Чтение онлайн

на главную

Жанры

Афганская шкатулка
Шрифт:

— Вы, канечне, хлопцы разумныя і здагадлівыя — нават задужа! Але і мы, ну, спецлужбы, не дурнейшыя! Няўжо вы думаеце, што мы ні аб чым не здагадваліся? Гэты варыянт — што шкатулка ў труне пад помнікам — быў у нас адным з першых! — працягваў дабіваць хлопчыкаў цяжкімі сваімі словамі Крушынскі. — Больш таго: мы ведалі, што скалечаны «афганец», той, які расказаў Васілю тайну, нейкі час быў у Афганістане. як вам лепш растлумачыць? Словам, ён меў справу з грузам «дзвесці». Былі такія спецыяльныя каманды пры кожным палку. І, канечне ж, для яго не ўяўляла складанасці пераправіць каштоўнасці менавіта такім чынам. Схаваўшы іх у труне.

— Дык калі вам усё вядома… — пачаў быў Цім.

— Яшчэ раз кажу — забудзьце! Бо можаце толькі нашкодзіць сваімі «расследаваннямі»! Без вас ёсць каму разбірацца. І яшчэ: у нас, ну, спецслужбаў, ёсць сумненні. А раптам шкатулка не ў труне? Тады што? Не можам жа мы, не ведаючы на ўсе сто працэнтаў, ускрываць магілу. Нават нам, спеслужбам, — ізноў занадта часта пачаў скланяць гэтае слова Крушынскі, — не ўсё дазволена. Па-першае, гэта падсудная справа, а па-другое — а што калі там, у труне, ніякай шкатулкі не акажацца? Пра гэта вы падумалі? І што потым тлумачыць людзям? Калі пойдзе пагалоска, што хтосьці, хай сабе і спецлужбы, трывожылі чужую магілу?

Цім успомніў пра абяцаны матацыкл. Вось дурань, а ён ужо амаль быў паверыў! Спадзяваўся на нешта!..

— Дык навошта тады вы чакаеце Васіля? — спытаў Валік.

— Ды ці аб'явіцца яшчэ тут той Васіль — вось у чым пытанне. Хаця, — спахапіўся Крушынскі, — канечне! Усё так. Мы чакаем Васіля і спадзяемся, што ён выведзе нас на шкатулку. І калі ён нават пачне раскапваць магілу. Тады і возмем яго, «цёпленькага», адразу на месцы.

— А-а, забраць каштоўнасці чужымі рукамі? — з'едліва сказаў Цім.

— А інакш нельга! Толькі так. Самі мы проста не маем права нічога прадпрымаць. І вас прашу — нікуды не ўлазьце самі! Ну, цяпер, спадзяюся, усё зразумела?

Якраз-такі цяпер ні хлопчыкам, ні Віцы нічога і не было зразумела.

— Дык а калі хоць прыблізна ён прыедзе? — спытаў Валік.

— Хто?

— Як хто? Васіль.

— Не ведаем. Гэтага ніхто не ведае. Можа, вельмі хутка, а можа нават і ніколі.

— Дык… пачакайце! А як жа вы? Вы ж не можаце чакаць яго тут вечна! Хіба вы гадамі тут будзеце жыць?

Крушынскі нарэшце пасміхнуўся.

— А ты хацеў бы?

Валік хутка зірнуў на Віку і адразу ж адвёў вочы.

— Вельмі, — шчыра адказаў ён. Крушынскі ступіў да сяброў. Абняў абодвух за плечы.

— Харошыя вы хлопцы. Я рады, што мы пасябравалі. Гэта праўда. А наконт таго, колькі я тут прабуду… Можа, і назаўсёды. Жыць… і чакаць Васіля, канечне! — дадаў ён.

Віка сабралася правесці хлопцаў і заадно прайсціся лесам, пагуляць. Але Крушынскі спыніў яе.

— Пачакай. Нам трэба сур'ёзна пагаварыць. Настрой у Ціма быў самы паганы. Ды і ў Валіка не лепшы. Ён так хацеў прайсціся з Вікаю! А цяпер невядома нават, калі яны зноў пабачацца. Хоць ты пад вакно падкрадвайся, як зусім нядаўна яны рабілі!

— Або ён нам хлусіць, або штосьці не дагаворвае, — разважаў Цім, калі хлопцы ішлі лесам. — Або. я нічога не разумею! Калі ён сапраўды спецагент, дык такое адчуванне, што галава яго забіта невядома чым, толькі не каштоўнасцямі!

— І не Васілём, — падтрымаў Валік. Вось у гэтым хлопцы не памыляліся.

Менш за ўсё думаў цяпер Крушынскі пра інкогніта-Васіля і пра афганскую шкатулку. Апошні час ён быў сам не свой. Нейкая трывога пасялілася ў душы, і чым далей, тым больш яна мацнела. Баяўся ён і хлопцаў, якія сваёй залішняй актыўнасцю маглі «навесці» на леснічоўку, а гэта значыць — на Віку; баяўся ён апошнім часам і саму дзяўчынку. Крушынскаму пачало здавацца, што яна падманвае яго. Ён сумняваўся ў праўдзівасці яе сентыментальна-слёзнай гісторыі.

— Дык што за важная размова? — яна даўно церабіла яго за рукаў бушлата.

Крушынскі апамятаўся. Дастаў з кішэні змяты канверт.

— Я быў сёння на пошце, — сказаў ён. — Вось, прыйшоў адказ з Крыма. Чалавека з такім прозвішчам у Сіферопалі няма. І ніколі не было.

Віка таксама зрабілася сур'ёзнай.

— А адрас? А паштоўка?

— Віка, сядзь, калі ласка. Ты ўжо амаль дарослая, давай пагаворым па-даросламу. Табе не здаецца, што маці. ну, яна магла проста падабраць гэтую паштоўку дзе-небудзь? І знарок адарвала назву горада. Прыдумала сімферопальскую цётку.

— Навошта?!

— Каб даць табе хоць якую надзею. Каб ты з'ехала. Каб яна не бачыла цябе, а ты яе. такую.

Віка маўчала. Цяжкі настрой гэты перадаўся і Крушынскаму.

— Паслухай, дзяўчынка. Мне не падабаецца, што ўсё ў нас так безнадзейна застыла. Проста завісла! Я не бачу ніякага выйсця. І, калі быць да канца шчырым — я табе не веру. Прызнайся: ты гаварыла мне праўду? Усю? Бо апошнім часам я, сам не ведаю чаму, пачаў ва ўсёй гэтай гісторыі сумнявацца. Я не веру ні ў айчыма, ні ў твае прыгоды, ні ў хворую маці на вакзале, ні ў тое, што пакой у вас адсудзілі.

Віка марудна падняла на яго вочы. У іх стаялі слёзы. Разам з тым Крушынскі не мог не адзначыць, што яна ўмее трымацца. Калі загаварыла, дык голас у яе быў звычайны.

— Твая гісторыя пра Васіля, — спакойна сказала яна, — пра спецслужбы і каштоўныя камяні таксама, прабач, малаверагодная. Гэта ім, Ціму з Валікам, можаш у вушы гудзець, але не мне.

— Нічога сабе! Якія мы самастойныя! Якія вопытныя! Як ты можаш не верыць даросламу чалавеку?

Яна гмыкнула.

— Вось якраз дарослым я менш за ўсё і веру.

— Ну-ну! Якія мы самастойныя, — Крушынскі, аднак, змяніў тэму. — Добра. Пакуль што не пра мяне, і не пра маю гісторыю гаворка. Вось што мы з табою зробім. Заўтра ж паедзем у твой Гомель. Я хачу на месцы ўсё высветліць.

Яна ўскрыкнула спалохана:

— Нізавошта не паеду туды!

— Паедзеш. Як міленькая. Гэта адзіны спосаб праверыць, ці праўду ты казала. Зразумей, Віка, — ён заціснуў яе далонькі ў свае лапы, — пакуль я не буду ва ўсім упэўнены, я не змагу зрабіць для цябе. Ну, тое, што задумаў.

Популярные книги

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Последний попаданец 11. Финал. Часть 1

Зубов Константин
11. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 11. Финал. Часть 1

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Ненужная жена

Соломахина Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.86
рейтинг книги
Ненужная жена

Волк: лихие 90-е

Киров Никита
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк: лихие 90-е

Сонный лекарь 7

Голд Джон
7. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 7

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Последний попаданец 9

Зубов Константин
9. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 9

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле