Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Валока не бачыў у яго нiякае зброi, ведаў, нiкуды яму не вырвацца адсюль, i таму спакойна сеў на цагляны зломак, з перавагай пазiраючы на ворага. Аўтамат ён трымаў мiж калень. "Ага, паспрабуй", - з'едлiва падумаў баец, гледзячы, як немец штурхае плiту над прыступкамi. Той рабiў гэта, вiдаць, з усяе сiлы, ззаду ў кароткiм разрэзе аж матлялiся канцы мундзiра, але плiты зрушыць не здолеў. Тады немец павярнуўся; на яго збянтэжаным твары было пытанне, але безудзельна спакойны выгляд Валокi, мусiць, даў яму зразумець, што выйсця адсюль няма.

Ён вяла саступiў з прыступак i сеў, абхапiўшы рукамi нагу. Валока з прытоенай цiкавасцю агледзеў яго пакамечаную, абсыпаную пылам постаць з яфрэйтарскiм шаўронам на разадраным да локця

рукаве i ўпершыню ўбачыў на яго баку кабуру. Гэта зацiкавiла i насцярожыла, з'явiўся новы клопат: што рабiць, калi вораг ажыў ды яшчэ ў дадатак да ўсяго i ўзброены?

Немец тым часам, вiдаць, паволi спакайнеў, правай нагой спiхнуў з левай бот, закасаў штанiну i насоўкай пачаў перавязваць калена. Калена было скрываўлена, кроў паўзла i паўзла з нейкае невялiчкай, але вельмi крывацёчнае раны, i хутка насоўка стала ўшчэнт мокрая. Па ўсiм выглядзе немца нельга было заўважыць, каб ён збiраўся ратавацца ад байца або нападаць, i гэта супакойвала. Неяк мiжвольна пранiкшыся спачуваннем да яго болю, Валока адставiў убок нагу i намацаў у кiшэнi пацёрты, даўно ўжо ношаны там перавязачны пакет. Баец мог i не даваць яго: не так ужо i шкада яму было гэтага падбiтага гiтлераўца. Аднак нейкае чалавечае велiкадушша штурхнула дапамагчы, бо была ў тым патрэба.

Немец не чакаў, пэўна, гэтага, i пачак упаў у друз ля яго ботаў. Спярша салдат сумеўся, але затым зразумеў - погляд яго адразу праяснiўся. Ён нават буркнуў "данке" i, праз боль усмiхнуўшыся, дастаў пакет. Твар у яго быў ужо немалады, загарэлы лоб перарэзалi маршчыны,i над скронямi блiшчалi залысiны. На абсiвераных няголеных шчоках шархацела русявае шчацiнне.

Валока ўсё глядзеў на ворага, не ведаючы, што рабiць далей, i толькi iнстынктыўна адчуваючы, што трэба асцерагацца. Немец вышэй закасаў штанiну i пачаў ашчадна абкручваць бiнтом калена. У гэтым занятку ён мерна гойдаўся, раз-пораз падстаўляючы святлу са шчылiны зашчацiненую шчаку з шырокiм косым рубцом каля вуха, - мусiць, колiшнiм следам асколка. Валока ўбачыў тое i сам сабе ўсмiхнуўся: гэткi ж самы рубец насiў i ён на левым баку - то была памятка баёў пад Курскам. Немец вiдавочна ачуньваў i насцярожаным позiркам шэрых вачэй зрэдку пазiраў на байца.

Але доўга разглядваць адзiн аднаго iм не давялося. Зямлю пад нагамi зноў затаўклi выбухi, - напэўна, то смалянула "кацюша" або шасцiствольны нямецкi мiнамёт. Зварухнуўшыся, абодва яны схiлiлi галовы i ўслухалiся. Немец застыў з нацягненым ля нагi бiнтом i чакаў, утаропiўшы позiрк у пакарэжаную столь склепа. Але выбухi паволi зацiхлi, асыпалiся апошнiя пасмы пяску са шчылiн, i зноў стала цiха i глуха. Адзiн толькi праменьчык косаю дымчатаю паскай скупа цадзiўся ў паўзмрок падзямелля.

Валока заварушыўся: трэба ж было нешта рабiць, як вылазiць. I прыпёрла ж яшчэ гэтага немца! Але ён быў пабiты i, здаецца, дбаў толькi пра свой боль. Мабыць, таму галоўны Валокаў клопат, як вылезцi, на нейкi час прыцiшыў у iм страх перад немцам. "Хай спрабуе", - падумаў баец, маючы на ўвазе нечаканы напад. Ён трымаў у руках аўтамат, адчуваў у сабе сiлу i спадзяваўся на яе. Да таго ж Валока бачыў побач не якога там загадкава драпежнага фашыста, а пажылога ўжо, пабiтага i ўезджанага вайной чалавека. Хоць немец i маўчаў, аднак няцяжка было меркаваць, што ён адчуваў цяпер, i толькi яго салдацкая форма не давала Валоку забыцца, што гэта вораг. Засцярожлiва пазiраючы спадылба, баец уздзеў на плячо аўтамат i, спатыкаючыся, палез па друзу пад паўразбураную, паламаную столь.

Трэба было шукаць нейкае выйсце.

3

Шчылiны на зломах у бетоне былi дзе-нiдзе шырокiя, у iх можна прасунуць пальцы, але ўхапiцца не было як. Задраўшы ў падстолле твар, Валока як-колечы спрабаваў расхiстаць абломак, ля якога цадзiўся промень, штурхнуў яго ўгору i пацягнуў на сябе. З шчылiны пасыпаўся пясок i жарства, баец адхiнуў убок твар i яшчэ больш напяўся, каб як-небудзь разварушыць

плiту.

Увесь час ён не забываўся пра немца ўнiзе i, ледзьве скасiўшы вочы, адчуваў i бачыў кожны яго рух на прыступках. Немец спачатку цiкаўна глядзеў на марныя байцовы спробы, затым не дужа ўпэўнена ўстаў. Валока адразу кiнуў плiту i ўзяўся за аўтамат. Але вораг у другi раз амаль добразычлiва ўсмiхнуўся i трахнуў на рамянi кабуру.

– Найн, найн, - заспакоена прагаварыў ён, махнуўшы прытым рукой. Здаецца, кабура ў яго сапраўды была пустая. Валока з недаверам, аднак, апусцiў аўтамат i вылаяўся ў душы. У яго зноў заварушылася непадуладная яму насцярожанасць да гэтага чалавека-ворага. А немец тым часам, узмахваючы рукамi i кульгаючы, узлез на кучу, задраў голаў, агледзеў шчылiны i ў адным месцы прасунуў у злом пальцы.

Дзве пары рук уперлiся ў адзiн кавалак бетону.

Дзiўна гэта было Валоку! Каб хто расказаў - не паверыў бы, але цяпер неяк усё выходзiла само сабой, i баец, здаецца, нi ў чым не мог папракнуць сябе. Толькi якую гадзiну назад, не бачачы i нiколi не ведаючы адзiн аднаго, яны душылiся, бiлiся ў гэтым склепе, поўныя злосцi i лютае прагi знiшчэння, а зараз, нiбы нiчога мiж iмi i не здарылася, суладна рвалi са столi кавалак бетону, каб выкараскацца з агульнай бяды.

Плiта краталася - трошкi ўгору, трошкi ўнiз, жарства са шчылiн усе сыпалася, i Валоку здавалася, што можна расхiстаць i выдраць яе. Час ад часу крадком ён пазiраў на немца, якi, выцягшы з шырокiх рукавоў валасатыя, загарэлыя рукi, стараўся трапляць у лад з яго намаганнямi. Загарэлы шчацiнiсты твар немца з добра развiтай нiжняй скiвiцай крывiўся ад пяску i натугi, а таксама, напэўна, ад слабасцi; на пераноссi густа высыпалi дробныя кропелькi поту. Зрэдку ён выцiраў iх рукавом, размазваючы па замурзаных шчоках. Бiнт на галаве, зашмальцаваны ад поту каўнер i плячо з адарваным пагонам неўзабаве густа абсыпаў пыл. Валока чуў блiзкае няроўнае немцава дыханне, тупанне яго ботаў побач са сваiмi, i ад гэтае блiзкасцi цi ад суладнасцi агульных намаганняў тое варожае, што ўвесь час жыло ў iм да гэтага немца, начало меншаць, раставаць i прападаць. Невыразна яшчэ адчуваючы ў сабе тую змену, Валока бянтэжыўся i чагосьцi не мог зразумець у сабе.

Так яны варушылi тую зломiну хвiлiн дзесяць, але яна ўсё ж не паддавалася. Немец зморана дыхаў, ды i Валока прымлеў i нарэшце апусцiў рукi. Запылены тонкi праменьчык струнка ўпёрся ў запарушаны пяском немцаў бот.

– Халера, - сказаў баец, з прыкрасцю паглядзеўшы ў столь.
– Сiлы мала.

– Я, я, - зараз жа цiха адгукнуўся немец. Ён таксама з клопатам агледзеў столь i зусiм нечакана, з марудлiвым няўмелым намаганнем, вымавiў: - Малё сiлы.

Валока варухнуў запарушанымi пяском бровамi, здзiўлена паглядзеў на немца - разумее, чмур!

– Што, фарштэй па-руску?

– Малё, малё, - сказаў немец i ўсмiхнуўся.
– Вiтэбск руска фрау... гражданка малё-малё ўчыль.

– Глядзi ты! Ось дык фокус!

Баец злез з цаглянае кучы, стомлена апусцiўся на канец пагнутай бэлькi i палез у кiшэню - як заўжды ў цяжкiм клопатным стане захацелася закурыць, "праяснiць мазгi". Аўтамат ён прыткнуў мiж калень. Немец, нiбы чакаючы гэтай перадышкi, таксама з гатоўнасцю сеў, дзе стаяў, - пад самым промнем на цэгле. Параненую нагу беражна выцягнуў перад сабой.

– Фокус, фокус... Не знай, што то ест, - казаў ён, крывячы твар ад болю.

– Ге!
– упершыню ўсмiхнуўся i Валока.
– Гэта, брат, не адразу i зразумееш...

Заскарузлымi пальцамi баец развязаў вышыты пеўнямi кiсет, дастаў складзены кавалак газеты, насыпаў i разраўняў махорку. Пасля крутнуў разы два матузком-завязкаю, але спынiўся, спадылба зiрнуў на немца, трохi разважыў i махнуў кiсетам.

– Лавi!

Немец зноў, вiдаць, не зразумеў сэнсу слова, трошкi спазнiўся лапнуць далонямi, але ўсё ж ля самых ботаў кiсет злавiў.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Старатель 3

Лей Влад
3. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 3

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Волк 2: Лихие 90-е

Киров Никита
2. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 2: Лихие 90-е

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5