Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Зямля пад белымі крыламі

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Цяпер сельская гаспадарка пераважна механізаваная. Ручной засталася прарыўка парасткаў цукровага бурака, збор садавіны і ўсё такое, дзеля чаго не прыдумана машын. А рэспубліка выпускае шмат відаў машын для сельскай гаспадаркі: сіласаўборачныя камбайны, ільнамялкі, бульбаўборачныя машыны, сенакасілкі, жняяркі і многае іншае. І, самае галоўнае, універсальныя калёсныя трактары "Беларусь". Кожныя шэсць хвілін — трактар з маркай "МТЗ". У нас, дый не толькі ў нас, трактары гэтыя ласкава называюць "беларус".

Калі ўлічыць, што ў 1910 годзе зямлю скраблі ў значнай ступені сахою, што, напрыклад, у Мінскай губерні было каля 60 тысяч сох і 198 тысяч драўляных барон, —

каментарыяў, як кажуць, не трэба.

Ёсць у беларуска-польскага мастака Фердынанда Рушчыца геніяльная карціна "Зямля". Паўкруглы ўзгорак увесь у ільсняных глыбокіх барознах. І вось з-за гэтага бугра, падобнага на вяршыню зямнога шара, выпаўзае запрэжка валоў і магутны чалавек, схілены над сахою. Вялізнае напружанне, упартасць: усё ўбіта ў гэтую неласкавую зямлю, усё жыццё і ўсе сілы. У гэтым веліч, але ў гэтым і трагізм.

Па гэтых узгорках замест валоў ходзяць зараз машыны. А астатняе — што ж, i напружанне, i ўпартасць, i велiч працы земляроба — яны засталiся.

За рэчкаю, за быстраю азярцо

Наша з вамі зямля, можна сказаць, сочыцца вадою. Крыніцы, азёрцы, вымачыны, балоты, ручаі, рачулкі, магутныя рэкі і вялікія азёры. Мая карта рэк (а на ёй памечаны толькі рэкі даўжэйшыя за пяць кіламетраў) уся пранізана сінімі жылкамі, мабыць, гусцей, чым плоць чалавечая капілярамі. Такіх рэк на Беларусі дзве тысячы дзевяцьсот.

Усе рэкі Беларусі належаць да басейнаў двух мораў: Чорнага і Балтыйскага. Басейн Балтыйскага — гэта сістэмы Нёмана, Заходняй Дзвіны, Буга і Ловаці. Басейн Чорнага — сістэма Дняпра з Бярэзінай, Сожам, Прыпяццю і іншымі, больш дробнымі рэкамі. Рэкі, за выключэннем некаторых, плывуць па раўнінах і таму павольныя. Але бываюць і невялічкія рэчкі, што бяруць вытокі з узвышшаў і таму бягуць досыць хутка. У такіх рачулках і водзіцца стронга.

Першымі адчуваюць подых вясны Прыпяць і Нёман. Яны бліжэй да Атлантыкі, да яе мяккага подыху. Пасля — Дняпро і толькі потым — Дзвіна з прытокамі. Гарматны грукат ляціць над ракою. Ільды спачатку пасоўваюцца, пасля ідуць трэшчынамі, ламаюцца — і пайшло.

Крыгі грувасцяцца адна на адну. Вокамгненна ўзнікаюць і так жа хутка бурацца ледзяныя замкі, вежы, валы. Ледзяныя гмахі рвуць берагі, калоцяць іх. Рацэ досыць ледзянога прыгону. Яна хоча дыхаць, вольна каціць свае празрыстыя воды, без перешкод адбіваць у сабе сіняе неба і сліпуча белыя веснія аблокі і жаўрукоў, што трапечуць, прывязаныя да гэтых аблокаў нябачнаю гумкай.

У сярэднім на пачатку красавіка рэкі ўжо чыстыя. Пачынаецца повень. Цягнецца яна два месяцы з чымсьці, а на Прыпяці часам больш за тры. Мы ўжо гаварылі аб разліве на Прыпяці і плывучых кірмашах. Што дзіўнага, шырыня вады бывае там у трыццаць і болей кіламетраў. Але і Дняпро ў повень бывае нішто сабе, разліваецца ў некаторых месцах кіламетраў на дзесяць. Дзед мой сам бачыў, як такі разліў нёс на сабе вялікую драўляную капліцу. Так стаймя і нёс, бо стаяла, відаць, у нізіне, а таму на драўляным памосце, які замяніў плыт. "Проста хоць ты прывозь папа, стаў свечкі і пачынай малебен тут жа, на вадзе".

…Суровае неба. Нізавы вецер развёў на амаль чорнай вадзе Дняпра высокія, у рост чалавека, хвалі. І яны ідуць і ідуць, шоргаючы белымі грабянцамі. Крочыш высокім берагам, і тут твой спаніэль, малады яшчэ і таму дурны, сарвецца, пагоніць хатніх гусей. Тыя бягуць, ратуюцца, зрываюцца з высокай стромы і, раскінуўшы крылы, белыя-белыя, з хрыплым крыкам лятуць над свінцовай вадой. Апускаюцца на яе недзе за кіламетр ад берага і — ух, як жа іх загайдала!

Пасля рэкі, як у нас кажуць, "уваходзяць у трубу". Але бывае і летняя паводка. Гэта калі ідуць праліўныя дажджы. На Дзвіне яна метр-паўтара, часам шэсць, на Дняпры да трох метраў, але бывае і болей, як гэта здарылася некалькі год назад. Тады рака заліла паплавы, і мы з сябрамі лавілі на іх таптухаю рыбу — па пояс у вадзе, па шыю ў кветках, усе ў разнатраўі, п'яныя ад водару, густа засыпаныя кветкавым пылком. Такія разлівы — пагібель для сенажацяў. Адхлыне вада — і на паплавах застаецца тоўстая бурая скарынка. Наступіш на яе — яна правальваецца, рассыпаючыся ў пыл, і ў ямцы ад твайго следу — бледныя, бы са склепа, сцяблінкі травы.

Дый не толькі сенажаці часам гінуць. Ледзь, напрыклад, у Карпатах і на Валыні пойдуць летам асабліва моцныя дажджы — пачынае шалець рака Гарынь.

Залівае акругу, і тады вялікія вёскі і нават Давід-Гарадок апынаюцца зноў нібы на астравах. І гінуць плантацыі кветак, развядзеннем якіх гарадок пераважна і жыве.

Бываюць і асеннія паводкі. А ў канцы лістапада — снежні на рэкі кладзецца лёд. Тут бываюць і адхіленні. У халодныя гады лёд кладзецца на ваду нават у пачатку лістапада. У цёплыя, калі нават гракі не адлятаюць прэч, а зімуюць на поўдні Беларусі, лёд куе раку ў студзені, а то і ў лютым.

Чыгункі, аўтамабільныя дарогі, самалёты зрабілі так, што рэкі нібы замерлі.

Ракою нібыта стала "нявыгадна" вазіць. Глупства, ракой і дагэтуль найбольш выгадна везці не дужа спешны або грувасткі груз. Але выгадна гэта толькі тады, калі за ракой сочаць, чысцяць яе, умацоўваюць берагі, не высякаюць лес па яе берагах, каб не мялела. Словам, не ставяцца да яе так абураюча, як гэта яшчэ часам здараецца. Не спускаюць у яе адыходаў, не труцяць рыбу, не ператвараюць раку ў брудную сцёкавую канаву. Словам, клапоцяцца аб ёй. Тады яна аддзячыць. А так… што ж?!

Даўжыня суднаходных шляхоў скарацілася да 4000 км. А калі браць гарантаваную глыбіню, то да 2800 км. Суднаходных рэк засталося ўсяго дваццаць (1973 г.).

Дняпро ад Магілёва да вусця Сожа, напрыклад, возіць цяпер ледзь не адзін пясок і жвір на баржах. Павольна-павольна ідуць яны. Дзеці гуляюць на палубе, развешана і трапечацца на ветры бялізна. А раней, я сам яшчэ помню, параходы хадзілі да Оршы, а ў повень, калі вада залівала Кабыляцкія парогі (тут Дняпро размывае дэвонскія даламіты), і да Дуброўны. Улетку, вядома, гэтага не было. Самы вялікі камень на гэтых пагорках зваўся з іранічнай ласкавасцю "Камарык" і быў вышынёю з трохпавярховы дом…

Цяпер працуе, галоўным чынам, Прыпяць. Недалёка ад вусця ўкраінскую руду перагружаюць з вялікіх украінскіх рудавозаў на меншыя, беларускія, і вязуць Прыпяццю і Дняпроўска-Бугскім каналам у сацыялістычныя краіны. Тут ходзяць параходы, імчаць, як вядзьмаркі на мятле, "Ракеты".

Суднаходства ёсць яшчэ на Сажы, Бярэзіне, Нёмане (ад вусця ракі Шчары) і, значна менш, на Дзвіне.

Усе рэкі Беларусі дужа прыгожыя. Дняпро з высокім правым берагам і неагляднымі далячынямі зарэчных паплавоў, паплямаваных дубамі і сінімі люстэркамі старыц. Прыпяць з яе празрыстай цёмнай вадой, астравамі, пратокамі і шапкамі буслянак на прырэчных дрэвах. Дзвіна, сціснутая крутымі ўрвішчамі, зарослымі мачтавым лесам. Ласкавы Нёман, у воды якога глядзяцца старажытныя вежы і густыя лістоўныя пушчы. Нават невялічкая Шчара са сваімі шлюзамі ў цені неабхватных, серабрыстых таполяў. З раптоўным патокам вады, што вырываецца са шлюза і выносіць на сабе плыты з людзьмі, якія рухава і спрытна працуюць шастамі і бусакамі.

Поделиться:
Популярные книги

Совок 4

Агарев Вадим
4. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.29
рейтинг книги
Совок 4

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Береги честь смолоду

Вяч Павел
1. Порог Хирург
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Береги честь смолоду

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Пожиратель душ. Том 1, Том 2

Дорничев Дмитрий
1. Демон
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
альтернативная история
5.90
рейтинг книги
Пожиратель душ. Том 1, Том 2

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Ох уж этот Мин Джин Хо 1

Кронос Александр
1. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 1

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Магия чистых душ 3

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3

Бальмануг. Невеста

Лашина Полина
5. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Невеста