэрца молатам у грудзіну валіць… Як жа мне цяпер цяжанька без любага дружачкі… Вой, як павалюся я на тваю магілачку, Як закуваю я цяпер па табе кукулечкай. Дружыначка ж ты мая, нашто ж ты мяне… пакідаеш? А ці дабра ты ад дзетак, ад жонкі… не маеш? Як жа нам цяпер… пражыць? Як жа нам жыццё без цябе… прабыць? Як мы цябе забываць… будзем? Адкуль мы цябе дажыдаць… будзем? Да каго ж мне ўначы цяпер цмокам прысмактацца? Адкуль жа мне парады цяпер дажыдацца? Вось так настае канец. А дзе пахаваці? Бабусіна воля: сялянка жыве й застаецца на полі. Здалёк супраць вёскі, на горцы пясчанай схілілі бярозы галіны з пашанай. Туды на сон вечны сышліся сяляне, пад крыжам бяспечна ляжаць на кургане. Каменныя пліты касцей ім не гнуць, іх памяць і славу нашчадкі нясуць.

Закрываецца вечка куфра.

Каля хаты ў садочку

Паўтару яшчэ раз: многае з таго, аб чым я расказваю ў гэтай частцы кнігі (побыт, этнаграфія, звычаі), прызабыта, сёе-тое адышло, адыходзіць у нябыт, або хаця і моцна зберагаецца, дык толькі ў некаторых мясцінах. Хата, двор, абстаноўка робяцца ўсё больш аднолькавыя. Даўно ўжо сталі звычнымі халадзільнікі, пральныя машыны, матацыклы. Над хатамі — крыжы тэлевізійных антэн. Усё гэта добра і радасна, але часам не шкодзіла б зберагчы частку старой непаўторнасці, часам хочацца бачыць старыя хаты хаця б у музеі пад адкрытым небам, часам на хвіліну абуджаецца сум, і хочацца ўпрыгожыць хату непаўторным старым ручніком або даматканай посцілкай.

У вершы "Жалейка" паэтэса так перадае дыялог дзеда з унукам:

"Мяне не вучылі, я быў мужыком; калі было з гэтага сумна, я, ўзяўшы жалейку, выходзіў тайком ў шырокае поле, за гумны. І скардзіўся гоням, траве і лясам на лёс свой, цяжкi аж да смерцi, i толькi не граў на жалейцы панам — чужым не кране яна сэрцаў".

Унук кажа яму:

"Я гэтых часоў не шкадую нiчуць, — сказаў ён, — я рад, што я ў школе… Адно толькі, дзеду… хацеў бы я чуць — Як плача жалейка у полі".
* * *

Ну вось. Хату пакінулі. Цяпер — двор. Да самой хаты прымыкае чысты двор, абсаджаны дрэвамі. Часцей за ўсё гэта вішні, слівы, арабіна. Часам тут жа, ля плота, узвышаюцца адна-дзве бярозы ці ліпа. Сам двор парос травою, пахучымі дробнымі рамонкамі, вясною — залатымі манетамі дзьмухаўцоў. Менавіта на чыстым двары пераважна размяшчаецца "склеп", або (на поўдні) "лёх". (Другі склеп, у якім частка запасаў заўсёды пад рукой, каб не бегаць кожны раз на двор, — у самой хаце ці ў сенцах, пад падлогай). У склепе бульба, гародніна, бочкі з капустай, гуркамі, мочанымі яблыкамі, дзежачка з грыбамі і тоўчанай ягадай, а калі гаспадар рыбак, то, можа, і з салёнай рыбай.

Далей ідзе двор задні, для жывёлы. Яго абкружаюць хлявы, у якіх стаіць жывёла. Тут жа павець або дрывотня — крытае памяшканне, з трох бакоў запушчанае сценкамі. Тут складзены дровы, раней стаялі вазы, санкі, плугі, а цяпер абгоннік, каб, узяўшы ў калгасе каня, абагнаць бульбу.

Замыкаецца двор вялiкаю клуняю (свiрнам). У стараннага чалавека ёсць яшчэ капцiльня.

Раней пры кожнай хаце на задворках было гумно, а то і два з "еўняю" (сушыльняй) — земляным, гладка ўбітым токам. Адсюль вымалачаны хлеб ішоў у засекі клуні. Гумно было нібы сімвалам гадавой працы селяніна. І я ўспамінаю адзін з самых сумных і, аднак, самых аптымістычных беларускіх анекдотаў.

Згарэла гумно, поўнае снапоў. Згарэла праца за цэлы год. Гаспадар стаіць на папялішчы і бядуе: "Ой, і пагарэў ты, Яўхім! Вой, і пагарэў жа!! Ну й пагарэў!!! — і раптам. — Але ж затое і мы-шэй ляснула!!!"

Многа ляснула мышэй!.. Яшчэ адна рыса характару. Самасуцяшэнне, спалучанае з гумарам і стойкасцю. Знаходзіць выхад, хай маральны, з самага, здавалася б, безнадзейнага становішча.

Пры калектыўнай гаспадарцы патрэба ў гумнах адпала, і яны яшчэ толькі сям-там дажываюць на задворках свой век.

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Случайная дочь миллионера

Смоленская Тая
2. Дети Чемпионов
Любовные романы:
современные любовные романы
7.17
рейтинг книги
Случайная дочь миллионера

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

LIVE-RPG. Эволюция 2

Кронос Александр
2. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.29
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция 2

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2