Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

– На вось прыпры.

Але немец раптам здрыгануўся, бялявыя бровы на яго твары саўганулiся на лоб, ён з жахам услухаўся ў нешта, што адбывалася знадворку. Валока ўзняў голаў - наверсе, над самымi iх галовамi, пачулiся крокi - туп... туп... туп... Праз бетон данёсся блiзкi, аднак глухi, невыразны голас, недзе над прыступкамi штось грукнула i сцiхла: чалавек, пэўна, спынiўся цi мо адышоўся далей. Баец ускочыў - першым яго жаданнем было крыкнуць, азвацца, але ў той жа момант ён злавiў на сабе напружана ўмольны позiрк немца i сам схамянуўся.

Хто? Такое пытанне ўраз маланкай

пранеслася ў свядомасцi абодвух,i, вядома, абодва яны прагнулi рознага. Гэтая хвiлiнная iх раз'яднанасць зноў застарэлай варожасцю захлiснула Валокава нутро, але толькi на кароткi час. Адразу, як сцiхлi крокi, сцiхла i нясцерпнае жаданне азвацца - цвярозая разважнасць падказвала яму, што трэба маўчаць i выбiрацца з падзямелля самiм.

Яны яшчэ паўслухоўвалiся, мярцвеючы ад празмернае ўвагi, затым немец выдыхнуў, неяк абвяў з цела i пачаў паволi прыладжваць у сцяне запальнiчку. Баец закашляўся, зацяў рот далонямi. Крокаў болей не было чуваць.

– От папалi, дык папалi, - не так немцу, як самому сабе сказаў Валока, выдыхаючы ў трапяткую цемру зацяжку. Немец звесiў з калень цяжкiя натруджаныя рукi i ўздыхнуў. Яго нядаўнi, трохi бесклапотна-бадзёры настрой вiдавочна прыхмурэў, - пэўна, ад працы цi мо ад гэтага трывожнага клопату.

– Вайна нiкс гут!
– раптам прыцiшана, але з набалелай упэўненасцю азваўся ён, i баец ажно здзiвiўся ад гэтае перамены ў настроi ворага.
– Вайна - шайзэ!

Немец сказаў гэта з нейкiм трудным, зацятым адчаем у вачах. Валока, трохi разявiўшы рот, недаўменна, з прыхаванай iронiяй паглядзеў на яго.

– Во як: не гут! Чаму ж ты гэта не скажаш свайму фюрэру?

– Фюрэр - шайзэ!
– строга абвясцiў немец, вiдаць, толькi адно гэтае слова i зразумеўшы з доўгай Валокавай фразы.
– Фюрэр своляч! Фюрэр эйнфахерменш нiкс нада, - сказаў ён i стукнуў сябе кулаком у грудзi.
– Фрыц Хагеман нiкс нада вайна. Хагеман нада фрыедэн, нада кiндэр аўфцыген, арбайт нада, хаўз нада! Шайзэ вайна.

Валока зразумеў не ўсё, але ўцямiў прычыну абурэння гэтага немца, толькi спачуваць яму ён не збiраўся. Немец жа, мусiць, вылiў свой даўнi гнеў i на хвiлiну змоўчаў. Баец тым часам дакурыў цыгарку i ўрэшце, наважыўшыся на тое, што ўвесь час непакоiла яго, сказаў:

– Слухай, Фрыц. Вылезем туды, - ён паказаў пальцам угору, - давай палон. Рус плен - i вайна капут. Га?

Немец уважлiва выслухаў, нешта зразумеў, але з раздумнаю цвёрдасцю пакруцiў галавой.

– Нiкс плен. Плёхо плен. Рус энкеведэ дойч - Сiбiр. Пуф-пуф дойч.

– Нiхто цябе не будзе пуф-пуф. Чаго ты баiшся?
– загарачыўся Валока.
– Ты ведаеш, колькi у нас вашых камарадаў плен?

Фрыц зноў уздыхнуў, нявесела ўгледзеўся ў агеньчык запальнiчкi ў сцяне. З ягоных вачэй выплыла i атулiла ўвесь твар туга чалавека, якi колькi нi прыкiдваецца сам сабе, як нi абнадзейвае сябе, а ўсё ж нiяк не можа пазбыцца вялiкага i нязбыўнага, як смерць, клопату. Задумаўшыся, ён трошкi памаўчаў, пасля заварушыўся, расшпiлiў кiшэнь мундзiра i дастаў нейкiя паперы. Перабраўшы iх, знайшоў там надарваны канверт з пацёртымi краямi i дастаў адтуль картку.

– Майн фрау ўнд кiндэр. Дрэздэн, - сказаў ён i

падаў картку байцу. Той няўмела, з ашчаднаю зважлiвасцю да чужога, але зразумелага i па-чалавечы дарагога наблiзiў картку да слабенькага святла запальнiчкi.

З фатаграфii на яго пазiралi жанчына i трое малых. Старэйшы - галаногi хлапец у кароткiх штонiках стаяў каля крэсла, дзяўчынка сядзела на каленях у мацi, сярэднi - хлопчык год дзесяцi - стаяў ля старэйшага i трымаў пад пахай паласаты мячык. Ззаду вiднеўся невялiчкi, але ладна адбудаваны i дагледжаны домiк з верандаю, высокi чарапiчны дах, у прасценках густая лiстота вiнаграднiку. На хвiлiну баец ажно ўпiўся ў гэта вачмi.

– Ладная дамоўка, нiчога не скажаш, - уздыхаючы, прагаварыў Валока, адчуўшы ў душы цiхенькi самотны боль не то ад разбуджанага суму па спрадвечнаму, мiрнаму, гаспадарчаму жыццю, цi мо ад успамiнаў аб сваiх там, дома... З прытоенай зайздрасцю i скрухаю ён аддаў картку назад.

– Драй кiндэр!
– сказаў Фрыц, хаваючы у кiшэню паперы.
– Плёха плен. Гаўптман гестапа Крафт шрайбен, - фрау, кiндэр ком, ком унд канцлагер. Плёха!

Валока зразумеў. Пэўна ж, так, яны, гэтыя немцы, не дужа там няньчацца i са сваiмi - ён ужо чуў, што за такiя справы сем'i гэтых фрыцаў па галовах не гладзяць. Ну, але што ж тады iм рабiць?

А Фрыц тым часам ямчэй усеўся на цагляным зломку i, памагаючы сабе рукамi, пачаў нешта тлумачыць.

– Фрыц нiкс буржуй, Фрыц арбайт!
– Нiбы ў доказ таго ён выцягнуў перад сабой шырокiя, дужыя, працавiтыя далонi.
– Маркi мала-мала Фрыц. Айн хаўз Фрыц. Хагеман - бедны чалавек. Рус Iван - бедны чалавек. Цвай бедны чалавек, паказаў Фрыц два пальцы.
– Мi панiмайт.

– Ну гэта... Якi я бедны?
– невядома чаму сумеўся Валока.
– Чаго Iван бедны? Што я, беспрацоўны? Калгаснiк я.

– Я, я, - пагадзiўся немец.
– Плёха рускi кальхаснiк. Кальхас бедна.

"Што ён мяне тут ахмурае, - падумаў Валока.
– Куды гне?" I яму дужа захацелася быць не горшым, чым гэты немец, - не ўступiў жа ён яму ў нядаўняе бойцы, быў роўны ў працы, i цяпер вельмi ж нежадана было яму аказацца нейкiм бедняком, вартым спачування. Унутры ў iм усё запратэставала супраць гэтага абразлiвага варожага спачування.

– Наш калгас багаты. Вось! У нас не такiя - у нас яшчэ лепшыя дамы. Мы шыферам крылi. I хлеба - во!
– гаварыў ён, паказваючы далонню да шыi. Немец, здаецца, нiчога не зразумеў i казаў свае:

– Плёха рус кальхас... Бедна...

Баец адчуў, што не дужа абхiтрыш гэтага немца, якi прайшоў палову Расii i, пэўна, нагледзеўся рознага. Але ўсё роўна Валока не хацеў здацца.

– Мала што дзе там бедна. а ў нас багата. Во. Мы хлеба па сто пудоў палучалi. I бульбы. I гароху. I масла па пуду, i грошы - тысячу рублёў. Тысячу, разумееш?
– з пафасам назваў ён суму, якая ў даваенным сялянскiм разуменнi была ўвасабленнем параўнаўча высокага дастатку. Ва ўсякiм разе за гэтыя грошы можна было купiць добрую карову. А гэта было ўжо нямала. Немец нахмурыў лоб, iмкнучыся штосьцi зразумець у запальчывай гэтай гамонцы, i Валока пальцам вывеў на запыленай сцяне палачку i тры нулi.

Поделиться:
Популярные книги

Боксер 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Боксер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боксер 2: назад в СССР

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Безымянный раб [Другая редакция]

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
боевая фантастика
9.41
рейтинг книги
Безымянный раб [Другая редакция]

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Титан империи 2

Артемов Александр Александрович
2. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 2

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Книга пятая: Древний

Злобин Михаил
5. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
мистика
7.68
рейтинг книги
Книга пятая: Древний

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]