Чтение онлайн

на главную

Жанры

Архіпелаг Беларусь

Акудовіч Валянцін

Шрифт:

Вячаслаў Ракіцкі: Якога з гэтых двух страчаных этнонімаў вам болей шкада?

— Шкада абодвух, бо кожны з іх выказваў сваю этнічную праўду тых нашых продкаў, што ў розныя часы жылі на гэтых землях. Разам з тым, ні адзін з іх паасобку не ахопліваў і час, і прастору нашых продкаў напоўніцу.Скажам, этнонім ліцвіны як бы пакідаў за сваімі абсягамі больш ранейшую гісторыю, перадусім гісторыю Полацкага княства. Як і наадварот: ззяе непаўнатой і этнонім з корнем «рус», асабліва калі гаворка ідзе пра заходнія абшары нашага краю. І таму няцяжка зразумець Вацлава Ластоўскага ды ягоных паслядоўнікаў, якія ўжо амаль стагоддзе намагаюцца замацаваць за Беларуссю назоў «Крыўе», а беларусаў перайменаваць у «крывічоў» («крываў», «крэваў»). Тэарэтычна гэтая ідэя

выглядае досыць прывабна, бо на нашых землях крывічы папярэднічалі і ліцвінам, і русінам, і таму этнонім «крывы» як бы здымае спрэчку паміж імі. Да таго ж ён надае беларусам гістарычную вершнасць у рэгіёне, паколькі наўпрост звязвае нашыя этнічныя пачаткі з глыбінямі паганскіх тысячагоддзяў. Але ў рэальнасці, здаецца, адэпты «крыўскай» ідэі не маюць ніякіх шанцаў пабачыць яе сімвалы на штандарах нацыі. Быць нам і надалей беларусамі, нягледзячы на ўсе тыя страты, якімі абцяжарыў нас гэты этнонім.

Вячаслаў Ракіцкі: Беларусы кажуць: «Хоць канём назаві, адно ў аглоблі не запрагай». Гэтая няхітрая прымаўка верагодна паўстала з нейкіх канкрэтных сітуацый, але разам з тым ці не дэманструе яна абыякавасць беларусаў і да таго, кім іх будуць называць: крывічамі, ліцвінамі, русінамі ці кім там яшчэ?

— Калі гэта насамрэч так, дык беларусы тут моцна хібяць. Сімвалічныя каштоўнасці значна даражэйшыя за хоць якія матэрыяльныя. Прыўлашчыўшы этнонім «літва», літоўцы змаглі перапісаць на сябе ўсю неверагодна багатую спадчыну Вялікага княства Літоўскага. І перадусім праз гэтую спадчыну яны сёння не толькі сфармаваныя як нацыя, але і атуленыя ад злыбеды гісторыі Еўрасаюзам. З іншага боку, замацаваўшы за сабой этнонім «Русь», маскоўцы займелі ўсе падставы патрабаваць сабе нашыя землі, як «исконно русские». Дарэчы, назваўшы нас «исконно русскими», яны часткова мелі рацыю. Але праблема ў тым, што самі маскоўцы «исконно русскими» якраз і не былі. Калі да каго гэтае азначэнне і можа быць больш-менш адэкватна дапасаваным, дык гэта да ўкраінцаў… А вяртаючыся да згаданай вамі прымаўкі заўважу, што не ў апошнюю чаргу і праз страту нашымі продкамі ўласнага імя расійцы запрэглі нас у каланіяльныя аглоблі на два стагоддзі.

Вячаслаў Ракіцкі: Атрымліваецца, што маскоўцы, спачатку абабраўшы нас на адзін з нашых крэўных этнонімаў, а затым захапіўшы нашыя землі, вызвалілі нас ад саміх сябе?

— Менавіта так. Праўда, у дэкларацыях яны вызвалялі нас не ад саміх сябе, а ад прыгнёту польскіх ды літоўскіх паноў, якія быццам трымалі тамтэйшых рускіх у няволі. Але пасля гэтага іх вызвалення мы яшчэ і сёння шукаем сябе і ў часе, і ў прасторы. Дарэчы, гэткі ж падыход да гісторыі беларусаў застаўся і пры бальшавіках, якія адно дадалі да яго яшчэ вызваленне беларусаў ад «гнёту расійскага царызму».

Вячаслаў Ракіцкі: А што з сімвалічных каштоўнасцяў у нас скралі бальшавікі?

— Бальшавікі нічога ні ў каго не кралі. Яны проста забіралі ўсё, што ім было патрэбна, каб перарабіць цэлы свет на свой капыл. На іхняй мове гэта называлася экспрапрыяцыяй. І пад яе аднолькава падпадалі як матэрыяльныя, так і сімвалічныя каштоўнасці. Але адну вельмі важную для нас рэч яны ўсё-такі менавіта скралі. Тут я маю на ўвазе крыж Еўфрасінні Полацкай. Гэтая гісторыя не менш цьмяная, чым знікненне кароны Вітаўта Вялікага. Аднак незалежна ад таго, дзе і ў каго крыж сёння знаходзіцца, ён быў брутальна скрадзены, і вінаватая ў гэтым бальшавіцкая ўлада. Дарэчы, у адрозненне ад папярэдне згаданых сімвалічных каштоўнасцей, страта крыжа Еўфрасінні Полацкай канцэптуальна ў лёсе беларусаў здаецца нічога не змяніла. Але асабіста мне яго чамусьці шкада, як мала чаго яшчэ. Можа таму, што сярод сімвалічных толькі містычныя каштоўнасці лучаць нас з трансцэндэнтным. І калі гэтая лучва абрываецца, мы застаемся без неба над галавой.

Вячаслаў Ракіцкі: А цяпер уявім, што ўсё нашае засталося з намі: і карона Вітаўта, і нашыя крэўныя этнонімы, і шмат-шмат чаго яшчэ, не згаданага ў гэтай гаворцы. Дык што б тады было?

— Ну, найперш не было б нас з вамі, Вячаслаў, і цяпер мы б не разважалі над нашымі стратамі. Не было б ужо хаця б таму, што тады не было б ніякай Беларусі і ніякіх беларусаў. Бо без гэтых стратаў гістарычныя шляхі нашых продкаў склалі б цалкам не вядомую нам геапалітычную канфігурацыю, з якой вынікалі б ужо зусім іншыя войны, паразы ды перамогі. І хаця ў асноўным не толькі свет, але нават і Еўропа ад гэтага наўрад ці істотна змяніліся б, але на нашых землях усё было б усюды зусім не так, як ёсць сёння.

Вячаслаў Ракіцкі: Дык што, можа нам і не трэба шкадаваць аб гэтых стратах?

— Шкадаваць можа і трэба, аднак разам з тым неабходна ясна ўсведамляць, што як нацыя, так і асобны чалавек — гэта плён і вынік не толькі набыткаў, але і стратаў. І мы на белым свеце ёсць такія, якія мы сёння ёсць, толькі таму, што гісторыя нашых продкаў склалася менавіта гэткім чынам, а не якім іншым.

Вячаслаў Ракіцкі: У такім разе давайце паспрабуем падысці да гэтай праблемы з другога боку і сфармуем пытанне вось як: ці магчымы сёння агульны гістарычны наратыў для Беларусі і Літвы?

— На першы погляд — дзіўнае пытанне ў тым сэнсе, што куды ўжо можа быць больш агульнага, чым было ў гістарычным плане паміж нашымі краінамі. Мы жылі побач і разам у Вялікім княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, Савецкім Саюзе. За апошнія, як мінімум, шэсць-сем стагоддзяў бадай не назбіраецца і пяцідзесяці год, калі нас раз’ядноўвала мяжа. Але насамрэч гэта зусім не дзіўнае, а вельмі сур’ёзнае пытанне. Рэч у тым, што як сведчыць досвед, і не толькі наш уласны, у эпоху фармавання нацыянальных дзяржаваў, агульнае гістарычнае поле становіцца найбольш праблемным полем для новых геапалітычных суб’ектаў. Таму няма нічога выключнага ў тым, што сёння паміж Беларуссю і Літвой мы маем даволі востры канфлікт гістарычных наратываў. Кажучы спрошчана і груба, Беларусь імкнецца перапісаць увесь наробак ВКЛ у сваю спадчыну, а Літва — у сваю. Вельмі выразным прыкладам гэтай сітуацыі можа быць той факт, што пасля прыдбання незалежнасці ў 1991 годзе абедзве краіны абралі сабе за герб адну і тую ж «літоўскую Пагоню». Праўда, пасля прыходу да ўлады ў 1994 годзе новага кіраўніцтва, афіцыйная ідэалогія Беларусі пераважна пачала карыстацца кароткай гістарычнай генеалогіяй, якая звязвала пачаткі беларускай гісторыі з перамогай над фашызмам у 1945 годзе. Але паколькі ладная частка беларускага грамадства не згодная з такім падыходам, дык праз сітуацыю супраціву прага «доўгай генеалогіі» часам набывае проста-такі гіпертрафаваныя формы. Да прыкладу, выдадзены Беларускім народным фронтам гістарычны каляндар называе ўсіх адметных асобаў ВКЛ выключна беларусамі. Вось такая татальная беларусізацыя гісторыі.

З іншага боку, я вось зусім нядаўна прачытаў рэцэнзію вядомага польскага даследчыка Марцэлія Космана на выданне «Культура Вялікага княства Літоўскага», перакладзенага з літоўскай мовы на польскую. Сярод высноваў рэцэнзента і наступная: «Кніга прапаноўвае аднабаковы нацыянальны падыход. Дзеля паўнаты вобраза неабходна ўлічыць беларускія матэрыялы і беларускі погляд на праблему, а таксама вынікі польскіх даследаванняў». Карацей кажучы, мы маем сітуацыю «халоднай вайны» беларускай і літоўскай гісторыяграфій. І з гэтай сітуацыі трэба неяк выходзіць. Ужо хаця б дзеля таго, каб не выглядаць смешнымі перад самімі сабой — ды іншымі таксама.

Але ці магчыма тут увогуле хоць нейкае пазітыўнае выйсце? У сярэдзіне дзевяностых гісторыкі Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы яго ўжо шукалі. Аднак, калі не памыляюся, без асаблівага поспеху. Не ўпэўнены, што поспех магчымы і сёння. Праўда, асабіста я адно гіпатэтычнае выйсце ведаю, але ў значэнні практычнай рэалізацыі яно пакуль цалкам неверагоднае. А менавіта, пакінуць гісторыю Вялікага княства Літоўскага ўласна гісторыі, як гэта зрабілі італьянцы стасоўна гісторыі старажытнага Рыма, а грэкі — старажытнай Элады. Інакш кажучы, не звязваць сучасныя нацыянальна-дзяржаўныя ўтварэнні Беларусі, Літвы і Украіны з ВКЛ, якое сфармавалася і існавала дзеля нейкіх сваіх задач і сэнсаў. І гэтыя задачы ды сэнсы ніякім чынам не праектаваліся на тую пару, калі на Еўропу абрынецца ідэалогія нацыяналізму, і гэтая ідэалогія стане шукаць сабе апірышча ў доўгіх гістарычных генеалогіях.

Сітуацыя з «агульным гістарычным наратывам» ускладняецца яшчэ некалькімі істотнымі момантамі. Па-першае, Літва пераважна належыць да дыскурсу лацінскай культуры і, шырэй, — лацінскай цывілізацыі. У XV—XVII стагоддзях лацінская культура досыць шырока была прадстаўлена і на землях, пазначаных сёння як уласна «беларускія», але тут яна не дамінавала. Прынамсі, яе апынулася недастаткова, каб сёння мы з літоўцамі маглі чытаць нашу агульную гісторыю, калі можна так сказаць, аднымі і тымі ж вачыма. Нават нашыя альфабэты адсылаюць нас да двух розных вялікіх наратываў, не кажучы ўжо пра ўсё астатняе.

Поделиться:
Популярные книги

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Сильнейший ученик. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 1

Небо для Беса

Рам Янка
3. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Небо для Беса

Авиатор: назад в СССР 10

Дорин Михаил
10. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 10

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4