Чтение онлайн

на главную

Жанры

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Шрифт:

Што рабілася ў тую злавесную нядзелю ў зале вучонай рады, было пасля апісана не раз, і ва ўсіх падрабязнасцях. Так што даведаўся ў свой час і Пранціш Вырвіч.

Калі дзверы зламалі, і паперадзе жаўнераў забег граф Міхайла Разанцаў, перад ім было нечаканае відовішча: пустое, як трэснуты збан, памяшканне, а на краі бліжняй да дзвярэй лаўкі, у праходзе, сядзеў прафесар Баўтрамей Лёднік, стамлёна абапершыся абедзьвума рукамі на дзяржальна аголенай шаблі, упёртай у падлогу. На худым дзюбаносым твары прафесара люстравалася сусветная туга з дамешкам лёгкай грэблівасці, вопратка была ўпэцканай, і боты па

самыя халявы ў гразі, чорныя доўгія валасы звісалі неахайнымі пасмамі… Мала падобнае да прафесарскага аблічча.

— Варфаламей! Што ты тут робіш? А дзе… ўсе? — разгублена папытаўся Разанцаў, даючы свайму войску знак затрымацца.

Лёднік не зварухнуўся.

— Я выконваю свой доўг, Міхайла. Дысцыпліну падтрымліваю. Сабраліся тут студыёзусы ў карты гуляць, давялося паганяць іх.

— У карты? — у голасе Разанцава з’явіліся саркастычныя ноткі. — Ці ў іншыя, небяспечныя гульні? Дзе змоўшчыкі?

— Ваша мосць граф, яны праз тыя маленькія дзверы выбеглі! Чуеце, там тупочуць! — закрычаў нехта з жаўнераў, але калі Разанцаў ступіў крок наперад, Бутрым падняў галаву і цвёрда прамовіў:

— Прабач, сябар, але я не магу даць вам туды прайсці.

— А ты навошта ў гэта ўлез, Варфаламей? — з горыччу спытаў Разанцаў. — Нашто табе змовы магнатаў, езуітаў, каталікоў? Ты ж праваслаўны, вучоны! Жарты скончыліся… Адыдзі!

Вучоныя мужы паглядалі з партрэтаў так абыякава, быццам у іхнім жыцці ніколі не было ні болю, ні нянавісці, ні здрады… Ні пакутлівага выбару: адысціся ўбок і атрымаць спакойнае і шчаслівае жыццё, ці рызыкаваць за такое плыткае паняцце, як гонар, каб не мець нават удзячнасці. Лёднік устаў і скіраваў шаблю насустрач былому аднакурсніку.

— Прабач, не магу…

— Хопіць! — угневаўся пан Міхайла. — Хочаш, каб цябе зараз на кавалачкі пасеклі? За бунтаўнікоў, разбойнікаў, якія цябе ж за чалавека не лічаць?

— Гэта ўсяго толькі юнакі, — цвёрда сказаў Лёднік. — Таленавітыя, шчырыя, палкія, соль, рошчына любой нацыі… Я не магу дазволіць іх знішчыць. І я не хачу забіваць ні цябе, ні тваіх жаўнераў. Давай скончым ладам — не было тут ніякай змовы, я разагнаў гульцоў у карты…

Жаўнеры за дзвярыма раздражнёна гулі, не разумеючы прычыны затрымкі.

— Вашамосць, хопіць балбатаць з гэтым бунтаўніком! Уцякуць заразы! — бялявы афіцэр каралеўскай гвардыі ірвануўся наперад, але зараз жа быў спынены шабляй Лёдніка, якая зрэзала ягоны вус.

— Што ты творыш! — угневаны Разанцаў выхапіў шаблю, але яна адляцела да сцяны, заваліўшыся са звонам пад лаву. Граф, чырвоны ад злосці, адступіўся:

— Ну, ты сам захацеў… Дагнаць змоўшчыкаў! У доктара не страляць, узяць жывым! Ён важны сведка!

І пачаўся балаган… Таму што толькі ў балагане часам можна пабачыць такія штукарствы. Доктар умела карыстаўся тым, што праход між лаўкамі вузкі, лаўкі цяжкія, доўгія, з высокімі разнымі спінкамі — з месца не зрушыш, а жаўнеры не маглі так спрытна скакаць па тых лавах, як прафесар. А галоўнае, дзверы залы абмяжоўвалі магчымасці нападнікаў, больш чым некалькім чалавекам прафесар зайсці не даваў, і тых жа змушаў вяртацца. Пракляты доктар, мроілася, быў паўсюль, арудуючы адразу двума шаблямі, адной — сваёй, і другой — здабытай у ворага. Лязо ягонай зброі здавалася размытым, як крылцы страказы ў палёце. Нехта з тых, што стаялі ў калідоры і назіралі за бойкай праз выламаныя дзверы, са злосці прыцэліўся ў фехтавальшчыка, але граф Разанцаў выбіў пісталет.

— Я ж сказаў — браць жывым!

Доктар скакаў па спінках лаваў і абрушваўся зверху, як віхор, а неяк — у гэта было немагчыма паверыць — калі яго амаль абкружылі, заціснулі ў кут — скочыў проста на сцяну, адштурхнуўся ад яе і апынуўся за спінамі ворагаў.

— Гэта д’ябал! — заверашчалі людзі.

Але доктар быў усяго толькі чалавек. Пот сцякаў па ягоным твары, дыханне рабілася хрыплым, на плячы і баку крывавілі драпіны…

— Варфаламей, спыніся! — крычаў Разанцаў. — Цябе зараз заб’юць!

Але Бутрым толькі страсянуў валасамі і, сцяўшы зубы, крутануўся, дзве шаблі са свістам акрэслілі вакол яго смяротнае кола, у якое нікому не хацелася патрапіць — хаця ніхто пакуль не загінуў і не быў сур’ёзна паранены. Ды ясна было, што сілы адзінага абаронцы на сыходзе, і каб не забарона яго забіваць, канаў бы ён ужо, прастрэлены-пасечаны.

Дзесьці далёка за вакном пачуўся стрэл з пісталету і адразу ж — другі… Лёднік прыслухаўся, твар ягоны прасвятлеў — ясна, чаканы знак. Тыя некалькі хвіляў, якія ён выйграў, сталі ратункам многіх. Але цуды скончыліся, зняможанага фехтавальшчыка нарэшце адцяснілі, у залу ўварваліся жаўнеры. Абедзьве шаблі Лёдніка ўпалі на каменную падлогу. Ён, хістаючыся, выпрастаўся, скрыжаваў рукі на грудзях. Аблічча было спакойным, як у чалавека, які нарэшце зрабіў складаную, непрыемную, але неабходную справу.

Нейкае імгненне да яго яшчэ баяліся падысці… Але гэтая бойка для прафесара была скончаная.

Чакала новая, куды больш цяжкая.

Усе вязьніцы, напэўна, падобныя адна да адной… Не столькі выглядам, як назапашанымі там пачуццямі — болем, страхам, адчаем, якія, каб можна было іх пабачыць, сівой вільготнай плесняй пакрываюць сцены, столь, запаўзаюць у кожны куток і шчыліну… Падобныя і ролі, якія там раздаюцца — кат, ахвяра… І той, хто задае пытанні, не пэцкаючы сам рукі ў крывавай працы.

— Ты мусіш назваць прозвішчы ўсіх студэнтаў, якія збеглі, — халодна прамовіў Разанцаў, але вочы яго былі апушчаныя, як ад гневу, быццам і бачыць не хацеў таго, да каго звяртаўся. Прафесар пакуль што спакойна сядзеў на зэдліку, паклаўшы рукі на калені, бы знаходзіўся не ў каменным мяшку, дзе са столі звісалі ланцугі, грувасціліся драўляныя прылады, аб прызначэнні якіх страшна было нават здагадвацца, і паўсюль ляжалі інструменты, вынайдзеныя чалавекам, каб рабіць балюча другому чалавеку. Пісар з пляскатым, як у рапухі, тварам, што сядзеў за столікам ля вакна, натапырыў вушы і падрыхтаваўся запісваць паказанні.

— Прабач, Міхайла… Ты ж разумееш — не назаву. Кожны з нас робіць тое, што павінен… Я — сваё, а ты рабі сваё.

Разанцаў павярнуўся да яшчэ аднаго з прысутных у гэтым пакоі, велізарнага, як мядзьведзь, у скураной куртцы, з паголенай галавой — яна была чамусьці ўся ў драпінах і шнарах.

— Рукі не калечыць, косткі не ламаць. Гэта знакаміты доктар, ягонае лекарскае ўменне яшчэ можа прыдацца.

Павярнуўся да былога аднакурсніка і прамовіў, на гэты раз з горыччу:

— Прабач, Варфаламей, больш нічога не магу для цябе зрабіць.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Проклятый Лекарь IV

Скабер Артемий
4. Каратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь IV

Осознание. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
14. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Осознание. Пятый пояс

Сердце дракона. Том 18. Часть 2

Клеванский Кирилл Сергеевич
18. Сердце дракона
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
6.40
рейтинг книги
Сердце дракона. Том 18. Часть 2

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Шестое правило дворянина

Герда Александр
6. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Шестое правило дворянина

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Изгой. Трилогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Изгой. Трилогия

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Куба далеко? Куба рядом! 1978

Арх Максим
10. Регрессор в СССР
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Куба далеко? Куба рядом! 1978

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия