Чтение онлайн

на главную

Жанры

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Шрифт:

— Вязіце мяне да яго зараз жа! — пані Саламея хапала бутэлечкі з лекамі і ссыпала ў чорную валізку, якой карыстаўся Лёднік, калі хадзіў да пацыентаў. Павярнулася да Разанцава, і ў яе быў такі твар, з якім царыта Іпаліта змагалася за свой пояс з нахабным афінянінам Тэсеем.

— Але калі з маім мужам здарыцца штосьці непапраўнае, я вас выклічу на двубой і заб’ю!

У абодвух прысутных мужчын не ўзнікла і цені сумніву, што менавіта так і станецца.

Тое, што Разанцаў даверыў лячыць вязня Саламеі, ні яе самую, ні Пранціша не здзіўляла: па-першае, пані Лёднік сапраўды была добрай лекаркай, навучанай геніяльным мужам, а па-другое, у доктара ўтварылася такая рэпутацыя, што ні адзін віленскі

медык не наважыўся б без ягонай згоды ўзяцца за лячэнне, калі заставаўся шанец, што злосны прафесар ачуняе і выкажа ўсё, што думае, пра здольнасці калегі. Дый звязвацца з бунтаўніком і блюзнерам мала хто захацеў бы.

…За вакном згушчаўся чорна-белы прыцемак — снег яшчэ толькі намацваў свае новыя ўладанні, і першыя сняжынкі, пасланыя на выведку, утваралі сіня-белыя лапікі на жабрацкіх рызманах ліцвінскай глебы, якая зараз жа абтрасала са сваіх лахманоў прыгожыя, ды халодныя латкі. Але тыя ліцвіны, хто ўвесну, на святога Марціна, варажыў на грудной костцы марціновай запечанай гусі, ведалі дакладна, што зіма чакаецца снежнай і марознай.

— Кавалю Марціну, Падкуй ты мне свінню, Бо зіма падходзіць, Свіння боса ходзіць, —

напяваў Пранціш дзіцячую песеньку і нецярпліва пазіраў праз цьмяныя шыбы — ці вернецца сёння пані Саламея? А пакуль спрабаваў вярнуць целу былы спрыт, што не так проста пасля трох тыдняў у блёкаце і гарачцы. Паціху соўгаўся, трымаючыся за сцены і мэблю, рабіў дыхальныя практыкаванні, якім навучыў Лёднік.

Прыйшла кабета, немаладая, маўклівая, у белай хустцы. Не здзівілася, што хворы прытомны, на ўсе пытанні адказвала: «А Бог яго ведае, мой пане…». Зато прыгатавала смачны булён і аўсяную кашу, якая падалася драгуну далікатэсам. А раз есці зноў хочацца, значыць, будзем жыць, і трымціце, ворагі, і чакайце нас, прыўкрасныя дамы… Ганулька Макавецкая, пэўна, сядзіць у Ляшчынах і тужыць, і лье слёзы па бравым драгуне. Вось яна б зараз вакол яго насілася з лекамі і напоямі, тонкія ручкі б дрыжэлі, цёмныя вочы напаўняліся слязьмі — то ад жалю, то ад шчасця. А Пранціш паблажліва б камандаваў: гарбату падагрэй! Кнігу падай! Люльку пачысці! О, трэба яшчэ вывучыцца курыць — Лёднік дужа не ўхваляў гэтую агульную моду, і Вырвіч падпаў пад занудны ўплыў доктара. А гэта ж так мужна выглядае — адкінуўся ў фатэлі, нага за нагу, і пускаеш дым з доўгай люлькі…

Вось Міхалішыўна, напэўна, толькі пасмяялася б над тым, як важна драгун пыхкае дымам — не раўнуючы цмок… І даглядала б яго, як пані Саламея — не плакала, а спрытна рабіла перавязкі, змушала захоўваць дыету, жартамі ды трапнымі гісторыямі не давала б хвораму надта шкадаваць сябе… «Вось ваш святы Франтасій змог нават пазбаўлены галавы дайсці да храма, развітацца са сваім біскупам. А ў вас, пан Франтасій, і галава, і рукі-ногі на месцы… Ёсць людзі, якім нашмат горай, чым вам!». Вырвіч нібыта наяве пачуў іранічны голас Міхалішыўны. Якую цяпер, магчыма, абдымае кароль і цалуе празрыста-зялёныя русалчыны вочы…

Вырвіч ажно замыкаў ад гневу і болю і пастараўся адагнаць непрыемнае відовішча… Праўда, яшчэ больш балюча было ўяўляць, як зараз валяецца ў каменным мяшку непрытомны доктар Лёднік…

Хворая рука пачынала патроху ажываць, боль у плячы ўжо не ірваў на часткі. Вырвіч абшукаў камзол: вось ліст для палкоўніка Масальскага, у якім нябожчык Шрэдэр запэўніваў, што падхаружы Вырвіч як найлепей выканаў даручэнне па суправаджэнні хворага шляхціца ў паломніцтве да святых мясцінаў. Каб ведаць, чым абернецца — адразу паслаў бы да Хута суддзю Юдыцкага з ягонай спакуснай прапановай! Вось скрэмзаныя паперы і аловак — а вершаў набралася парадкам, хаця што гэта за вершы — няўклюдныя, як матылі з абарванымі крылцамі, хоць зараз адпраўляй іх у вогненную магілу… Толькі абяцанне Лёдніку не давала так учыніць.

…Люструюцца ў вострым лязе вочы майго Алканоста, Што напявае пра свет без нянавісці і крыві… Здацца і адысціся, змірыцца — гэта так проста, Ды шабляй адной аддзелена смерць ад маёй любві.

Саламею прывезлі назад у карэце Разанцава, калі было ўжо зусім цёмна, і цені ад полымя свечак варушыліся па сценах, абклееных цёмна-сінімі шпалерамі ў залатыя кветкі, як начніцы. Жанчына зайшла ў пакой, валізка выпала з яе рукі на падлогу. Жонка доктара бяссіла апусцілася на крэсла, закрыла твар рукамі, і раптам плечы яе затрэсліся — Вырвіч яшчэ ні разу не бачыў, каб яна так адчайна плакала, хаця перажыць давялося разам нямала. Ён у самых жахлівых прадчуваннях падкульгаў да пані і крануў рукой за плячо. Яна падняла твар, велічная прыгажосць якога змусіла б не аднаго рыцара кінуцца зараз жа на абарону хай бы і ад крыважэрнага цмока.

— Прабач, нервы не вытрымалі…

Выцерла тонкай рукой слёзы, цяпер у яе рысах праз адчай вызірала тая ўнутраная сіла, якая робіць прыгажосць нечым большым, чым аб’ект для прыемнага сузірання.

— Збілі яго так, што жывога месца няма, — голас Саламеі быў суровы, толькі ледзь прыкметна дрыжэў. — Спіна — адна суцэльная рана, так што давялося цэлае палатно бальзамам вымачыць і прыкласці… Апрытомнеў толькі на хвілю… Каб прабурчэць, што я ў бальзам не дадала дастаткова ладану.

Усмешка кранула куточак вуснаў Саламеі. Доктар, напэўна, і на тым свеце пачне вучыць прабацьку Абрама правільнай рэцэптуры піва, а херувімаў — гігіене наконт падтрымкі пер’яў у чысціні.

— Перанеслі Бутрыма ў самы лепшы пакой, здаецца, каменданта выселілі, — працягвала жанчына. — Вырашыла адразу заехаць да цябе, каб Алесіка слязьмі не палохаць — бо адчувала, што не вытрымаю, а пры… гэтых таксама плакаць не хацелася.

Жанчына здушыла ўсхліп, страсянула галавой, яе нізкаваты голас зноў загучэў цвёрда.

— Зараз заеду дадому, суцешу сыночка, набяру яшчэ лекаў — і назад… Да Бутрыма… Алесік з Хвелькай перабудзе. Прабач, і да цябе ў бліжэйшыя дні наўрад выберуся, застанешся з Агапай, яна маўклівая, але старанная. Трэба яшчэ спадара Лі абавязкова да мужа прывезці. З ягонымі нетрадыцыйнымі метадамі весялей справа пойдзе…

— Як ты думаеш, доктар ачуняе? — у страшнай трывозе папытаўся Пранціш.

— Не ведаю… Усё ў волі Божай… — ціха прагаварыла Саламея, голас яе дрыжэў. — Але Бутрым моцны. Будзем маліцца і спадзявацца…

Памаўчалі…

— А гэтыя ж хочуць, каб я паставіла яго на ногі за месяц, — з горыччу прагаварыла жонка доктара. — На Каляды ён мусіць быць у Санкт-Пецярбурзе… Разанцаў ажно манжэты згрыз ад нецярпення — Бутрым жа непрытомны ўвесь час, дык пан Міхайла дасюль не змог з ім дамовіцца і штось патлумачыць. Нічога, пацерпіць, — Саламея нядобра пасміхнулася. — Наколькі я ведаю Баўтрамея, ён, калі свядомасць вернецца, яшчэ добра прыпячэ языком сябрука нашага.

І пацягнуліся дні панылыя і трывожныя, як час паміж позняй восенню і ранняй зімой, калі дрэвы ўжо ўсе голыя, страшныя, як пакараныя грэшнікі, а неба ўсё не скідвае на іх белае цнатлівае покрыва снегу.

Хаця снег, трывалы, сыпкі, нарэшце выпаў… Пад капытамі каня пана Караля Рыся ён разлятаўся іскрыстымі фантанамі, і пляваць было альбанчыку, ці сочаць, ці не сочаць, арыштуюць, заб’юць: шляхціц конна — каралю роўны! Твар пана свяціўся ад шчасця:

— Сын! У мяне нарадзіўся сын, пан Вырвіч! Я назваў яго Станіслаў Баўтрамей!

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Проклятый Лекарь IV

Скабер Артемий
4. Каратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь IV

Осознание. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
14. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Осознание. Пятый пояс

Сердце дракона. Том 18. Часть 2

Клеванский Кирилл Сергеевич
18. Сердце дракона
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
6.40
рейтинг книги
Сердце дракона. Том 18. Часть 2

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Шестое правило дворянина

Герда Александр
6. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Шестое правило дворянина

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Изгой. Трилогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Изгой. Трилогия

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Куба далеко? Куба рядом! 1978

Арх Максим
10. Регрессор в СССР
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Куба далеко? Куба рядом! 1978

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия