Чтение онлайн

на главную

Жанры

Архіпелаг Беларусь

Акудовіч Валянцін

Шрифт:

Вячаслаў Ракіцкі: Старабеларуская мова, выявіўшыся мовай улады, не змагла зберагчы Вялікае княства, і яно назаўжды знікла з геапалітычнай мапы Еўропы. Разам з ім назаўжды знікла і старабеларуская мова. Чаму так здарылася?

— Мы з вамі ўвесь час падкрэсліваем, што старабеларуская мова найперш і перадусім была мовай улады. У гэтым крылася яе моц, але, як выявілася потым, і яе слабасць. Пасля ўлучэння княства ў Рэч Паспалітую, цэнтр улады перасунуўся ў тагачасную сталіцу Польшы і мовай улады сталася польская мова. З гэтага старабеларуская засталася без сваёй асноўнай функцыі і змарнела яшчэ да таго, як землі Вялікага княства апынуліся

ў складзе Расіі.

Вячаслаў Ракіцкі: Чаму той ці іншы горад становіцца сталіцай? Напэўна, сталіца мусіць ахапіць сваёй уладай усе рэгіянальныя тэрыторыі, арганізаваць прастору існавання раскіданага па вялікіх абшарах насельніцтва як дадатак да самога сябе. Яшчэ сталіца павінна мець гісторыю, у якой канцэнтраваўся б лёс краіны, нацыі. А з гісторыі паўставала б і адметная ўласная міфалогія. Беларусь стагоддзямі вагалася ў выбары свайго цэнтральнага горада, пакуль абрала Мінск. Чаму так было і з чаго так сталася?

— Наўрад ці тут магчымы адзіны і пераканаўчы адказ. Прынамсі, толькі ў мяне іх некалькі. Падаю найбольш верагодны. На прасторы, якую мы сёння пазначаем паняткам «Беларусь», у розныя эпохі існавала некалькі тыпаў цывілізацыі, якія да таго ж пазней пачалі накладвацца адна на адну. Найбольш выразныя з іх — гэта крыўская, русінская і ліцвінская. І кожная з гэтых цывілізацый шукала цэнтр самой сябе. З чаго цэнтр найчасцей апынаўся на ўскрайку ўсёй прасторы як цэлага. Адсюль гэтыя радыкальныя скокі цэнтра ад Полацка і Смаленска (у бальшавікоў была ідэя зрабіць сталіцай БССР апошні — В.А.) на ўсходзе да Наваградка і Вільні на захадзе.

Вячаслаў Ракіцкі: Ці адбілася гэтая сітуацыя на геапалітычнай катастрофе Вялікага княства Літоўскага?

— Выкажу нахабную думку, за якую гісторыкі, верагодна, аблаюць мяне апошнімі словамі. Але хай сабе. Дык вось. Заняпад ВКЛ быў абумоўлены шэрагам самых розных прычынаў. Аднак ці не найперш вінаватая ў гэтым заняпадзе сама Вільня — дакладней, тое, дзе яна знаходзілася. У пару свайго росквіту ВКЛ — адна з буйнейшых дзяржаваў Еўропы. А ейная сталіца Вільня знаходзілася ў самым закутку гэтай вялізнай «імперыі». І таму яна не магла доўга трымаць адсунутую ад самой сябе прастору дзяржавы як цэлага. Княства было само па сабе — Вільня сама па сабе. І ці не гэтая невыразнасць цэнтра дазволіла Кароне спакваля прыбраць пад сябе Княства. Не ведаю, ці адчувалі тагачасныя кіраўнікі дзяржавы гэтую небяспеку, але вось вам прыклад такога адчування ў сучасную пару. Каб утрымаць Казахстан як цэлае, Назарбаеў перакінуў сталіцу з Алма-Аты, што знаходзілася на ўскрайку краіны, у Астану — бліжэй да яе сярэдзіны.

Вячаслаў Ракіцкі: Сталіца выконвае пэўныя функцыі. Перадусім яна гарманізуе дзяржаўнае, эканамічнае і грамадскае ўпарадкаванне, задае вектары культурнай дзейнасці. Але мы сваёй сталіцы, лічы, ніколі не мелі. Дык хто арганізоўваў жыццё краю?

— Пры адсутнасці выразнага цэнтра функцыю сталіцы, як змаглі, супольна ўзялі на сябе шматлікія мястэчкі і невялікія гарады. У гэтым сэнсе гісторыі Нясвіжа ці Міра, Мсціслава ці Свіслачы значна багацейшыя за, прыкладам, гісторыю Гомеля. У мястэчках друкаваліся кнігі, ствараліся тэатры, вызначалася палітычная і эканамічная стратэгія ўсяго гаспадарства краю. Беларускія мястэчкі ў гістарычным плане — найбагацейшы чыннік нашай спадчыны.

Вячаслаў Ракіцкі: У ХХ стагоддзі наш край нарэшце прыдбаў сабе ўласную сталіцу. Чаму так позна і з чаго менавіта Мінск?

— Мы не маглі мець свайго выразнага цэнтра пакуль з крываў, русінаў, ліцвінаў ды іншых не сфармаваўся новы этнас, які сёння (магчыма, не вельмі ўдала) называецца беларускім. І вось прастора бытавання гэтага новага этнасу і вылучыла Мінск у якасці дамінанты, якая згарманізавала нашу тапаніміку ў адно цэлае адносна самой сябе. У 1918 годзе Мінск як цэнтр яшчэ мог выглядаць выпадковай падзеяй. Хаця б таму, што былі спробы на гэтую ролю прызначыць і Вільню, і Смаленск, і Гародню… Але сёння ўжо становіцца зразумела, што нідзе яшчэ не маглі быць абвешчаныя ні БНР, ні БССР, ні цяперашняя Рэспубліка Беларусь. Нарэшце этнаграфічная прастора намацала і зацвердзіла сярэдзіну самой сябе, з чаго адразу знітаваліся ў адно цэлае ўсе перыферыйныя прасторы. А гэта ўжо сур’ёзная падстава трывушчасці нашай краіны ў перспектыве хоць якіх геапалітычных ператрусаў.

Вячаслаў Ракіцкі: Мінск, з майго гледзішча, пазбаўлены ўласнай міфалогіі, якую маюць, прыкладам, Прага, Парыж ці Лондан? Вы самі, між іншым, некалі напісалі пра Мінск эсэ: «Горад, якога няма». Мо без міфалагічнай складовай ён як сталіца і не мае перспектывы?

— Сапраўды, Мінск — гэта горад, якога пакуль што няма. Бо горад — гэта не проста шмат дамоў і шмат людзей. Горад — гэта шмат мітаў, ідэяў, падзеяў, якія і фармуюць яго вялікі вобраз. І ў гэтым сэнсе Мінска яшчэ няма, але ён ужо такім пачынае рабіцца. Па-першае, у выніку вялікага перасялення сюды вёскі ў 1950—1970-я Мінск нарэшце стаўся этнічна беларускім горадам. Па другое, у 1990-я тут пачынае фармавацца яго найноўшая міфалогія, уласцівая ўжо менавіта сталіцы. Толькі ў сталіцы маглі адбыцца Дзяды 1988 года і Чарнобыльскія шляхі наступных гадоў, Маршы свабоды і зацятае змаганне за беларускую Беларусь… Зрэшты, ўсяго не пералічыць. Што і дае падставу думаць пра Мінск, як пра места, якое і ў сімвалічным плане пачынае прэтэндаваць на ролю сталіцы беларускай краіны.

Вячаслаў Ракіцкі: Што асобны чалавек, што нацыя фармуюць свой вобраз знутры сябе. Натуральна, гэты вобраз значна розніцца ад таго, якімі мы выяўляемся іншым. Тое, што ў нас вызначаюць знадворку, можа нам не падабацца і нават лічыцца за аблуду, але не павінна не ўлічвацца намі. Бо ў сучаснай цывілізацыі, дзе ўсе ўшчыльную павязаныя з усімі, ад таго, як цябе ўспрымаюць у свеце, залежыць вельмі шмат. Будзеш мець адметны і станоўчы вобраз — да цябе прыгарнуцца і з далёкага замежжа, а прыдбаеш адмоўны — адвернуцца і суседзі… Але што ўплывае на фармаванне іміджу пэўнай нацыі ці народа?

— Бадай, гэта найперш актыўны ўдзел у значных гістарычных падзеях. Але паколькі ў кожнай гістарычнай падзеі сутыкаюцца сілы дабра і зла, дык тут істотна апынуцца на тым баку, які супрацьстаіць злу. Беларусы не займелі нічога дадатнага да свайго іміджу ад хаўруса з камуністычнай «імперыяй зла». А вось удзел беларусаў у змаганні з фашызмам шмат дадаў да фармавання станоўчага вобразу нацыі.

Вячаслаў Ракіцкі: Ці можна казаць пра нейкі ўстойлівы імідж беларусаў сярод іншых народаў?

— Як ужо не аднойчы казалася, наш гістарычны лёс складваўся такім чынам, што ў розныя эпохі мы выступалі пад рознымі найменнямі — крывічы, русіны, ліцвіны, беларусы… З гэтага атрымлівалася, што мы раз-пораз як бы знікалі ў нікуды і пасля кожнага такога знікнення нам трэба было наноў даводзіць міжнароднай супольнасці, што мы ёсць насамрэч. Адсюль і паходзіць асноўная праблема з нашай пазнавальнасцю. Далучым сюды і тое, што семдзесят гадоў за камуністамі беларусы былі схаваныя ў такую абстракцыю, як «савецкі» народ.

Поделиться:
Популярные книги

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Сильнейший ученик. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 1

Небо для Беса

Рам Янка
3. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Небо для Беса

Авиатор: назад в СССР 10

Дорин Михаил
10. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 10

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4