Чтение онлайн

на главную

Жанры

Афганская шкатулка
Шрифт:

— А, вось. Дыспансер-размеркавальнік.

— Што гэта такое? — здзівіўся Крушынскі.

— Ды звычайная начлежка. Для бедных, для бамжоў розных. Там іх трохі кормяць, трохі лечаць —

і нам, міліцыі, спакайней, хоць перад вачыма не мільгаюць.

— Дзе яна знаходзіцца?

— А вось, перапішыце адрас.

Увечары Крушынскі быў задуманы больш, чым звычайна.

— Здарылася што? — спытала Віка, ставячы перад ім патэльню з яечняй: адзінае, што яна ўмела гатаваць.

Віка, — сказаў Крушынскі, — як ты думаеш, а што калі Васіль сапраўды існуе? І возьме ды і аб'явіцца ў нашай Вялікай Паляне?

— Ну і хай аб'яўляецца.

— Тады я вымушаны буду выканаць сваё абяцанне. Хлопцы атрымаюць матацыкл. А табе што? Ты ж так нічога і не папрасіла!

— Я? — яна прысела на канапу, задумалася. — Не папрасіла таму, што хочацца мне многага… Я ведаю, што вашыя спецслужбы ніколі мне гэтага не дадуць.

— І ўсё ж, — не адчапляўся ён. — Напрыклад?

— Напрыклад, хачу свой куток. Хоць кватэру, хоць хату, хоць леснічоўку. Хоць нару! Але каб гэта было толькі маё! Хачу жыць з мамаю, як некалі жыла. Хачу, каб прадуктаў было многа. Апранацца хачу добра, прыгожа.

Крушынскі слухаў з усмешкаю.

— А ў школу хадзіць? — падкалоў ён.

— У школу — таксама. Толькі ў нармальную школу! Не ў такую, як нашая.

— Віка, я знайшоў, дзе твая мама, — сказаў ён без усялякай сувязі. — Заўтра мы да яе паедзем.

Дзяўчынка нічым не выявіла ні радасці, ні здзіўлення. І голас не змяніўся, калі спытала:

— Гэта абавязкова?

— А ты як думаеш? Ты ж родная дачка ёй! Ты ж толькі што хацела.

— Досыць. Едзем, дык едзем.

«Начлежка» (ці як выказаўся старлей, "дыспаснсер-размеркавальнік") знаходзілася за Сожам, у раёне Нова-Беліцы. За гэтыя дні Крушынскі даволі добра вывучыў горад, напамяць ведаў усе маршруты — лепш за ўсё ў Нова-Беліцу было дабірацца пятым нумарам тралейбуса.

Усю дарогу Віка маўчала і ціснулася да яго. Крушынскаму падалося, што яе нават крыху ліхаманіць. Ён ужо каяўся, што выцягнуў яе з утульнай цёплай кватэры-«крэпасці». Адно добра — дарога была нядоўгай.

Прыехалі. Адшукалі вуліцу і дом. Начлежка аказалася звычайным двухпавярховым, з бярвення баракам. Збоку над дзвярыма прыбіты быў паржавелы квадрацік бляхі, на якім ледзь угадваўся нумар дома.

Віка пазірала на гэты барак са страхам. Перад дзвярыма яна спынілася, як укапаная, і рашуча заявіла:

— Я не магу. Можна, я тут пачакаю? Крушынскі не стаў яе ўпрошваць. Пайшоў адзін. Яна з падзякаю зірнула яму ўслед, калі за ім ляпнулі дзверы і ён знік у бараку.

Яго сустрэла цемра калідора, а таксама востры пах карболкі і мокрай падлогі. У канцы калідора, дзе было святлей, ён разгледзеў жанчыну ў халаце, якая чапляла анучу на швабру. Пакіраваўся туды. Ні на адных дзвярах, што выходзілі на доўгі калідор, не было шыльдаў.

— Дзе тут у вас хто галоўны? — павітаўшыся, спытаў ён.

— Там, наверсе, — буркнула прыбіральшчыца. Па скрыпучай драўлянай лесвіцы ён падняўся на другі паверх. Такі ж доўгі калідор. Той жа пах сырой падлогі і карболкі. Такія ж дзверы. Не, стоп! Такія, ды не такія. Вось — дэрмацінам абабітыя, з масіўнай пазалочанай ручкаю. Крушынскі паспрабаваў пастукаць, але пальцы яго патанулі ў дэрмаціне.

Але, як ні дзіўна, яго пачулі. Дзверы раптам расчыніліся і на парозе ўзнікла высокая жанчына сярэдніх гадоў, нафарбаваная, расфуфыраная, з пярсцёнкамі на пальцах абедзьвух рук. Ад яе пахла дарагой парфумай. Крушынскі ад нечаканасці аж зняў з галавы шапку. Дужа вялікі быў кантраст паміж гэтай начальніцай і ўбоствам начлежкі.

— Што вам трэба? Крушынскі растлумачыў.

— Хадземце, я правяду вас у палату. Жанчына зачыніла дзверы на ключ, не даўшы магчымасці Крушынскаму нават заглянуць у яе кабінет.

Палата была тут жа, на другім паверсе, побач з кабінетам. Крушынскі чакаў убачыць тут штосьці кшталту турэмнай камеры, таму не без хвалявання пераступіў парог следам за начальніцай. Аж не! Было тут, праўда, цесна — дзесяць коек стаялі амаль упрытык адна да адной і ўсе былі занятыя; стаяў тут, канечне, пах, ад якога Крушынскі ў першы момант ледзь не задыхнуўся. І ўсё ж, і тым не менш! Адносна чыста, адносна светла, адносна цёпла… Са столі не капае. Як для бамжоў, дык тут проста санаторый.

— Вось, — начальніца паказала на крайнюю койку злева. Сама не выйшла, а толькі адступіла крышку ўбок. Скрыжавала на грудзях свае пярсцёнкамі ўнізаныя рукі.

Крушынскі нерашуча наблізіўся да койкі. На ёй ляжала нейкая бабулька. З-пад коўдры відаць быў толькі яе твар, а па падушцы раскідаліся сівыя валасы. Калі бабулька, пачуўшы галасы і крокі, расплюшчыла вочы, Крушынскі ледзьве не ўскрыкнуў. Перад ім ляжала Віка, якая за пяць хвілін пастарэла на семдзесят гадоў. Ды вось чаму дзяўчына так заўпарцілася, каб не йсці сюды! Яна прадбачыла ўсё гэта!

На бабульчыным твары адбіўся страх. Калі загаварыла, сухі нядобры кашаль перашкаджаў ёй.

— Не трэба… мяне… выпісваць!.. Я хворая… вельмі. прашу!

«Ды гэта ж яна мяне за доктара прымае, — дайшло да Крушынскага. — Ці за нейкага начальніка! Яна баіцца, што я магу зараз выпісаць яе! Гэта значыць, выкінуць на вуліцу, у гэтую макрэчу, холад і голад!»

— Колькі можна хварэць? — умяшалася начальніца. — Курорт вам тут, ці што? Паляжала трохі, падлячылася — хопіць, дай другім месца. Жадаючых навалам.

Популярные книги

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Последний попаданец 11. Финал. Часть 1

Зубов Константин
11. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 11. Финал. Часть 1

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Ненужная жена

Соломахина Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.86
рейтинг книги
Ненужная жена

Волк: лихие 90-е

Киров Никита
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк: лихие 90-е

Сонный лекарь 7

Голд Джон
7. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 7

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Последний попаданец 9

Зубов Константин
9. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 9

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле